• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
    
        ЛІТАрАіурА
        Grodz S., Chrystologia afrykanska w rodzinnym kontekscie kulturowym, Lublin 2005.
        Wita G., Istoty nadnaturalne ludu Aszanti w Ghanie, Katowice
    
    2007.
    
       Новыя рэлігіі
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
        Нам цяжка ўявіць, што рэлігіі таксама могуць змяняцца, што ўзнікаюць новыя рэлігіі. У розныя гістарычныя перыяды ствараліся рэлігійныя рухі, у якіх праяўляліся тэндэнцыі адновы рэлігійнага жыцця, незадаволенасць існуючымі структурамі і жаданне іх змяніць. Новыя рэлігійныя рухі ўзнікаюць і ў наш час (іх налічваецца некалькі тысяч).
        Апошнія пяцьдзесят гадоў мінулага стагоддзя асаблівую ўвагу даследчыкаў прыцягвалі рэлігійныя і рэлігійнаграмадскія рухі, якія развіваюцца на «абмежках» рэлігіі (таксама хрысціянства) і традыцыйных культураў у нееўрапейскіх краінах. Гэта тыя месцы, дзе раней еўрапейская, а пазней паўночнаамерыканская экспансія прыводзіла да павольнага працэсу пераменаў. Згубныя вынікі гэтак званай «пратэкцыянісцкай місіі», якую праводзілі каралі Іспаніі і Партуталіі, а пасля эканамічны, цывілізацыйны і палітычны прыгнёт выклікалі знікненне мясцовай культуры, а новыя каштоўнасці і культуралагічныя формы часта былі незразумелыя і чужыя.
    
    108
    
    НОВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    Прадстаўнікі новых рэлігій на вуліцах Ёханэсбурга (ПаўднёваАфрыканская Рэспубліка).
    
        Прычыны ўЗНІКНЕННЯ новых рэлігій
        Першаю прычынаю была недасканаласць місійнай справы, недахоп адпаведнай евангелізацыі, а пасля — недахоп працы над фармацыяй свайго духавенства, недахоп павагі да мясцовай культуры. Яшчэ адным фактарам быў вобраз хрысціянства як рэлігіі «белых», часта ненавісных, каланізатараў. Здавалася, што Збаўца белых не можа адначасова быць іхным Збаўцам. Місіянеры часта абвяшчалі Евангелле ва ўласнай культуралагічнай форме, і гэта пазбаўляла магчымасці стварыць сапраўдны мясцовы Касцёл. Нацыянальнавызваленчыя рухі, асабліва ў Афрыцы, былі адначасова бунтам супраць хрысціянства ў яго еўрапейскім выглядзе. Яшчэ адным фактарам было змяншэнне святарскіх і манаскіх пакліканняў у тых краінах, якія высылалі найбольш місіянераў. У пакінутых місійных цэнтрах і парафіях у пэўны час не хапіла святароў. Гэтую пустку пачалі запаўняць кіраўнікі рэлігійных рухаў, якія прапаноўвалі новы рух з хрысціянскімі асаблівасцямі, але сінкрэтыч
    
    НОВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    109
    
    ны, гэта значыць, з адвольным выкарыстаннем элементаў розных рэлігій. Аднак гэтыя мясцовыя рухі, звязаныя з дадзенымі культурамі, аказаліся ўсім зразумелыя. Як прыклад можна прывесці культ карго ў Новай Гвінеі, кімбангізм у Заіры, умбанда ў Бразіліі. Новыя рэлігіі ўспрымаюцца як надзея для чалавека, асабліва для каляровага, як шанец на лепшую будучыню. Яны часта вызначаюцца непрыязнасцю, а нярэдка і варожасцю да белых. Такая рэакцыя ўзнікае зза недахопу пакоры і павагі да іх традыцыйнай культуры.
    
        ХдрАКТЭрНЫЯ АСАбАІВАСЦІ НОВЫХ рЭЛІГІЙ
        Першаю ўжо згаданаю асаблівасцю з'яўляецца сінкрэтызм, заснаваны навыбарачнымвыкарыстанні элементаў розных рэлігій. Таму часам цяжка апісаць такі рух, бо прынцыпы яго функцыянавання могуць быць адвольныя.
        Наступная асаблівасць — рэвівалізм. Гэта спроба пошуку і вяртання страчаных, забытых рысаў сваёй культуры. 3 рэвівалізмам звязаны натывізм як ачышчэнне айчыннай культуры ад наслаенняўчужародных элементаў.
        Наступныя асаблівасці — гэта спроба кампенсацыі за ранейшую сітуацыю. Сярод іх: віталізм — спадзяванне на нечаканае, надзвычайнае збаўленне, якое грунтуецца на духоўных сродках; міленарызм — чаканне зямнога вызвалення з дапамогаю звышнатуральных сродкаў, часта звязанае з ідэяй «тысячагадовага» перыяду справядлівасці, любові і спакою.
    
