• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
    
         Theyssen Н., Dialog z Nieskohczonym, Warszawa 1985.
         Theyssen H.,Inagle spotkalem Boga, Warszawa 1984.
         Urban J., Dialog miydzyreligijny w posoborowych dokumentach Kosciola, Opole 1999.
         Urban J., Doswiadczenie Boga u luddw Bantu, Warszawa 1987.
         Waldenfels H., Chrystus a religie, Krakow 2004.
         Waldenfels H., Medytacje na Wschodzie i Zachodzie, Warszawa 1984.
         Waldenfels H., Religie odpowiedziq na pytanie o sens istnienia czlowieka, Warszawa 1986.
         Waldenfels H., Ukrzyzowany i religie swiata, Warszawa 1985.
         Werbisci a badania religiologiczne, red. A. W^s, Warszawa 2005.
         Wpclawski T, Wspolny swiat religii, Krakow 1995.
         Wider D., Mistyka niechrzes'cijanska, [w:] Mistyka chrzescijanska.
    Materialy z sympozjum, red. J. Machniak, Krakow 1995, s. 5464.
         Wita G., Istoty nadnaturalne ludu Aszanti w Ghanie, Katowice 2007.
         Witek S., Buddyzm a chrzescijanstwo, „Ateneum Kaplanskie” 1987, 469, s. 393406.
         Wu J. Chinghsiung, O radosci, Warszawa 1986.
         Wolanin A., Dialog chrzescijahstwazinnymireligiami, Krakow 1993.
         Z zagadnien etnologii i religioznawstwa, red. H. Zimon, Warszawa 1986.
         Zaborski A., Islam i chrzescijanstwo. Materialy z sympozjum, Krakow 1995.
         Zdybicka Z. J., Czlowiek a religja. Zarysjtlozofii religii, Lublin 1977.
         Zdybicka Z. J., Czym jest religia i dlaczego istnieje religia — religia w ujpciufilozofii religii, „Ateneum Kaplanskie” 1987,468, s. 198213.
         „Zeszyty Misjologiczne Akademii Teologii Katolickiej”, Warszawa 19741986, t. 17.
         „Zeszyty Naukowe Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego”
    
    1975, 18, nr 3; 1980, 23, nr 2.
    
    ЯКІЯ ЁСЦЬ РЭЛІГІІ?
    
    19
    
    таксама думаць, што ўжо сёння Хрыстовага Касцёла нідзе няма і таму ён павінен быць толькі аб'ектам пошукаў, якія вядуцца ўсімі Касцёламі і Супольнасцямі". На самай справе „элементы гэтага Касцёла, ужо нам дадзенага, існуюць ,уключна і ва ўсёй паўнаце' ў Каталіцкім Касцёле, а таксама ,без такой паўнаты' — у іншых Супольнасцях". „Самі гэтыя Касцёлы і адлучаныя Супольнасці, хоць, па нашым перакананні, маюць некаторыя недахопы, тым не менш не пазбаўлены значэння ў таямніцы збаўлення. Бо Дух Хрыстовы не ўхіляецца ад паслугоўвання імі як сродкамі збаўлення, сіла якіх сыходзіць з тае паўнаты ласкі і праўды, што даверана Каталіцкаму Касцёлу".
        Недахоп еднасці сярод хрысціянаў — гэта, несумненна, рана для Касцёла: не ў тым сэнсе, што Касцёл пазбаўлены еднасці, але ў тым, што падзел „перашкаджае поўнаму ажыццяўленню яго паўсюднасці ў гісторыі"» (DI 17).
    
    ХРЫСЦІЯНСКІЯ РЭЛІГІІ
    
    Каталіцкі Касцёл
    
    Усходняя СХІЗМА (1054 г.) ПрАВАСЛАўЕ
    
    РэфАрМАЦЫЯ (1Я7г.)
    
    ПрАТЭСТАНЦТВА
    
    20
    
    ЯКІЯ ЁСЦЬ РЭЛІГІІ?
    
