• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
         Kowalak W., Ruchy charyzmatyczne a kultury afrykahskie, „Zeszyty Naukowe Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego” 1976,19, nr 3, s. 321.
         Kowalak W, Umbandyzm. Nowa religia Brazylii, [w:] Zzagadnien etnologii i religioznawstwa, red. H. Zimon, Warszawa 1986, s. 947.
         Malek R., Tenrikio: nowa religia Japonii, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1978, 3, s. 298325.
         Skrabania J., Misjonarze Werbisci a Koscidl narodowy na Filipinach w latach 19091951, Warszawa 2003.
    
      Ньюэйдж
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
        XX стагоддзе лічыцца стагоддзем рэлігіі зза вельмі вялікай зацікаўленасці рэлігіямі і зза таго, што ў гэты час узнікла шмат новых рэлігійных рухаў. Усялякія ідэі, дзякуючы камунікацыі, міграцыі і турызму, разносяцца надзвычай хутка. Рэлігійныя ідэі таксама карыстаюцца гэтымі каналамі. Ужо Апосталы выкарыстоўвалі для евангелізацыі свету тагачасныя дасягненні цывілізацыі.
        Развіццё рэлігійных рухаў прыспешвае заўважнае нашэсце рэлігій Усходу. Захапленне Усходам можна растлумачыць стомленасцю ад эпохі спажывальніцтва і геданізму ў Заходняй Еўропе, а таксама крахам марксісцкай ідэалогіі ва Усходняй Еўропе.
        3 пэўнага часу асаблівую ўвагу як Касцёла, так і шматлікіх арганізацый, у тым ліку і выхаваўчых, прыцягвае рух пад назваю ньюэйдж*, які хутка развіўся, ахопліваючы розныя сферы жыцця.
    
    * New Age (анг.) — «новая эра». (Заўвага перакл.)
    
    116
    
    НЬЮЭЙДЖ
    
        Што ТАКОЕ НЬЮЭЙДЖ?
        Ангельскамоўная назва адразу вядзе ў яшчэ далёкую неакрэсленую будучыню. Пасля перыяду насілля, якім лічыцца мінулы час, прыйшла ўзмоцненая зацікаўленасць рэлігіямі і вераваннямі, агульнаю асаблівасцю якіх з'яўляецца містыцызм. Каментуючы гэтую сітуацыю, Ян ПавелІІ сцвярджае, што «ўзсекулярызаваных грамадствах людзі шукаюць духоўнага вымярэння жыцця як засцерагальнага сродку ад дэгуманізацыі» (RMs 38). Цяжка даць фармулёўку гэтаму руху, цяжка вызначыць час яго ўзнікнення і назваць заснавальніка. Даследаванні часцей за ўсё сведчаць пра «сетку» альбо «перапляценне» рэлігійных рухаў, акультызму, эмансіпацыі, экалагічных рухаў, якія павінны служыць стварэнню новай свядомасці ў час «паблажлівасці» — эпоху Вадалея.
        Ужо ў старажытнасці звярталася ўвага на тое, што сузор'і ўплываюць на жыццё чалавека. Сузор'ям даваліся назвы жывёлаў альбо міфічных асобаў. Вялікае кола нябеснай сферы было падзелена на 12 частак; па гэтай сферы ва ўяўным руху перамяшчаецца Сонца. Людзьмі, якія нарадзіліся пад пэўным знакам задыяку, апякуецца адпаведнае сузор'е, якое, згодна са шматлікімі вераваннямі, вызначае будучыню людзей і ўплывае на іх жыццё. Многія пры дапамозе гараскопу плануюць свае справы. У астралогіі вядомы вялікі касмічны год, які доўжыцца 25 868 гадоў. Падзелены на 12 сфераў, ён дае даўжыню аднаго касмічнага месяца — каля
    