    
    110
    
    НОВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    Культавы будынак новых рэлігій (ПаўднёваАфрыканская Рэспубліка).
    
        Каб асягнуць гэтую мэту, абавязковае месіянства, гэта значыць, вера ў Месію, які прынясе поўнае вызваленне, найперш тут, на зямлі. Ім можа быць божая Істота, духі памерлых продкаў, дасканалы вызнаўца дадзенай рэлігіі альбо яе харызматычны кіраўнік. Нарэшце, эсхаталагізм — чаканне нявызначанай у часе катастрофы, якая стане канцом свету і пачаткам яго аднаўлення. У новым свеце ўжо не будзе «белых», яны будуць цалкам знішчаныя.
        Пералічаныя асаблівасці — гэта, зразумела, сінтэтычная падача пэўных характэрных, натуральна дыферэнцыраваных асаблівасцяў, якія ў залежнасці ад рэлігіі бываюць рознай інтэнсіўнасці.
    
    
        ГЕАфАфІЯ НОВЫХ рЭЛІГІЙ
        Новыя рэлігіі ўзніклі і надалей узнікаюць на ўсіх кантынентах. Цяжка вызначыць іх дакладную колькасць, аднак неабходна заўважыць, што яны не з'яўля
    
    
    НОВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    111
    
    юцца ў ісламскім свеце. Яны, хутчэй, узнікаюць на «абмежках» хрысціянства. Гэта можна растлумачыць жорсткім ісламскім законам шарыяту, які не дапускае адступленняў ад веры. Найбольш новых рэлігій узнікла ў Паўднёвай Амерыцы і ў Афрыцы. Сярод значных рэлігійных рухаў трэба назваць:
        — Рэлігіі паўночнаамерыканскіх індзейцаў: «Танец духаў» (рэлігія ўзнікла ў XIX ст.); пеятызм (з 1918 г. прызнаны амерыканскім Касцёлам мясцовай рэлігіяй; шэйкерызм (прызнае месіяй індзейца Дж. Шлокума).
        — У Паўднёвай Амерыцы: вуду, санпіэрыя, шанго, шутэрызм, умбанда, якія спалучаюць вераванні нявольнікаў з Заходняй Афрыкі, індзейскія вераванні і элементы з хрысціянства.
        — У Афрыцы: кімбангізм, мабутызм, кітавала, кханізм — гэта прыклады афрахрысціянскіх рухаў.
        — У Азіі: на Філіпінах — агліпаізм' у В'етнаме — каадаізм. Прычынаю ўзнікнення гэтых рэлігій з'явіўся недахоп каталіцкага духавенства. Шмат рэлігій узнікла ўЯпоніі на аснове шынтаізму і будызму: тэнрыкіо, конкокіо, сокагаккай, мэтаю якіх з'яўляецца ўмацаванне маральнасці і стварэнне шчасця на зямлі.
        — У Акіяніі (Новая Гвінея) найбольш распаўсюджаныя культы карго, якія звязаныя з «цудоўнымі дарамі з неба», альбо грузамі, што скідваюццаўнедаступных частках астравоў з самалётаў.
        У апошнія гады з'яўляюцца зусім невядомыя дасюль вераванні, якія звязаныя з космасам — культ уфо, і тэхнікай, асабліва камп'ютэрнай.
    
