Сустрэча з рэлігіямі
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 168с.
Мінск 2009
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла таксама падае гэтую думку наступным чынам: «Прага Бога ўпісана ў сэрца чалавека, бо ён быў створаны Богам і для Бога» (ККК 27). Яшчэ больш выразна гэта акрэсліваюць першыя словы катэхізіса: «Чалавек „адкрыты на Бога" (сарах Dei)»*.
Апрача таго, што рэлігія ёсць дарам Бога, яна з'яўляецца таксама намаганнем чалавека. Рэлігія — гэта тое, што вызначае сувязь чалавека з Богам; гэта не толькі прызнанне Бога сваім Творцам, але прызнанне сваёй залежнасці ад Бога, а калі браць глыбей, то рэлігія — гэта вера ў Бога. Таму чалавек моліцца Богу, складае ахвяры і падпарадкоўваецца Яго волі. Гэта праяўленне веры чалавека і разам з тым — знешняе праяўленне рэлігійнасці. Трэба заўважыць, што ў адносінах чалавека з Богам існуюць як бы два кірункі: ад Бога да чалавека і ад чалавека да Бога. Першы кірунак мы вызначаем як аб'яўленыя рэлігіі, а другі — як рэлігіі прыродныя. Аднак праблема дакладнага падзелу ўскладняецца, калі паўстае пытанне пра тое, ці з'яўляюцца рэлігіі толькі вынікам людскіх намаганняў. Ці ёсць у іншых рэлігіях таксама натхненне, ці ёсць след адзінага Бога? Гэтае пытанне Касцёл узнімаў не раз, у тым ліку і на II Ватыканскім Саборы. Дэкларацыя пра адносіны Кас
* ККК, назва першага раздзела.
14
ПАНЯЦЦЕ РЭЛІГІІ
цёла да нехрысціянскіх рэлігій сцвярджае, што Касцёл з павагаю ставіцца да іншых рэлігій, якія «хоць і значна адрозніваюцца ад таго, што развівае і чаму навучае Касцёл, усё ж часам адлюстроўваюць промень той Праўды, якая асвячае ўсіх людзей» (NA 2).
Узнікае яшчэ пытанне пра колькасць рэлігій у свеце. Іх вельмі шмат. Некаторыя з іх, такія як старажытныя ці рэлігіі плямёнаў (напрыклад, славянаў) зніклі альбо паглынуліся іншымі. Апрача вялікіх, традыцыйных рэлігій, існуе цэлы шэраг так званых новых рэлігій, альбо новых рэлігійных рухаў. Іх налічваецца больш за 10 000.
Чаму існуе так шмат рэлігій? Гэтае пытанне было зададзена таксама Папу*. Гэта таямніца, якую можна патлумачыць тугою па Богу. Усе рэлігіі часта бываюць пэўнаю драматычнаю спробаю пошукаў сэнсу жыцця, адказу на найбольш важныя пытанні, якія датычаць людскога існавання. Гэта тлумачыць аўтар Паслання да Габрэяў: «Шмат разоў і парознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет. Ён, будучы аддюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці і падтрымліваючы ўсё словам моцы сваёй, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Ве
* Пар. Ян Павел II, Пераступіць парогнадзеі. Рым — Люблін — Мінск, 1997. С.67.
Быўтакі час, калілюдзі няспынна вандравалі. Акружаныя статкамі, ішлі туды, куды ўраджай іхклікаў: там, дзе зямля, якплодная маці, была здольная пракарміць жывёлу, там і чалавек ставіў шатры і пачынаўжыць.
Чамумы сёння шукаем тое месца ўзямлі халдэйскай, адкуль выйшаў Абрам, сын Тэраха, з грамадою качэўнікаў, такіхжа, як ён? Можа, думаў: навошта адсюль сыходзіць? Навошта пакідаць Ур у зямлі халдэйскай? Ці так ён думаў? Ці адчуваў смутак расстання? Ці азіраўся назад?
Таго не ведаем. Толькі ведаем, шшо чуўГолас, які казаўяму: Выйдзі!
Абрам вырашыў ісці за Голасам.
