• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
    
        УСЕ МЫ  «ДЗЕЦІ ДбрАГАМА»
        Як габрэі, хрысціяне, так і мусульмане бачаць сябе дзецьмі Абрагама. Вызнаўцы ісламу выводзяць свой
    
    
    * Пар. О. N. Mohammed, тамсама, s. 45.
    
    146
    
    X РЫСЦ I Я HCKA 1 СЛ A МСК I ДЫЯЛОГ
    
    Каран (Кашмір, XVIII ст.)
    
       генезіс ад Ізмаіла, сына Абрагама з рабыняю Агар. Бог не забраў свайго благаслаўлення для Ізмаіла:
           «Што з табою, Arap? He бойся, бо пачуў Бог голас хлопца адтуль, дзе ён быў. Устань, падымі хлопца і вазьмі яго за руку, бо Я выведу з яго вялікі народ» (Быц 21, 1719).
           Праўда пра паходжанне больш шырокай групы веруючых у Бога ад гэтай «веры Абрагама» была развітая св. Паўлам. Зразумела, што Апостал не ўказваў expresis verbis на іслам, якога яшчэ не было, але ягонае даследаванне можа быць асноваю для пошукаў больш глыбокіх падставаў дыялогу:
           «Зразумейце, што тыя, хто верыць, гэта сыны Абрагама. I Пісанне, якое прадбачыла, што Бог праз веру апраўдае язычнікаў, ужо Абрагаму абвясціла добрую
    
    X РЫСЦ I Я HCKA 1 СЛ A МСК I ДЫЯЛОГ
    
    147
    
    навіну: У табе благаслаўлёныя будуцьусе народы. Таму тыя, хто верыць, будуць благаслаўлёныя разам з верным Абрагамам» (Гал 3, 7 — 9).
        Да гэтай асаблівай сувязі звяртаецца і II Ватыканскі Сабор у Дэкларацыі пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій: «Касцёл з павагай ставіцца да мусульманаў, якія пакланяюцца адзінаму Богу, жывому і самаіснаму, міласэрнаму і ўсемагутнаму, Стварыцелю неба і зямлі, які размаўляў з людзьмі. Яны імкнуцца ўсёй душой падпарадкоўвацца Яго пастановам, нават патаемным, як падпарадкаваўся Богу Абрагам, да якога ахвотна звяртаецца ісламская вера» (NA 3).
        У гэтым фрагменце, у якім апісваюцца якасці Бога, мы бачым выразны зварот да зместу Карана. Далей называецца асоба Езуса, якога мусульмане хоць і не прызнаюць Богам, «аднак ушаноўваюць Яго як прарока, ушаноўваюць таксама Яго Маці, Дзеву Марыю, а часам нават з пабожнасцю Яе заклікаюць» (NA 3). Пазней Ян Павел II у гэтай плоскасці бачыў магчымасці паразумення і дыялогу. Абрагам не замяняе Езуса, але вера ў Езуса робіць нас дзецьмі Абрагама. Далей каталіцкая тэалогія, развіваючы гэтую думку, вучыць, што як і хрысціяне, так і мусульмане з'яўляюцца дзецьмі Абрагама, згодна са сваёю вераю*.
    
    *Пар. О. N. Mohammed, тамсама, s. 78.
    
    148
    
    X РЫСЦ I Я HCKA 1 С Л A МСК I ДЫЯЛОГ
    
          Езус
           Тым, што ў дактрынальнай плоскасці істотна адрознівае іслам і хрысціянства, з'яўляецца Асоба Езуса Хрыста, Сына Божага і Збаўцы свету. Догмат хрысціянскай веры, выказанай у Credo, выразна сфармуляваны: «Бог сапраўдны з Бога сапраўднага, народжаны, a не створаны, адзінасутны Айцу». Гэтую праўду выпрацавалі Нікейскі (325 г.) і Халкедонскі (451 г.) Саборы, а нанава яна была згадана ў Дэкларацыі Dominus lesus (н. 6 і 10). Асоба Езуса Хрыста ў цэнтры веры — істотная і вырашальная для сувязі з іншымі рэлігіямі. Гэтая тэма ў наш час закраналася такімі вялікімі тэолагамі як К. Ранэр, Ё. Ратцынгер, В. Каспер, Ф. Кёніг, Ж. Дзюпуа, Г. Вальдэнфэльс.
           Іслам прызнае Езуса толькі як чалавека, прарока, прычым па іерархіі ніжэйшага за Магамета. Такі падыход скажае ўсю непаўторную ролю Езуса Хрыста ў гісторыі, асабліва Яго збаўчую Муку і Адкупленне, здзейсненае на крыжы. Таму так ахвотна выкарыстоўваюцца апокрыфы, асабліва Евангелле ад Тамаша, скіраваныя да хрысціянаў, якія добра не ведаюць Святога Пісання.
    