    112
    
    НОВЫЯ РЭЛІГІІ
    
        Касцёл і новыя рэлігіі
        Новыя культы і рэлігійныя рухі цяжка акрэсліць. Ім самім быў патрэбны час для вызначэння. У 1962 годзе ў Міндоло (Замбія — К. Л.) адбылася сустрэча, якая дапамагла вызначыцца гэтым рэлігіям у адносінах да хрысціянства. У супольнай дэкларацыі было засведчана, што сярод новых рэлігій можна лічыць хрысціянскімі тыя, якія прызнаюць «Пана нашага Езуса Хрыста як Бога і Збаўцу адпаведна Святому Пісанню». У выніку прынятага крытэрыя толькі адна з новых рэлігій была прызнаная хрысціянскаю — кімбангізм.
        Доўгі час Касцёл не выказваўся на тэму новых рэлігій. Афіцыйную пазіцыю ён заняўтолькі ў 1986 годзе ў дакуменце «Секты альбо новыя рэлігійныя рухі. Пастырскія выклікі». Саборавыя дакументы нават не называюць новых рэлігій — у іх агульна гаворыцца пра веруючых людзей альбо пра людзей добрай волі (nap. LG 16, NA 2). Падчас шматлікіх апостальскіх падарожжаў Ян Павел II сустракаўся з кіраўнікамі новых рэлігій. Першая такая сустрэча адбылася ў Афрыцы ў 1980 годзе.
        Згаданы тут дакумент, падрыхтаваны Сакратарыятам еднасці хрысціянаў, Сакратарыятам для нехрысціянаў, Сакратарыятам для няверуючых і Папскаю радаю па культуры, быў першаю спробаю ацаніць гэтую з'яву. Касцёл выказвае найперш занепакоенасць тым, што людзям замест праўды прапануюцца замяняльнікі: «Секты як быццам бы прапануюць людзям простыя, гатовыя адказы на складаныя пытанні і сітуацыі, спрошчаныя і няпоўныя версіі традыцыйных каштоўнасцяў і праўды; прагматычную тэалогію, тэалогію поспеху,
    
    НОВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    1 1 5
    
    сінкрэтычную тэалогію, якая падаецца як „новае аб'яўленне", „новая праўда". I ўсё гэта прапануецца людзям, якія часта маюць цьмянае ўяўленне пра „старую праўду"» (SNR 2.1.2). Выклікаюць таксама занепакоенасць метады прапаганды, у якіх часта спалучаюцца сардэчнасць і вераломнасць, якія вельмі хутка перафармоўваюцца ў кантроль над розумамі (nap. SNR 2.2). Дакумент сярод тыповых асаблівасцяў новых рэлігійных рухаў называе пагарду да сучаснага грамадства, недахоп навуковых асноваў у разуменні Бібліі, антыгістарызм, наказ сляпога падпарадкавання ўнушэнням і інструкцыям заснавальніка. У дакуменце сцвярджаецца, што новы рэлігійны рух часта кампенсуе пачуццё культурнай ніжэйшасці, недахоп увагі да чалавека ў Касцёле, ягоную ананімнасць: «Секты як быццам бы ахвяруюць людзям сваю вялікую ўвагу да культурнарэлігійнай спадчыны, спантаннасць, саўдзел, стыль малітвы і навучання, найбольш блізкія асаблівасцям культуры і памкненням народа» (nap. SNR 2.1.4).
        Рэлігіі — гэта не застылыя нязменныя сістэмы, яны рэагуюць гэтаксама, як асобы. Калі сутыкаюцца дзве рэлігіі, то канфлікты непазбежныя. Ніхто не можаўадзін момант пазбыцца тае веры, з якою ён жыў ад пакаленняў, нават калі новая рэлігія падаецца як больш высокая. Супраціў слабейшы тады, калі стары культ перажывае крызіс, але часам ён нечакана абуджаецца з летаргічнага сну. Гэта добра відаць асабліва ў Афрыцы — менавіта там на працягу гадоў аслаблі анімістычныя культы. Дактрынальныя прынцыпы вялікіх рэлігій у асноўным прымаюцца і новымі рэлігіямі (монатэізм, збаўленне), але
    
    1 14
    
    НОВЫЯ РЭЛІГІІ
    
    часцей за ўсё яны перамешваюцца з міфамі. Рытуал, як правіла, звяртаецца да яскравых традыцыйных звычаяў, таму рэлігіі могуць быць выратавальным колам для культуры і могуць азначаць афрыканізацыю хрысціянства альбо ўвогуле кантэкстуалізацыю. Гэтыя пытанні знайшлі сваё адлюстраванне ў адгартацыі Яна Паўла II Ecclesia in Afrika (1995 г.). У нашай рэчаіснасці яны таксама прамаўляюць да нас: магчыма, былі ўпушчаныя пэўныя каштоўнасці, такія як дыялог, увага да асобы і яе актывізацыя, роля супольнасцяў.
    
         ЛІТАрАіурА
         Atlas Т, Ruch charyzmatyczny w Republice Konga i jego wplyw na ksztaltowanie zycia osobistego i spolecznego, Warszawa 2005.
         Bogucka E., Nowe religie, „Misyjne drogi” 1983,4, z. 3, s. 5559.
         Kowalak W., Chrzescijahskie zrddla religii synkretycznych, „Ateneum Kaplanskie” 1987, 469, s. 421432.
         Kowalak W., Kulty cargo na Nowej Gwinei, Warszawa 1982.
         Kowalak W., Nowe religie w Afryce, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1986, 7, s. 243264.