Сустрэча з рэлігіямі
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 168с.
Мінск 2009
ЮДАІЗМ
Паўла II у сінагогу ў Рыме (1985 г.), а пасля яго — малітва каля Сцяны плачу ў Ерузалеме (2000 г.). Падчас папскіх пілігрымак сустрэчы з габрэйскімі супольнасцямі сталі ўжо звыклымі пунктамі праграмы. Папа просіць, каб суіснаванне католікаў і габрэяў не было існаваннем «побач», але супольным жыццём ва ўзаемнай любові. У сваёй кнізе «Пераступіць парог надзеі» Ян Павел II выказвае вельмі асабістыя адносіны да габрэяў і іх рэлігіі. Гэты кірунак працягвае Бэнэдыкт XVI. Тут неабходна прыгадаць яго наведванне лагера смерці АўшвіцБіркенау (2005 г.).
Літдрдтурд
Auschwitz. Konflikty і dialog, red. М. Glownia, S. Wilkanowicz, Krakow 1998.
ІСЛАМ
Іслам разам з хрысціянствам і юдаізмам складаюць групу монатэістычных рэлігій, гэта значыць, рэлігій, якія прызнаюць адзінага Бога. Вызнаўцы ісламу, мусульмане — другая па колькасці група на свеце пасля вызнаўцаў каталіцкай рэлігіі. Само слова «іслам» азна
чае «адданасць».
Гісторыя
Заснавальнікам рэлігіі з'яўляецца Мухамад Ібн Абдулах (Магамет), які нарадзіўся каля 570 года ў Меццы, натэрыторыі сённяшняй Саудаўскай Аравіі. Пасля смерці бацькоў выхаваннем хлопца заняўся дзядзька, бацькаў брат, прыцягваючы яго да службы ў караванах. Караван, які праходзіў штогод з поўначы, з Сірыі, для пустэльнай Аравіі быў вялікаю падзеяй у гаспадарчым, культурным і інфармацыйным сэнсах. Пасля хлопец наняўся на службу да багатай удавы Хадзіджы, якая займалася ганддем. У хуткім часе яны пажаніліся. Каля 610 года пачаліся першыя аб'яўленні, якія адбываліся ўчасе сну: Магамет даведаўся, што ён прарок, пасланы Богам (Алахам), каб засцерагчы людзей ад ідалапаклонніцтва
46
ІСЛАМ
Мекка — святое месца ўсіх мусульманаў.
і ўстанавіць грамадскую справядлівасць. Такая пазіцыя выклікала супраціўленне жыхароў Меккі. У 622 годзе Магамет разам з сямюдзесяццю паслядоўнікамі пераехаўу Медыну. Гэта была так званая Хіджра, або «адыход», які паклаў пачатак мусульманскай эры. Там Магамет заснаваў першую мусульманскую супольнасць і стаў яе кіраўніком. Адтуль ён імкнуўся аслабіць прэстыжную і гаспадарлівую Мекку. У 624 годзе ён перамог горад, але вярнуўся ў яго толькі ў 630 годзе, з энтузіязмам вітаны жыхарамі. На ўспамін вяртання мусульмане штогод пілігрымуюць да Каабы, чорнага каменя. Згодна са старажытнай традыцыяй, гэты невялікі астэроід з'яўляецца дарам арханёла Габрыэля Абрагаму. Мяркуюць, што спачатку ён быў белы, аднак з прычы
I C A A М
47
ны людскіх грахоў стаў чорны. У 632 годзе Магамет правёў апошнюю пілігрымку, якую пазней назвалі развітальнаю, бо прарок памёр 8 чэрвеня 632 года ў Медыне, дзе і быў пахаваны. Яго наступнікамі былі халіфы, так званыя «справяддівыя»: Абу Бакр, Амар, Асман, Алі і Муавія.
Узнікае вельмі істотнае пытанне: у якой ступені Магамет з'яўляецца творцам ісламскай рэлігіі?
У дамусульманскі перыяд, які называецца перыядам няведання (джабілія), у Аравію вырушвалі рыцарскія паходы, часта, на жаль, спалучаныя з рабункамі. У мірныя часы месцам сустрэчаў былі кірмашы, дзе наладжваліся паэтычныя турніры. Менавіта ў гэтых месцах, асабліва падчас вядомых караванаў, Магамет мог
Блакітная мячэць у Стамбуле.
48
I C A A M
Вялікая мячэць Амайадаў у Дамаску.
