Сустрэча з рэлігіямі
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 168с.
Мінск 2009
Абідхармапітака — тэалагічныя трактаты.
Да істотных элементаў гэтай рэлігійнай сістэмы належаць: сама асоба Буды, яго вучэнне, альбо закон дхарма, і супольнасць манахаў сангха. Усё вучэнне зводзіцца да праблемы цярпення, яго прычынаў, атаксама поўнага вызвалення ад цярпення, альбо дасягнення стану нірваны. Рэкамендуюцца такія сродкі, як пазнанне свайго стану, медытацыя і асабістая дасканаласць.
Будыйскія школы
Будызм — гэта не маналітная сістэма. Адвольная інтэрпрэтацыя словаў Буды прывяла да ўзнікнення шматлікіх кірункаў. На практыцы жыццё звязана з адною са школаў.
Хінаяна, гэтак званая «малая калясніца», азначае эксклюзіўны шлях альбо малы метад, які лічыцца пер
БУДЫЗМ
75
Рытуал збору будысцкімі манахамі ранішняй міласціны.
шапачатковаю і найбольш артадаксальнаю формаю будызму. Яна развівалася галоўным чынам у кляштарах, дзе былі найбольш зручныя ўмовы ддя выканання галоўных патрабаванняў школы, а менавіта для таго, каб кожны клапаціўся аб сваім вызваленні. Дактрына гэтай школы, угрунтаваная на ўжо згаданых пітаках, распаўсюджана галоўным чынам на поўдні Азіі (Бірма, Камбоджа, Лаос, ШрыЛанка, Тайланд).
Махаяна, гэтак званая «вялікая калясніца», дае магчымасць вызвалення ўсім пры дапамозе іншага чалавека. Характэрная рыса гэтай школы — адкрытасць на друтога чалавека, спачуванне, жаданне дапамагчы. Гэтая школа таксама вылучаецца містычнымі адносінамі да рэчаіснасці, якія адмаўляюць выразны падзел паміж трансцэндэнтным і зямным. Школа называецца паўночнаю з прычыны свайго распаўсюджання
76
БУДЫЗМ
(Кітай, Карэя, Японія, Манголія, Непал, Тыбет, Паўночная Індыя).
Тантрызм — гэтак званая «дыяментавая калясніца», з'яўляецца своеасаблівым паяднаннем прынцыпаў хінаяны і махаяны. Сродкі, што вядуць да мэты, гэта значыць да вызвалення, — магічныя формулы, якія часта паўтараюцца і называюцца мантрамі, а таксама метапсіхічныя практыкаванні пад кіраўніцтвам настаўніка, альбо ламы. Гэты кірунак, які часта называюць ламаізмам, сустракаецца ў Тыбеце і Манголіі.
Зэн — гэта спецыфічная практыка медытацыі, якая ўзнікла ў Кітаі. Складовыя часткі медытацыі — моцная вера, пачуццё моцнага сумніву, стан інтэнсіўнай дапытлівасці адносна самога сябе і моцная рашучасць, скіраваная на вырашэнне сумненняў. Паводле гэтай практыкі, жыццю чалавека спадарожнічаюць чатыры цярпенні: нараджэнне, старэнне, хвароба і смерць, а таму жыць — гэта значыць цярпець. Прапанаваная кантэмпляцыя ў позе «кветка лотасу» — гэта практыкаванне, якое дазваляе чалавеку прыняць існуючыя рэаліі і адкрыцца на жыццё ўсёю паўнатою свае чалавечнасці.
Будызм і хрысціянствА
Асноўнаю праблемаю ва ўспрыманні будызму з 'яўляецца пастаўленае раней пытанне: будызм — гэта рэлігія альбо толькі філасофія жыцця, школа аскезы? Сам Буда на гэтую тэму не выказваўся і пазбягаў таксама выказванняў на тэму Бога. Большасць будыстаў прызнае богам менавіта яго. У дыялогу з будыстамі падкрэс
БУДЫЗМ
77
ліваюцца такія аспекты як этыка, пашана да жыцця, імкненне да міру.
