Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Сцвярджаецца, што Якуб Колас упершыню наведаў Горкі 28 лістапада 1925 года. 3 нагоды падзеі мясцовы сельгасінстытут атрымаў статус акадэміі. На ўрачыстасцях прысутнічалі таксама Янка Купала і Цішка Гартны. Ліўшыц сцвярджае, што ўпершыню Купала пабываў тут 6—7 чэрвеня, і спасылаецца на свае даследаванні. 3 Горкамі звязаны імёны многіх іншых пісьменнікаў. Максім Гарэцкі, Леаніла Чарняўская (яго жонка), Сяргей Фамін, Юрка Гаўрук, Алесь Вечар, Васіль Каваль, Нэля Тулупава... Адны тут выкладалі, другія вучыліся, трэція нарадзіліся на гэтай зямлі, працавалі. Максім Гарэцкі, напрыклад, прыехаў сюды па накіраваннні наркама адукацыі ў
14
] 926 годзе. Ён загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў сельгасакадэміі. Колас наведаў сям’ю Гарэцкіх 24 красавіка 1927 года. Гэты дом у Горках захаваўся, і тут падумваюць, як увекавечыць памяць аб пісьменніках.
Думаю, варта коратка расказаць аб апошнім наведванні Купалам гэтых мясцін. Кожнае лета з 1935га па 1941 год Купала жыў на лецішчы ў Ляўках. Гэта недалёка ад Оршы. У Горках Пясняр бываў часта. Яшчэ ў 1925 годзе пазнаёміўся тут з дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі Дзям’янам Новікавым. Яны пасябравалі. Новікаў выводзіў новыя гатункі вяргіняў, адзін з іх назваў у гонар паэта — «Купала». Янка Купала, у сваю чаргу, прысвяціў яму верш «Сярод дубоў і ліп адвечных». Кажуць, што кнігі з аўтографамі Песняра і выведзеная Новікавым вяргіня зніклі ў вайну.
Апошні раз Купала прыязджаў у Горкі 30 чэрвеня 1941 года. Тады ён разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай, як сведчаць дакументы, гнаны вайной, ад’язджаў з Ляўкоў. Спыніліся на некаторы час у Горках. Іван Дамінікавіч сустрэўся тут з Новікавым...
Далей вядома, што Новікаў праводзіў Янку Купалу. Ён паехаў далей на усход. Каля вёскі Горы, дзе вечарам спынілася машына, мясцовыя хлапчукі пазналі паэта. Яны паказалі яму дарогу да дома дырэктара Горскага льнозавода Гутмана. Той даў паэту і яго жонцы прытулак. У доме Гутмана Пясняр правёў сваю апошнюю ноч на роднай зямлі...
Горкі — асаблівы горад, асаблівы куток на нашай зямлі, своеасаблівая крыніца «трудов н вдохновенья». Тут, як і паўсюль на Беларусі, жывуць шчырыя працавітыя людзі, якія шануюць усё сваё, у тым ліку і памяць аб кожным творцу, які наведваў Горкі, які тут жыў і працаваў.
15
«Уся мая вядомасць — нейкая палавінчатая...»
(Празаік Андрэй Федарэнка)
— Андрэй! Атрымалася так, што менавіта мне выпала быць рэдактарам тваёіі першай кнігі «Гісторыя хваробы», выдадзенай у 1989 годзе. Рукапіс у рэдакцыі прачыталі акрамя мяне, вядома ж, Васіль Гігевіч (ён тады быў загадчыкам аддзела прозы), Генрых Далідовіч — курыраваў прозу, Леанід Дайнека — адказны сакратар часопіса. Ў рэдакцыі па тым часе існавала цудоўная традыцыя: чытаюць усе. По.мню, Васіль Гігевіч першы сказаў: «Выдатна!..» Была таксама тады ў нас і такая традыцыя, заведзеная Уладзімірам Максімавічам Дамашэвічам: не баяцца і, калі варта, хваліць іншым маладога аўтара, хай усе ведаюць, што такі ёсць. Хваліць не сябе, як тойсёй бессаромна гэта робіць зараз, не некага са свайго акружэння, не пазямляцку, ды не каго са сваёй групкі, а кожнага, хто таго варты. У. М. Дамашэвіч, напрыклад, люг пераканаць выдавецтва ўключыць у план нават яшчэ невядомага іншым маладога празаіка. Усё — дзеля літаратуры, яе будучыні. Скажу больш, гэта не баяліся рабіць і Уладзімір Караткевіч, і Леанід Гаўрылкін, і Алесь Адахювіч, і Мікола Лобан, і Ян Скрыган, і многія іншыя пісьменнікі: званілі, заходзілі, падтрымлівалі... 1 тут усё справядліва: даё.м без чаргі. Зрэшты, лічу, Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч yci.it нам, хто працаваў побач з ім, даваў урокі сапраўдных рэдактарскіх клопатаў пра літаратуру. Напрыклад, якасць твора не залежыць ад пасады, звання, ступені сяброўства і радства і шмат ад чаго іншага, прызнаем, што сёння бытуе і ў літаратурным асяродку...
