Сустрэча з рэлігіямі
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 168с.
Мінск 2009
Саборавы тэкст звяртаецца да асноваў ісламскай рэлігіі і смела апярэджвае фактычны стан дыялогу. На жаль, трэба адзначыць, што ён не толькі не быў належ
ІСЛАМ
55
ным чынам падхоплены ісламам, але Касцёлу ісламскіх краінах пераследуецца і церпіць. Гэтая сітуацыя яшчэ больш абвастрылася пасля падзеяў 2001 года, пасля замаху ў НьюЁрку.
Папа Ян Павел II нястомна заклікаў да дыялогу, асабліва ў перспектыве трэцяга тысячагоддзя. У Tertio Millennia adveniente (1994 г.) ён пісаў: «У гэтым дыялогу асаблівае месца належыць габрэям і мусульманам. Няхай Бог дазволіць, каб для падтрымкі гэтых задумаў сталася магчымым арганізаваць супольныя сустрэчы ў тых месцах, якія маюць сімвалічнае значэнне для вялікіх монатэістычных рэлігій» (ТМА 53). Праграма Папы — гэта разам з тым малітва аб тым, каб вера ў Адзінага Бога ўсё больш збліжала вызнаўцаў нашых вялікіх рэлігій. Тут неабходна прыгадаць пілігрымку Яна Паўла II у Палестынскую Аўтаномію і Сірыю (2000 г.), калі ён наведаў мячэць Амайадаў у Дамаску, а таксама візіт Бэнэдыкта XVI у Стамбул (2006 г.) і сустрэчу з прадстаўнікамі ісламу ў Блакітнай мячэці.
ЛітАрдтурл
Bogucka Е., Islam, „Misyjne drogi” 1985, 3, z. 1, s. 1419.
Bukowski K., Wspdlczesne reiigie a chrzescijanstwo, Krakow 1986.
Dajczer T, Mistyka AlHalladza wperspektywie dialogu Kosciota z islamem, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1982, 4, s. 228247.
Henninger J., Dialog chrzescijanskoislamski po Soborze Watykanskim II, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1982, 4, s. 200215.
56
I C A A М
Henninger J., Maryja w islame, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1982, 4, s. 216227.
Kapuscik F. Z., Drogi ekspansji islamu wAfryce, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1979, 2, cz. 2, s. 178188.
Koscielniak K.,XXwiek6w chrzescijanstwa w kulturze arabskiej, Krakow 2000.
Kurek A., Dialog z islamem, „Misyjne drogi” 1985,1, s. 2429.
Pawlowicz Z., Cztowiek a religia, Gdansk 1986.
Pi^cwielkich religiiswiata, red. E. BrunnerTraut, Warszawa 1986.
Sakowicz E., Religioznawstwo. Przewodnik tematyczny, Lublin 2005.
Siwek P., Wieczory paryskie, Londyn 1965.
Skowronek A., Muzulmanie i chrzescijanie — partnerzy dialogu, „Studia Theologica Varsaviensia” 1987, 25, nr. 2, s. 4764.
Werbisci a badania religiologiczne, red. A. Wqs, Warszawa 2005.
Індуізм
Выява гука «Ом» — самага святога гука ў індуізме.
Вялікаю рэлігіяй індыйскага субкантынента з'яўляецца індуізм. Гэтурэ
лігію складае комплекс вераванняў, супольнаю асноваю якіх з'яўляецца прызнанне святымі кнігамі Ведаў, і сістэма кастаў, якая ў мінулым вельмі моцна падкрэслівалася. Практычна індуізм пры ўмове існавання кастаў магчымы толькі ў Індыі.
Гісторыя
Індуізм зарадзіўся на індыйскім паўвостраве, і там жыве большасць яго вызнаўцаў. Такім чынам, гэта нацыянальная рэлігія. Пачаткі індуізму сягаюць у трэцяе тысячагоддзе да Н. X., калі на гэтых тэрыторыях існавала рэлігія з політэістычнымі рысамі. У гісторыі індуізму можна вылучыць наступныя этапы.
Веданта (каля 1500— 1000 гг. да Н. X.) — менавіта гэты перыяд пазначаны політэізмам, а ахвяры з раслінаў складаліся бацькам сям'і. Арыйскія плямёны заваявалі сабе тэрыторыю, насаджаючы сваю мову, якая захавалася як сакральная: санскрыт. На гэтай мове былі запі
58
I Н Д У I 3 м
Старонка манускрыпта старажытнай «Рыгведы».