Аднак існуе важная розніца паміж будызмам і хрысціянствам. Хрысціянства — гэта рэлігія, аб'яўленая Богам, а канчатковая мэта, якую яна паказвае, — гэта ўдзелу жыцці самога Бога. Такую канцэпцыю будызм адкідвае: там няма гаворкі пра асабовага Бога, які аб'яўляецца чалавеку, там няма веры, а нірвана — гэта не дар, а вынік суровай аскезы, там адсутнічае малітва, бо на справе Бог застаецца толькі ідэалам і тэорыяй. У хрысціянстве чалавек — гэта істота, створаная Богам па Яго вобразе (пар. Быц 1, 26), адораная несмяротнаю душою, чалавек з'яўляецца «панам стварэння», прызначаным для вечнага шчасця. У будызме асоба чалавека — гэта дух і матэрыя, якія пастаянна змяняюцца. He існуе ані ўласнага «я», ані душы. Існуе толькі пачуццёвае ўспрыняцце, якое, гэтаксама як і акты волі і пазнання, з'яўляецца толькі ілюзіяй.
Урэшце, ддя хрысціяніна людское цярпенне — гэта вынік граху, але яно мае збаўчую каштоўнасць. У будызме ж цярпенне ўвогуле не мае сэнсу, а вызваленне заключаецца ў знішчэнні сябе.
Напрыканцы ўзнікае пытанне: чаму ў наш час гэтаю сістэмаю зацікавіліся ў Еўропе?
На жаль, многіялюдзі «Захаду» пошукамі ўсходніх медытатыўных практыкаў імкнуцца замяніць пустку, якая ўтварылася пасля страты сапраўднай веры. Чалавек пачатку XX1 стагоддзя занадта ганарлівы, каб прыняць усё Евангелле, прыняць той факт, што збаўленне
Няхай усё, штожыве, праз намаганне, прыкладзенае дзеля таго, каб выйсці на шляхі святла, выйдзе на гэтыя шляхі.
Няхай кожнае быццё, дзе бяно ні было, якое цярпіць цялесна альбо духоўна, акунецца, дзякуючы маім заслугам, у акіян шчасця.
Паколькі дасюль працягваюцца цыклы іх існавання, няхай іх зямное шчасце ніколі не памяншаецца, няхай бесперапынна атуляюць іххвалі шчасця Бадхісатвы.
Няхай тыя, што аслаблі з холаду, сагрэюцца; няхай тыя, каму дакучае сквар, спазнаюць прахалоду ў бясконцых водах, якія пастаянна сплываюць з вялікай хмары заслугаў Бадхісатвы.
Няхай ніякі звер не баіцца, што будзе з'едзены іншым; згаладнелыя духі няхай будуць шчаслівыя, як людзі з Паўночнага Кантынента. Сляпыя няхай убачаць формы;глухія няхай пачуюць гукі, а кожная цяжарная жанчына няхай так, як Мэйа Дэві, народзіць сваё дзіця без болю.
Голы няхай знойдзе адзенне, галодны — ежу, чалавек у роспачы няхай зноў адшукае надзею, nocnex і пастаяннае шчасце.
Няхай усе церпячыя і хворыя будуць аздароўленыя і вызваленыя ад цярпення, і няхай не будзе на свеце ўжо больш хваробаў.
Няхай баязлівы вызваліцца ад страху; вязні няхай атрымаюць свабоду, бяссільныя — сілу, і няхай усюды людскія думкі будуць прыязнымі.
Няхай вандроўнікі ўсюды, куды трапяць, знаходзяць шчасце, няхай без намаганняў выканаюць задуманае. Няхай тыя, што плывуць морам, дасягнуць свае мэты, а пасля, шчасліва вярнуўшыся дадому, няхай радуюцца са сваімі блізкімі.
Вандроўнікі, ахопленыя жахам, што заблудзілі, няхай сустрэнуць спадарожніка і без страху перад разбойнікамі паспяхова закончаць сваё падарожжа.
Няхай тых, хто апынецца на страшных бездарожжахпустыні, дзяцей, старых, пакінутых, перапалоханых і душэўна хворых атуляць сваёю апекаю нябесныя абаронцы.
Уселюдзіняхай будуць вольныя адпрагі дабрабыту, няхай без спрэчак і ўзаемных крыўдаў заўсёды радуюцца так, як таго жадаюць.
Няхай кожнае ўцелаўлёнае стварэнне нястомна ўслухоўваеццаўгукДхармы, які сплывае да яго адптушак на дрэвах, ад промняў святла і з усяе прасторы.
Сілы нябесныя няхай спасылаюць дождж тады, калі ён патрэбны, каб шчодрыя былі ўраджаі. Няхай кіраўнікі заўсёды паводзяць сябе згодна зДхармай, а ўсім людзям на зямлі спадарожнічае ўдача.
Няхай ніякае стварэнне ўжо болый не цярпіць, не робіць зла і не хварэе, і няхай ніколі больш не баіцца; няхай ужо ніхто ніколі не будзе прыніжаны і ўсе няхай будуць вольныя ад прыгнечанасці.