сутыкнуцца з габрэйскаю і хрысціянскаю рэлігіямі і культурамі. Сяроджыхароўпустыні, качэўнікаў, якімі з'яўляліся арабы, рэлігійнасць была развіта слаба. Месцам культу была Мекка, дзе здаўна ўшаноўваўся Кааба, а ў пантэоне бостваў найвышэйшым быў Алах. Такім чынам, Магамет узаконіў ужо існуючы культ: рытуалы і пілігрымкі, а з качэўнікаў яму ўдалося стварыць добра арганізаваны народ. Таму ён з'яўляецца заснавальнікам новай рэлігіі, але ўгрунтаванай на ўжо існуючых культах.
3 самага пачатку можна заўважыць незвычайную экспансію ісламу: захоп Сірыі і Палестыны (634 — 640 гг.), узяцце Каіра (638 г.), атака Кабула (700 г.), заваёва Пбралтара і ўваход у Еўропу (711 г.), уваход у паўднё
I СЛ A М
49
Паломнікі ў часе малітвы перад Кааба.
вую Францыю (714 г.). Толькі пераможная бітва пры Пуацье (732 г.) і перамога Карла Молата перагарадзілі ісламу шлях у Еўропу. Аднак у 1453 годзе была заваявана Візантыя і чарговая атака на Еўропу распачалася з поўдня, праз Балканы. Гэтая атака была спынена Янам III Сабескім пад Венаю ў 1683 годзе. У нашым стагоддзі вызнаўцы ісламу адносна лёгка ўвайшлі на наш кантынент у выніку міграцыі — пошукаў месцаў працы і з палітычных прычынаў. У многіх краінах Заход
50
I C A A М
Багата аздоблены экзэмпляр Карану (Кашмір, каля 1800 г.).
няй Еўропы ісламскія супольнасці даволі вялікія і ўплываюць на змены ў культуры (напрыклад, у Францыі, Германіі, краінах Бенілюкса).
Кдрдн
Святая кніга ісламу — Каран (азначае «чытанне, дэкламаванне»). Для вызнаўцаў ісламу гэта слова самога Бога Алаха, прадыктаванае Магамету праз пасрэдніцтва арханёла Габрыэля. Змест Карану спачатку перадаваўся вусна, а пасля смерці Магамета ён быў кадыфікаваны халіфам Асманам. Каран напісаны на арабскай мове, складаецца са 114 раздзелаў, якія называюцца сурамі. Яго змест можна раздзяліць на чатыры тэмы:
— Вераванні — вучэнне, якое датычыць станоўчых якасцяў Бога, жыцця прарока, адказнасці чалавека за свае ўчынкі, апісання Апошняга суда, а таксама пекла і раю.
I СЛ A М
51
— Культавыя інструкцыі складаюцца з абавязкаў мусульманаў, так званых «пяці стаўпоў ісламскай рэлігіі»:
1) вера ў Алаха;
2) культавыя малітвы, якія прамаўляюцца пяць разоў на працягу дня з тварам, звернутым у напрамку Меккі, і ўдзел у набажэнстве ў мячэці;
Ерузалем. Мячэць Амара на Храмавай гары.
52
ІСЛАМ
3) законная міласціна, заснаваная на прызначэнні часткі сваіх даходаў на карысць мусульманскай абшчыны;
4) пост у Рамадане ад усходу да захаду сонца, заснаваны на поўным адмаўленні ад ежы і напояў; вызваляюцца ад посту маці, якія чакаюць дзіця, старыя людзі, малыя дзеці, хворыя і падарожнікі;
5) пілігрымка ў Мекку.
— Асабістая мараль — збор правілаў, якія датычаць правоў і абавязкаў мужчынаў і жанчынаў, сямейных абавязкаў; у гэтым зборы падкрэсліваюцца цноты ветлівасці, гасціннасці, сціпласці, а таксама падаюцца наказы адмаўлення ад спажывання свініны і алкагольных напояў.
— Юрыдычныя інструкцыі —інструкцыі крымінальнага, грамадзянскага і міжнароднага права, а паколькі закон, альбо шарыят, боскага паходжання, то ён дасканалы для ўсіх людзей і народаў у кожным часе.
