• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
        Яшчэ айцы Касцёла заўважалі пэўныя пазітыўныя элементы ў іншых рэлігіях, а пішучы пра гэта, мелі на ўвазе найперш іх уключэнне ў хрысціянства. 3 часоў Тэртуліяна існавала перакананне, што Евангелле ўжо вядомае на ўсёй зямлі. Калі яшчэ й жывуць дзесьці язычнікі, то яны самі вінаватыя ў тым, што не ведаюць навукі Хрыста.
        Апрача гэтага кірунку, які можна вызначыць як пазітыўны, на жаль, усё больш набываў уплыў негатыўны кірунак, які ў іншых рэлігіях бачыць толькі зло. У адносінах да габрэяў гэта было абвінавачванне ўсяе супольнасці за смерць Езуса на крыжы. У выніку, выкарыстоўваліся тыя метады евангелізацыі, якія супя
    
    26
    
    КАСЦЁЛ I ІНШЫЯ РЭЛІГІІ
    
    рэчылі прынцыпам навукі Пана Езуса і за якія Папа Ян Павел II неаднаразова прасіў прабачэння.
        Вялікі паварот у дыялогу Касцёла з іншымі рэлігіямі настаў у выніку пастановаў II Ватыканскага Сабору. Заўважныя пазітыўныя кірункі былі афіцыйна прадстаўленыя ў навучанні Касцёла ў наступных дакументах: Дагматычная канстытуцыя пра Касцёл Lumen gentium, Пастырская канстытуцыя пра Касцёлу сучасным свеце Gaudium et spes, Дэкрэт пра місійную дзейнасць Касцёла Ad gentes, Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій Nostra aetate, а таксама ў Дэкларацыі пра рэлігійную свабоду Dignitatis huтапае.
        Сабор паставіўся з вялікаю павагаю да іншых рэлігій (nap. LG 16), такіх як юдаізм, іслам (nap. LG 16), індуізм, будызм (nap. NA2), атаксама да «веруючыху Бога» і «людзей добрай волі» (nap. LG 16). У гэтыхрэлігіях пасеяна зерне Божага слова, у іх часта «адлюстроўваецца промень той Праўды, якая асвячае ўсіх людзей» (nap. NA 2) і таму яны могуць служыць падрыхтоўкаю да евангелізацыі. Вызнаўцаў гэтых рэлігій Сабор называе веруючымі і прапануе ім братні дыялог. Вучэнне Касцёла ідзе яшчэ далей: не адкідвае нічога з таго, што ўгэтых рэлігіях «сапраўднае і святое», а таксама з захапленнем глядзіць на пэўныя формы жыцця і навуку. Многія тэолагі (напрыклад, К. Ранэр, Ж. Дзюпуа) лічаць гэтыя рэлігіі падрыхтоўкаю да прыняцця Евангелля, а веруючых розных рэлігій — «ананімнымі хрысціянамі».
    
    КАСЦЁЛ I ІНШЫЯ РЭЛІГІІ
    
    27
    
        Асабліва выразна была падкрэслена абсалютна новая пазіцыя Касцёла адносна габрэяў (NA 4).
        Паслясаборавае вучэнне было значна пашырана і паглыблена Янам Паўлам II. Цяпер можна казаць пра вельмі пазітыўныя адносіны Касцёла да іншых рэлігій. Папа Бэнэдыкт XVI працягвае дыялог з рэлігіямі як важны аспект свае праграмы. Ён выразна падкрэсліў гэта ў часе сваіх пілігрымак у Германію, Польшчу і Турцыю. Але нават найлепш наладжаны дыялог не можа замяніць абавязку Касцёла весці місійную дзейнасць.
        Тут мы сутыкаемся з чарговаю праблемаю адносінаўдыялогу і місіі. Сабор прызнае, што Бог можа збавіць тых, хто «яшчэ» не ведае Хрыста і не належыць да Касцёла, на іншай, надзвычайнай дарозе (nap. LG 16; nap. EN 80). Аднак гэта не вызваляе Касцёл ад абавязку місіі ad gentes. Сцвярджэнне Кіпрыяна: Extra Ecclesiam nulla salus*, падтрыманае IVЛатэранскім (1215 г.) і Фларэнцкім Саборамі (1438 — 1445 гг.), паўторанае таксама II Ватыканскім Саборам (1962—1965 гг.), з'яўляецца перасцярогаю для ўсіх, хто губляе лучнасць з Касцёлам, як і напамінам пра тое, што калі хтосьці можа быць збаўлены паза Касцёлам, то дзякуючы менавіта існаванню яго як сакрамэнту збаўлення ддя свету (nap. LG 1).
        Нагадвае пра гэта і Ян Павел II: «Гэтая аксіёма азначае, што людзі, якія ведаюць, што Касцёл быў заснаваны Богам праз пасрэдніцтва Хрыста як неабходны,
    
    * Паза Касцёлам няма збаўлення (лац.). (Заўвага перакл.)
    