Няхай стварэнні ўжо ніколі не будуць падпарадкаваныя ўладзе ніжэйшых сілаў і ўсім заўсёды няхай усяго хапае. Няхай яны ў фізічнай форме, вышэйшай за багоў, змогуць тут жа асягнуць стан будызму.
Іпакуль будзе існаваць прастора, пакуль будзе існаваць жыццё, датуль я буду змагацца з бедамі гэтага свету.
Няхай усе цярпенні жывых стварэнняў маюць свой дом толькі ўва мне, і дзякуючы сіле Бадхісатвы няхай усе спазнаюць шчасце.
80 БУДЫЗМ
было яму падаравана — я павінен гэта зрабіць! Ян Павел II каментуе гэта наступным чынам: «Гэта толькі новы метад практыкавання гнастыцызму, а значыць такой паставы духу, якая ў імя глыбокага пазнання Бога адкідае Яго Слова, замяняючы яго тым, што выдумаў сам чалавек»*. Чалавеку лягчэй прыняць экзатычныя звычаі і рытуалы, чым Евангелле, якое заклікае да навяртання.
ЛІТАрАіурА
Bogucka Е., Buddyzm, „Misyjne drogi” 1984, 2, z. 4, s. 3033.
Budda, Encyklopedia katolicka, t. 2, Lublin 1976, koi. 11551157.
Buddyzm, Encyklopedia katolicka, t. 2, Lublin 1976, koi. 11601171.
Bukowski K., Wspolczesne religie a chrzescijanstwo, Krakow 1986.
Pawlik M. Z., Buddyzm w spotkaniu z Objawieniem Bozym, Warszawa 1987.
Pawlowicz Z., Chlowiek a religia, Gdansk 1986.
Zimon H., Buddyzm. Kalendarz Stowa Bozego, Pieniezno 1987.
* Пераступіць парог надзеі, c. 74.
Рытуальныя вароты (торыі) шынтаісцкай святыні на востраве Іцукусіма.
Шынтаізм — гэта традыцыйная рэлігія Японіі, вельмі цесна звязаная і пераплеценая з гісторыяй «краіны квітнеючай вішні». Таму, вывучаючы гісторыю Японіі, мы адначасова вывучаем гісторыю гэтай рэлігіі. Хоць шынтаізм адносіцца да класічнага рэлігіязнаўства, аднак вельмі цяжка даць інтэрпрэтацыю гэтай рэлігіі. Часцей за ўсё яна ўспрымаецца як японская культура, стыль жыцця альбо нацыянальны дух. Само слова «шынто», альбо «сінто», азначае шлях, які вядзе да Бога, спосаб хаджэння такім шляхам, якім ходзяць багі.
Гісторыя
Першы перыяд развіцця гэтай рэлігіі — так званы першасны шынтаізм (прыблізна да 400 г. пасля Н. X.). 3 яго вераваннямі можна пазнаёміцца на падставе раскопак, асабліва — знойдзеных фігурак, якія ўвасабляюць багіню пладавітасці, і фігурак жывёлаў. Гэтыя прад
82
ШЫНТАІЗМ
Ясукуні — шынтаісцкая святыня ў Токіо.
меты ўказваюць на месца, дзе былі могільнікі, бо нябожчыкам у труну клалі не толькі ежу, але і розныя прадметы, што сведчыць пра веру ў замагільнае жыццё. Іншы след культу — накладанне на галаву памерлым керамічнага посуду альбо пахаванне нябожчыкаў з падкурчанымі нагамі.
Каля I стагоддзя пасля Н. X. распачалося ўзвядзенне святыняў, прысвечаных багіні Аматэрасу (багіні сонца) і богу Сусаноо (богу буры). Ад гэтых багоў бярэ пачатак цэлы пантэон японскіх бостваў, а ад Аматэрасу паходзіць імператар.
Пералом у японскай рэлігіі настаў у выніку кантактаў з Карэяй і Кітаем. У 402 годзе да Японіі дайшлі кітайскія кнігі «Дыялогі Канфуцыя» і «Тысяча павучанняў».
ШЫНТАІЗМ
85
Свята мацуры ў горадзе Асака.
Уплыў кітайскай думкі быў вельмі вялікі, бо датычыў усіх сфераў жыцця. Кітайскія мудрацы прыўнеслі ў шынтаізм найперш новыя этычныя погляды, якія закраналі сувязі паміж уладарамі і падначаленымі, а таксама датычылі сямейнага жыцця. Гэтыя прынцыпы, угрунтаваныя на дуалістычнай даоскай школе «інян», увялі новую мадэль японскага жыцця.