Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
УладзМр Саламаха
"Іг&сівнсл ^й$?^«
Уладзімір Саламаха
бусбеш алЯрынІ
Эсэ Артыкулы Дыялогі
Мінск «Мастацкая літаратура» 2005
УДК 821.161.34 ББК 84(4 Бен)4 06
ISBN 985020754Х
© Саламаха У. П., 2005
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2005
Калыска Купалы
У кожнага з нас ёсць свая калыска: тое месца, дзе нарадзіліся, адкуль, як кажуць, пайшлі ў свет людзей. I, мабыць, для кожнага з нас месца тое — самае дарагое, самае любае на зямлі. Яно — вытокі ўсяго, што ў нас ёсць, будзе...
У кожнага народа, у кожнай краіне ёсць месцы, якія з’яўляюцца духоўнымі сімваламі, своеасаблівымі народнымі свя гынямі. Гэта куткі зямлі, дзе нарадзіліся людзі, якія ўзвысілі ў свеце свой народ, Айчыну...
У нас, беларусаў, як вы ведаеце, мае юныя сябры, такіх месцаў шмат. Думаю, няма патрэбы іх пералічваць, яны вам вядомыя. Але адно нагадаю: Вязынка... Так, там, у гэтай
1 *
3
вёсцы, а тады фальварку, 7 ліпеня 1882 года ў сям’і дробных арандатараў Дамініка Ануфрыевіча і Бянігны Іванаўны Луцэвічаў нарадзіўся будучы Пясняр беларускага народа Янка Купала. 1 хоць сям’я, не маючы сваёй зямлі, неўзабаве пакінула Вязынку ў пошуках лепшай долі, гэта месца застаецца яго, Песняра, калыскай. Але на Міншчыне нямала месцаў, звязаных з імем Песняра, гэта ж — вытокі, пачатак яго дарогі да людзей. I менавіта ў Вязынку да Купалы часцей за ўсё ішлі і ідуць людзі. I гэта натуральна: каб больш поўна зразумець геній паэта, сэрцам трэба дакрануцца да яго вытокаў...
У гэтую сваю дарогу да Купалы мы з паэтам Навумам Гальпяровічам сабраліся з самае раніцы. Быў сход зімы. Дакладней, прадвесне. Усё навокал жыло прадчуваннем аднаўлення: пройдзе колькі дзён — і дрэвы, луг, рачулка заззяюць цёплымі фарбамі, абудзяцца безліччу вясёлых птушыных галасоў...
Выйшлі з машыны — незвычайна паэтычны, казачны куток роднай зямлі адкрыўся перад намі ў мяккіх промнях вясенняга сонца. Яны гулялі, пераліваліся рознымі колерамі на пяшчотных, нібы пялёсткі пралесак, лёгкіх сняжынках. Сняжынкі толькі што спусціліся на зямлю з залацістаблакітнага неба і лёгка прыцерушылі сіняватакарычневыя шэрагі дэкаратыўных кустоў, бронзавашэрыя ствалы і галіны дубоў, пачарнелыя ад часу калодзеж з жураўлём, хату, у якой нарадзіўся Пясняр.
Вядома, усё гэта, апрача векавых дрэваў, адноўлена людзьмі. Але верыш, што менавіта ў гэтыя дзверы, праз гэты пляскаты ганаккамень, ішла ў хату, да сынавай калыскі, стомленая нялёгкай сялянскай працай маці. Верыш, што з гэтага калодзежа натруджаныя бацькавы рукі даставалі сцюдзёную ваду, што да ўсяго, табою ўбачанага, тут дакраналіся ручкі маленькага Яся. I верыш, што менавіта сюды, да сваёй калыскі, у якіх бы краях пасля ні быў паэт Янка Купала, ён вяртаўся ў думках — як кожны з нас да сваёй.
У хаце, як кажуць супрацоўнікі філіяла купалаўскага музея, наведвальнікі перш за ўсё ідуць да калыскі паэта. I як мы
4
ні спяшаліся ў той дзень прыйсці сюды першымі — спазніліся. Каля Купалавай калыскі ўжо быў чалавек — Дзяніска. Хлопчык, які яшчэ не ўмее ні чытаць, ні пісаць, але які ведае, чыя гэта «калыска». Ён тут жа замест усялякіх тлумачэнняў бойка прачытаў на памяць:
Мы радзілісь на свет —
Я і воля мая;
Шчыра нас прыняла
Уся людская сям’я.
Дзяніска — унучак загадчыцы філіяла Ліліі Баландзінай, якая працуе тут ужо трыццаць гадоў. Лілія Канстанцінаўна з пялюшак унесла ў дзіцячую душу ўнука Купалава слова. A для яе самой Купала — жыццё, лёс, як, дарэчы, і для ўсіх дзесяці супрацоўнікаў філіяла.
