• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    — Можа, рэзка, Валодзя?..
    — Можа... Што датычыць «Дзядоў», дык пакуль не асмельваўся пісаць пра іх: мовы ж польскай, арыгінала, не ведаю. Як параўноўваць арыгінал і пераклад? Толькі калі чытач робіць заўвагу, трэба да яе прыслухацца... Дык вось, са школы ведаем, йіто Міцкевіч, калі ўжо так, наш. Хоць яго спадчына належыць сусветнаіі літаратуры. А ў «Беларускай энцыклапедыі», том 10ы, пазначана так: «Міцкевіч Адам (24.12.1798, в. Завоссе Баранавііікага рна Брэсцкай вобл.; паводле інш. крыніц, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.— 26.11.1855), польскі паэт беларускага паходжання...». He будзем каменціраваць, што і як. Далей жа бяру цытату з вашай прадмовы да беларускага варыянта твора, да вашага яго перакладу. Там сказана, што Міцкевічавы «Дзяды» з ’яўляюцца «адны.м з самых яркіх шэдэўраў сусветнай літаратуры». Але вось што не зусім зразу.мела: паэма ўжо амаль два стагоддзі гучыць на самых розных мовах, у поўным аб’ёме, а на нашай (у аснове ж твора — старажытны беларускі абрад памінання продкаў — Дзяды), у такі.м поўным «фармаце» друкуецца ўпершыню... Ведаю, працы гэтай вы аддалі шмат гадоў. Цікава, калі вы ўпершыню адкрылі для сябе Міцкевіча?
    48
    — Сумна, але позна адкрыў. Наогул, лічу, што позна пазнаёміўся з творчасцю Адама Міцкевіча. Толькі ў студэнцкія гады, у сярэдзіне 50х. Тады я вучыўся на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта. А ў школе — я нарадзіўся і жыў да вучобы ў БДУ ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна — пра Міцкевіча толькі чуў. Маўляў, быў такі польскі паэт, наш зямляк, з нашай зямлі беларускай... A што напісаў... He, нікога ў гэтым не віню: ні настаўнікаў, ні школу — час быў такі. Зараз Міцкевіча кожны школьнікпадлетак ведае. I гэта цудоўна. Згадзіцеся: паэт, празаік ды любы творца, пакуль не судакранешся з яго творамі, з той зямлёй, дзе нарадзіўся, як нехта рэальны для цябе не існуе: сімвал, знак, нейкі вобраз... Трэба ўвайсці ў яго свет, каб зразумець, што за яго іменем.
    — / чым раней увайсці, ты.м лепш...
    — Вядома... Дык вось тады, по.мніцца, у 1955 годзе, у нас выйшла «Выбранае» Міцкевіча. Вершы, паэмы, санеты, балады. Склаў том Янка Брыль. Рэдактар — Максім Танк. Пераклады — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Анатоля Вялюгіна, Міколы Аўрамчыка, Сяргея Дзяргая, іншых пісьменнікаў.
    Выданне тое мяне ашаламіла: якая паэзія! А вобразы, склад, думкі!.. Гэта ў перакладзе. А як у арыгінале?.. I сёння помню тое юнацкае пачуццё, якое можна параўнаць хіба што з ненатоленай прагай пазнання. А мовы польскай — не ведаю.
    — Прыіішлося вывучаць?
    — Паступова, з цягам часу. Зразумеў: вялікую літаратуру, калі ты хочаш перакладаць яе з іншай мовы на гваю родную, трэба вывучаць у арыгінале. Падрадкоўнік для літаратуры не падыходзіць. Хіба што для якой інструкцыі... А яшчэ кніга падштурхнула: чытай у арыгінале нашых землякоў — польскамоўных пісьменнікаў, такіх нямала, ды перакладай. 3 Сыракомлі пачаў. Між іншым, па яго творчасці абараніў кандыдацкую... Да Міцкевіча падыходзіў асцярожна: яшчэ б, сам Пушкін яго высока цаніў. I нашы Купала і Колас. У тым жа энцыкла
    49
    педычным артыкуле пра Міцкевіча, які ты прыгадаў, сказана, што яго творчасць зрабіла вялікі ўплыў на далейшае развіццё беларускай літаратуры. У прыватнасці, што яго ўплыў адчуваецца ў творчасці ДунінаМарцінкевіча. Сыракомлі, ВярыгіДарэўскага, Каратынскага, Лучыны, Багушэвіча, Купалы і Коласа, Караткевіча. Але, можна смела сказаць. што ўплывае Міцкевіч і на творчасць нямала каго з нашых сучаснікаў.