    
        Зірнем цяпер на нехрысціянскія рэлігіі. Іх тыпалогія дыферэнцыраваная ў залежнасці ад прынятага метаду. Існуюць розныя падзелы. Рэлігіязнаўства (Р. Цэнэр) умоўна адрознівае рэлігіі Усходу і рэлігіі Захаду. Рэлігіямі Усходу, якія інакш называюцца космацэнтрычнымі, альбо містычнымі, з'яўляюцца індуізм, будызм, даасізм, канфуцыянства, рэлігіі плямёнаў і часткова рэлігіі старажытнасці. Рэлігіямі Захаду, якія інакш называюццатэацэнтрычнымі, альбо прарочымі, з'яўляюцца юдаізм і іслам. Разам з тым гэта монатэістычныя рэлігіі.
        Такім чынам, паспрабуем у самых агульных рысах паказаць розніцу паміж дзвюма групамі рэлігій, прымаючы за крытэрый пэўныя істотныя пытанні. Першы аспект — гэта кропка адліку. Для рэлігій Усходу гэтаю кропкаю адліку з'яўляецца чалавек. Гэта «я» шукаю Бога, гэта «я» прыкладаю намаганне, каб паяднацца з Богам. Акцэнт робіцца на чалавека, на «я».
        У рэлігіях Захаду Бог першы выходзіць да чалавека, ініцыятыва належыць Богу. У сувязі з гэтым узнікае друті аспект, а менавіта ідэя Бога. У рэлігіях Усходу Бог з'яўляецца толькі нейкаю ідэяй, і нават калі ёсць персаніфікацыя, то няма ясна акрэсленага вучэння пра Бога. У рэлігіях Захаду Бог выступае асобаю (Ягвэ, Алах), разам з тым Ён трансцэндэнтны і блізкі чалавеку.
        Наступны аспект — адносіны да праўды. Урэлігіях Усходу — гэта сінкрэтычныя, індывідуальныя адносіны. Там дамінуе рэлятывізм, бо існуе адна праўда, недаступная чалавеку. Усе праўды, а таксама рэлігія —
    
    ЯКІЯ ЁСЦЬ РЭЛІГІІ?
    
    21
    
    гэта слабое адлюстраванне такой праўды. У рэлігіях Захаду вельмі важным з'яўляецца фармуляванне асноваў веры. Тут можна гаварыць пра артадоксію альбо пра вучэнне, згоднае з аб'яўленымі асновамі веры.
        Яшчэ адзін з аспектаў — канцэпцыя чалавека. Адрозніваецца сам вобраз чалавека. Рэлігіі Усходу ўслед за безасабовым бачаннем Бога ўспрымаюць чалавека якдух. Цела з'яўляеццатолькі «покрывам», якое ён скідае, як убранне, але ў такім успрыняцці не хапае адзінства паміж душою і целам.
        Існуе таксама адрозненне ўканцэпцыі свету. У космацэнтрычных рэлігіях свет эманаваў ад Бога, ён цыклічна нараджаецца, сталее і памірае, знаходзячыся ў стане пастаяннага пагаршэння. Адсюль сыходзіць частае адмаўленне свету. У тэацэнтрычных рэлігіях свет выйшаў з небыцця, быў створаны Богам, мае канец, але дасягае дасканаласці. У вызнаўцаў гэтых рэлігій існуе вера ў пабудову лепшага свету.
        Урэшце ёсць вельмі важная праблема пасрэдніка. У рэлігіях Усходу кожны заснавальнік рэлігіі з'яўляецца «мудрацом»: Буда, Канфуцый. Яны самі перажылі тое, што абвяшчаюць. Улічваецца найперш асабісты досвед настаўніка. У рэлігіях Захаду існуе інстытут прарока. Прарокі (старазапаветныя, Магамет) перадаюць не ўласнае пасланне, а Божае.
        Як бачна з гэтага кароткага аналізу, ёсць вялікая розніца паміж тэацэнтрычнымі і космацэнтрычнымі рэлігіямі. Такая розніца існуе паміж абедзвюма групамі рэлігій і хрысціянствам.
    
    22
    
    ЯКІЯ ЁСЦЬ РЭЛІГІІ?
    
        Хрысціянства — гэта зусім новая рэлігія. Яе нельга аднесці ні да першай, ні да другой групы рэлігій. Хрысціянства трансцэндуе абедзве групы.
        Езус Хрыстус з'яўляецца найвялікшаю «навіною» хрысціянства (св. Ірэнэй). У нашай рэлігіі існуе раўнавага паміж радыкальнаю трансцэндэнцыяй Бога і радыкальнаю іманентнасцю менавіта праз таямніцу Уцелаўлення. Ян Павел II пісаўтак: «Хрыстус прыйшоў на свет дзеля ўсіх гэтых народаў, усіх іх адкупіў і, несумненна, мае свае шляхі, каб дайсці да кожнага з іх на цяперашнім эсхаталагічным этапе гісторыі збаўлення»*.
        Хрысціянства абапіраецца на гістарычнае аб’яўленне. Таямніца аб'яўлення атаясамліваецца з тым, хто аб'яўляецца. Той, хто аб'яўляецца, з'яўляеццатым, якога аб'яўляюць. Асоба Езуса Хрыста з'яўляецца зместам нашай веры. Гэта найвялікшы дар Бога для нас, людзей. Пра гэта нагадвае св. Ян: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3, 16). Хрысціянскае аб'яўленне — гэта не толькі адкрыццё праўды, яно мае стваральны характар. Чалавек, які яго прымае, становіцца кімсьці новым (пар. Рым, 14— 17). Hi ў якой іншай рэлігіі няма такога Касцёла, які быў бы адначасова супольнасцю і ўстановаю, які быў бы Божым і разам з тым людскім. Касцёл не толькі перадае веру, але й асвячае. Ён з'яўляецца «сакрамэнтам збаў
    
    * Пераступіць парог надзеі, с. 70.
    