Лілія Канстанцінаўна, аказваецца, нарадзілася ў Вязынцы. Купалавай паэзіяй зачаравана з дзяцінства. Кажа, што менавіта дзякуючы слову Песняра палюбіла ўсё роднае. Пасля школы паступіла ў тагачасны Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага, затым выкладала рускую і беларускую мовы ў адной са школ на Лагойшчыне. I вось ужо больш трыццаці гадоў тут, у Вязынцы.
Хто сёння ідзе да Купалы? Адкуль?.. Самыя розныя людзі з усіх куткоў былога Саюза. I не толькі этнічныя беларусы. Усе, хто цікавіцца творчасцю і жыццём Песняра. Тыя. хто адчувае яго паэзію душой.
Штомесяц тут прымаюць каля 20 дэлегацый, нямала груп і, што асабліва радуе,— мноства тых, хто прыходзіць сам па сабе, адзін. Асабліва шмат моладзі, школьнікаў. Да слова, у музеі праходзяць нават школьныя ўрокі літаратуры...
3 дазволу паэта Віктара Шніпа раскажу аб кур’ёзным выпадку, які адбыўся з ім, тады хлопчыкам: выпадак той запомніўся на ўсё жыццё і яму і супрацоўнікам філіяла музея... Дык вось, многа гадоў таму, склаўшы свае першыя вершы, акрылены словам Купалы, прыйшоў басаногі хлапчук з вёскі
5
Пугачы, што на Валожыншчыне, сюды. Са школьным сшыткам у руцэ спыніўся перад ганкам Купалавай хаты. Калі ж хлопчыка заўважылі супрацоўнікі і запрасілі зайсці, катэгарычна запатрабаваў, каб выйшаў сам «дзядзька Купала». «Навошта?» — «Хачу пачытаць яму свае вершы». Юнага паэта прывялі да калыскі Песняра. Сказалі, чыя яна. А потым падрабязна расказалі яму пра «дзядзьку Купалу». Пасля, паслухаўшы вершы з вучнёўскага сшытка, адвезлі хлапчукапаэта да бацькоў, якія ўжо збіліся з ног: знікла дзіця...
Развітаўшыся з хаткай, у якой нарадзіўся Купала, мы доўга хадзілі па заснежаным полі каля дубоў Песняра. Хто яшчэ тут не быў і будзе ехаць з Мінска на электрычцы на сустрэчу з паэтам, хай пройдзе праз масток над ручайком у супрацьлеглым кірунку ад станцыі — да канала. А там — прама па шашы. За невялікім гаем будзе поле. Вы ўбачыце магутныя Купалавы дубы. Каля іх паэту заўсёды добра думалася. 1 няхай кожнаму, хто прыйдзе да Песняра па душэўнай патрэбе, тут добра і лёгка думаецца. Хай светла будзе ў яго душы. A таксама — на сваёй зямлі, на тых землях, куды прывядзе яго лёс, ды паўсюль сярод людзей.
«Палессе... Вечная паэма...», альбо
Па шляхах Уладзіміра Караткевіча
Уладзімір Караткевіч Палессю прысвяціў шэраг твораў. Найбольш яркія з іх — «Краіна Цыганія», «Калядная рапсодыя», «Блакіт і золата дня», «Дрэва вечнасці». Апавяданні, як кажуць, шмат чаго вартыя. Усе яны з’явіліся ў выніку падарожжаў вялікага пісьменніка па гэтай зямлі.
Здаралася мне, і не раз, хадзіць, ездзіць, рухацца воднымі шляхамі па мясцінах, апісаных Уладзімірам Сямёнавічам у гэтых і іншых творах. Але, сапраўды цудоўныя і непаўторныя
6
гэтыя землі. Аднойчы ўбачыш — вабяць, прыцягваюць. Як зараз, асенняю парою, калі пішу гэтыя радкі напярэдадні сямідзесяцігоддзя У. С. Караткевіча. Пішу на беразе Прыпяці, каля вёскі Верасніца, што ў Жыткавіцкім раёне. Тут я ўжо тыдзень: накіраваўся з журналістам і празаікам Ігарам Валасевічам і кінематаграфістам Валодзем Скугарэўскім у гэтае асенняе падарожжа па адным з караткевічаўскіх палескіх шляхоў: ад вёскі Вільчы па Случы да Прыпяці. Меліся прайсці за старажытны Тураў, далей, колькі зможам за пару тыдняў, аднак вымушаны былі за Верасніцай спыніць шлях свой...
