• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сустрэча з рэлігіямі

    Сустрэча з рэлігіямі


    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 168с.
    Мінск 2009
    177.83 МБ
    
    84
    
    ШЫНТАІЗМ
    
           У 552 годзе Японія праз Карэю сутыкнулася з будызмам махаяны, які абвяшчаў збаўленне, а дакладней, вызваленне ўсіх, хто жыве ў супольнасці. Было пабудавана шмат будыйскіх святыняў. Гэта быў перыяд будаізацыі шынтаізму. 3 будызму таксама быў пераняты звычай крэмацыі астанкаў і ўведзена свята памерлых — урабон.
           У перыяд Нара (710 — 794 гг.) настаў працэс яшчэ большага ўзаемапранікнення культураўі рэлігій. У храме «Вялікая святыня Усходу» быў змешчаны помнік Буду, узніклі шматлікія будыйскія школы.
           У 712 годзе з'явілася святая кніга шынтаізму «Кадзікі» — «Запісы старадаўніх справаў».
           3 XII стагоддзя ў гэтай рэлігіі з'яўляецца новы кірунак, заснаваны на спрашчэнні рэлігійных практыкаў. Дастаткова было паўтараць: «Хвалатабе, Будзе Амідзе». Таксама вельмі шырока распаўсюдзілася медытацыя зэн.
           Пасля перыядаў шматлікіх цярпенняў, з XVIII стагоддзя, пачалося абвяшчэнне абавязковага вяртання да крыніцаў шынто. У гэты перыяд да ўлады прыходзяць сёгуны — военачальнікі. Умацавалася думка пра моцную, незалежную культуру, якой не патрэбныя іншыя рэлігіі. Трэба таксама адзначыць, што на стыку гэтых пераменаў узніклі шматлікія секты.
           Перыяд, які адносіцца да новай гісторыі, — гэта перыяд прызнання шынтаізму дзяржаўнаю рэлігіяй. Месца сёгуна ўсё часцей займае імператар, які паходзіць ад бога. Культ становіцца неабходным для ад
    
    ШЫНТАІЗМ
    
    85
    
    Шынтаісцкі святар каля святыні.
    
      паведнага функцыянавання дзяржавы. Дзяржаўныя кіраўнікі прызначаюцца адначасова кіраўнікамі святыняў, а святы лічацца абавязковымі. Шынтаізм быў абавязковым прадметам ва ўсіх школах. Сітуацыя змянілася пасля трагічнай капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе, калі імператар заявіў, што ён не з'яўляецца богам. Для японцаў гэта было сапраўдным шокам.
    
          Святыя кнігі
          Асноўная кніга шынтаізму — Кадзікі, якая адначасова з'яўляецца шэдэўрам японскай рэлігійнай літаратуры. Кніга складаецца з трох частак. У першай змешчаны тэаганічныя і космаганічныя міфы; друтая і трэцяя падаюць гісторыю імператарскага дому.
    
    
         Продкі сучасных японцаў, ад якіх паходзіць гэты народ, заснавалі сваю сталіцу ў прыгожай, атуленай з усіх бакоўгарамі, парослымілесам, правінцыі Ямато (што значыць «вялікі супакой»), Яны імкнуліся рэалізавацьузнёслую ідэю паяднання светуяк аднае сям‘і. Караблі плавалі па ўсіхводах акіяна і спакойна кідалі якары ва ўсіх портах. Ва ўсіх дзяржавах панаваўспакой, які пільна ахоўваўся. Аднакпазней, асабліва на пачатку перыяду, які адносіцца да новай гісторыі, калі краіна адкрылася для свету, японскі народ вёў войны з іншымі краінамі. Натуральным наступствам гэтага сталі вялікія пакуты ўсяго народу.
         Бачачы сітуацыю ўсённяшнім свеце, мы здзіўляемся і дрыжымадстраху, боўсведамляем, што прывід страшных бедаў, якія зусім нядаўна былі нашым лёсам, вырастае да памераў зямнога шара, што пагроза навісла сёння надусім чалавецтвам.
         Папа Ян Павел II, бачачы пагрозлівую сітуацыю ў сучасным свеце, паклікаўна малітоўную сустрэчуўАсізі прадстаўнікоў галоўных рэлігій свету, каб з гэтага святога месца ўзнесці малітву за мір.
         Адказваючы на гэты заклік, як шынтаіст, які падзяляе гэты неспакой, я прыбыў сюды зДалёкага Усходу, з Японіі.
         Найпершы абавязак веруючых людзей перад светам і чалавецтвам — гэта ўмацаванне іх салідарнасці праз яднанне ўмалітве. Памылкаю, якую дапусціла чалавецтва на працягу свае доўгай гісторыі, былі спрэчкі і суперніцтва паміж вераваннямі. Цяпер мы, прадстаўнікі розных рэлігій свету, сабраліся ўгэтым святым месцы, каббыць разам імаліцца за мір.
         Япрадстаўляю тут вызнаўцаў шьштаізму, традыцыйнай рэлігіі Японіі. Узносячы маю гарачую малітву за мір, я хацеў бы прамовіць словы, узятыя з оды, складзенай адным са старажытных імператараў, а таксама з оды, складзенай цяперашнім імператарам.
         « Чаму, калі ўсе людзі, што жывуць на другім беразе акіяна, з'яўляюццанашымі братамі, не сціхае неспакой? Чамуна акіяне, які нас абмывае, узнімаюцца віхуры і хвалі?»
         «Насамрэч, я хачу толькі аднаго: каб вецер як найхутчэй развеяў усе хмары, якія навіслі над вяршынямі гораў».
    