    НЬЮЭЙДЖ
    
    117
    
    2155 гадоў, прычым рух адбываецца ў адваротным кірунку адносна гадавога цыклу, гэта значыць: Рыбы, Вадалей, Авен і г. д. Цяпер заканчваецца эпоха Рыбаў, якая лічыцца часам сляпой нянавісці, і перад светам вымалёўваецца эпоха Вадалея.
        Тэрмін New Age з'явіўся ўлітаратуры каля 1968 года. Амерыканская журналістка М. Фэргусон, адна з тэарэтыкаў гэтага руху, бачыць новы час спакойным, лагодным, напоўненым святлом і адчуваннем, пазначаным станам ілюмінацыі, нірваны ці экстазу. Дзеля набліжэння «новага веку» прыдатныя ўсе рэлігіі, вераванні і практыкі, незалежна ад таго, хто ўшаноўваецца: Езус, Буда, Асірыс, Марыя альбо нейкая багіня. Характэрнаю асаблівасцю гэтай новай ідэі з'яўляецца рэлігійны сінкрэтызм з моцным акцэнтам на гуманізацыю веры. Езус галоўным чынам паказваецца як «дасканалы Чалавек», а пра Яго боскасць нават не згадваецца. Пры гэтым ахвотна выкарыстоўваюцца вобразы «лагоднага» Езуса: Добры Пастыр, Езус, які навучае, любіць... I між тым не паказваюцца тыя вымаганні, якія ставіць Езус Хрыстус, Яго збаўчая Мука на Крыжы, a значыць усё тое, што вядзе да навяртання і перамены жыцця.
        Друтім вялікім тэарэтыкам руху ньюэйдж з'яўляецца Ф. Капра, які ў адным са сваіх твораў піша, што адзін з заснавальнікаў новай ідэалогіі — гэта айцец «культурнай рэвалюцыі» філосаф Г. Маркузе (яго тэорыі распаўсюджваліся між іншым у Камбоджы, дзе пад
    
    118
    
    НЬЮЭЙДЖ
    
    час рэвалюцыі былі знішчаны 3 мільёны людзей). Паводде яго, сёння ўжо нельга прапагандаваць састарэлыя тэзы пра эксплуатацыю рабочага класа буржуазіяй. Эксплуатацыя існуе надалей — у адносінах да жанчынаў альбо прыроды. Таму рэвалюцыю трэба праводзіць у іншай галіне, яна павінна весці да перамены ўсяе біясферы — аб'екту ўсеагульнай любові. Такім чынам, пры дапамозе новай рэлігіі грамадства павінна перафармавацца лагодным шляхам. Тады наступіць 1000гадовае панаванне свабоды і братэрства. Тут не трэба спецыяльна прыгадваць, што падобнае ўжо абвяшчала французская рэвалюцыя, пазней Маркс і Энгельс, Ленін і Гітлер ды многія іншыя.
    
        ХдрАктдрыстыкА НЬЮЭЙДЖ
        Сярод шматлікіх кампанентаў, якія складаюць ньюэйдж, у даследаваннях найчасцей называюць халізм, лагодную перамену, экалогію, рэінкарнацыю, «сетку» і спецыфічна зразуметую «хрысталогію».
        Халізм — гэта цэласнае бачанне навакольнай рэчаіснасці. Халістычны метад супрацьпастаўляецца распрацаванай Дэкартам і Ньютанам дуалістычнай канцэпцыі, якая выкарыстоўваецца ў розных галінах ведаў. Яна разрознівае суб’ект і аб’ект і на працягу вякоў з'яўлялася мастом паміж навукаю і рэлігіяй. Новая парадыгма ў разуменні свету мае на ўвазе уніфікацыю макра і мікракосмасу. Гэты метад спрабуе выкарыстаць для такой мэты ўсе галіны ведаў: фізіку (Э. Янч) — «самаарганіза
    
    НЬЮЭЙДЖ
    
    119
    
    цыя сусвету»; біялогію (Р. Шэлдрэйк) — «морфагенетычныя палі»; псіхалогію (С. Гроф) — «трансперсанальная псіхалогія»; хімію (I. Прыгожын) — «рассеяныя структуры»; эканоміку (Э. Шумахер) — «малое — гэта прыгожа»; паліталогію (Р. Мюллер) — «глабальная духоўнасць». Сфармуляваныя ў такім ключы розныя тэорыі пазней знаходзяць свой водгук у штодзённым жыцці. Халістычнае бачанне надзвычай моцна точыць свядомасць з дапамогаю такіх паняццяў як экасістэма, адзінства і роўнасць, свет як сям'я, пры гэтым яно ідзе яшчэ далей — у кірунку адзінства ў касмічным вымярэнні.
        Лагодная перамена павінна датычыць усяго жыцця і ўсіх, а яе мэта — злучыць людзей у адзін ланцут. Своеасабліва зразуметае «навяртанне» звязана з крызісам канца шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя і крызісам каштоўнасцяў, які працягваецца надалей. У жыцці асобы гэта зводзіцца да вызвалення акумуляванай у чалавеку энергіі.
        Экалогія. Новыя утопіі, да якіх належыць ньюэйдж, часта распаўсюджваюцца дзякуючы папулярным экалагічным рухам. У гэтых рухах зямля вырастае да ролі боства, а грэх вызначаецца адносінамі да прыроды. Духоўны кіраўнік «руху зялёных», X. Шпрэнтак, падае новую дэфініцыю язычніцтва: гэта «рэлігіі гарадоў», звязаныя з інстытуцыйнымі Касцёламі, фінансамі і бізнесам. Экалагічныя рухі ў паяднанні з фемінізмам часцей за ўсё катэгарычна скіраваныя супраць Касцёла.
    
