• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
        Яе складалі чатыры дабрадзейнасці:
       —       «жэнь» — зычлівасць і дабрыня; гэта цнота чалавечнасці;
       —      «і» — высакароднасць; высакародны чалавек
    
      не шукае матэрыяльнай карысці;
          —      «лі» — цнота рытуалу і этыкету; вызначае стыль паводзінаў, складання ахвяраў, стварэння сужэнства, барацьбы, а таксама пяць тыпаў сувязяў, якія арганізуюць адносіны ў жыцці: падданага да ўладара, сына да бацькі, малодшага да старэйшага, жонкі да мужа, сябра да сябра;
          —      «шэ» — цнота мудрасці і ўменне адрозніваць дабро ад зла.
    
    
    
    
    
                Вывучэнне канфуцыянскіх канонаў.
    
    KA Н ФУ Ц Ы Я H CT B A
    
    95
    
    Канфуцыянскі храм у горадзе Урумчы (заходні Кітай).
    
         Узнагародаю за практыкаванне цноты не з'яўляюцца ані дабрабыт, ані вечнае шчасце, а толькі задавальненне ад сумленна выкананага абавязку. Канфуцый стварыў трывалыя асновы дзяржаўнай сістэмы і грамадскага парадку, у якім кожны ведаў сваё месца ў грамадскай іерархіі. Народ успрымаўся як адна вялікая сям'я, людзі былі паслухмяныя волі ўладара, які лічыўся бацькам.
         Канфуцыянства — гэта тыповая нацыянальная рэлігія. Практычна кожны кітаец лічыў сябе канфуцыянцам. Неабходна дадаць, што ў рэлігійным маштабе гэта сістэма часта выкарыстоўвае дактрыны іншых рэлігій, такіх як даасізм альбо будызм, таму пры вызначэнні поглядаў яна набывае сінкрэтычны характар.
    
    96
    
    РЭЛІГІІ КІТАЯ
    
         ДААСІЗМ
         Другая вялікая нацыянальная рэлігія Кітая — даасізм, цесна звязана з канфуцыянскімі адносінамі да жыцця. Лічыцца, што напачатку даасізм быў, хутчэй, філасофскаю сістэмаю. Заснавальнікамі гэтага кірунку былі Лаодзы і Джуандзы.
         У кітайскай філасофіі лічыцца, што напачатку існавала толькі адна энергія жыцця, гэтак званае «першапачатковае К'і», называнае таксама дао. Гэты тэрмін прыблізна азначае шлях, спосаб жыцця, парадак у прыродзе, яе рытм і законы. Гэта — аснова сусвету. Ключавым пазнавальным тэкстам з'яўляецца паэтычны твор Даодэдзын, у якім налічваецца больш за 5000 словаў.
    
    
    Лаодзы — заснавальнік даасізма ў Кітаі (Кітайская народная карціна XIX ст.).
    
    ДААСІЗМ
    
    97
    
    Даоскі храм у горадзе Трат (Тайланд).
    
          Добрыя і чыстыя элементы ўтвараюць нябёсы, a цёмныя — зямлю. Чалавек яднае ў сабе неба і зямлю. Першапачаткова чалавек жыў у гармоніі; цяпер яна разбураная. Кітайскія мысляры сыходзяцца ў меркаваннях пра цяперашні стан чалавецтва, але бачаць розныя яго прычыны і спосабы выйсця з яго. У адрозненне ад канфуцыянцаў, паслядоўнікі даасізму прапануюць больш радыкальныя сродкі. Вяртанне да шчасця магчымае праз адмаўленне ад ілюзорных каштоўнасцяў цывілізацыі. Вызваленне чалавека заснавана на паяднанні з дао, але каб дасягнуць гэтага, трэба імкнуцца да вакуума. Дао атаясамліваецца з небам і з'яўляецца іманентнаю асноваю сусвету.
    
    98
    
    РЭЛІГІІ КІТАЯ
    
    Дворык у даоскім храме.
    
          Лаодзы, які лічыцца творцам даасізму, рэкамендуе чалавеку «тры скарбы» ўнутранай дасканаласці:
          1)    прабачэнне — толькі міласэрнасць здольная да прабачэння ці гераізму;
          2)    сціпласць — сціплы чалавек можа атрымаць сапраўдную свабоду;
          3)    пакору — толькі пакорны чалавек здольны ўладарыць.
          Гэта разам з тым шлях да дасягнення сапраўднай свабоды. Даасізм як рэлігійная сістэма быў вядомы ў Кітаі ўжо ў VI стагоддзі да Н. X. Аднак сапраўднага развіцця ён дасягнуў пры Джуандзы, які жыў на пераломе IV і V стагоддзяў. Мысляр, які жыў на самоце, прый
    
