• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
        Нашчадкі Абрагама — гэта выбранае племя; хто з яго нарадзіўся, з'яўляецца ізраэлітам. Ізраэліты сталі народам з моманту заключэння запавету на Сінаі, а асноўным законам для іх сталі Божыя запаведзі, перададзеныя Майсеем. Без Запавету Ізраэль губляе сэнс.
        Хоць, якужо згадвалася, юдаізм не быўуніверсальнаю рэлігіяй, але, аднак, не быў і закрытаю. Пра гэта
    
    ЮДАІЗМ
    
    55
    
    Франчэско Хайес.
    «Разбурэнне Ерузалемскай святыні».
    
    сведчыць інстытут «празелітызму». Празеліт становіцца як бы новым членам племя. Юдаізм як нацыянальная рэлігія акрэсліўся ўпершыню ў перыяд бабілёнскай няволі (587 — 538 гг. да Н. X.), калі дэпартаваныя габрэі хацелі не толькі захаваць свае традыцыі, але і ўматтаваць свае рэлігійныя перакананні. Там, у няволі, з'яўляецца вялікая частка Бібліі і «вучоныя ў Пісанні». Таксама ўмацавалася ўся рэлігійная абрадавасць: святкаванне шабату, абразанне, правілы, якія датычылі рытуальнай чысціні. Таксама з таго часу вельмі значна ўмацавалася вера і чаканне Месіі.
        Пасля разбурэння персамі Новабабілёнскага Каралеўства (539 г.) Палестына стала правінцыяй. Кароль персаў Цырус II (559 — 529 гг.) дазволіў габрэям вярнуцца ў Ерузалем і адбудаваць знішчаную святыню (538 г.). Правадыр, які вывеў усіх з няволі, Зарабабель быў надзелены каралём спецыяльнымі паўнамоцтвамі як на
    
    56
    
    ЮДАІЗМ
    
    глядчык адбудовы і арганізатар грамадскага жыцця. Пад яго кіраўніцтвам адбудова была шчасліва завершана. Кнігі Ездры і Нээміі распавядаюць пра адбудову габрэйскай супольнасці ў Ерузалеме і ў Юдэі пасля прыбыцця рэпатрыянтаў з няволі. Аповед засяроджваецца вакол трох найважнейшых момантаў: адбудовы ерузалемскай святыні, вяртання Ерузалему характару абарончага горада і ўстанаўлення юрыдычных асноваў жыцця рэпатрыянтаў.
        На грамадскасць Ізраэля вялікі ўплыў мелі некалькі асяроддзяў. Першае з іх складалі садукеі. Яны не мелі асобнай арганізацыі, былі групаю святарскай арыстакратыі, якая не магла ўявіць сабе юдаізму без святыні і святарства. Яны з усіх сілаў імкнуліся захаваць чыстую традыцыю.
        Іншую групу складалі асідэі — пабожныя, арганізаваныя габрэі, якія выступалі супраць язычніцкіх уплываў (nap. 1 Мак 2, 42). Яны адыгралі вялікую ролю ў
    
    ЮДАІЗМ
    
    57
    
    Шэкель БарКохбы (Юдэя, 133 г.). На манеце — фасад храма Саламона з каўчэгам Запавету.
    
    барацьбе са спробамі элінізацыі жыцця. Пазней асідэі падзяліліся на фарысеяў і эсэяў.
        УII стагоддзі да Н. X. эсэі заснавалі супольнасць, якая жыла на ўзбярэжжы Мёртвага мора (пар. археалагічныя раскопкі ў Кумране). Яны практыкавалі жыццё ў супольнасці замест культу святыні. Супольнасць мела свайго кіраўніка. Іх пасланне звярталася да надыходзячых апошніх часоў.
        У сваю чаргу фарысеі былі своеасаблівай партыяй, у якую перарадзіўся рэлігійны рух. Пачаткі гэтага руху сягалі макабэйскіх часоў. Члены гэтай партыі адрозніваліся ад іншых гіпертрафіраваным уяўленнем пра рытуальную чысціню, дэталёвым захаваннем не толькі літары Закону, але і наказаў вуснай «традыцыі старэйшых».
    