Але прачыталі Федарэнку, ухвалілі і адразу — у набор! A «пазачарговасць» твайго выдання растлумачылі і самі сабе і іншым так: гэты юнак з гэтай кнігай стане вядомым, бо ў яго — прыроднае чуццё слова, свае, свежыя вобразы, свой стыль, зрэшты, усё ў творы сваё... Скажы, Андрэй, ці
16
помніт ты зараз тыя свае пачуцці, калі ўзяў кнігу ў рукі? Усё ж — першая.
— Валодзя, гэта было гак даўно, што паспела стаць амаль няпраўдай. Калі шчыра, нават не памятаю, ці трымаў я ў руках. ці браў у рукі сігнальны экземпляр наогул. Здаецца, упершыню ўбачыў кніжку ў кіёску і купіў. Затым з’явілася на яе пару рэцэнзій. Прыйшло пару пісьмаў ад чытачоў: адзін водгук ад правінцыйнага маладога чалавека быў змешчаны ў часопісе «Маладосць». Вось і ўся мая «вядомасць»... Праўда, яшчэ збіраліся выдаць у Маскве, прыслалі мне для азнаямлення вельмі кепскі пераклад на рускую — добра, што хапіла розуму адмовіцца ад той публікацыі. Затым настаў час, і даволі доўгі, калі я саромеўся за той вучнёўскі і залішне шчыры твор, пакуль на пачатку 2003 года не пазванілі з Рэспубліканскага метадычнага цэнтра і не сказалі, што Міністэрства адукацыі рэкамендавала для выдання ў серыі «Школьная бібліятэка». Рыхтуючы аповесць да друку, я павінен быў яе перачытаць. I, на сваё здзіўленне, пакінуў усё як ёсць, як мы з табой рэдагавалі. Зняў толькі дватры сказы.
— Я ж помню, як рэдагавалі. Дамовіліся з Васілём Пгевічам, што ў мяне поўная свабода: у рукапісе пакідаем нават тое, што іншаму «вытаччанаму» стылісту можа здацца ледзь не абсурдным. I Далідовіч не пярэчыў: галоўнае — не сапсаваць! Выходзіць, мы далі табе, аўтарупачаткоўцу, поўную свабоду (пахвалю ўжо нас, маладосцеўцаў). Я тады, між іншым, выкрасліў толькі некалькі паўнарматыўных, ці што (зараз яны — норма!) слоў. Hi ў стыіь, ні ў інтанацыю, ні ў вобразы не лезлі: хай будзе такім, як ёсць. Таго ж Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча правіла: калі твор таленавіты — не чапай! Дарэчы, не шкодзіла б усім нам, хто і сёння працуе з моладдзю, помніць: не падганяй чужы твор пад сябе, не «прычэсвай» пасвойму. Я, напрыклад, з некаторай пары ледзь прымушаю сябе чытаць кнігі адрэдагаваныя, скажам, адным і тым жа рэдактарам. Усюды — яго сказ, яго псіхалогія, яго логіка. яго вядо.мае і__ўжо нецікавае
&
мысленне. Напрыклад, пасвойму разумеючы жаноцкую прыгажосць, той рэдактар у многіх чужых творах упарта разбурае аўтарскую кашрпцыю вобраза, катэгарычна ўводзячы «грудзіну», «клубы», «сцёгны», што, на маю думку, пераходзіць да... разумееш, чаго... I ўвогуле, як мне здаецца, існуе праблема рэдагавання. Але гэта — інйіая тэма. Хаця ў сувязі з гэтым заўсёды помню неяк па тэлевізары пачутае іркавае азначэнне Янкі Брыля. Маўляў, што такое тэлеграфны слуп? Гэта — добра адрэдагаваная сасна... Бачыш, да чаго можна давесці інтае рэдактарства...