    120
    
    НЬЮЭЙДЖ
    
        Рэінкарнацыя. Тут найбольш відавочны ўплыў рэлігіі Усходу. Яна пярэчыць праўдам веры пра ўваскрашэнне цела, а таксама пра смерць як дарогу да ўваскрашэння, а таму няма асаблівай адказнасці за ўчынкі, за жыццё. Замест гэтага прапануюцца вельмі цьмяныя рэінкарнацыйныя тэорыі, угрунтаваныя на ўсходняй ідэі трансміграцыі душаў і звязанай з гэтым вегетарыянскаю практыкаю. Вегетарыянская дыета вырастае да найвышэйшай рэлігійнай практыкі, зразумела, звязанай з экалогіяй.
        Сетка. Усе згаданыя ўжо элементы павінны весці да паяднання ўсіх сфераў навукі, жыцця і напрыканцы ўсіх. Вялікае значэнне тут надаецца інфарматыцы і асабліва камп'ютэрызацыі. Важную ролю маюць альтэрнатыўныя формы адукацыі (пры падрыве аўтарытэту ранейшых формаў адукацыі, у тым ліку універсітэцкай) — разнастайныя Business School, школы моды, школы сакратарак, якія часта маюць азначэнні «еўрапейская», world і г. д. Пахіснуўся аўтарытэт дасягненняў медыцыны і ўзрасла папулярнасць рознага шарлатанства. У галіне мастацтва выразна праяўляецца развіццё фантастыкі, коміксаў, кіно science fiction*; у музыцы — спеў высокімі тонамі, «лагодная» музыка; у жывапісе і модзе пераважаюць пастэльныя колеры з далікатным адценнем шэрага. У сферы рэлігіі — усходні містыцызм, развіццё разнастайных прыватных візіяў
    
    * Навуковая фантастыка. (Заўвага перакл.)
    
    НЬЮЭЙДЖ
    
    121
    
    і аб'яўленняў пры адначасовай маніякальнай непрыязнасці да навучання Касцёла.
        Хрысталогія. Зразумела, згэтаю мэтаю выбарачна выкарыстоўваецца вучэнне пра Хрыста. Асоба, якая ўсіх яднае, Езус — Настаўнік, Містык, Брат, дасканалы Чалавек. Пэўны ўплыў на фармаванне такога вобраза Касмічнага Езуса маюць працы езуіта Т. дэ Шардэна. Паказ жа такога вельмі невыразнага вобраза Хрыста супярэчыць Яго боству і ў звязку з тым — адкупленню, вучэнню пра грэх і пра Апошні суд.
    
        Задачы Касцёаа
        Праблема ньюэйдж — сур'ёзная, і нельга яе недаацэньваць, тым больш, што рух ньюэйдж на практыцы часта здаецца заманлівым, асабліва для моладзі, уздзейнічаючы на яе праз пэўныя сегменты, напрыклад, музыку, мастацтва, стыль жыцця. Таму неабходныя паглыбленае навучанне пра Езуса Хрыста, вывучэнне Бібліі, каталіцкай літаратуры і зычлівая засцярога перад гэтым рухам. Існуе столькі цудоўных формаў дзейнасці ў Касцёле: парафіі, рухі, супольнасці. Вялікі TaoAar нашага часу кардынал Ганс Урс фон Бальтазар папярэджваў: «Яшчэ прыйдуць спакусы ад Злога. Гэта будзе спакуса фальшывага вучэння і містыкі Усходу. Чалавек, захліснуты тэхнікаю, скажа: навошта мне Бог?» Такія перасцярогі можна знайсці і ў цытаванай ужо Дэкларацыі Dominus lesus, а таксама ў працах многіх тэолагаў (напрыклад, у Г. Вальдэнфэльса).
    
    
    122
    
    НЬЮЭЙДЖ
    
        Неабходна — і гэта трэба яшчэ раз падкрэсліць — паглыбляць сваю веру і нанава адкрываць Езуса Хрыста. Пра гэта часта нагадваў Ян Павел II. Гэта — праграма «новай евангелізацыі». Евангелізацыйная місійная дзейнасць надае нашай веры і нашаму жыццю новы энтузіязм і новае абгрунтаванне. «Вера ўзмацняецца тады, калі яна перадаецца!» (RMs 2).
    
       ЗбАўЛЕННЕ ПАЗА КАСЦЁААМ у ДАКуМЕНТАХ II ВаіЫКАНСКАГА САбору