Павінен сказаць. як бы вы ні любілі прыроду, а шматдзённае воднае асенняе падарожжа далёка не такое бесклапотнае, як летняе. Хаця і восенню палескі край, між іншым, як і ўся зямля наша — тамашнія рэкі, бярозавыя гаі, дубравы, лугі, палі, пералескі — непаўторныя. Заварожвае самотная мудрасць прыроды наогул у пару нетаропкага яе падыходу да зімовага спакою... Толькі няўтульна адчувае сябе непадрыхтаваны да такой пары падарожнік, асабліва халоднымі цёмнымі начамі, у дожджык, у вецер...
Апошняе падарожжа У. С. Караткевіча на Палессе адбылося ў канцы ліпеня 1984 года. Між іншым, камандзіроўку ён браў тады ў нас, у «Маладосці».
У дарозе Уладзімір Сямёнавіч адчуў сябе кепска. Сябры, што былі з ім, даставілі яго ў Мінск. 25 ліпеня Уладзіміра Сямёнавіча не стала...
Перад дарогай перачытаў я яго «Дрэва вечнасці». Пазначанае пісьменнікам як «Апавяданне аб падарожжы ў стагоддзі». Твор з надзвычай добрай энергетыкай, са своеасаблівай стылістыкай, у якім дзейнічаюць некаторыя знаёмыя мне персанажы — у прыватнасці не толькі сам Уладзімір Сямёнавіч, але і кінааператар (ён жа рэжысёр) Анатоль Забалоцкі...
Выдатнае, а можа, і геніяльнае апавяданне «Дрэва вечнасці». Гэта толькі на першы погляд здаецца, што яно — расказ аб тысячагадовым дубе каля вёскі Данілегі пад Лельчыцамі, які людзі празвалі «дубам Крывашапкі». Па паданні,
7
Крывашапка — народны герой, шмат стагоддзяў таму пад гэтым волатам «клікаў на паўстанне беларускіх сялян, сваіх братоў». He, гэта аповед не толькі пра дубволат, што прырода падаравала людзям. У творы пісьменнік раздумвае ўвогуле аб усіх тамашніх дубах і дубравах, якіх не злічыць ад жыткавіцкай Вільчы, у якой бываў Караткевіч, да лельчыцкіх Данілег. Увогуле, гэта слова мастака аб зямлі палескай, аб чалавеку на ёй, аб сабе, аб светлых памкненнях душы да дабрыні... I — пра жаданне зняць дакументальны фільм пра «дрэвы вечнасці», сцэнарыстам якога быў Уладзімір Караткевіч, а рэжысёрам і аператарам — Анатоль Забалоцкі.
«У нас былі ўжо шасцісотгадовыя дубы, чатырохсотгадовыя ясені, таполя Напалеона, дубы Міцкевіча, дубы Ягайлы, проста сямісотгадовыя дубы»,— піша Уладзімір Сямёнавіч. Але: «Нам пазарэз патрэбен быў тысячагадовы дуб. Без яго фільм быў бы не фільм».
Так што сапраўды ехалі яны тады насустрач стагоддзям... А мы — ішлі па адным са шляхоў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча і пачалі яго з Вільчы.
Трэба сказаць, што з Вільчай звязана імя другога нашага вядомага празаіка — Віктара Казько. Тут, у вясковым дзетдоме, пасля вайны ён, Казько, выхоўваўся. I зараз Віктар Апанасавіч прыязджае сюды і адзін, і з сябраміпісьменнікамі, кінематаграфістамі. Ды і напісаў ён пра гэтыя мясціны нямала, ведае ўсё тут.
Параіў нам Казько звярнуцца ў Вільчы да свайго прыяцеля Аляксандра Танчынскага. Маўляў, шлях у вас будзе нялёгкі: Палессе ёсць Палессе — дык ён «заўсёды дапаможа».
Саша, Алесь, Аляксандр Танчынскі — мясцовы жыхар, яго даўно добра ведаюць нашы пісьменнікі і кінематаграфісты. А таксама ў Акадэміі навук (дасылаў туды свае працызапісы пра жывёльны і раслінны свет рэгіёна). А яшчэ А. Танчынскі вядомы наогул многім людзям на прасторах былога СССР: у свой час Віктар Казько, расказваючы аб праблемах палескай прыроды ў газеце «Труд», і пра Сашу
8
паведаміў. Гаспадаром ракі назваў. Алесь між тым вельмі даражыць гэтым «званнем», якое даў яму слынны пісьменнік, і нам, як толькі сустрэліся, так і прадставіўся: «Аляксандр Танчынскі, гаспадар ракі».