          Дыялог
           У сувязі з акрэсленым асноўным адрозненнем у падыходзе да Асобы Езуса Хрыста паўстае пытанне пра магчымасць дыялогу. Дыялог прадугледжвае пашану да партнёра, выслухоўванне яго аргументаў і супольныя пошукі праўды. Такі цяжкі дыялогу саборавым духу вёў
    
    X РЫСЦ I Я HCKA 1 СЛ A МСК I ДЫЯЛОГ
    
    149
    
    Ян Павел II. Ён пастаянна звяртаўся да вучэння II Ватыканскага Сабору, які радыкальна змяніў пазіцыю Касцёла адносна іншых рэлігій*. Папа ў самых розных выпадках нястомна працягваў складаны дыялог і верыў, што гэты шлях правільны. Тут неабходна прыгадаць яго пілігрымкі, у якіх ён з'яўляўся сярод мусульманаў: у Пакістане (1981 г.), Марока (1985 г.), Сенегале (1992 г.), Сірыі (2000 г.), а таксама шматлікія выступленні і звароты да мусульманаў, скіраваныя з Рыма.
        «Дакумент, які Сабор прысвяціў нехрысціянскім рэлігіям, найперш поўны глыбокай павагі да іх вялікіх духоўных каштоўнасцяў, зразумела, найперш да таго, што духоўнае і што ўчалавечым жыцці выяўляецца праз рэлігію і, у сваю чаргу, праз маральнасць, уплываючы на ўсю культуру. Айцы Касцёла слушна бачылі ў розных рэлігіях як бы адлюстраванне аднае праўды Semina Verbi, як сведчанне таго, што хоць і на розных шляхах, але ж як бы ў адным кірунку пасоўваецца гэта найглыбейшае памкненне людскога духу, якое праяўляецца ў пошуках Бога і разам з тым у пошуках — праз імкненне да Бога — поўнага вымярэння чалавечнасці, поўнага сэнсу людскога жыцця» (RH 11).
        «Мусульмане праслаўляюць адзінага Бога, указваюць на сваю сувязь з Абрагамам, аддаюць пашану Хрысту і ўшаноўваюць Марыю, атуляюць павагаю ма
    
    * Пар. John Paul II and Inteireligions Dialogue, ed. B. L. Sherwin, H. Kasimow, New York 1999.
    
    150
    
    ХРЫСЦІЯНСКАІСААМСКІ ДЫЯАОГ
    
       ральнае жыццё, малітву і пост. Каталіцкі Касцёл прызнае праўду і дабро, якія ёсць у гэтых рэлігіях, і бачыць у іх адлюстраванне праўды Хрыста, якога лічыць „дарогаю, праўдаю і жыццём" (Ян 14, 6). Ён жадае таксама зрабіць усё магчымае, каб развіваць супрацоўніцтва з іншымі веруючымі з мэтаю аховы ўсяго, што ёсць добрага ў іх рэлігіях і культурах»*.
    
           МеіАДАЛОГІЯ ДЫЯАОГу
           Працытаваны Бэнэдыктам XVI тэкст размовы з XIV стагоддзя паміж візантыйскім імператарам Мануэлем II Палеалогам і адукаваным персам выклікае думку пра магчымасць абмену меркаваннямі ў сферы навукі. Тое, што было магчымым у Сярэднявеччы, цяпер недапушчальнае ? Атмасфера, якая ўзнікла пасля лекцыі, ужо раней была заўважана Г. Вальдэнфэльсам: «Хрысціяне занадта доўга адчувалі падтрымку атачэння, і гэта спрыяла таму, што яны не адчувалі неабходнасці імкнуцца да ведаў і рэлігійных практыкаў. Вынікам гэтага ў сферы рэлігіі стала сумесь страху і цікаўнасці, як і адпрэчванне крытыкі і абыякавасці. Усё гэта звычайна прыкрываецца заклікам да талерантнасці. Шок, выкліканы страшнымі тэрарыстычнымі атакамі, учыненымі 11 верасня 2001 года ў НьюЁрку і Вашынгтоне, адкрыў вочы грамадствам Захаду на прысутнасць ісламу. Разам з тым афіцыйная рэакцыя на гэтую па
    
         * Jan Pawei П, Or^dzie do narodow Azji (1981).
    
    X РЫСЦ I Я HCKA 1CA A МСК I ДЫЯЛОГ
    
    151
    
    Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з Вялікім муфціем Стамбула Мустафой Кагрысі падчас наведвання мячэці Султанахмет, так званай «Блакітнай мячэці», — галоўнай мусульманскай святыні Турцыі.
    30 лістапада 2006 г.
    
