Сустрэча з рэлігіямі
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 168с.
Мінск 2009
« Шмат разоў і парознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет. Ён, будучы адлюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці і падтрымліваючы ўсё словам моцы сваёй, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Велічы на вышынях і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чымяны, атрымаўу спадчыну імя» (Гбр 1, 1—4).
Ці існуе магчымасць збаўлення паза Касцёлам? Гэтая тэма ўжо часта разглядалася. Калі гаворка заходзіць пра народ Божы, узнікае шмат пытанняў, якія між іншым датычаць людзей, што не належаць да Касцёла праз хрост. Хрост яднае ўсіх хрысціянаў, вера яднае нас таксама з вызнаўцамі іншых рэлігій, а Божая любоў распаўсюджваецца на кожнага чалавека. Бог выбраў сабе адзін народ, вылучыў яго сярод іншых і на працягу вякоў фармаваў яго. Нават у няволі выбраны народ жыў адасоблена. Кожная спроба сыходу з гэтага
1 24 ЗБАЎАЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
шляху асуджалася прарокамі. Для выбранага народу агідныя ідалапаклонства і звязаная з ім амаральнасць. Аднак Стары Запавет паказвае нам, што не народы былі асуджаныя, а іх рэлігіі.
Гэтаксама адбываецца і ў Новым Запавеце. Св. Павел лічыць, што ідалапаклонства і амаральнасць звязаныя з паганскімі рэлігіямі (пар. Рым 1, 18 — 23; 6, 20 — 23; Эф 4, 1719; Клс 3,510).
У Дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл Сабор ізноў закрануў праблему статусу людзей паза народам. «Нарэшце тыя, хто яшчэ не прыняў Евангелля, парознаму звязаныя з Божым народам» (LG 16). Слова «звязаныя» трэба разумець такім чынам: Бог любіць чалавека, аднак Божы заклік не закранае яшчэ зацікаўленага і ставіць яго пакуль паза народам. Калісьці ён можа далучыцца да яго, але цяпер яшчэ знаходзіцца паза ім. Г. Р. Шлеттэ сцвярджае, што розныя канкрэтныя рэлігіі з'яўляюцца рознымі канкрэтнымі шляхамі збаўлення, праз якія Бог можа аб'явіць сваю святасць, але адзінаю і сапраўднаю рэлігіяй Бога ёсць хрысціянства. Гэтаксама Ж. Дзюпуа разважаў, у якой ступені іншыя рэлігіі ўжо з'яўляюцца тым шляхам, што вядзе да адзінага Бога. Таксама, як і Г. Вальдэнфэльс і К. Ранер. Супаставіць з хрысціянствам і прывесці да Езуса Хрыста — вось заданне місіі. Народ Божы, які праходзіць праз гісторыю, вядзе за сабой усіх. Кожны пасвойму ўдзельнічае ў падрыхтоўцы Божага Валадарства.
Касцёл быў пастаўлены перад складанаю праблемаю бязвер'я і атэізму (nap. GS 19 — 21). Сабор тлума
ЗБАУАЕННЕ ПАЗА КАСЦЁААМ
125
чыць: «...многія нашы сучаснікі не заўважаюць гэтай глыбокай і жыццёвай сувязі з Богам альбо адкрыта адкідаюць яе» (GS 19). Сабор не асуджае чалавека і дапускае існаванне бязвер'я і атэізму, у якім чалавек невінаваты. Нават атэісты, паколькі ўдзельнічаюць у адзіным пакліканні чалавека, якім з'яўляецца паяднанне з Богам, таксама суадносяцца з народам (nap. GS 19). Сабор сцвярджае: «Касцёлцалкам адкідае атэізм, аднак шчыра вызнае, што ўсе людзі, веруючыя і няверуючыя, павінны рабіць належны ўклад у будаўніцтва гэтага свету, у якім разам жывуць; а гэта не можа адбывацца без шчырага і мудрага дыялогу» (GS 21). Нават атэізм можа стаць спосабам для ачышчэння народу і больш праўдзівага абвяшчэння Евангелля. Праз кантакт з няверуючымі людзьмі вера народу можа паглыбіцца (nap. GS 21). Народ Божы такім чынам вучыцца дыялогу і дае сведчанне свае прыналежнасці да Бога. Адначасова ён застаецца народам, адзіным у гісторыі.
