• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
    
        *Пар. В. Wodecki./dea misyjna wPismiesw. Nowego Testamentu, „Ateneum Kapianskie” 1969, 360, s. 26 — 27.
    
      Дыялог і місіі
    
    
    
    
    
    
    
    
    
        Місіі ad gentes праводзяцца на тэрыторыях і сярод народаў, якія вызнаюць Бога і часта нават маюць глыбокую веру. Місіянер сутыкаецца з веруючымі людзьмі, таму місійная дзейнасць — гэта форма дыялогу. Існуе вялікая неабходнасць весці дыялог як унутры Касцёла, так і экуменічны і міжрэлігійны. Дастаткова прыгадаць тэму II Экуменічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў аўстрыйскім Грацы ў 1997 годзе: «Паяднанне — Божы дар і крыніца новага жыцця». Становіцца ўсё больш зразумелым, што ў эпоху паяднання свету хрысціянства не можа быць тым адзіным «месцам», дзе яшчэ існуюць муры. Паяднанне — гэта найбольш адпаведны шлях будавання еднасці, асабліва, калі мы хочам звяртацца да тых, што «яшчэ не вераць у Хрыста» (AG 6).
    
        Абвяшчдць Евангелле ці весці дыялог?
        «Нястомнае місійнае прапаведаванне Касцёла знаходзіцца сёння пад пагрозаю рэлятывісцкіх тэорый, якія намагаюцца апраўдаць рэлігійны плюралізм не толькі de facto, але таксама de ійге (альбо як прынцып).
    
    
    1 58
    
    ДЫЯЛОГ I MICH
    
       У выніку прызнаюцца састарэлымі, напрыклад, такія праўды, як праўда пра канчатковы і цалкавіты характар аб'яўлення Езуса Хрыста, пра прыроду хрысціянскай веры ў дачыненні да вераванняў іншых рэлігій, пра натхнёны характар кніг Святога Пісання, пра асобавае паяднанне паміж адвечным Словам і Езусам з Назарэта, пра еднасць збаўчага плану ўцелаўлёнага Слова і Духа Святога, пра адзінасць і збаўчую паўсюднасць таямніцы Езуса Хрыста, пра паўсюднае збаўчае пасрэдніцтва Касцёла, пра непадзельнасць, нягледзячы на адрозненні, Валадарства Божага, Валадарства Хрыста і Касцёла, пра існаванне ў Каталіцкім Касцёле адзінага Хрыстовага Касцёла» (DI 4).
    
           Недахоп адзінства —
           ГЭТА ПЕрАШКОДА...
           Напрыканцы XX стагоддзя як хрысціяне мы складалі толькі 33% чалавецтва ў свеце. Непакоіць той факт, што колькасцьлюдзей, якія не ведаюць Евангелля, увесь час павялічваецца. II Ватыканскі Сабор бачыць прычыну такога стану ў недахопе дыялогу: «Адсутнасць еднасці выразна супярэчыць волі Хрыста, з'яўляецца спакусай для свету і пры гэтым прычыняе шкоду найсвяцейшай справе абвяшчэння Евангелля ўсялякаму стварэнню» (UR 1). Як жа мы можам з упэўненасцю звяртацца да тых, хто яшчэ не ведае Хрыста? У архісвятарскай малітве выразна падкрэсліваецца сувязь адзінства з сапраўдным сведчаннем: «Каб усе былі адно, як Ты,
    
    ДЫЯЛОГ I MICH
    
    1 59
    
    Ойча, уваМне, іЯўТабе, кабіяныбымўНас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне» (Ян 17, 21).
        «Каб былі адно» і «каб свет паверыў»: падкрэсленыя два сегменты фразы паказваюць сувязь адзінства з місіяй. Місія як абвяшчэнне і ўвасабленне Любові, якою з'яўляецца сам Бог, магчымая толькі ў атмасферы адзінства. Зразумела, місіі праводзіліся і праводзяцца цяпер таксама падзеленымі хрысціянамі, рознымі хрысціянскімі Касцёламі, якія часта жывуць ізалявана. Аднак узнікае пытанне: які плён такой дзейнасці? Перадача Евангелля і місія Касцёла ў пэўным сэнсе збедненыя.
        Ужо на экуменічнай канферэнцыі ў Эдынбургу (1910 г.), якая адначасова была місійнаю канферэнцыяй, была звернута ўвага на сувязь паміж гэтымі двума вымярэннямі ў жыцці Касцёла. Тая падзея стала важным момантам у новым поглядзе на Касцёл.
    