    28
    
    КАСЦЁА I ІНШЫЯ РЭЛІГІІ
    
    павінны да яго далучыцца і вытрываць у ім, каб атрымаць збаўленне. <...> Тыя ж, хто не атрымаў паслання Евангелля, як было адзначана ў энцыкліцы Redemptoris missio, могуць дасягнуць збаўлення дзякуючы таемным шляхам, паколькі Божая ласка ўдзяляецца праз моц адкупленчай ахвяры Хрыста, без знешняй прыналежнасці да Касцёла, аднак заўсёды ў суадносінах з ім»*.
        У канстытуцыі Lumen gentium сцвярджаецца: «Божы Провід не адмаўляе ў неабходнай для збаўлення дапамозе і тым, хто не па сваёй віне наогул яшчэ не дайшоў да выразнага пазнання Бога» (LG 16). Можна аналізаваць ужыты тут выраз «не па сваёй віне», але ацэнка сапраўдных магчымасцяў пазнання ўрэшце сапраўды належыць толькі Пану Богу. Усіх гэтых людзей «Бог вядомымі толькі Яму шляхамі можа давесці да веры» (AG7).
        Такім чынам, дыялог уваходзіць у вялікую місійную справу Касцёла і з'яўляецца ўмоваю і метадам місіі. Евангелле сапраўды можа вызваліць чалавека, асабліва ў духоўным, маральным і культуралагічным вымярэнні. У сваю чаргу місіі не могуць не заўважаць патрэбы сапраўднага дыялогу. Сама місійная справа таксама з'яўляецца ўводзінамі чалавека ў адзіны і непаўторны дыялог Найсвяцейшай Тройцы. Пазіцыя сапраўднага дыялогу засцеражэ, з аднаго боку, перад замкнутасцю на іншага чалавека, з другога ж боку, дазволіць па
    
    * Ян Павел II. Генеральная аўдыенцыя, 31.05.1995 г.
    
    КАСЦЁЛ I ІНШЫЯ РЭЛІГІІ
    
    29
    
    Экуменічная сустрэча ў Асізі.
    27 кастрычніка 1986 г.
    
    збегнуць такой небяспечнай сёння тэндэнцыі рэлігійнага сінкрэтызму, гэта значыць змяшання элементаў розных рэлігій, увядзення ўхрысціянства чужародных элементаў, якія паходзяць з іншых рэлігій. Перад выкарыстаннем асабліва некаторых медытацыйных прыёмаў перасцерагае Ян Павел II, цытуючы, зрэшты, ранейшы ліст Кангрэгацыі Веравучэння «Пра некаторыя
    
    50
    
    КАСЦЁЛ I I НШЫЯ РЭЛІГІІ
    
    аспекты хрысціянскай медытацыі»*. Для сапраўднага дыялогу неабходна перамена сэрца, каб у праўдзе і любові імкнуцца да адзінага і сапраўднага Бога.
        Паза Хрыстом няма збаўлення! Гэта абвяшчаў св. Пётр перад Сінэдрыёнам (пар. Дз 4, 12). Ва ўсіх хрысціянаў ёсць ганаровы абавязак рабіць усё, каб Езус Хрыстус быў вядомы і шанаваны ўсімі людзьмі.
        Нават вельмі неабходнае сёння веданне гісторыі ці найважнейшых дактрынальных прынцыпаў іншых рэлігій будзе мала прыдатнае, калі не хопіць пакоры і адкрытасці на іншага чалавека. Такой пазіцыі дыялогу вучыць Ян Павел II. Нельга забываць, што, ведучы дыялог, трэба найперш быць шчырым вызнаўцам нашай хрысціянскай рэлігіі. У лекцыі Бэнэдыкта XVI ва універсітэце ў Рэгенсбургу (2006 г.) яшчэ раз была закранута праблема хрысціянскай ідэнтычнасці ў працэсе дыялогу. Найбольш шкоды гэтаму працэсу наносілі рэлігійныя фанатыкі, якія часта на сваю карысць злоўжывалі толькі выбранымі фрагментамі вучэння Езуса Хрыста. Пра гэта нагадаў Экуменічны Патрыярх Канстанцінопаля Барталамей I у часе гістарычнага візіту ў Рым (1995 г.): «Таму ўсе цяжкасці Касцёла, якія з'яўляюцца час ад часу ў яго гісторыі і прыходзяць альбо збоку альбо знутры па віне нашых грахоў, заўсёды звязаны, непасрэдна ці ўскосна, з вызнаннем веры і з паслухмянасцю веры. Адсюль сыходзяць разнастайныя
    
    * Пераступіць парог надзеі, с. 74.
    