    
        ЮдАІЗМ ПАСАЯ ХрЫСТА
        Пералом у юдаізме наступіў пасля зруйнавання рымлянамі ерузалемскай святыні ў 70 годзе пасля Н. X., калі ізраэліты не прынялі Месіі Езуса і адважыліся адкінуць гістарычную універсалізацыю свайго рэлігійнага досведу, распачатую вызнаўцамі Езуса. Садукеі беззваротна страцілі сваю ролю, гэтаксама, як і іншыя гру
    
    58
    
    ЮДАІ ЗМ
    
    пы. Сярод тых, хто шукаў ацалення юдаізму, трэба назваць рабіна Ёханана бэн Саккаі. Падчас аблогі Ерузалема ён пакінуў горад і заснаваў школу ў Яўне. Сустрэчу, якая там адбылася, часта называюць «Яўнскім Сінодам». Ацалелыя вучоныя паспрабавалі правесці рэформу рэлігіі. У той сітуацыі, калі немагчыма стала складаць ахвяру ў святыні, яе месца павінна было заняць слова. 3 тым перыядам звязана паняцце «рабінізму», якое азначае традыцыйны падыход і форму навучання рабінамі. Наступнікам згаданага рабіна стаў Гамаліэль II, заслугаю якога з'яўляецца ўстанаўленне парадку і тэкстаў малітваў у сінагозе. Таксама ў тых жа колах узнікла Мішна, альбо вучэнне, збор законаў.
        3 пазнейшых школаў можна назваць найперш кабалістычную школу (габр. «прыняцце» традыцыяй). Гэтая назва ахоплівае розныя містычныя кірункі, асабліва развітыя з XIII стагоддзя.
        Пасля няўдалага паўстання супраць рымлянаў (II ст.) асяродкамі юдаізму пачаргова былі Тыберыя, Бабілён, а пасля — Іспанія. Там, у рабіністычных школах, канцэнтравалася рэлігійнае жыццё. Пасля выгнання габрэяў з гэтай краіны ў XV ст. выгнаннікі аселі галоўным чынам у Германіі і ў Польшчы. Другая сусветная вайна разбіла гэтыя супольнасці, знішчыла культурныя здабыткі. Габрэі перажылі асаблівы пераслед зза рэлігійнай прыналежнасці — халакост.
        Хасідызм (габр. «пабожны») — гэта самы малады рэлігійнамістычны рух, заснаваны ў 1705 годзе ў Меджыбожы на Украіне рабінам Ізраэлем бэн Эліезэрам
    
    ЮДАІЗМ
    
    59
    
    Старонкі кнігі Амоса (Ірак, каля 1800 г.).
    
    (1698— 1760 гг.). Характэрнаю рысаю хасідызму была радасць, якая часта дэманстравалася праз спецыфічную гармонію з атачэннем. Да знакамітых асобаў гэтага кірунку належаць Марцін Бубер (1878—1965 гг.) і Марк Шагал (1887— 1985 гг.). Усходнія тэрыторыі Рэчы Паспалітай былі месцам развіцця гэтага руху.
    
        Ягвэ І ТорА
        Адзіны Бог, Ягвэ, для вызнаўцаў юдаізму з'яўляецца найвялікшаю каштоўнасцю. Адносіны ж веруючага з Богам адлюстроўвае Тора, якая ўспрымаецца не толькі як «літара закону», але найбольш як шлях збаўлення і сустрэчы чалавека з Ягвэ.
        Ддя юдаізму рэлігія Ізраэля — гэта аснова веры ў адзінага Бога, Стварыцеля неба і зямлі. Веру ў адзінага Богаадлюстроўваюцьсловы: «Слухай, Ізраэль: Пан, Бог наш, Пан адзіны» (Дрг 6, 4). Гэтыя словы паўтараюцца кожны дзень. Вера ў адзінага Бога была пазней сфар
    
    40
    
    ЮДАІЗМ
    
    Скрутак Торы, разгорнуты для чытання ў сінагозе.
    
    муляваная ў трынаццаці артыкулах Майманідаса. Аднак Бог, караючы Суддзя, пакінуў чалавеку свабоду. Адносіны да Бога грунтуюцца на даверы. М. Бубер піша пра адносіны «я — Ты»: «Ты сустрэнецца са мною з ласкі». Вобразамі гэтай сустрэчы з'яўляюцца вера Абрагама і вера Ёва, які вызнае: «Хоць бы мяне забіў, я буду Яму давяраць!» (пар. Ёв 13, 15).
        Адносіны да Бога былі ў пэўным сэнсе сфармалізаваныя вялікаю колькасцю «вуснай навукі»: 613 запаведзяў, якія ахопліваюць правілы рытуальных абмыванняў, пасілкаў, сужэнскага і грамадскага жыцця. Гэтыя правілы, якія з'яўляюцца тлумачэннем Торы, маюць свае вытокі ў сустрэчы з Богам, жывым і адзіным.
        У апісаннях юдаізму, яго непаўторнай ролі ў гісторыі дыялогу чалавека з Богам, сустракаюцца пэўныя характэрныя кампаненты. X. Вальдэнфэльс акрэслівае гэта так: «чужына», «зямля і свабода» і «дыялог з Богам». Здаецца, што гэтыя тэалагічныя паняцці найлепш характарызуюць юдаізм.
    