        НоВАЕ ВЫМЯрЭННЕ МІСІЙНАЙ СПрАВЫ
        Місія ad gentes сёння часта развіваецца ў супрацоўніцтве з іншымі хрысціянскімі Касцёламі. Трэба таксама адзначыць экуменічны радавод місіялогіі. Ё. Шмідлін (j1944 г.), бацька каталіцкай місіялогіі, абапіраўся на працы Г. Варнэка: «Сучасная каталіцкая місіялагічная навука ўзнікла, грунтуючыся на пратэстанцкай місіялогіі. О. П. Шарль SJ, адзін з галоўных натхняльнікаў сучаснага місійнага рэнесансу ў Каталіцкім Касцёле, ніколі не хаваў, што ў галіне місійнай
    
    140
    
    ДЫЯЛОГ I MICH
    
       тэалогіі абавязаны многім даследаванням і працам аллучаных братоў».
           Грунтуючыся на супольным досведзе ўтэалагічнай сферы, можна і трэба шукаць новае вымярэнне рэалізацыі місійнай справы. Місійная справа — гэта абвяшчэнне свету, што Бог першы палюбіў чалавека, што Ён адкупіў яго праз Езуса Хрыста. Гэта форма служэння паяднанню, бо першая евангелізацыя скіравана на прыняцце хросту, на паяднанне, і яна вымагае дыялогу. Папа Ян Павел II гаворыць таксама пра «дзейнасць для еднасці хрысціянаў, каб місійная актыўнасць магла стаць больш эфектыўнаю. Разам з тым мы не павінны забываць, — піша Папа, — што гэтыя намаганні, скіраваныя на карысць адзінства, самі па сабе ўжо з'яўляюцца знакам паяднання, якое Бог здзяйсняе сярод нас» (RMs 50).
           Такім чынам, у місійнай дзейнасці трэба шукаць самыя розныя магчымасці такога супрацоўніцтва, каб свет мог прыняць Езуса Хрыста. Інтэграцыя Міжнароднай місійнай рады з Сусветнаю радаю Касцёлаўна з'ездзе ў Нью Дэлі (1961 г.) стала момантам яшчэ большага зразумення сувязі прыроды місіі са справаю адзінства. На канферэнцыі ў Сант'яго дэ Кампастэла (1993 г.) быў падкрэслены аспект гэтай супольнасці — «коіпопіа ў веры, жыцці і сведчанні». Маюць сваё значэнне таксама супольныя навуковыя працы экуменічнага маштабу, якія праводзяцца International Association for Mission Studies (IAMS), што збірае місіёлагаў розных веравы
    
    ДЫЯЛОГ I MICH
    
    141
    
    знанняў i хрысціянскіх намінацый, а таксама іншыя ініцыятывы, праяўленыя Папам Янам Паўлам II і цяпер Бэнэдыктам XVI.
        Існуе шмат магчымасцяў супрацоўніцтва ў місіянерскай практыцы: клопат пра спакой і годнасць асобы, асабліва пралюдзей адрынутых і інвалідаў, дзяцей і жанчынаў; праца на карысць развіцця ў сферы адукацыі, аховы здароўя, гуманітарнай дапамогі. Аднак існуе небяспека звядзення тэалагічных прынцыпаў місійнай справы да сацыялагічналінейнага вымярэння з выкарыстаннем паняццяў гуманізацыі альбо трансфармацыі як мэты місійнай дзейнасці. Такі кірунак можа выклікаць замяшанне ў тых, хто сумленна шукае Праўды сярод падзелаў паміж хрысціянамі і ў свеце, без таго ўжо разарваным іншымі падзеламі.
        I ўсё ж супрацоўніцтва магчымае, хоць існуюць яшчэ падзелы. Хрысціяне ўжо могуць даваць супольнае сведчанне ў свеце, які прагне паслання любові, пра збаўленне ў Езусе Хрысце. Місійная справа і экуменічны рух, паводле вучэння Каталіцкага Касцёла, маюць тую самую аснову — Адзінага ў Тройцы Бога (nap. AG 2) і той самы хрост (nap. UR 2). Мы ўжо як хрысціяне адказныя за справу Езуса Хрыста ў свеце. Нам не павінны быць абыякавы той факт, што яшчэ столькі людзей не спазнала сапраўднай Любові. Абавязак усіх хрысціянаў найперш шукаць шляхоў адзінства сярод усіх ахрышчаных, каб дыялог з усімі людзьмі рыхтаваў шлях да Хрыста. Указальнікам няхай будуць сло
    
    142
    
    ДЫЯЛОГ I MICH
    
        вы св. Паўла, якія з'яўляюцца мостам і пачаткам пасаборавага дыялогу: «Жывучы сапраўды ў любові, учынім, каб усё ўзрастала да Таго, хто ёсць Галавою — да Хрыста» (Клс 4, 15).
    
           Літдрдтурд
           Gorski J., Odpowiedzi па 101 pytan о misje, Krakow 2005.
    
