• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
       Супакой, супакой, супакой усім. Пацвердзім нашу супольную веру пабудоваю справядлівасці і супакою, актыўнасцю ўгэтым усіх рэлігій свету.
       Мы, сабраныя тут прадстаўнікі розных рэлігій, будземпрасіць Бога, кабпраз наш агульны ўдзел Ён учыніўтак, што запануе справядлівасць у адносінах чалавека да чалавека. Будзем таксама маліцца аблюбові і супакоі паміж усімі народамі.
    
    Пмн Веды
    
         Няхай усемагутны Бог, Прыяцель усіхлюдзей, будзе для нас крыніцаю супакою. Няхай супакоем адорыць нас Боскі Суддзя. Даўцам нашага супакою няхай будзе Той, Хто ўсім кіруе. Пан усіх магуццяў і багаццяў, уладар вялікіх быццяў, няхай будзе для наскрыніцаю супакою. Няхай усюдыісны Бог, які нікога не баіцца, адорвае нас супакоем.
         Учыні, о Пане, Божа усемагутны, няхай супакой пануе на зямлі, няхай сцішацца воды, няхай зёлкі даюць здароўе, дрэвы і расліны няхай усіх адорваюць супакоем. Супакой няхай нам усім звястуюць дабрачынныя існасці. Твой Ведыйскі закон няхай прывівае супакой ва ўсім. свеце. Усе рэчы няхай стануць крыніцаю супакою для нас. Твой супакой няхай сыдзе на ўсіх, Твой супакой няхай прыйдзе да мяне.
    
    
    66
    
    ІНДУІЗМ
    
        Астатняе грамадства — гэта так званыя парыі, бескаставае насельніцтва, практычна пазбаўленае ўсялякіх правоў. Гэта даволі значная колькасць насельніцтва. Толькі члены трох вышэйшых кастаў могуць практыкаваць аскезу на чатырох этапах жыцця: вучобы, бацькі сям'і, вандроўнага аскета і ляснога аскета. Хоць заканадаўства Індыі ў 1950 годзе ліквідавала каставую сістэму, аднак у свядомасці вялікай часткі грамадства яна паранейшаму функцыянуе. Каля 70% жыхароў гэтай краіны лічаць сістэму абавязковаю, застаючыся тым самым вернымі рэлігійным традыцыям, неад'емным элементам якіх яны з'яўляюцца.
    
        «ЗбАўЛЕННЕ»
        Галоўнае пытанне рэлігіі — збаўленне. Аднак гэтае паняцце цяжка аднесці да індуізму, таму правільней будзе казаць пра «вызваленне» з вечнай трансміграцыі (вандроўкі душаў). 3 гэтым цесна звязана вучэнне аб рэінкарнацыі, альбо аб паўторным нараджэнні. Хто ў папярэднім уцелаўленні жыў добра, той можа адрадзіцца ў вышэйшай касце, а хто жыў дрэнна, народзіцца ў ніжэйшай касце альбо жывёлаю. 3 гэтымі вераваннямі звязаны прынцып вегетарыянства, які забараняе есці мяса, бо жывёла можа быць формаю рэінкарнацыі чалавека. Менавіта гэтая вандроўка душаў з'яўляецца прычынаю цярпення. Шлях да вызвалення з гэтага цярпення вядзе праз:
        — медытацыі, падчас якіх індус адкрывае сваю ідэнтычнасць з Брахманам і «паглынаецца» ім;
    
    ІНДУІЗМ
    
    67
    
    «Позалотаса» — галоўная асана ёгі.
    
        — аскезу, дзе на першы план выходзіць ёга — сістэма, паводле якой чалавек імкнецца дасягнуць вызвалення ўласным намаганнем праз практыкаванні; так званая «каралеўская ёга» складаецца з васьмі ступеняў:
        •     яма — адмаўленне ад насілля, крадзежу, сексуальных кантактаў;
        •     ніяма — патрабаванне фізіялагічнай чыстасці цела, добрага настрою, прымання ўсіх жыццёвых цяжкасцяў;
        •     асана — панаванне над сваім целам; ёг здольны гадзінамі стаяць нерухома, напрыклад, на адной назе;
        •     пранаяма — кантроль над дыханнем, дзякуючы якому ёг можа доўгі час не дыхаць;
        •     пратыяхара — вызваленне ад пачуццёвых імпульсаў: вядомыя выступленні ёгаў з агнём альбо дэманстрацыя здольнасці «спаць» на цвіках;
        •         дхарана — канцэнтрацыя;
    
    68
    
    I Н Д У I 3 м
    
    
        •           дхіяма — медытацыя як самамэта;
        •           самадхі — ператварэнне ў тое, над чым медытуе.
         Апошнія тры этапы незаўважныя для таго, хто назірае за ёгам. Гэтыя этапы праходзяць вельмі хутка, без выразнай размежаванасці. Ёг дасягае нірваны, альбо вызвалення, а яго цела вучні спальваюць на вогнішчы.
         Трэці шлях — любоў, заснаваная на паяднанні з боствам.
    
