Сустрэча з рэлігіямі
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 168с.
Мінск 2009
1 50
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
а таму заслугоўваюць увагі і пашаны. Касцёл прапануе гэтым рэлігіям братэрскі дыялог і жадае яго (nap. NA 2; AG 3,4, 11). Вызнаўцаў гэтых рэлігій ён называе веруючымі, а іх супольнасці лічыць шляхамі да ласкі. Касцёл не выключае магчымасці збаўлення для многіх людзей.
На гэтай падставе II Ватыканскі Сабор вызначыў прынцыпы ўключэння хрысціянаўу дыялог. Асноваддя такога дыялогу — сведчанне штодзённага жыцця хрысціянаў, угрунтаванае на любові і павазе (nap. AG 11; АА 14, 29). «Дыялог — гэта найперш стыль дзейнасці, пазіцыя і дух, які асвячае паводзіны. Прадугледжвае ўвагу, пашану і прыязнасць у адносінах да другога чалавека, a таксама прызнанне яго асабістай ідэнтычнасці, яго спосабаў самавыяўлення, яго каштоўнасцяў»*.
Сярод плямённых народаў, раскіданых па розных кантынентах, сустракаюцца разнастайныя формы развіцця матэрыяльнай культуры: ад культураў збіральніцкапаляўнічых да больш развітых культураў гадоўлі жывёлы і земляробства. Гэтаму дыяпазону адпавядае разнастайнасць вераванняў. Там няма занатаванай рэлігійнай думкі, а акты культу выяўляюцца сімваламі. Сістэматызацыя пэўнай рэлігіі здзяйсняецца дзякуючы этналагічнаму аналізу. Бог у гэтых рэлігіях далёкі, Ён не ўмешваецца ў справы чалавека, а той, у сваю чаргу, не пачувае сябе гаспадаром зямлі, а толькі атрымлі
* Postawa Kosciola wobec wyznawcbw innych religii. Dokument Sekretariatu dla Niechrzes'cijan poswipcony zagadnieniu dialogu i misji, CT 1985, 55, fasc. IV, s.143.
ЗБАУАЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
151
вае Божыя дары. У плямённых рэлігіях няма мяжы паміж рэлігійным і свецкім жыццём: рэлігія пранізвае ўсё жыццё. Рэлігіям плямёнаў, з хрысціянскага пункту погляду, неабходна ачышчэнне з боку розуму (жыццё ўстраху, чары, мясцовая мараль) і з бокуласкі (пазнанне Бога, які ёсць Любоў).
Сярод іншых Сабор называе рэлігію Індыі — індуізм (nap. NA2). У індуізме мы сутыкаемся з напластаваннем сімвалаў, дактрынаў, філасофій, метадаў і шляхоў, што вядуць да Бога. I агульная аснова — гэта прызнанне Вераў сакральнымі кнігамі. Індуізм у прынцыпе пазбаўлены догматаў, якія «датычаць» Бога, аднак існуюць пэўныя непахісныя ісціны, напрыклад, перасяленне душаў. Мэта, якую ставіць перад сабою індуізм, — гэта вызваленне з бясконцага ланцуга перасялення. Для дасягнення гэтай мэты ён прапануе тры шляхі, пра якія гаворыцца ў Дэкларацыі: «...у індуізме людзі даследуюць боскую таямніцу і выяўляюць яе ў незлічонай колькасці міфаў і ў глыбокіх філасофскіх разважаннях. Яны шукаюць вызвалення ад клопатаў нашага стану альбо праз розныя формы аскетычнага жыцця, альбо праз глыбокую медытацыю, альбо звяртаючыся да Бога з любоўю і даверам» (NA 2).
Першы шлях — гэта аскеза, вядомая пад назваю ёгі. Класічная васьмічленная ёга імкнецца да поўнага вызвалення ад матэрыяльнага свету праз асабістую аскезу, пачуццёвую стрыманасць, кантроль над дыханнем, канцэнтрацыю і медытацыю. Прызнаючы гераічныя высілкі ёгаў, неабходна заўважыць, што поўная ізаля
152
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
цыя ад людзей і свету, да якой імкнуцца ёгі, супярэчыць хрысціянскай канцэпцыі Касцёла як супольнасці. Шлях больш глыбокай медытацыі — гэта спосаб прывесці душу да зліцця з Богам праз разважанне над сакральнымі тэкстамі і аналіз свайго стану пад кіраўніцтвам гуру. Асаблівая ўвага звяртаецца на эмацыйнае пазнанне Бога. Прыкладамі хрысціянскаіндускага збліжэння можа быць усё большая колькасць хрысціянскіх ашрамаў і каталіцкіх інстытутаў, якія дзейнічаюць у Індыі.