    ЮДАІЗМ
    
    41
    
    Сінагагальны каўчэг — сховішча для світкаў Торы.
    
        Дыялог Касцёаа 3 ЮДАІЗМАМ
        Юдаізм і хрысціянства ствараюць супольную гісторыю не толькі з увагі на супольныя «карані», але і таму, што абедзве супольнасці звяртаюцца ў будучыню — да эсхаталагічных часоў. Гісторыя юдаізму не закончылася пасля зруйнавання Ерузалема і святыні, але працягваеццадалейуверы,учаканні прыйсця Месіі (nap. ККК 839 — 840). 3 габрэйскім народам нас яднае ідэя Божага сыноўства (пар. Эф 2, 11 — 19).
        Пасля многіх стагоддзяў узаемнай варожасці, пасля балючага досведу халакосту Касцёл заклікаў усіх вызнаўцаў Хрыста да сапраўднага дыялогу з вызнаўцамі юдаізму. У Дэкларацыі пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій Nostra aetate Сабор прысвяціў
    
    
    Фрлгмент мллітвы ў Ыркенлу з удзеллм Бэнэдыкта XVI
    
    
                 Буду абвяшчаць сваім братам Тваё імя і будухваліць Цябе ў супольнасці верных.
                 «Хваліце Пана вы, йшю Яго славіце, няхай славяць Яго ўсе нашчадкі Якуба, няхай баяцца Яго ўсе нашчадкі Ізраэля. Бо Ён не пагарджаў ані не грэбаваў бядою ўбогага, ані не схаваўперад ім свайго аблічча і выслухаўяго, калі той Яго клікаў».
                 Будуць хваліць Пана тыя, хто Яго шукае:
                 «Сэрцы вашыя хай жывуць на вякі!»
                 Успомняць і навернуцца да Пана
                                        ўсе межы зямлі, і паклоняцца перад Табою
                                  ўсе плямёны язычнікаў, бо ўлада каралеўская належыць Пану, і Ён пануе над народамі.
                 Толькі Яму будуць пакланяцца ўсе,
                 хто спіць у зямлі, перадЯго абліччам упадуць усе,
                               хто ператвараецца ў пыл.
                 Але мая душа будзе жыць для Яго. Патомства маё будзе служыць Яму. Наступнаму пакаленню
                             будуць расказваць пра Пана.
    
    ЮДАІЗМ
    
    45
    
    юдаізму, сярод іншых рэлігій, найбольш увагі — увесь 4ы раздзел. Там можна знайсці ўсё, што нас яднае, як бы нашу супольную з «нашымі старэйшымі братамі ў веры» гісторыю (Ян XXIII). Мы — дзеці аднаго і таго ж Бога: «Таму Хрыстовы Касцёлпрызнае, што асновы яго веры і абрання існавалі, паводде збаўчай таямніцы Бога, ужо ў патрыярхаў, Майсея і прарокаў» (NA 4). Касцёл памятае, што праз пасрэдніцтва гэтага народу Бог заключыў з чалавецтвам Запавет. Дэкларацыя нагадвае, што з габрэйскага народу паходзіў Хрыстус «паводде цела» (Рым 9, 5), Яго Маці, Апосталы і «большасць першых вучняў, якія абвяшчалі Евангелле Хрыста» (NA 4). Дагматычная канстытуцыя пра Касцёл Lumen gentium паказвае вызнаўцаў юдаізму як «падпарадкаваных» Божаму народу Новага Запавету: «народ, умілаваны дзеля айцоў з прычыны выбрання, таму што Бог не шкадуе аб дарах і пакліканні» (LG 16).
        Далей у Дэкларацыі разглядаецца справа адказнасці габрэяў за смерць Езуса і праблема антысемітызму. Нельга віну за смерць Езуса ўскладаць на ўсіх габрэяў, якія жылі тады і цяпер. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла выразна падкрэслівае: «Габрэі не нясуць агульнай адказнасці за смерць Езуса» (ККК 597). He трэба паказваць габрэяў як адрынутых. Такім чынам усялякія праявы недахопу талерантнасці былі асуджаныя.
        Трэба адзначыць, што з часу II Ватыканскага Сабору адносіны да юдаізму істотна змяніліся. Таксама стаў іншым, больш пазітыўным, погляд на габрэяў. Вялікаю падзеяй быў першы ў гісторыі візіт Папы Яна
    
    44