Але вернемся да тваёіі творчасці. Малады празаік, 38 гадоў. Тым не менш, можа быць, сахіы вядомы сёння не толькі са свайго пакалення. He будзе.м занадта сціплыя — і за мяжой вядомы. I гэта прытым, што ў цябе пакуль усяго толькі чатыры арыгінальныя кніжкі: «Гісторыя хваробы», «С.мута», «Шчарбаты талер» і «Афганская шкатулка». Падобных выпадкаў у нашай літаратуры за апошніх гадоў 20—30 не по.йню. Ды і не так ужо багата ў нашай прозе было выпадкаў, калі аўтар з першай кнігай, з першай публікацыяй заяўляў пра сябе даволі ўпэўнена. Скажам, ярка пра сябе заявіў некалі Іван Пташнікаў, здаецца, яшчэ ці не студэнтам па часе напісання твора — калі надрукаваў у «Полымі» аповесць «Чачык». Я яшчэ школьнікам чытаў «Чачыка», а помню... Або Міхась Стральцоў... У 25 гадоў выдае першы зборнік апавяданняў «Блакітны вецер» — і пра маладога празаіка ведаюць нават у маёй маленькай, далёкай вясковай школе... Ці Алесь Жук—у такім жа ўзросце «Асеннія халады»... (Здаецца, толькі адных рэцэнзій на Жука было се.м.) Іншыя празаікі... A пасля як спад неіікі. Праўда, здаралася, што і штучна ствараіі «класікаў»... Даўно не было і з намінантамі на прэміі, каб з маладых. Хаця, скажу чытачам, у своіі час «Глыбокая плынь» Івача Пятровіча Шамякіна атры.мала Дзяржпрэмію СССР, калі аўтару было толькі 30. Дык вось, увогуле з табой, Андрэй, як з творцам нямала парадаксаль
18
нага. Можа, мне гэта здаецца? Хаця, падкрэслю, усё адно вядомы.
— Восьвось. Менавіта парадаксальнага. Вядомы... Ды ўся мая «вядомасць» нейкая палавінчатая, аднаразовая. Напрыклад, я тройчы ўдзельнічаў у конкурсах на лепшую п’есу, што праводзіла Міністэрства культуры, тройчы выходзіў у лік пераможцаў. I што ж? Hi адна п’еса так і не была пастаўлена. Я выйшаў пераможцам у конкурсе на лепшы кінасцэнарый — і што, дзе фільм, пры ўсіх скаргах і стогнах на недахоп у нас айчынных сцэнарыяў?.. Я ўключаны, здаецца, ва ўсе магчымыя і немагчымыя школьныя і інстытуцкія хрэстаматыі — няхай не для пазакласнага, няхай для факультатыўнага вывучэння — і што?..
— Вельмі знаёма такое амаль усім нашым пісьменнікам. У тым ліку і класікам. Але будзем спадзявацца, што зараз, калі дзяржава самым сур’ёзным чынам звярнула ўвагу на літаратуру, на выдавецкія справы, становішча выправіцца... I ўсё ж вернемся да тваёй папулярнасці... Імкнешся да яе?
— Пісьменнік, які сцвярджае, маўляў, я ніколі не імкнуся да славы, не шукаю папулярнасці (вядома, з абавязковай прыстаўкай «танная»), або ханжа, або проста кепскі пісьменнік. Як той салдат, які не імкнецца стаць генералам. Прынцып «навошта мне ордэн, я згодны на медаль» тут не толькі не да месца, але і шкодны. Калі ўжо выбраў сваёй дзейнасцю літаратуру, дык, як кажуць, будзь ласкавы — стаў перад сабой самыя высокія мэты. Тады толькі чагонебудзь даб’ешся. Вялікая доля праўды ў анекдоце, дзе Моцарт адказвае на ліст узнёслага прыхільніка яго творчасці: «У вашы гады я хацеў стаць Госпадам Богам, а стаў толькі Моцартам».
Замест майго каментарыя
Трэба патлумачыць чытачам, што гэта было за выдавецтва, у якім у 1989 годзе выйшла першая кніга празаіка Андрэя Федарэнкі «Гісторыя хваробы», з якой і пачаўся, або з якой
19
нарадзіўся — лічыце як хочаце — таленавіты, самабытны пісьменнік Андрэй Федарэнка. To быў дадатак да часопіса — «Бібліятэка часопіса “Маладосць”». Мы, маю на ўвазе калектыў рэдакцыі, дзе тады я працаваў побач з ужо названымі Васілём Гігевічам, Генрыхам Далідовічам, Леанідам Дайнекам, а таксама ў розныя гады — з Анатолем Грачанікавым, Янкам Сіпаковым, Жэняй Янішчыц, Уладзімірам Дамашэвічам і ўжо ў наш час да некаторай пары — з Казімірам Камейшам, Віктарам Гардзеем, Анатолем Казловым, выпускалі 12 кніжак маладых пісьменнікаў у год. Кніга ў месяц. Паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка, была і драматургія.