    ЯКІЯ ЁСЦЬ РЭЛІГІІ?
    
    25
    
    лення» длясвету (nap.LG 1). «Касцёл — гэта цела Хрыстова — цела жывое і жыццядайнае»*.
        Гэта Езус Хрыстус прынёс новы погляд на чалавека. Мы павінны любіць кожнага чалавека любоўю Хрыста. Новы погляд на чалавека найбольш відавочны ў вызначэнні адносінаў да жанчыны, якая ва ўсіх культурах і рэлігіях фактычна была дыскрымінаваная. Сапраўднае вызваленне ёй прынёс Хрыстус.
        Вывучэнне рэлігіі сёння неабходнае, асабліва ў святле хрысціянства. Гэта дазваляе нам не толькі зразумець іншых людзей, але таксама больш палюбіць нашу каталіцкую рэлігію.
    
    
    ПАДЗЕЛ РЭЛІГІЙ
    
         ГІЫТАННЕ           Рэлігіі Усходу           Рэлігіі Захаду      
      КрОПКА АДЛІКў              «я»                      «Бог»          
        Ідэя Бога             бЕЗАСАбоВЫ                 дслбовы         
    Адносіны ДА прдўды       сінкрэтычныя          ВЬірАЗНА АКрЭСАЕНЫЯ   
    Канцэпцыя чалавека    дух, А ЦЕЛА ТОАЬКІ      АДЗІНСТВА ДуШЫ І ЦЕЛА  
                              «ПОКрЫВА»                                  
                        СВЕТ ЭМДНДВДў АД БоГД                            
     Канцэпцыя СВЕТу   і СТАНОВІЦЦА ўСЁ ГОрШЫМ,  НАСТуПІЦЬ АДНОВА СВЕТу  
                         КІрўЕЦЦА ў НЕбьіЦЦЁ                             
        Пдсрэднік          ЧАСТА з'яўЛЯЕЦЦА         Інстытут ПрАрОКА,    
                        ЗАСНАВАЛЬНІКАМ рЭЛІГІІ  ЯКІ ПрАМАўАЯЕ АД ІМЯ БоГА
    
    * Тамсама, с. 66.
    
    24
    
    ЯКІЯ ЁСЦЬ РЭЛІГІІ?
    
    РЭЛІГІІ CBETY
    
    
    Насельніцтва зямлі: 6 615 848 000
    
    
    ХрысціянЕ: 2 19 5 5 2 9 000
              5 5%
    
    
    
    
        ■ ХрысціянЕ
        М НЕХРЫСЦІЯНЕ
    
    Нехрысціяне: 4 420 51 9 000
              67%
    
    
       Глбрэі:
    1 5 195 000
    1%
    
    ПрАдсгдўнікі новых рэлігій:
    106 124 000
    4%
    
    ПрАДСТАўНІКІ эінлрэлігій:
    
    ВызнАўцы будызму: 586 025 000 15%
    
    262 502 000 9%
    
    МуСуЛЬМАНЕ: 5 59 745 000 44%
    
    ВызнАўцы індуізму: 888 500 000 29%
    
                                                            Н МуСўЛЬМАНЕ
                                                            В ВьіЗНАўЦЫ індуізму Вызнлўцы будызму
                                                               Гдбрэі
                                                             ■   ПрАДСТАўНІКІ этнлрэлігій
                                                             ■   ПрАДСТАўНІКІ новых рэлігій
    
                                               Дадзеныя на 2007 г.
    
         ЛІТАрАТурА
         Malherbe М., Religie ludzkosci, Krakow 1997.
         Sakowicz E., Religioznawstwo. Przewodnik tematyczny, Lublin
    
    2005.
    
         Seweryniak H., Misyjne wyznanie wiary, a nie dyskredytacja innych religii, „Swiatlo Narodow” 2000, 4, s. 516.
         W^ciawski T, Wspdlny swiat religii, Krakow 1995.
    
       Касцёл і іншыя рэАІгіі
    
    
    
    
    
    
    
    
    
        Хрысціяне здаўна задавалі сабе пытанне, ці можа быць збаўлены чалавек, які не вызнае Езуса Хрыста і не ведае Евангелля. Што будзе з тымі, хто памёр неахрышчаным? Цяпер гэтае пытанне яшчэ ў большай ступені датычыць адносінаў Касцёла да іншых рэлігій: як Касцёл ацэньвае іншыя рэлігіі? Як Касцёл ставіцца да тых, хто не верыць у Бога?