саны гімны «Рыгведы», скіраваныя да бостваў Агні, Індра, Варні. Пісанні, якія ўзніклі ў той час, складалі найстаражытнейшы збор святых кніг індуізму: Веды.
Другі этап развіцця індуізму — гэта брахманізм (каля 1000 — 800 гг. да Н. X.). Паступова рытуалусё больш пашыраўся і ў сувязі з гэтым спакваля ўтвараўся падзел на касты, найвышэйшая з якіх — каста святароў, брахманаў. Назва перыяду, як і святарскай касты, паходзіць ад найвышэйшага Бога Брахмана, які лічьгўся асноваю свету і спрадвечнага права — санатана дхарма.
У 10й кнізе «Рыгведы» мы знаходзім апісанне стварэння свету: ён узнік з ахвяры, якою стала самаспаленне першага чалавека Пурушы. Пазнейшыя ахвяры з'яўляюцца паўторам гэтага акту і падтрымліваюць існаванне свету. Брахман, складаючы ахвяру, падтрымлівае існаванне свету і можа выпрасіць розныя ласкі — здароўе ці дабрабыт.
ІНДУІЗМ
59
Ілюстрацыя, на якой паказана бітва на Курукшэтры, апісаная ў «Махабхараце».
Чарговы перыяд (каля 800 — 500 да Н.Х.) — гэта фармаванне індуізму. У гэты перыяд канчаткова сфармавалася класічная мова — санскрыт. Асноўныя творы гэтага часу — «Упанішады». У гэтых кнігах разглядаецца філасофская і містычная праблематыка, a таксама падаюцца медытатыўныя прыёмы. У гэты час узніклі дзве значныя філасофскія сістэмы: санх'я і ёга. Новую якасць набывае паняцце Брахмана, які з гэтага часу лічыцца ўсёпранікальнаю касмічнаю сілаю і становіцца мэтаю філасофскага пазнання.
Вельмі цікавы чарговы этап развіцця індуізму, a метавіта бхактызм. Гэты этап супадае з часам прыходу на свет Езуса Хрыста і фармаваннем новай рэлігіі — хрысціянства. У тых зменах, якія наступілі ў індуізме, многія тэолагі бачаць след аб'яўлення Бога, які ў Езусе Хрысце збавіць кожнага чалавека. Менавіта бхактызм з'яўляецца народнаю формаю гэтай рэлігіі, даступнай ддя ўсіх, а характэрная яе рыса — любоў. Узнікаюць
60
I Н Д У I 3 м
Рытуальныя пляцоўкі для амавення на рацэ Ганг.
таксама цудоўныя творы, паэма «Махабхарата» з легендамі, павучаннямі, разважаннямі, каралеўскімі радаводамі і апісаннямі барацьбы паміж родамі, а таксама «Рамаяна», дзе апісваецца гісторыя Рамы, які з'яўляецца так званым аватарам, гэта значыць, як бы ўцелаўлёным боствам на падабенства ўцелаўлення Вішну. Боствы Рама і Шыва з'яўляюцца прыкладамі вернасці і любові.
Калі вярнуцца яшчэ да першай паэмы, да «Махабхараты», то найбольш шанаванаю і разам з тым вядомаю яе часткаю з'яўляецца «Бхагавадгіта», альбо «Спеў на хвалу Пана» ці «Гімн на ўшанаванне Найвышэйшага». У гэтым творы Вішну аб'яўляецца як боства, якое любіць чалавека, таму адказам павінна быць поўнае адданне сябе боству. Таксама вельмі цікавая ідэя
I НДУІЗМ
61
Святая гара Кайлаш у Тыбеце, якая мчыцца духоўным прыстанкам Шывы.
гэтага перыяду — так званая «індуская тройца» («трымурці»): Брахма — увасабленне сілаў, якія ствараюць свет; Вішну — той, які трымае свет; Шыва — увасабленне знішчальных сілаў.
Чарговы этап у гісторыі індуізму на пераломе XVIII I XIX стагоддзяў — с у ч а с н ы індуізм.У гэты перыяд Індыя адкрылася для еўрапейскай культуры і адначасова ў краіне ўзрасла зацікаўленасць хрысціянствам. З'явіліся мысляры, якія прагнулі адраджэння індуізму пасля даволі доўгага перыяду рэлігійнага застою. Часта індусы павышалі сваю адукацыю ў Еўропе. Гэты перыяд характарызуецца як вяртаннем да артадаксальнасці, так і зацікаўленасцю іншымі рэлігіямі, у тым ліку і хрысціянствам. Заснавальнікам новага кірунку лічыцца Рам Мохан Рой (1774—1833 гг.). Асаблівым аўтарытэтам
62
ІНДУІЗМ
Індуісцкі абрад амавення кветкавымі пялёсткамі.