Паміж будызмам і хрысціянствам існуюць прынцыповыя адрозненні. Хрысціянін ведае, што цярпенне мае сэнс, яно ачышчае і збаўляе чалавека. Грунтуючыся на веры, ён ведае, што ўсе падзеі падпарадкоўваюцца не безаблічным касмічным праўдам, а Божай мудрасці і Провіду. Ад будызму можна вучыцца адстароненасці ад часовых зямных каштоўнасцяў. Для хрысціяніна гэта заўсёды будзе толькі сродкам для паяднання з Хрыстом, а не самамэтаю.
У разглядаемым дакуменце вядзецца гаворка таксама пра іслам: «Касцёл з павагай ставіцца да мусульманаў, якія пакланяюцца адзінаму Богу, жывому і самаіснаму, міласэрнаму і ўсемагутнаму, Стварыцелю неба і зямлі, які размаўляў з людзьмі. Яны імкнуцца ўсёй душой падпарадкоўвацца Яго пастановам, нават патаемным, як падпарадкаваўся Богу Абрагам, да якога ахвотна звяртаецца ісламская вера. Хоць яны не прызнаюць Езуса Богам, аднак ушаноўваюць Яго як прарока, ушаноўваюць таксама Яго Маці, Дзеву Марыю, а часам нават з пабожнасцю Яе заклікаюць. Акрамя гэтага, яны
ЗБАЎЛЕНН Е ПАЗА КАСЦЁААМ
155
чакаюць Суднага дня, калі Бог будзе справядліва ўзнагароджваць усіх уваскрослыхлюдзей. Тамуяны цэняць маральнае жыццё і пакланяюцца Богу асабліва праз малітву, міласціну і пост» (NA 3). У дакуменце падкрэсліваецца тое, што яднае хрысціянаў з магаметанамі, не замоўчваюцца адрозненні, якія датычаць Езуса Хрыста і Найсвяцейшай Тройцы. У ім згадваюцца пяць «стаўпоў» ісламу: вызнаванне веры, рытуальная малітва (пяць разоў на працягу дня), строгі пост у Рамадане, міласціна і паломніцтва ў Мекку. Дэкларацыя заклікае хрысціянаў і вызнаўцаў ісламу забыць мінулае і супольна абараняць і развіваць грамадскую справядлівасць, маральнае багацце, спакой і свабоду (nap. NA 3).
Урэшце, Сабор гаворыць пра цесную повязь з габрэямі. Іх рэлігія была падрыхтоўкаю да прыходу Месіі. Касцёл жадае «ажывіць і аб'яднаць узаемапазнанне», выпраўляе існуючыя меркаванні пра адрынутасць габрэяў альбо пра тую віну, якую яны нясуць за смерць Езуса (nap. NA 4).
Дэкларацыя звяртаеццадавернікаўКасцёла: «Таму Касцёл заклікае сваіх дзяцей, каб праз дыялог і супрацоўніцтва з паслядоўнікамі іншых рэмгій яны разважліва і з любоўю, даючы сведчанне веры і хрысціянскага жыцця, прызнавалі, захоўвалі і падтрымлівалі тыя духоўныя і маральныя даброты, а таксама сацыяльнакультурныя каштоўнасці, якія ў іх знаходзяцца» (NA 2).
Замест ранейшай варожасці і частай прадузятасці Касцёл прапануе братэрскі дыялог і супрацоўніцтва. Шлях да такога новага погляду падрыхтавала Дагматыч
1 54
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
ная канстытуцыя пра Касцёл Lumen gentium. He было б таксама такога ўспрыняцця саборавага вучэння, калі б не такія дакументы як Дэкрэт пра місійную дзейнасць Касцёла, Дэкларацыя пра рэлігійную свабоду альбо Дэкрэт пра сродкі масавай камунікацыі. Названыя дакументы аказалі ўплыў на атмасферу выпрацоўкі пастановаў, гэтаксама як і на далейшае іх ажыццяўленне.