Сабор, тлумачачы вучэнне пра Касцёл, кажа пра колы суадносінаў (nap. LG 14 — 16). Ва ўсёй паўнаце да Касцёла належаць тыя, хто захоўвае еднасць веры, святых сакрамэнтаў, прызнае Папу і жыве ў супольнасці (nap. LG 14). Аднак Сабор сцвярджае, што «да гэтай каталіцкай еднасці Божага народу, якая з'яўляецца знакам будучага ўсеагульнага спакою і спрыяе яму, пакліканы ўсе людзі. Парознаму належаць да яе альбо падпарадкаваны ёй як каталіцкія вернікі, так і іншыя, веруючыя ў Хрыста, і, нарэшце, наогул усе людзі, пакліканыя ласкай Божай да збаўлення» (LG 13). Такім чы
126
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
нам, Касцёл нікога не выключае і ні ад кога не адмаўляецца. Друтоеколаўтвараюцьусехрысціяне (nap. LG 15), Для місійнай дзейнасці экуменічны рух мае вялікае значэнне, «бо падзел паміж хрысціянамі прыносіць шкоду святой справе абвяшчэння Евангелля ўсялякаму стварэнню і многім закрывае шлях да веры. Таму з прычыны неабходнасці місійнай дзейнасці ўсе ахрышчаныя пакліканы да з'яднання ўадной аўчарні» (AG 6). Паміж місійнаю і экуменічнаю дзейнасцю існуе цесная сувязь. Таямніца адзінства Касцёла адлюстроўвае адзінства Святой Тройцы (nap. UR 2). Паколькі Хрыстус з'яўляецца галавою адзінства (nap. LG 13; UR 2), як і галавою місійнай дзейнасці (nap. LG 6, 7, 14), то хрысталагічны прынцып, які пранізвае экуменізм і місійную дзейнасць і ўгрунтаваны на збаўчай функцыі Хрыста, наказвае хрысціянам быць узаемапаяднанымі. Сабор жа абавязаў католікаў да місійнага супрацоўніцтва з іншымі хрысціянамі (nap. AG 41), Экуменізм — гэта абавязак місіі і ўмова поспеху (nap. UR 1).
Урэшце, гаворка ідзе таксама пра тых, хто яшчэ не прыняў Евангелля. У Дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл Сабор называе габрэяў, мусульманаў, веруючыхуБогаілюдзейдобрай волі (nap. LG 16). Апрачатаго, у Дэкларацыі пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій ідзе гаворка пра індуізм і будызм (nap. NA 2).
Місійная дзейнасць Касцёла вядзецца на тэрыторыях, дзе ўжо жывуць веруючыя людзі, вызнаўцы старых і новых рэлігій. На практыцы місіянер уваходзіць у свет ужо існуючых рэлігій: традыцыйных (класічных),
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
127
плямённых і новых. Першая група найбольш шматліка бытуе ў Азіі, якая слушна лічыцца калыскаю рэлігій. Найбольшымі па колькасці вернікаў рэлігіямі з'яўляюццаіслам, індуізм, будызм, шынтаізм, даасізм, канфуцыянства і юдаізм. Плямённыя рэлігіі існуюць галоўным чынам у Афрыцы. Тым часам новыя, а іх налічваецца больш за дзесяць тысяч, ёсць на ўсіх кантынентах. Новыя рэлігіі часта вызначаюцца як сінкрэтычныя. Касцёл не можа абмінуць факту існавання нехрысціянскіх рэлігій. У часе саборавых пасяджэнняў ад Касцёла чакалася самавызначэнне адносна новых рэлігій. Вынікам гэтага з'яўляецца Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій. Гэтая Дэкларацыя належыць да найважнейшых саборавых дакументаў. Апрача таго, тры іншыя дакументы таксама прысвячаюць сваю ўвагу нехрысціянскім рэлігіям, а менавіта: Дагматычная канстытуцыя пра Касцёл, Дэкрэт пра місійную дзейнасць Касцёла, Дэкларацыя пра рэлігійную свабоду. У сямі іншых дакументах ёсць выразныя згадкі па гэтай тэматыцы. Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій была прынята на IV сесіі Сабору. Па колькасці старонак гэта найменшы дакумент, які, аднак, меў найбольш паправак і найбольш рэдагаваўся. Гісторыя ўзнікнення дакумента ў дастатковай ступені сведчыць пра тыя перамены, якія адбыліся ў Касцёле. Новы погляд на нехрысціянскія рэлігіі — гэта ў пэўным сэнсе камень сутыкнення ў гісторыі Касцёла. Кардынал Франц Кёніг асабліва моцна падкрэсліваў адносіны Касцёла да габрэяў.