       ХрЫСЦІЯНСКА
       ІСЛАМСКІ дыяаог
    
    
    
    
    
    
    
    
    
        Лекцыя Папы Бэнэдыкта XVI ва універсітэце ў Рэгенсбургу выклікала жывую дыскусію, якая датычыла як праблемаў, так і стану, а таксама перспектываў дыялогу паміж дзвюма вялікімі монатэістычнымі рэлігіямі*. Праз шмат гадоў дыялогу на «пастырскім» узроўні ўзнікла неабходнасць пановаму зірнуць на тэалагічныя пытанні. Такія думкі з'явіліся не толькі сярод хрысціянаў, але таксама сярод магаметанаў. Уплыў на пошукі новых сустрэчаў мелі памятныя падзеі 2001 года і пазнейшыя ў розных частках свету. Адсюль сыходзіць жывая зацікаўленасць станам і перспектывамі дыялогу паміж дзвюма рэлігіямі.
    
        Рэлігія «СуСЕДСТВА»
        Самі вызнаўцы ісламу лічаць, што яны маюць агульнае з габрэямі і хрысціянамі паходжанне веры. Ужо сама кваліфікацыя ісламу як монатэістычнай рэлігіі
    
    * Пар. Benedykt XVI, Wiara, rozum і uniwersytet. Wykiad na Uniwersytecie w Regensburgu, tekst polski.
    
    144
    
    ХРЫСЦІЯНСКАІСААМСКІ ДЫЯЛОГ
    
       сведчыць, што хрысціяне і мусульмане блізкія паміж сабою. Св. Ян Дамаскін (650 — 754 гг.), які добра ведаў арабскую культуру і рэлігію, лічыў мусульманаў хрысціянскаю сектаю. Ад самага пачатку існавання іслам шукае сярод «людзей Кнігі», г. зн. хрысціянаўі габрэяў, патэнцыяльных вызнаўцаў сваёй рэлігіі*. Паказальны ў гэтым сэнсе тэкст Карана:
           «Мы табе таксама спаслалі Кнігу з праўдаю, пацвярджаючы сапраўднасць Кнігі, якая была перад ёю, і ахоўваючы яе. <...> Таму імкніцеся старанна здзяйсняць добрыя справы. Да Бога вернецеся ўсе разам. Ён абвесціць вам тое, у чым вы адрозніваліся» (К 5:48)**.
           У папярэднім тэксце знаходзім выразнае ўказанне на значэнне Торы ддя вызнаўцаў юдаізму (К 5:44) і Евангелля для хрысціянаў (К5:46). Майсей даў габрэям Тору, Езус хрысціянам даў Евангелле, але вяршыняю аб'яўленняў з'яўляецца Каран.
           Трэба таксама адзначыць, што ў традыцыйнай канцэпцыі ісламскай супольнасці да «людзей Кнігі» толькі талерантна адносяцца, часта не даючы магчымасці практыкаваць сваю рэлігію. Маецца на ўвазе абмежаванне ў адносінах да хрысціянаў у многіх ісламскіх краінах. Гэта праблема неаднаразова закраналася Янам Паўлам II, напрыклад, у сувязі з перадачай мусульманам мячэці ў Рыме.
    
          * Пар. О. N. Mohammed, MuslimChristians Relations, New York 1999, s. 5557.
    
         ** Пар. Koran, tl. J. Bielawski, Warszawa 1986.
    
    X РЫСЦ I Я HCKA 1 С Л A МСК I ДЫЯЛОГ
    
    145
    
        Калі сыходзіць з гістарычнай перспектывы, то іслам выкарыстоўваў недахопы хрысціянскага жыцця. Нашэсце ісламу ў Паўночнай Афрыцы (VII — VIII стст.) выклікала паглынанне Каталіцкага Касцёла на гэтай тэрыторыі. Уласна кажучы, хрысціяне асаблівым чынам падрыхтаваныя ўжо прыняць новую рэлігію. Відавочна, што хрысціянскія элементы, якія ёсць у Каране, падказваюць вызнаўцам ісламу кірунак іх дзеянняў.
    
        ГІСТАрЫЧНАЯ ПАМЯЦЬ
        Ва ўзаемаадносінах вялікае значэнне мае гістарычная памяць. Складаныя гістарычныя падзеі, якія тут згадваюцца, — гэта не толькі метад, што ўскладняе паразуменне, але й адметная рыса Усходу, дзе гістарычная памяць значна глыбейшая. Гэтага нельга ігнараваць, распачынаючы дыялог. Недахоп узаемапавагі да розных светапоглядаў вёў да стварэння негатыўных вобразаў і ўзаемнай непрыязнасці, якая ішла ўслед за гэтым*. Перажыванне нават даўніх падзеяў падказвае, што нельга ігнараваць гісторыі ўзаемных сустрэчаў, якія часам з'яўляюцца ўспамінам такіх далёкіх падзеяў, як Крыжовыя паходы.