    ДААСІЗМ
    
    99
    
      шоў да пераканання, што дао — гэта абсалют, прысутны ва ўсіх рэчах, які з ніводнаю з іх не ідэнтыфікуецца, які нельга перадаць словамі і які не паддаецца адрозненню паміж быццём асабовым і безасабовым. Мудрэц дасягае вяршыні сваіх разважанняў, паказваючы дао як быццё, якое прамаўляе да сэрца чалавека. Ён звяртае ўвагу на паяднанне з дао, праз якое чалавек становіцца «сынам Неба». Можна сказаць, што, паказваючы чалавеку шлях, мысляр прапануе яму своеасаблівую мадэль святасці, якая характарызуецца ўваходам у адвечныя асновы сусвету. Містык даасізму пазбаўлены ўсяго. Ён рэалізуе ў сабе пустку, якая насамрэч ёсць паўнатою. Усе справы свету, якія кіруюцца адвечным прынцыпам, падпарадкуюцца ёй, як і сам чалавек.
    
    
    Традыцыйная кітайская гімнастыкатайдзы.
    
    100
    
    РЭЛІГІІ КІТАЯ
    
           Аднак ёсць розніца паміж хрысціянскім і даоскім разуменнем адносінаў да Бога. У хрысціянстве гэтыя адносіны грунтуюцца на аб'яўленні Бога і веры ў Яго. У даасізме няма гаворкі ні пра аб'яўленне, ні пра веру. Даасізм прапануе быццам бы лягчэйшы шлях: бачыць і разумець істотнае, тое, што з'яўляецца прычынаю: дао. Некаторыя рэлігіязнаўцы лічаць, што гэта рэлігія з'яўляецца падрыхтоўкаю да прыняцця Хрыста кітайскім народам. Гэтую ісціну адзін з міфічных імператараў Яо выказаўтак: «Калі Ты ёсць, Настаўнік, то добрую ўладу будзе мець каралеўства. А калі б мне было дадзена ім кіраваць, то павінен прызнацца, што марна займаю месца. А таму прашу, каб трон быў Табе аддадзены».
    
           ЛітдрдтурА
           Bogucka Е., Konfucjanizm, „Misyjne drogi” 1985, 3, s. 5355.
           Bukowski K., Wspolczesne religie a chrzes'cijanstwo, Krakow 1986.
           Konior J., Zagadnienie „grzechu” w kulturze chinskiej, Krakow 2006.
           Wolanin A., Dialog chrzes'cijanstwa z innymi religiami, Krakow 1993.
    
        ГІАЯМЁННАрОДАВЫЯ рЭЛІГІІ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    На тэрыторыі Афрыкі маска — атрыбут многіх рэлігійных абрадаў.
    
         Традыцыйныя плямённародавыя рэлігіі захаваліся ў наш час толькі на тэрыторыі Афрыкі і ў меншай ступені на астравах Акіяніі. Несумненна, раней гэтыя рэлігіі былі распаўсюджаныя таксама на іншых кантынентах, аднак з часам яны былі асіміляваныя хрысціянствам, ісламам і іншымі вялікімі рэлігіямі. Таму мы будзем апісваць элементы афрыканскіх традыцыйных вераванняў.
         Нельга ўспрымаць афрыканскія рэлігіі як забабоны альбо прымхі, бо для афрыканцаў яны з'яўляюцца сапраўднаю формаю веры ў Бога. Раней вельмі часта гэтыя рэлігіі вызначаліся (дзякуючы эвалюцыйнай школе Э. Б. Тэйлара і Дж. Дж. Фрэзера) як анімізмы, гэта значыць рэлігіі, пазбаўленыя кантакту з Богам і пашаны да Яго; замест гэтага, на думку вучоных, быў уведзены свет духаў. Такая канцэпцыя, якая часта грунтуецца на сведчаннях выпадковых падарожнікаў, няправільная. Першасная форма афрыканскіх рэлігій была
    
    102
    
    ПЛЯМЁННАРОДАВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    Тамтам — музычны інструмент афрыканскіх шаманаў.
    
    Для прадказання будучыні шаманы карыстаюцца спецыяльнымі палачкамі.
    
    монатэістычнай. Адметнаю рысаю афрыканскага светапогяду з'яўляецца адсутнасць падзелу ўсяго існага на адушаўлёную і неадушаўлёную прыроду. Усюды прысутнічае Божы след і энергія.
    
        Бог
        У афрыканцаў вельмі моцная вера ў існаванне Бога, Творцу ўсяго існага. Аднак гэты Бог далёкі і для Яго было б прыніжэннем цікавіцца чалавекам. У Афрыцы няма святыняў, пастаўленых Богу, а Яго ўвасабленнем з'яўляюцца фігуркі шматлікіх бостваў. Бог, якога часта называюць Найвышэйшым Духам, Панам, вызначаецца вялікаю дабрынёю, а таму не трэба задобрываць Яго
    
    ПЛЯМ Ё HHA  РО Д A ВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    105
    
            Шаман (ён жа лекар) — неабходны персанаж кожнага племя.
    