128
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА К A СЦЁЛ A VI
Дасаборавыя дакументы Касцёла не заўсёды належным чынам ацэньвалі значэнне новых рэлігій. Іх часта лічылі сфераю дзеяння шатана, падазравалася злая воля іх вызнаўцаў. 3 даўніх часоў місіянераў хвалявала думка пра тое, ці могуць быць збаўленыя людзі, якія жывуць паводде іншых рэлігій. Прынцыповыя змены ў навучанні Касцёла адбыліся пад уплывам рэлігіязнаўчых навук, асабліва гісторыі рэлігіі. Гэтыя навукі, якія спачатку былі скіраваныя супраць Касцёла, прайшлі эвалюцыю, каб у наш час стаць спосабам пазнання нехрысціянскіх рэлігій, а таксама збліжэння і дыялогу. Гэтаксама можна заўважыць у вызнаўцаў нехрысціянскіх рэлігій зацікаўленасць хрысціянствам.
Сабор адзначыў, што ў чалавеку існуе голад на праўду. Незнаёмасць з хрысціянствам — гэта не толькі вынік злой волі (nap. LG 16). Ёсць вельмі шматлюдзей, не ахопленых місійнаю дзейнасцю: «...два мільярды людзей, лічба якіх расце з кожным днём, людзей, якія ствараюць вялікія і ўстойлівыя супольнасці, з'яднаныя трывалымі культурнымі сувязямі, старажытнымі рэлігійнымі традыцыямі і моцнымі грамадскімі сувязямі, яшчэ не чулі альбо пачулі евангельскую навіну зусім нядаўна» (AG 10). Бог праз Езуса жадае, каб усе людзі былі збаўленыя і дайшлі да спазнання праўды (пар. 1 Цім 2, 4). Хрысціянская рэлігія адносна некаторых нехрысціянскіх рэлігій — гэта «запознены прышэлец». Універсальны характар хрысціянства абавязвае нас шырэй зірнуць на праблему збаўлення ў гэтых рэлігіях. Выраз extra Ecclesiam nulla salus, які так часта паў
ЗБАЎЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁЛАМ
129
таралі і, на жаль, якім злоўжывалі, напачатку існаваў як перасцярога для тых, хто губляе еднасць з Касцёлам. Сабор нагадвае: тыя, што не па сваёй віне не пазналі яшчэ Бога і не належаць да Касцёла, але шукаюць Яго шчырым сэрцам, могуць атрымаць збаўленне (пар. LG 16). Бог не выключае нікога (пар. Дз 10, 35; LG 9). Такі пазітыўны погляд на тых, хто верыць, але верыць інакш, адкрывае новыя магчымасці для місійнай працы. Асноваю такога шырокага ўспрыняцця Дэкларацыі пра місійную дзейнасць Касцёла была ідэя Касцёла — народу Божага — і новае зразуменне місійнай дзейнасці, якая сыходзіць з яго прыроды (nap. AG 2). Касцёл — гэта зародак і пачатак (nap. LG 5,9). Ён прыводзіць да збаўлення ўсё чалавецтва. Грунтуючыся на такім бачанні, айцы Саборуканстатавалі, штоўнехрысціянскіх рэлігіях існуюць «добрыяіпраўдзівыя» элементы (ОТ16), «каштоўныя рэлігійныя і чалавечыя элементы» (GS 92), «зерне» кантэмпляцыі (AG 18), элементы «праўды і ласкі» (AG9), «зернеслова» (AG 11, 15), што гэтыя рэлігіі «аддюстроўваюць промень той Праўды, якая асвячае ўсіхлюдзей» (NA2).
Больш за тое, у сучасным свеце існуе неабходнасць еднасці і ўзаемаразумення. Фактарам, які яднае чалавецтва, павінна стаць рэлігія (nap. DH 15; NA5). Касцёл пакліканы да місіі паяднання. Навізна дэкларацыі — у выхадзе насустрач іншым рэлігіям. Сабор называе такія рэлігіі як індуізм (nap. NA 2), будызм (nap. NA 2), іслам (nap. NA 3; LG 16) і юдаізм (nap. NA 4). Вялікія рэлігіі канцэнтруюць згаданыя вышэй каштоўнасці,