    ШЫНТАІЗМ
    
    87
    
    Нарыто — рытуальныя шынтаісцкія малітвы (каля 1800 г.).
    
          Іншыя кнігі — гэта 30 зборнікаў Ніхонгі, з якіх 2 датычаць багоў, a 28 — зямной дынастыі, і Нарыто, у якіх налічваецца 50 кнігаў, складзеных з закляццяў і рытуальных чытанняў.
    
    
          Дыялог Касцёла 3 ШЫНТАІЗМАМ
          Шынтаізм — гэта закрытая нацыянальная рэлігія, цесна паяднаная з гісторыяй Японіі. Шынтаізм абвяшчае асаблівую абранасць гэтай краіны, што, на жаль, вельмі ўскладняе дыялог з ёю. Касцёл у мінулым неаднаразова спрабаваў наладзіць кантакт з гэтаю краінаю. Вялікім апосталам Японіі быў Францішак Ксавэрый, які прыбыўтуды ў 1541 годзе. Пасля першага перыяду дынамічнага развіцця веры, у XVI і XVII стагоддзях, прайшла хваля страшных пераследаў хрысціянаў. Японія закрылася не толькі ад еўрапейскай культуры, але і ад
    
    
    88
    
    Ш Ы H T A I 3 М
    
       хрысціянства, якое з ёю атаясамлівалася. ТолькіўХХ стагоддзі місіянеры змаглі зноў спакваля прыбываць у гэтую краіну.
           Уласна кажучы, шынтаізм — гэта рэлігія тугі па Богу, вельмі аддаленым і недаступным для чалавека. Яна таксама абуджае адчуванне адрознасці чалавека ад усяго свету. Аднак найбольш складаная праблема сапраўднага навяртання: ці можа японец хрысціянін не быць шынтаістам, калі пазіцыя вернасці гэтай «рэлігіі» была так моцна ўкаранёная ў гісторыі краіны?
           Ян Павел II верыў, што сапраўдны дыялог з шынтаізмам магчымы. У часе наведвання Хірасімы ў 1981 годзе Папа казаў: «Нельга жадаць больш жывога дыялогу і больш плённага супрацоўніцтва паміж усімі тымі, хто верыць у духоўнае пакліканне чалавека і яго пошукі Абсалюту».
    
           Літдрдтурд
           Bogucka Е., Sintoizm, „Misyjne Drogi” 1985, 3, z. 4, s. 5659.
           Bukowski K., Wspolczesne religie a chrzes'cijanstwo, Krakow 1986.
    
    Рэлігіі КІТАЯ
    
    Кітайскі дракон (лун) — сімвал мужчынскага пачатку (ян) і кітайскай нацыі ўвогуле.
    
         Вялікія рэлігіі Кітая канфуцыянства і даасізм узніклі каля VI стагоддзя да Н. X. і на сённяшні дзень складаюць
    
      рэмгійную, філасофскую і грамадскую сістэму гэтага вялікага народа. На самым пачатку трэба зазначыць, што гэта ў большай ступені філасофскія і грамадскія сістэмы, чым рэлігііўдакладным значэнні гэтага слова. Магчыма таму, нягледзячы на інтэнсіўную атэізацыю, прынцыпы канфуцыянскай этыкі не толькі прысутнічаюць у штодзённым жыцці краіны, але таксама ў пэўнай ступені ўплываюць на яе грамадскае жыццё. Гэта асабліва адбілася на канцэпцыі дзяржавы, якая, на думку Канфуцыя, існуе з устанаўлення Неба. Канфуцый упарадкаваў жыццё, беручы пад увагу рэлігійныя традыцыі і этычныя прынцыпы. Яго нельга лічыць заснавальнікам новай рэлігіі. Ён, хутчэй, быў рэлігійнаграмадскім рэфарматарам.
    