А Голас казаў: Будзеш бацькам многіх народаў, патомства твайго будзе так шмат, якпяскуна беразе мора. Але як споўніцца гэтае абяцанне? — думаўАбрам, калі прырода не дала мне дару бацькоўства?*
Ян Павел II, Рымскі трыпціх**
* Тэксты малітваў, выкарыстаныя ў кнізе, узяты з матэрыялаў Сусветнага дня малітваўаб супакоі, які адбыўся 27.10.1986 г. / „L'Osservatore Romano" (wyd. polskie) 1986, nr 10.
** Пераклад з польскай мовы Дануты Бічэль.
16
ПАНЯЦЦЕ РЭЛІГІІ
лічы на вышынях і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чым яны, атрымаўу спадчынуімя» (Гбр 1, 1—4).
ЛІТАрАіурА
Dupre L., Іппу wymiar, Krakow 1991.
Rusecki М. Istota igeneza religii, Warszawa 1989.
Waardenburg J., Religie i religia, Warszawa 1991.
Werbisci a badania religiologiczne, red A. W^s, Warszawa 2005.
Якія Ёсць рэлігіі?
Як вызнаўца каталіцкай рэлігіі, я заўважаю разнастайнасць рэлігій. I хоць усе яны ўказваюць на Найвышэйшую Істоту, аднак вядуць чалавека рознымі шляхамі. Адсюль часта ўзнікае пытанне пра тое, што нас яднае і што дзеліць з вызнаўцамі іншых рэлігій.
Разважаючы над пытаннем рэлігіі, трэба зрабіць пэўную сістэматызацыю. Гэта, між іншым, задача рэлігіялогіі і тэалогіі рэлігіі. Спроба такой сістэматызацыі — справа нялёгкая. Думаецца, што найперш трэба выдзеліць хрысціянства і іншыя рэлігіі. У межах самога хрысціянства існуе падзел на каталіцкую і іншыя рэлігіі, a таксама хрысціянскія вызнанні. Гэтыя апошнія ў сваю чаргу дзеляцца на рэлігіі, якія выйшлі з традыцыі Усходу (пар. усходняя схізма — 1054 г.), і на рэлігіі і вызнанні, якія выйшлі з рэфармацыі (1517 г.). Падзел хрысціянства асабмва балючы, бо ён пярэчыць волі самога Пана Езуса, які перад мукаю горача маліўся аб еднасці сваіх вучняў (пар. Ян 17, 1 — 23), «з'яўляецца спакусаю ддя свету, і пры тым перашкаджае святой справе абвяшчэння Евангелля кожнаму стварэнню» (DI 1). Пасля II Ватыканскага Сабору адбылося збліжэнне хрысціянаў роз
18
ЯКІЯ ЁСЦЬ РЭАІГІІ?
ных веравызнанняў. Пачалі больш дынамічна развівацца экуменічны, а таксама міжрэлігійны дыялогі.
Дэкларацыя Dominuslesus (2000 г.) нагадвае пра вучэнне Сабору: «Таму існуе адзін Хрыстовы Касцёл, які трывае ў Каталіцкім Касцёле, кіруемым Наступнікам Пятра і біскупамі ў лучнасці з ім. Касцёлы, якія, не будучы ў поўнай супольнасці з Каталіцкім Касцёлам, застаюцца, аднак, паяднаныя з ім вельмі цеснымі сувязямі, такімі, як апостальская сукцэсія і сапраўдная Эўхарыстыя, з'яўляюцца сапраўднымі мясцовымі Касцёламі. Таму таксама ў гэтых Касцёлах прысутнічае і дзейнічае Хрыстовы Касцёл, хоць ім не хапае поўнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, бо яны не прызнаюць каталіцкага вучэння аб Прымаце, якім аб'ектыўна валодае Біскуп Рыма па Божым устанаўленні і ажыццяўляе яго над усім Касцёлам.
Тым часам касцёльныя Супольнасці, якія не захавалі паўнамоцнага Епіскапату, а таксама сапраўднай і цэласнай сутнасці эўхарыстычнай таямніцы, не з'яўляюцца Касцёламі ў дакладным сэнсе; аднак ахрышчаныя ў гэтых Супольнасцях праз хрост далучаныя да Хрыста і таму знаходзяцца ў пэўных зносінах, хоць і недасканалых, з Касцёлам. Бо хрост сам па сабе імкнецца да дасягнення паўнаты жыцця ў Хрысце праз паўнату вызнавання веры, Эўхарыстыю і поўную еднасць у Касцёле.