ІСААМ І ХрЫСЦІЯНСТВА
Стары Запавет і хрысціянства натхнілі Магамета. Відавочна, прарок пазнаёміўся з гэтымі рэлігіямі з вусных паданняў — пра гэта сведчаць шматлікія фрагменты Карану. Аднак трэба заўважыць, што часта біблійныя факты і асобы інтэрпрэтуюцца адвольна. Зразумела, што гэтыя прыклады выкарыстання Бібліі даюць надзею і магчымасці для дыялогу. Аднак існуюць істотныя адрозненні паміж хрысціянскаю рэлігіяй і ісламам. Іслам не ведае навукі пра адкупленне, бо Езус
У імя Бога, добрага іміласэрнага. Хвала няхай будзе Богу, Пану Сусвету, добраму і міласэрнаму — Таму, які ёсць Панам Дня Адплаты! Ушаноўваем Цябе і да Цябе звяртаемся, просячы Тваёй дапамогі. Вядзі нас добраю дарогаю, дарогаю тых, каго асабліва палюбіў, на каго не падае Твой гнеў, хто пазбег знішчэння.
Кажыце: «Верым у Бога, верым у аб'яўленне, якое было дадзена Абрагаму, Ізмаілу, Ісааку, Якубу і плямёнам, у аб'яўленне, якое было дадзена Майсею і Езусу, у аб'яўленне, якое Пандаўусімпрарокам. Нелічымніякагазіхлепшымза іншых і пакланяемся Пану» (nap. Сура II, в. 136).
О, людзі! Бойцеся вашага Успамажыцеля іПана, які стварыўвас з аднаго чалавека, які стварыўяго спадарожніцу, што мае тую самую прыроду, і з іх дваіх, як з зерня, выйшлі незлічоныялюдзі, мужчыны і жанчыны. Бойцеся Бога, праз якога дамагаецеся сваіхправоў, майце пашануда ўлоння, якое вас спарадзіла. БоБогспазіраенавасзаўсёды (nap. CypaIV, в. 1).
Вы, тыя, што верыце! Калі праходзіце дарогамі свету, каб даваць сведчанне Богу, глядзіце, не кажыце нікому, хто вас вітае: «Ты не належыш да мноства веруючых». He змагайцеся за прывідныя дарогі гэтага жыцця: толькі ўБога прыбыткі і страты будуць звышшчодрыя. Iвы таксама былі, як яны, пакуль Бог не даў вам ласкі, а таму будзьце чуйныя, бо Бог бачыць усё, што робіце (nap. Сура IV, в. 94).
Калінепрыяцельваш шукае спакою, чыніце івы гэтаксама ў адносінах да яго і давярайце Богу, бо ён ёсць Той, хто ўсё чуе і бачыць (nap. Сура VIII, в. 61).
Слугі міласэрнага Бога тыя, хто ідзе па зямлі ўпакоры. Калі той, хто нічога не ведае, звернецца да іх, яны адкажуць яму: «Супакой» (nap. Сура XXV, в. 63).
Олюдзі! Стварылі Мы вас з аднае пары, мужчыны іжанчыны, учынілі Мы, што сталі вы народамі і плямёнамі, кабвы зналіся паміж сабою, а не для таго, каб пагарджалі адны другімі. Сапраўды, большую пашану спазнае ўвачахБога той з вас, хто больш справядлівы. Богмае паўнату ведаў і ўсё ведае (nap. Сура XLIX, в. 13).
54
ІСЛАМ
для мусульманаў з'яўляецца толькі чалавекам, прарокам і нават меншым за Магамета. На практыцы вызнаўцы гэтай рэлігіі ставяцца да хрысціянаў з вялікаю пагардаю.
II Ватыканскі Сабор, які інспіруе дыялог Касцёла са светам і ўсімі рэлігіямі, шукае таго, што нас яднае і збліжае. Таму падкрэлівае пазітыўныя моманты, адсоўваючы на другі план адрозненні. Ісламу адводзіцца месца ў Дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл Lumen gentium (LG 16) і ў Дэкларацыі пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій Nostra aetate (NA 3). Прывядзём тут вельмі важны, другі фрагмент: «Касцёл з павагай ставіцца да мусульманаў, якія пакланяюцца адзінаму Богу, жывому і самаіснаму, міласэрнаму і ўсемагутнаму, Стварыцелю неба і зямлі, які размаўляў з людзьмі. Яны імкнуцца ўсёй душой падпарадкоўвацца Яго пастановам, нават патаемным, як падпарадкоўваўся Богу Абрагам, да якога ахвотна звяртаецца ісламская вера. Хоць яны не прызнаюць Езуса Богам, аднак ушаноўваюць Яго як прарока, ушаноўваюць таксама Яго Маці, Дзеву Марыю, а часам нават з пабожнасцю Яе заклікаюць. Акрамя гэтага, яны чакаюць Суднага дня, калі Бог будзе справядліва ўзнагароджваць усіх уваскрослых людзей. Таму яны цэняць маральнае жыццё і пакланяюцца Богу асабліва праз малітву, міласціну і пост» (NA 3).