    дзею, таксамаў Германіі, аказалася нервоваю і баязліваю, замест таго, каб успрыняць гэтую рэчаіснасць з веданнем справы і зразуменнем»*.
        Дыялог не павінен пазбягаць праўды, гэта значыць, што ён павінен закранаць і складаныя праблемы. Такое заданне паставіў II Ватыканскі Сабор, даючы ў Касцёле магутны ход дыялогу. Дыялог — гэта каштоўнасць сама па сабе. Хоць ён і адрозніваецца ад евангелізацыйнай місіі Касцёла, аднак праз сам факт сустрэчы з'яў
    
    * Н. Waldenfels, Chrystus a religie, Krakow 2004, s. 5.
    
    1 52
    
    X РЫСЦ I Я HCKA 1 С Л A МСК I ДЫЯЛОГ
    
       ляецца падрыхтоўкаю да адкрыцця на Божыя планы ўсіх бакоў дыялогу. Я. Урбан вызначае аспекты сапраўднага дыялогу і некаторыя з іх варта працытаваць: «адносіны да іншага чалавека з пункту погляду іншай рэлігіі; уменне зірнуць на сябе самога; уменне заўважыць тое, чаго чакае свет»*. Дыялог, пры ўсёй павазе да суразмоўцы, партнёра дыялогу, павінен даць магчымасць выказаць свае аргументы. Палітыка, далучаная да сферы рэлігійнага дыялогу, часта пазбаўляе магчымасці весці дыялог у тэалагічнай плоскасці. Пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Турцыю, якая стала своеасаблівым працягам распачатага раней дыялогу, выразна паказала, аднак, такія магчымасці. Папа, хоць яго раней і моцна крытыкавалі, змог сустрэцца з мусульманамі і ў мячэці ўшанаваць разам з імі адзінага Бога.
    
         * J. Urban, Dialog mi^dzyreligijny w posoborowych dokumentach Kosciota, Opole 1999, s. 87.
    
      Выбдр тэкстдў II Ватыканскага Сдбору npA РЭАІГІІ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
        Дагматычная кАнстытуцыя прл Касцёл Lumen qENriuM
        LG 16: «Нарэшце тыя, хто яшчэ не прыняў Евангелля, парознаму звязаны з Божым народам. У першую чаргу гэта той народ, які першы атрымаў запавет і абяцанне і з якога паводле цела нарадзіўся Хрыстус (пар. Рым 9, 4 — 5), народ, умілаваны дзеля айцоў з прычыны выбрання, таму што Бог не шкадуе аб дарах і пакліканні (пар. Рым. 11, 28 — 29). Але план збаўлення ахоплівае таксама тых, хто прызнае Стварыцеля, і сярод іх у першую чаргу мусульманаў, якія, вызнаючы сваю прыхільнасць да веры Абрагама, пакланяюцца разам з намі адзінаму і міласэрнаму Богу, які будзе судзіць людзей у апошні дзень. Недалёка Бог і ад тых, хто шукае невядомага Бога навобмацак і сярод цялесных выяваў, паколькі Ён усім дае жыццё, дыханне і ўсё (пар. Дз 17, 25 — 28), таму што Збаўца хацеў, каб усе людзі былі збаўлены (пар. Цім 2, 4)».
    
    1 54
    
    ВЫБАР ТЭКСТАУ II ВАТЫКАНСКАГА САБОРУ
    
           Дэкрэт прА місійную
           ДЗЕЙНАСЦЬ КАСЦЁАА Ad qENTES
           AG 3: «Гэты паўсюдны Божы план збаўлення чалавецтва здзяйсняецца не толькі таямніча, у чалавечым розуме альбо праз ініцыятывы, нават рэлігійныя, пры дапамозе якіх людзі парознаму шукаюць Бога, „можа, намацаюць і знойдуць Яго, бо Ён недалёка ад кожнага з нас" (Дз 17, 27). Згаданыя ініцыятывы патрабуюць асвячэння і аздараўлення, хоць паводде ласкавага прысуду добрага Бога можна часам лічыць іх выхаваўчымі шляхамі да сапраўднага Бога альбо евангельскай падрыхтоўкай».
    
           AG 9: «Тое, што з праўды і ласкі народы ўжо мелі дзякуючы як бы ўкрытай прысутнасці Бога, яна вызваляе ад шкодных уплываў і вяртае свайму Стварыцелю, Хрысту, які руйнуе ўладу сатаны і стрымлівае зло розных злачынстваў».
    
           AG 10: «Бо два мільярды людзей, лічба якіх расце з кожным днём, людзей, якія ствараюць вялікія і ўстойлівыя супольнасці, з'яднаныя трывалымі культурнымі сувязямі, старажытнымі рэлігійнымі традыцыямі і моцнымі грамадскімі сувязямі, яшчэ не чулі альбо пачулі евангельскую навіну зусім нядаўна. Некаторыя з іх вызнаюць адну з вялікіх рэлігій, для іншых чужым з'яўляецца само паняцце Бога, хтосьці выразна аспрэчвае Яго існаванне...».