    — Вядома, усё геніянальнае, прачытанае пісь.меннікам, пакідае ў яго душы свой след.
    — Але... Дык вось, першыя мае пераклады Міцкевіча з мовы арыгінала — вершы і балады — асмеліўся надрукаваць толькі праз шмат гадоў, у 70х. Калі, як мне тады здавалася, ужо адчуў, што маю пэўны ўласны вопыт літаратурнай працы. Акрылілі мяне як перакладчыка тыя публікацыі ў нашых цэнтральных газетах і часопісах. Тады, скажам шчыра, перакладной літаратуры, тым больш шэдэўрам, класіцы надавалася вялікая ўвага: мы такім чынам паступова ўваходзілі ў кантэкст сусветнай культуры.
    — Кастусь Аляксеевіч! Рыхтуючыся да нашай гаворкі, я перш за ўсё прагледзеў у сваёіі хатняй бібліятэцы паліцы з кнігамі і часопісамі, у якіх змешчаны пераклады на беларускую мову твораў з самых розных моў свету, зробленыя нашымі пісьменнікамі. Адзначыў: менавіта ў тыя часы, пра якія мы гаворым. да так званай перабудовы мы атрымалі на сваёіі роднай мове амаль усё лепшае з рускаІі і савецкай класікі, з моў народаў былога СССР. са славянскіх, іншых літаратур свету. Гэта калі наогул казаць пра пераклады — чытач, думаю, даруе, шпю крыху адышлі ад асноўнай тэмы гаворкі. Падняў таксама і падшыўкі газет. Дык вось, выпісаў для сябе толькі некапюрыя імёны тых нашых літаратараў, хто нястомна працаваў, упэўнены, і зараз працуе над пераклада.мі. Гэта — і нашы класікі, і проста цудоўныя пісьменнікі. Ніл Плевіч, Янка Брыль, Уладзімір Дубоўка, Ян Скрыган. Юрка Гаўрук, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Іван Пташнікаў, Васіль Сё.муха, Алег Лоііка, Язэп Семяжон,
    50
    Уладзімір Скарынкін, Янка Сіпакоў, Рыгор Барадулін, Мікола Гіль, Яўген Міклашэўскі, Алесь Разанаў, Міхась Стральцоў Генадзь Бураўкін, Яўген Каршукоў, Янка Саламевіч, Іван Чарота, Уладзімір Папковіч, Йіна Мацяш, Аркадзь Марціновіч, Васіль Зуёнак, Віктар Гардзей, Мікола Татур, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Ягоўдзік, Пятро Макаль, Юрась Свірка, Анатоль Бутэвіч, Міхась Кенька (называю ў тым парадку, у які.м іх пераклады стаяць на паліцы) і многія інйіыя творцы, хпю сам выдатна працаваў і працуе ў літаратуры. I, вядама ж, перакладчыкі, хто працаваў над серыямі перакладаў «Скарбы сусветнай літаратуры», «Бібліятэка замежнай прозы», «Паэзія народаў свету», якія выдавала тады «Мастацкая літаратура». Гэта Анатоль Клышка, Пятро Бітэль, Сямён Дорскі, Сяргей Шупа і іншыя — усіх нават пералічыць немагчыма ў адной размове.
    — Так, несумненна, у нашай рэспубліцы, скажам так, банк шэдэўраў сусветнай літаратуры на беларускай мове. Вось толькі некалькі прыкладаў: Пушкін, Чэхаў, Бунін, Шаўчэнка, Айтматаў, Шэкспір, Шылер, Цвейг, Ман, Апулей, Лонг, Лорка, ШоламАлейхем, Бёль... Без перабольшання нашы пісьменнікі і проста перакладчыкі, якіх мы назвалі і не змаглі назваць зараз, падаравалі нашчадкам тое, без чаго нельга ўявіць у будучым духоўны свет беларусаў. Але, думаю, пра гэта ты больш дэталёва пагаворыш з кімнебудзь з даследчыкаў літаратуры, хто спецыялізуецца на гэтым.
    — Так. Зноў вернемся да «Дзядоў».
    — Валодзя, ты сказаў на пачатку нашай размовы, што іх усе перакладалі, акрамя нас, беларусаў. Меў на ўвазе — цалкам. I мы перакладалі шырока Міцкевіча. Ад ДунінаМарцінкевіча, Ельскага, Купалы і Коласа да нашых сучаснікаў. Розныя творы. I ўпэўнены, даўно поўнасцю пераклалі б. калі б тады былі іншыя часы. Успомнім, як і ў якіх умовах развівалася наша літаратура... Часам не да перакладаў было. Шмат што страчана... А «Дзяды» да мяне перакладалі, паралельна са мной — таксама. Ведаю, і зараз перакладаюць.