Вялікую ролю ў сучасным свеце выконваюць сродкі масавай камунікацыі: прэса, радыё, кіно, тэлебачанне. Яны сталі неад'емнымі часткамі жыцця і актыўна фармуюць яго. Сабор прысвяціў гэтым пытанням спецыяльны дэкрэт пра сродкі масавай камунікацыі, роля якога ў місійнай справе цэніцца ўсё больш. Сродкі масавай камунікацыі ствараюць сваю атмасферу ў сённяшнім свеце, маюць вялікі ўплыў на фармаванне грамадскай думкі, з'яўляюцца надзеяй Касцёла ў евангелізацыі свету. Дзякуючы ім можа наступіць узаемапазнанне. «Каталіцкі Касцёлбыўустаноўлены Хрыстом Панам, каб усім людзям несці збаўленне. Таму, усведамляючы неабходнасць прапаведавання Евангелля, ён лічыць сваім абавязкам абвяшчаць збаўчую навіну таксама пры дапамозе сродкаў масавай камунікацыі» (ІМ 3). У Пастырскай інструкцыі да Дэкрэта чытаем: «Сродкі масавай камунікацыі шмат робяць ддя адкрыцця ўсім хрысціянскага вучэння».
У духу саборавага аднаўлення 18 мая 1964 года Паўлам VI быў створаны Сакратарыят для нехрысціянаў, што сведчыць пра саборавую атмасферу адзінства і паразумення. Новае значэнне атрымаў хрысціянска
ЗБАЎАЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
155
ісламскі дыялог. Тэкст дэкларацыі на тэму ісламу здзівіў як католікаў, так і магаметанаў. Гэтае пытанне доўга рыхтавалася найперш місіянерамі, асабліва «белымі айцамі». Падчас Сабору існавалі жывыя кантакты Касцёла з ісламам, што аблегчыла айцам Сабору знаёмства з ісламам.
Вялікаю падзеяй стала лекцыя арцыбіскупа Вены кардынала Франца Кёніга ва універсітэце Аль Азхар у Каіры ў 1965 годзе. Нельга таксама не сказаць пра беспрэцэдэнтную падзею, якою стала пілігрымка Паўла VI у Святую Зямлю ў 1964 годзе. Сардэчны прыём Папу падрыхтавалі менавіта магаметане.
Дыялог, распачаты Саборам, працягваецца. Існуе ўжо багатая бібліяграфія гэтага дыялогу, якая дае магчымасць добра падрыхтавацца да ўзаемных сустрэчаў. Гэты дыялог таксама ахоплівае неназваныя афрыканскія рэлігіі. Узніклі шматлікія навуковыя інстытуты. Аднак прызнанне багацця і каштоўнасці розных рэлігій не можа весці да нейкага рэлігійнага сінкрэтызму. Каштоўнасць хрысціянства застаецца бясспрэчнаю (пар. NA 4). Усе каштоўнасці, якія існуюць у свеце, паходзяць ад Бога і кіруюцца даЯго (nap. NA 1). Абапіраючыся на думку св. Паўла, Касцёл бачыць сэнс у тым, каб весці дыялог і місіі сярод нехрысціянаў. Абвяшчэнне Евангелля любові — гэта шлях да адзінства людзей, якіх усё яшчэ шмат што падзяляе. Калі мы прымаем універсальны характар ласкі, то нельга супрацьпастаўляць хрысціянства нехрысціянскім рэлігіям. Нельга таксама паказваць (як гэта робіць К. Барт) нехрысціянскія рэлігіі
1 56
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
як намаганні, што ідуць знізу, з мэтаю атрымання ўлады над Богам. Бог хоча збавіць кожнага чалавека, Ён праводзіць яго рознымі шляхамі і выкарыстоўвае шматлікія спосабы. Самы короткі і найбольш пэўны шлях той, які вядзе праз Касцёл, таму Касцёл выходзіць насустрач рэлігіям (nap. NA 2). У гэтым дыялогу абавязковае ачышчэнне і пазбаўленне ад таго, што перашкаджае дайсці да Хрыста.
У кожнай рэлігіі ёсць людзі, нейкім чынам паяднаныя з Хрыстом, калі яны нават і не ўсведамляюць гэтага (nap. LG 16). Карл Ранэр называе іх «ананімнымі хрысціянамі». Хоць кожная рэлігія пэўным чынам яднае чалавека з Богам, нельга ўспрымаць гэтае вызначэнне К. Ранэра павярхоўна і вырываць яго з кантэксту. Хрысціянства цэніць вартасці гэтых рэлігій, але не можа прыняць іх цалкам. Абодва гэтыя аспекты сумяшчае эсхаталагічная перспектыва (пар. Іс 2 — 3; Mix 4, 1 — 2; Мц 8, 11 — 12). Таксама ў гэтым кантэксце паўстае абавязак місійнай дзейнасці Касцёла, якая, на думку Дж. Джэрэміяса, з'яўляецца «часткаю канчатковага спаўнення, дадзеным Богам фактычным доказам інтранізацыі Сына Чалавечага, эсхаталогіяй, якая ўжо знаходзіцца ў працэсе ажыццяўлення»*.