    90
    
    РЭЛІГІІ КІТАЯ
    
        КАНФУЦЫЯНСТВА
    
    
         Кднфуцый
         Канфуцый (Кундзы, Настаўнік Кун) нарадзіўся ў 551 годзе да Н. X. у княстве Лу. Яго біяграфія ахутана легендаю. Пасля няўдалай чыноўніцкай кар'еры ён пакінуў княскі двор і стаў вандроўным настаўнікам. Канфуцый сабраў вакол сябе шмат вучняў. Вандруючы па Кітаі, ён шукаў уладара, які мог бы ўвесці ў жыццё яго вучэнне. He знайшоўшы зразумення, Канфуцый вярнуўся на радзіму і прысвяціў сябе настаўніцкай і пісьменніцкай дзейнасці. Ён працаваў дзеля захавання традыцыі, імкнучыся паказаць ідэальную мадэль дзяржавы. Канфуцый памёр у 72 гады, а ягоныя вучні ўшанавалі настаўніка трохгадоваю жалобаю cappay, без ніякіх знешніх праяваў. Пасля яны ўзвялі на яго хвалу святыню і гэта дало пачатак культу Канфуцыя.
         Вучэнне Канфуцыя было прынята Ханьскай дынастыяй (206 г. да Н. X.) і стала афіцыйнаю рэлігіяй і філасофіяй ажно да ўпадку імперыі ў 1912 годзе. Яшчэ на пачатку XX стагоддзя Канфуцый быў зме
    
    
    Канфуцый.
    
    КАНФУЦЫЯНСТВА
    
    91
    
    Дамы нашчадкаў Канфуцыя ў яго родным горадзе Цюйфу.
    
      шчаны імператарскім дэкрэтам у пантэоне кітайскіх бостваў.
          Канфуцыянства захавалася да нашага часу як кітайская рэлігія. Дакладная статыстыка па колькасці яго вызнаўцаў сёння недаступная, аднак вядома, што нават камуністычныя ўлады выкарыстоўваюць канфуцыянства для ўкаранення сваёй ідэалогіі.
    
          Святыя кнігі
          Так званае канфуцыянскае Пяцікніжжа складаецца з наступных твораў:
          — Кніга пераменаў ІДзын (вяшчунская кніга);
          — Кніга гістарычных дакументаў ШуДзын (распавядае пра гісторыю імператараў);
          — Кніга вёснаў і восеняў ЧуньЦю (складаецца з гістарычнах дадзеных);
    
    
    92
    
    РЭЛІГІІ КІТАЯ
    
    «Шэндзы ту» — ілюстраваная біяграфія Канфуцыя (Кітай, 1573—1619 гг.).
    
          — Кніга песняў ШыДзын (збор народных і прыдворных песняў, а таксама культавых гімнаў);
          — Кніга звычаяў, рытуалаў і этыкету ЛіДзы (у ёй апісваюцца нормы грамадскага і рэлігійнага жыцця).
          Апрача пералічаных твораў, існуе так званае канфуцыянскае Чатырохкніжжа, якое з'яўляецца своеасаблівым каментарам і інтэрпрэтацыяй Пяцікніжжа.
    
         Ддктрынд
          Як ужо адзначалася, Канфуцый не стварыў новай рэлігіі, ён быў толькі прапаведнікам і рэфарматарам традыцыйнай кітайскай рэлігіі, якая прызнавала існаванне Найвышэйшага Боства — Цянь, і шмат ніжэйшых бостваў. Аднак Канфуцыя цікавілі не метафізічныя
    
    
    K A Н ФУ Ц Ы Я H CT BA
    
    95
    
      праблемы. Яго цікавіла найперш этыка. Ён лічыў вераванні сродкам для дасягнення маральнай дасканаласці. Канфуцый не разбураў існуючай традыцыі, таму прымаў складанне ахвяраў Найвышэйшаму Боству, якое ўзнагароджвае за дабро і карае за зло. Канфуцый прыклаў таксама намаганні для пашырэння культу продкаў і, дзякуючы гэтаму, змог цудоўна спалучыць часовае з мінулым. Аднак яго больш цікавіла зямное жыццё, таму нельга лічыць канфуцыянства рэлігіяй. Гэта сістэма, моцна ўкаранёная ў рэальным свеце, якая служыць упарадкаванню людскіх адносінаў.
          У перыяд заняпаду ў Кітаі старажытных грамадскіх інстытутаў Канфуцый клапаціўся пра вяртанне ўлады
    
    
    
    Рытуалу гонар дня нараджэння Канфуцыя.
    
    94 РЭЛІГІІ К I ТАЯ ;
    
    Вучні канфуцыянскай школы Сонгюнгван (Карэя).
    
    
    справядлівасціілюбові. Этыка была для яго дао — шляхам чалавека.