„Такім чынам, вернікам нельга лічыць, што Хрыстовы Касцёл з'яўляецца зборам — хоць і дыферэнцыраваным, але разам з тым якімсьці чынам паяднаным — Касцёлаў і касцёльных Супольнасцяў. Яны не павінны
Гурскі, Я.
Г95 Сустрэча з рэлігіямі / Ян Гурскі ; пер. з пол. К. Лялько. — Мінск: ПРО ХРЫСТО, 2009. — 168 с.
ISBN 9789856825203.
У кнізе ксяндза прафесара Яна Гурскага, аўтара шматлікіх кніг і публікацый, прадстаўлена апісанне найбуйнейшых рэлігій свету, а таксама новых рэлігійных рухаў. Праследжваецца гісторыя іх узнікнення і развіцця, робіцца агляд важнейшых рэлігійных практыкаў і святых кніг, асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы міжрэлігійнага дыялогу. Пры гэтым аўтар абапіраецца на тэксты П Ватыканскага Сабору, змяшчаючы ў якасці дадатку ўрьгўкі тых дакументаў, якія датычацца рэлігій свету.
Кніга адрасавана вернікам, рэлігіязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца сусветнымі рэлігіямі.
УДК 2(100)
ББК 86.3(0)
Духоўнаасветніцкае выданне
Ян Гурскі
СУСТРЭЧА 3 РЭЛІГІЯМІ
Адказная за выпуск А. Рунёва Рэдактар I. Бурак
Тэхнічны рэдактар А. Глекаў Камп'ютэрная вёрстка А. Глекава Карэктар Л. Камінская
Падпісана да друку 10.01.2009.
Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная. Гарнітура BalticaC. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 8,82. Ул.выд. арк. 5,54.
Наклад 1000 асобнікаў. Заказ №11.
УП «Выдавецтва „ПРО ХРЫСТО"».
ЛН № 02330/0150210 ад 13.02.2008.
Пл. Свабоды, 9, п. 2, 220030 г. Мінск.
email: prochristo@catholic.by; http://prochristo.catholic.by
Надрукавана ў ПУП «Джі энд Ді» ЛП 02330/0150065 ад 05.06.2008. Вул. Бурдзейнага, 37191, 220136, г. Мінск.
ЗіУІЕСТ
Кдб ВЕСЦІ ДЫЯЛОГ................................ 5
Ад АўТАрА....................................... 8
Выкдрыстдныя скдрдчэнні 10
Паняцце рэлігіі ............................... 12
Якія ЁСЦЬ рэлігіі?............................. 17
Касцёл і іншыя рэлігіі......................... 25
ЮдАІЗМ........................................... 5 5
ІСЛАМ.......................................... 45
Індуізм ......................................... 5 7
Будызм......................................... 69
Шынтдізм....................................... 81
РЭЛІГІІ КІТАЯ.................................. 89
Кднфуцыянствд.................................. 90
Даасізм ....................................... 96
ГІАЯМЁННАрОДАВЫЯ рэлігіі..................... 101
Новыя рэлігіі................................. 107
Ньюэйдж...................................... 115
ЗбдуЛЕННЕ ПАЗА КДСЦЁЛАМ у ДАКуМЕНТАХ II ВДТЫКАНСКАГА Слбору........ 125
Дыядог і місіі................................ 157
ХрЫСЦІЯНСКАІСЛАМСКІ ДЫЯЛОГ................... 145
Выбдр тэкстдў II Ватыканскага Сдбору прд рэлігіі................................ 155
ВыбрАНАЯ ЛІТАрДТурД ПА рЭЛІГІЯЗНАўСТВЕ........ 158
1 66 ВЫ БРАНАЯ ЛІТАРАТУ РА ПА РЭА I Г I Я3НАЎСТВЕ
Zimon Н., Koncepcja kultu і jego przejawy u ludow pierwotnych, „Ateneum Kapianskie” 1987, 468, s. 278290.
Zimon H., Wilhelma Schmidta teoria monoteizmu pierwotnego i jej krytyka w wiedenskiej szkole etnologicznej, Warszawa 1984.
Zycinski J., W poszukiwaniu nowej mitologii, „Tygodnik Powszechny” 1985, nr 47.
ВЫБРАНАЯ ЛІТАРАТУРА ПА РЭ A I Г I Я 3 НАЎСТВЕ ] 55