    КАСЦЁЛ I ІНШЫЯ РЭЛІГІІ
    
    51
    
    пераследы веруючых на свеце; тут крыніца ерасі і нязгоды сярод вернікаў».
        Працэс укаранення хрысціянства, пры якім можна пазбегнуць памылак, магчымы праз інкультурацыю, якая выяўляецца ў розных сферах хрысціянскага жыцця: евангелізацыі, кульце, тэалогіі, служэнні міласэрнасці. Гэта вельмі важная форма дыялогу, дзякуючы якой Касцёл не толькі адорвае, але і сам таксама атрымлівае дары.
        3 дыялогу, мэтаю якога з'яўляецца пазнанне найвышэйшай Праўды і досвед найвялікшай Любові, Касцёл не выключае нікога, нават няверуючых. Нават і ў выпадку атэізму існуе вялікая надзея, пра якую нагадвае св. Павел: «Ад стварэння свету Яго нябачныя рысы, адвечная моц і Боскасць, бачныя праз спасціжэнне Ягоныхчынаў» (Рым 1, 20).
        Такая пазіцыя Касцёла — гэта сапраўднае служэнне ў адносінах да свету. Урэшце Пан Езус збавіў усіх людзей і напрыканцы часоў будзе «ўсім для ўсіх». Таму трэба пазбягаць асуджэння іншых і не адмаўляць ім у праве спазнання Божай ласкі на іншым, надзвычайным шляху. 3 мэтаю такога разумення нашай сустрэчы з іншымі рэлігіямі Ян Павел II прапаноўвае і рэлігіям, і асобным людзям шлях малітвы. Досвед сустрэчаў у Асізі — гэта найлепшы кірунак пошукаў.
        Яшчэ св. Ігнацый Антыёхскі навучаў: «А за іншых людзей маліцеся нястомна, бо ёсць у іх надзея навяртання, калі знойдуць Бога. Таму дазвольце ім, каб прынамсі дзякуючы вашым паводзінам сталі вашымі вуч
    
    52
    
    нямі. Перад іх гневам будзьце пакорныя, на іх блюзнерствы адказвайце малітвамі, на іх памылкі — устойлівасцю веры, на іх жорсткасць — лагодаю, не спрабуючы ні ў чым іх наследаваць. Станьма іх братамі праз нашу дабрыню і стараймася быць паслядоўнікамі Пана»*.
        На заканчэнне яшчэ раз вартаўсвядоміць, што найлепшая форма дыялогу і місіі — гэта любоў. Нельга ісці на якісьці кампраміс, каб прымаць тое, што супярэчыць навуцы Хрыста. Любоў і пошукі дыялогу зусім не азначаюць страты свае ідэнтычнасці. Аднак заўсёды трэба з любоўю адносіцца да іншага чалавека — вызнаўцы іншай рэлігіі.
    
        ЛІТАрАіурА
        Benedykt XVI, Encyklika „Deus caritas est” (2006).
        Waldenfels H., Chiystus a religie, Krakow 2004.
    
    
    * Ліст да Касцёла ў Эфесе, X, 1 н.
    
    ЮДАІЗМ
    
    Тытул Ленінградскага кодэкса — самага старажытнага ацалелага спісу масарэцкага тэксту Танаха (1008 г.).
    
        Пры спробе апісаць юдаізм даводзіцца сутыкацца са значна большымі цяжкасцямі, чым пры апісанні іншых рэлігій, у залежнасці ад таго, пра які юдаізм будзе ісці гаворка.
    
    Юдаізм — гэта доўгая гісторыя Ізраэля, якая налічвае больш за тры тысячы гадоў, бо нельга аддзяліць гісторыю Ізраэля ад яго рэлігіі. Зрэшты, пра гэта сведчыць Стары Запавет: у гісторыі збаўлення, альбо Божай эканоміі, ёсць гісторыя выбранага народу. Таксама юдаізм, адна з вялікіх рэлігій, ніколі не перайшоў межаў уласнай нацыянальнай культуры і не стаў універсальнаю рэлігіяй. 3 гэтай і яшчэ з іншых прычынаў у шматлікіх даследаваннях у галіне гісторыі рэлігій, асабліва ў хрысціянскім кантэксце, юдаізм не разглядаецца. Уласна кажучы, вывучэнне Бібліі ў пэўнай ступені з'яўляецца найлепшым пазнаннем юдаізму, які можна акрэсліць як рэлігію чакання, падрыхтоўкі да прыйсця Месіі.
    
    54
    
    ЮДАІЗМ
    
    Фрагмент макетарэканструкцыі Ерузалемскай святыні (час Ірада Вялікага).
    
        Гісторыя
        Хоць пачатак юдаізму звязаны з выхадам габрэйскага народу з Егіпта і з запаветам на Сінаі, яго карані даходзяць да гісторыі Абрагама. Ад слыннай падзеі — паклікання Абрагама, адбываецца пералом, да якога звяртаюцца ўсе монатэістычныя рэлігіі. Упершыню можна казаць пра іншыя, новыя адносіны чалавека да Бога, пра давер. Абяцанне, дадзенае Богам, выходзіла ў будучыню, а сустрэча чалавека з Богам з гэтага часу павінна была быць сустрэчаю ў веры (пар. Быц 12, 1 — 5).