         Літдрдтурд
         Bogucka Е., Hinduizm, „Misyjne drogi” 1985, 3, z. 2, s. 4347.
         Bukowski K., Wspdlczesne religie a chrzescijanstwo, Krakow 1986.
         Byrski K. M., Mentalnosc indyjska a mentalnosc europejska, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1979,2, cz. 2, s. 137146.
         Dajczer T, Religie niechrzescijanskie a chrzescijanstwo, „Collectanea Theologica” 1983, 53, s. 150152.
         Griffiths B., Powrotdo s'rodka, Warszawa 1985.
         KlosterMaier K., Sadhana. Zarys duchowosci hinduskiej, „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej” 1982,4, s. 116133.
         Le Saux H., Monchanin J., Benedyktynski as'ram, Krakow 1986.
         Pawlik M., Hinduizm — chrzescijanstwo. Akomodacja poglqdow religijnych, Warszawa 1986.
         Pip: wielkich religii s'wiata, red. E. BrunnerTraut, Warszawa 1986.
    
    
    
    Будызм
    
    Монскае кола дхармы — сімвал будыйскага закону (VII ст.).
    
       Адной з найбольш распаўсюджаных рэлігійных сістэмаў у Азіі
    
    з'яўляецца будызм. Тут было свядома ўжыта азначэнне «рэлігійная сістэма», бо ў гэтым выпадку цяжка казаць пра рэлігію. Некаторыя групы будыстаў увогуле не залічваюць будызм да катэгорыі рэлігіі. Зрэшты, на гэта звяртае ўвагу таксама Папа Ян Павел II*. У гэтай кнізе мы разглядаем тэму будызму толькі таму, што ён усюды лічыцца рэлігіяй.
    
    
        Ьудд
        Заснавальнік будызму, Сіддхарта Гаутама (альбо Гатама), сын караля невялікай дзяржавы на індыйсканепальскай мяжы, нарадзіўся каля 560 года да Н. X. Яго жыццё ахутана легендаю. На працягу дваццаці дзевяці гадоў юнак жыў пры бацькоўскім двары ў раскошы. Ён
    
    * Пераступіць парогнадзеі, с. 71 —74.
    
    70
    
    БУДЫЗМ
    
    
    
    і u^'' 7 v^^A^⁴^'^^
    
    1 ^5A*?^s$V^
    | ^К<£5^3Л^іц’^^* 1 ^S^P^^** XWww* I ^\^WW^n^^lW j ;>л^^v^''^^■^",^’^^^
    1 ^‘^IW^^W^^^^
    1 Д^ЧА^цА^ЧА»* аАД^Ч^Ч^Х^Ч*^^^ • ^М^е^Д.Оі^ |^4^S<$51^^
    j v^?^^* ^ ^і^ійі^А^Л I ka^hT?^ ^':'^^&''^^ ' ^•Wv^g'^i i^^pf^W^^ j Wr'i^Yn^^^           1^1^^
    < і<^;*;ч»«^^м<ч<у^здчде^^$*^чф«^$| ' ^^W^V ^a^^'rt'A5i?'V<'<<^^^
    § ‘^^ЗА^^^л^M< ‘^'Ьг^ч^к^^ ^^/^'‘'^X''^
    I .^^«f.^i • tw^) ч' ^гіа^ЭА"^«fR««чй^ч/д'^
    
    x^4A^^lRhT|⁴^4W^             %’ •■
    ^^V^m^m^*^^^                J
    ^■■x'Cj^iHM^rt'JAy^^V^»^^^  Ж
    ■^V^’^^^^s^^^^^              '<
    xaev5^ii^4Aj«4fr>"$w^           |
    S^Vw^'yi^^v^^               <   І
    
    X5e’^4'?A4«lJ>^?r#«K{(v^r|4t$\$j«^        I • 5
    Ачі ч*чг ^^ y$v A'*’.?⁴ M Jj4'vt<"] «ч»;«|^^'\^фі
    
    
    
    ^АчАіч^Ач^^^ rt^x^/b\^V^'*y<^^“^
    
    ^'«uiubYnw'^Y'^'’*'^        V’^V^^'^^^⁴*^⁴^^           ,,
    /Л^^^Ч^’^^^^р^ А^ч^^^і^е^м^^^^⁴^^^                         J
    
    Сутры Махаяны (Тыбет, VII ст.).
    