    
    
    
    ахвяраю. У Афрыцы не складаюць ахвяраў Найвышэйшай Істоце. Ахвяры складаюцца другарадным духам, якіх налічваецца цэлы пантэон: боства перуна, боства зямлі, боства жалеза, боства жывёлы.
    
    
        Культ продкдў
        У Афрыцы продкі карыстаюцца вялікаю пашанаю. Яны не абагаўляюцца, але атачаюцца пашанаю, бо заступаюцца за нашчадкаў перад боствамі, а іх парады захоўваюць ад небяспекі. Культ продкаў — гэта апасродкаваны кулвт Бога, заснаваны на заклінаннях і складанні ахвяраў. Продкі заўсёды знаходзяцца блізка да жывых, а таму існуе перакананне, што яны прамаўляюць да іх, таму трэба дзяліцца з продкамі найперш ежаю.
    
    
        Духі
        Духі, створаныя Богам, нябачныя, але матэрыяльныя. Яны — віноўнікі многіх здарэнняў, такіх як хвароба альбо смерць. Уласна кажучы, афрыканец жыве ў
    
    
    104
    
    ПАЯМЁННАРОДАВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    Міфалогія дагонаў (Рэспубліка Малі) адна з самых развітых сярод афрыканскіх народаў.
    Іх уяўленні пра космас знаходзяць адлюстраванне ў масках і танцах.
    
    
    
    свеце духаў. Іх дзеянне можа быць розным, таксама й злосным, таму, каб атрымаць добразычлівасць духаў, трэба прыносіць ім ахвяры.
    
    
       Абрдды
       У традыцыйных афрыканскіх рэлігіях няма падзелу на рытуалы сакральныя і свецкія. Усё жыццё — гэта ўдзелусакральным жыцці, прадыктаваным міфам. Гэта наследаванне жыцця Бога. Міф тлумачыць, чаму існуе дабро і зло, паходжанне цярпення і смерці, а ўвесь рытуал — гэта ілюстрацыя міфа. Афрыканцы лічаць, што дзякуючы абрадам захоўваецца гармонія ў свеце. Абрады дзеляцца на абрады ўтаямнічання і ачышчэння. Абрады ўтаямнічання — гэта ўводзіны ў новы перыяд жыцця: нараджэнне, юнацтва, шлюб, пахаванне. Абрады ачышчэння даюць магчымасць вярнуцца ў супольнасць тым, хто адышоў з яе з прычыны рытуальнай нячыстасці.
    
    
    ПЛЯМЁННАРОДАВЫЯ РЭЛІГІ I
    
    105
    
    Эфіопія.
    Племя Мурзі.
    
       ЗбАўЛЕННЕ
       Збаўленне ўяўляецца як пераход пасля смерці з зямлі на той свет, таму шмат увагі надаецца пахавальным урачыстасцям. Гэта адно з найважнейшых заданняў нашчадкаў. Ры
    
    туал шматступенны, што дае магчымасць развітацца з памерлым і пераняць яго функцыі ў той супольнасці, у якой ён жыў. Абавязковае складанне ахвяраў. Важна мець нашчадкаў, каб маглі адпаведна адбыцца пахавальныя ўрачыстасці. Памяць аб памерлым — гэта ўмова праведнага жыцця на зямлі.
    
    
        Дыялог Касцёла
        3 ПЛЯМЁННАрОДАВЫМІ рЭЛІГІЯМІ
        Афрыка — гэта місійны кантынент. Місіянер, які сутыкаецца з вызнаўцамі мясцовых рэлігій, не павінен іх ігнараваць. Пра духоўнае багацце кантынента нагадвае Пасінадальная апостальская адгартацыя Яна Паўла II Ecclesia in Africa: «Афрыканцы маюць глыбокае рэлігійнае пачуццё, адчуванне sacrum, усведамленне існавання Бога Творцы і духоўнага свету. Народы Афрыкі так
    
    106
    
    ПЛЯМЁННАРОДАВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    сама глыбока ўсведамляюць рэаліі граху ў яго індывідуальных і грамадскіх формах і таксама адчуваюць неабходнасць актаў ачышчэння і перапрашэння» (ЕА 42).
        Яшчэ раней II Ватыканскі Сабор навучаў аб вартасцях гэтых рэлігій: «Ужо са старажытнасці і да цяперашняга часу ў многіх народаў існуе пэўнае адчуванне таямнічай сілы, якая прысутнічае ў хадзе справаў і ў падзеях чалавечага жыцця, а часам і прызнанне Найвышэйшага Боства ці нават Айца. Гэтае адчуванне і гэтае прызнанне напаўняе іх жыццё глыбокім рэлігійным зместам. <...> Каталіцкі Касцёл не адмаўляе нічога, што ў гэтых рэлігіях ёсць праўдзівага і святога» (NA 2). Хрысціянская пазіцыя — гэта пазіцыя павагі, пазнання і сустрэчы з вызнаўцамі рэлігій, пазіцыя, адпаведная прынцыпам місійнай дзейнасці — прынцыпам інкультурацыі.