надалей карыстаецца вялікі мысляр, рэлігійны і грамадскі рэфарматар, палітык, творца незалежнай Індыі Махандас Карамчанд Гандзі (1869— 1948 гг.).
Іншым вялікім мысляром быў Рабіндранат Тагор (1861 — 1941 гг.), філосаф, музыкант, паэт, педагог. Tarop быў пантэістам, які вучыў, што паміж Богам і чалавекам няма ніякай мяжы.
Названыя тут асноўныя прадстаўнікі індуізму, таксама і многія іншыя, часта падарожнічалі па Еўропе і знаёміліся з хрысціянствам. Менавіта дзякуючы гэтаму іх вучэнне спрыяе і сёння дыялогу паміж рэлігіямі.
Святыя кнігі
Святымі кнігамі індуізму лічацца Веды. Для таго, каб дадзенае вераванне было залічана да індуізму, неабходна прызнаць гэтыя кнігі сакральнымі. Само сло
I Н Д У I 3 м
65
ва «веда» азначае рэлігійныя веды. Гэты збор твораў, напісаны на санскрыце, быў адрэдагаваны каля 600 года да Н. X. Ён складаецца з чатырох кнігаў: «Рыгведа» (збор 1028 гімнаўда багоў), «Самаведа» (збор абрадавых песняў), «Яджурведа» (збор ахвярных формулаў) і«Ахтарваведа» (збор магічных закляццяў). Каментарамі да Ведаў служаць «Брахманы» (абрадавыя тэксты) і «Упанішады» (філасофскія трактаты).
Касты
Яшчэ адзін важны элемент індуізму — сістэма кастаў. Каста — гэта замкнутая грамадская група, прыналежнасць да якой вызначаецца фактам нараджэння ў ёй. У індуізме гэты факт узмацняецца рэлігійнай перакананасцю ў тым, што людское жыццё складаецца з бясконцага шэрагу існаванняў. Паводле індуізму, чалавек нараджаецца ў той ці іншай касце ў выніку яго па
Выява Крышны, які ўзнімае пагорак Гавардхана (барэльеф VII ст.).
64 ІНДУІЗМ j
Галоўны будынак аднаго з самых вялікіх індуісцкіх храмаў у свеце ў Ціруваннамалай.
пярэдняга жыцця, якое пастаянна змяняецца, бо душы ўвесь час вандруюць. Каб зноў адрадзіцца ў вышэйшай касце, трэба добра выконваць надзённыя абавязкі. У індускім грамадстве існуюць чатыры касты, у межах якіх функцыянуюць каля 2000 падкастаў. Вось гэтыя чатыры касты:
Брахманы: найвышэйшая каста, святары, прызначаныя Брахманам гаспадарамі свету, ім належыць складанне ахвяраў, якія падтрымліваюць існаванне свету.
Кшатры: ваяры, шляхта, сённяшнія чыноўнікі. Вайшы: купцы, сяляне, пастухі, рамеснікі.
Шудры: каста слугаў і нявольнікаў.
Няхай Богнам дапамагае, няхай нас корміць, кабмы маглі з усяе сілы працаваць разам. Каб нашыя пошукі былі плённыя, кабмы маглілюбіць адзін аднаго і жыць у супакоі.
Супакой, супакой, супакойусім. Будзьце разам. Утым, што гаворыце, хай будзе гармонія, хай будзе сяродвас адно зразуменне. Еднасць знаходзім у малітве. Няхай будзе агульнаю мэтанашай супольнасці, агульныя рашэнні, агульныя пастановы. Няхай ажыўляюць нас тыя самыя пачуцці да бліжніх. Няхай яднаюцца сэрцы, няхай будуць агульнымінашыя інтэнцыі. Будзьма дасканала з'яднаныя дзеля супакою.
Супакой, супакой, супакой усім. Божа, вядзі нас ад ілюзій да рэчаіснасці. Божа, вядзінас з цемры да святла. Божа, вядзі нас ад смерці да бяссмерця.
Супакой, супакой, супакой усім. Молім аб супакоі ў небе; супакой у небе і на зямлі, супакой у глыбінях мора, супакой сярод раслінаў і траваў, супакой ва ўсім, што Божае, супакой кожнаму стварэнню.