    
    
    вельмі рана ажаніўся са стрыечнаю сястрою, якая нарадзіла яму сына.
        Легенда кажа, што аднойчы, шпацыруючы паза палацам, Гаутама ўбачыў спачатку старца, пасля хворага, затым аскета і нябожчыка. Гэтыя вобразы яго вельмі ўразілі, схілілі да развагі над жыццём і яго мізэрнасцю. У выніку роздуму Гаутама прыйшоў да высновы, што ўсё, што чалавек перажывае, — гэта цярпенне. Ён вырашыў пакінуць дом, сям'ю і пачаў весці жыццё пустэльніка. Згаданыя сустрэчы, як і звязанае з імі рашэнне весці жыццё пустэльніка, сталі пачаткам яго «вызвалення» са стану цярпення (аднак тут нельга гаварыць пра навяртанне). Такім чынам, ён стаў «абуджаным», альбо «Будам». Слова «будызм», якое адсюль паходзіць, на санскрыце азначае «той, хто спазнаў ас
    
    вячэнне».
    
    БУДЫЗМ
    
    71
    
    Статуя Буды (Тайланд).
    
        Вось чатыры высакародныя праўды пра цярпенне, спазнаныя, а пасля сфармуляваныя Будам:
        — «Праўда пра існаванне цярпення»: кожнае існаванне з увагі на сваю зменлівасць — гэта цярпенне.
        — «Праўда пра ўзнікненне цярпення»: кожнае жаданне (таксама існавання альбо неіснавання) з'яўляецца крыніцаю цярпення.
        — «Праўда пра пазбаўленне ад цярпення»: яна дасягаецца ўтаймаваннем усялякіх пажадлівасцяў і жаданняў (таксама і жадання жыць).
        — «Праўда пра шлях, які вядзе да ліквідацыі цярпення». Гэта праўда інакш называецца «васьмярычным шляхам», альбо васьмю шляхетнымі парадамі: правільная вера, правільная пастанова, правільная мова, правільнае дзеянне, правільны стыль жыцця, правільнае памкненне, правільная засяроджанасць, правільная медытацыя. Гэты шлях вядзе кожнага да вызвалення ад усялякіх матэрыяльных повязяў, да згасання пачуццё
    
    72
    
    БУДЫЗМ
    
    Алтар у будысцкім храме.
    
    васці, да дасягнення нічым не замутнёнага стану шчаслівага супакою, гэта значыць, да нірваны.
        Вучэнне Буды хутка пашыралася. 3 першага слыннага «казання», якое пазней называлі «казаннем пра тое, як прывесці ў дзеянне кола Закону», узнікла першая супольнасць манахаў, а пасля знайшлося шмат свецкіх паслядоўнікаў. Паволі пачала збірацца таксама група жанчынаў. На працягу сарака гадоў Буда абвяшчаў сваё вучэнне, а апошнія гады правёў у кляштары ў Сравасці. Незадоўга да смерці ён разам з манахамі выправіўся ў напрамку Кушынагара. Ён памёр недалёка ад гэтых мясцінаў, над ракою Гіраньянваці, пасля абвяшчэння казання (каля 480 г. да Н. X.). Пахавальная цырымонія працягвалася сем дзён. Цела, загорнутае ў палотны, пакропленае духмянымі алеямі, было спалена, а прах падзелены паміж дзевяццю каралеўствамі, у якіх Буда абвяшчаў сваё вучэнне. Урны з прахам у фор
    
    БУ Д Ы 3 М
    
    75
    
    Мандала — сакральны сімвал, які выкарыстоўваецца пры медытацыях у будызме;
    інтэрпрэтуецца як мадэль сусвету.
    
    ме купала, так званыя ступы, альбо дагабы, сталі элементам найважнейшых будыйскіх святыняў.
    
        Будыйскдя ддктрынд
        Буда з'яўляецца не толькі заснавальнікам новай рэлігіі, але найперш рэфарматарам брахманізму (пар. індуізм). Ён стварыў рэлігію, у якой няма багоў і складання ахвяраў, а таму непатрэбныя святары. Буда паказаў самастойны шлях да дасягнення дасканаласці і вызвалення. Такім чынам узнікла магчымасць ддя ўсіх людзей простым спосабам практыкаваць рэлігію. Буда не запісаў свайго вучэння. Гэта зрабілі ўжо яго вучні, якія сабралі вучэнне ў так званыя пітакі. Збор, які цалкам захаваўся да сённяшняга дня, — гэта напісаны на мове палі канон школы тхэравадзінаў, у які ўваходзяць:
        Вінаяпітака — статуты манаскага жыцця;
        Суттапітака — кароткія прыпавесці;
    
    
    74
    
    БУДЫЗМ
    
    Будысцкі манастыр у Дарджылінгу (Індыя).