    51
    I будуць перакладаць столькі, колькі будзе існаваць наша літаратура. Перакладалі і друкавалі ўрыўкі нашы выдатныя пісьменнікі Янка Сіпакоў, Пятро Бітэль і інш. Дарэчы, Пятро Іванавіч пераклаў «Пана Тадэвуша», «Конрада Валенрода», «Гражыну», «Крымскія санеты», іншыя творы нашага знакамітага земляка. Вельмі радуе, асабліва сёння, калі, здавалася б, усё восьвось паглыне псеўдалітаратура, што і да Міцкевіча, як і наогул да класікі звяртаюцца маладыя пісьменнікі і перакладчыкі. Я вітаю маладога паэта Сяргея Мінскевіча, які ўзяў і зрабіў поўны пераклад «Дзядоў». Яго пераклад своеасаблівы, мадэрнізаваны. Галоўнае — ён чытаецца. Гэта вельмі складаная праца. Але гэта і вельмі вялікая школа для кожнага, хто звяртаецца да літаратурнай спадчыны такога вялікага майстра слова, як Міцкевіч.
    — Кастусь Аляксеевіч! Прызнаюся, не кожны перакладчык, пісьменнік, вось так, як вы, шчыра хваліць пераклады. працы калег. Тым больш маладых. Іншы не можа ўтрымацца ад рэўнасір: «У мяне лепш...» А вы так проста і лёгка...
    — Валодзя... Нагадаю адзін стары мудры выраз ці пазіцыю, якога, якой прытрымліваліся нашы класікі, і сёння прытрымліваюцца многія пісьменнікі: трэба любіць не сябе ў літаратуры, а літаратуру. Да гэтага, можа, не кожны адразу прыходзіць: з гадамі. Так, і мы, пісьменнікі, як і ўсе людзі... Бывае, і нам трэба вучыцца памяркоўнасці. Хаця максімалізм патрэбен, асабліва юным. Каб жа дзеля справы. А літаратура, як і ўсялякі іншы асяродак творчай чалавечай дзейнасці, межаў не мае. У ёй месца ўсім хапае, хопіць усім. Твары — і гэтым усё сказана.
    — Дзякуй, Кастусь Аляксеевіч.
    — I табе дзякуй, і Ізольдзе Пятроўне, і ўсім нашым чытачам.
    Р. S. У выдавецтве «Мастацая літаратура» адноўлена серыя «Скарбы сусветнай літаратуры». У 2004 годзе тут выйшла кніга Джорджа Байрана, у якую ўключаны яго бессмяротныя паэмы «ДонЖуан» і «Прароцтва Дантэ», пераствораныя на беларускай мове Уладзімірам Скарынкіным.
    52
    «Зноў вярнуўся я ў бацькаў свет палявы...»
    На гэтым спыняю гутарку з паэтам Кастусём Цвіркам наконт «Дзядоў», яго працай над іх перакладам на беларускую мову. Вядома, патрэбна пагаварыць з творцам аб ягонай уласнай паэзіі. Поспехі тут у яго, як у кожнага сапраўднага паэта, свае. Нямала кніг паэзіі, калі гаварыць толькі пра яе. Некаторыя вершы я ведаю на памяць. Найперш «Зноў вярнуўся я ў бацькаў свет палявы...». Ён мне асабліва дарагі/бо ўвайшоў у мой свет у далёкую юначую пару, калі я служыў у войску. Было гэта на Поўначы, дзе мне, як і ўсім, з кім быў побач, хапала цяжкасцей. А найперш — сум па доме. Хапала і несправядлівасці ў адносінах між людзьмі. У тым войску, у якім я служыў, было нямала пагарды: асобныя «недавяркі» з якоганебудзь «мядзведжага» кутка грэбліва звалі цябе «бульбашом», і каб жа... (на год больш, чым ты, паслужылі ды лычку мелі).
    У юнацтве, у далёкім чужым краі. у такім стане, калі сумуеш па родным і блізкім, раптам пад зямлёй на дзяжурстве ўпершыню пачуў у навушніках (насуперак усяму настроіў станцыю на Беларусь) знакамітыя радкі Алеся Ставера «Каб любіць Беларусь нашу мілую...». Сэрца па радзіме зашчымела невыносна... А днём паштальён прынёс ад бацькі бандэроль з нашымі часопісамі і кнігамі, здаецца, недзе ў іх прачытаў гэты верш: