Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
— Нічога дзіўнага ў гэтых «перабежках» не бачу. У нашай літаратуры такіх «перабежчыкаў» шмат. У асноўным з паэтаў. Пра класікаў са школы ведаем: тыя ж Купала, Колас, нават Пушкін... А нашы сучаснікі ці ўвогуле хто па часе бліжэй да нас, напрыклад. Караткевіч, Стральцоў. Паэзія ў іх — узорная. Проза — таксама. Іншыя жанры літаразуры, у якіх працавалі. Яшчэ бліжэй да нас — Янка Сіпакоў. Нарысіст, паэт, празаік... За што ні возьмецца — цудоўна! Або Леанід Дайнека. Пачынаў з вершаў, потым стаў пісаць і прозу, урэшце ярка сцвердзіў сябе як аўтар шэрагу выдатных гістарычных раманаў. I яшчэ можна было б прывесці дзесятак, не менш, імёнаў нашых пісьменнікаў, хто плённа працуе і ў паэзіі і ў прозе... Відаць, з часам у многіх з нас назапашваецца нямала жыццёвага матэ
42
рыялу, духоўнай і душэўнай энергіі. Вось яна і шукае выйсце ў розных творчых жанрах. Усё ідзе ў комплексе. Між іншым, і ў друку, яшчэ школьнікам, я ўпершыню выступіў з прозай. Гэты дробны факт, як ні дзіўна, зарэгістраваны ў энцыклапедычным даведніку «Беларускія пісьменнікі»... Пакрысе і зараз працягваю і першае, і другое, і трэцяе. Але зараз ужо больш для сябе. Час такі не просты, пераходны... Хапае ў літаратуры кар’ерыстаў, непрафесіяналаў, «непотопляемых кораблнков», якім у любым кірунку плысці добра... Так, мой самы пякельны боль — раман «Бедна басота». Між іншым, першымі чытачамі рамана ў рукапісе былі Анатоль Казлоў і ты.
— Яшчэ дзесяць гадоў таму...
— А сем гадоў назад па невядомай мне прычыне падрыхтаваны да друку рукапіс спыніла «Мастацкая літаратура»...
— Можа. таму, што сам твору вынес такі прысуд? Цытую, з якімі словамі ты прынёс рукапіс Уіадзіслаю Рубанаву:
Гардзей змакрэў, Пакуль прыпёр У шэрай папцы Шэры твор...
Жартую. вядома. Люб.ію тваю самаіронію — рэдкая якасць сярод пісьменнікаў
— Ды не. Канечне не ў маім такім «самапрысудзе» справа. Хаця жанчынырэдактаркі здзівіліся: «Хіба ж можна? Першы аўтар так блага пра сябе...» Зрэшты, як і дваццаць, і трыццаць гадоў таму, сярод нас былі і ёсць людзі, якія бясконца выдаваліся.
Некаторыя за гэтыя ж сем гадоў у гэтым жа выдавецтве «напладзілі» па некалькі сваіх не самых мастацкіх кніг. A папка і праўда была шэрая...
— Але табе, Віктар, думаю, і наракаць няма на што. Да свайго 50годдзя, якое, здаецца, не так даўно бы.іо (во як ляціць час), ты прыйшоў з багатым літаратурным багажом. У газетах пісалі, што твой залаты юбілей шырока
2а*
43
адзначаў’ся на Ганцаўшчыне. А ў тваёй роднай вёсцы Малыя Круговічы было вяіікае свята, і тады ж адну з вясковых вуліц назвалі тваім іменем. Гэта для нас, беларускіх пісьменнікаў, пашана нечуваная, бо да немагчы.ма крыўднага мала вуліц наогул у рэспубліцы носяць нават імёны класікаў. А пра дзеючых пісьменнікаў і гаварыць не прыходзіцца. Але, напэўна, землякі добра ведаюць твае творы, дзе многа старонак прысвечана родным мясгрнам. I, калі я не памыляюся, большасць герояў тваіх аповесцей дзейнічаюць пад сваімі сапраўдны.мі прозвішчаш.
— Так яно і ёсць. Мая проза сапраўды «заземлена» на рэаліях, дзівацтвах, выдумках і на многім іншым жыццёвым з роднай вёскі. Калі прылюдна, пры «большом народе» зачытвалі рашэнне сельскага Савета, я проста анямеў. Як усё было нечакана. Дарэчы. вуліца доўгая — 1 кіламетр 200 метраў. Ад падворка, дзе я вырас, зараз застаўся толькі старэнькі сад. I цэлы шэраг ужо магутных вязаў, якія колісь пасадзіў мой дзед. Здаецца, для лыка на лапці. А на маёй вуліцы можна пабываць, калі прачытаць кнігу «Аселіца ў басейне Чорнага мора», выдадзеную ў серыі «Школьная бібліятэка».
Калі ж гаварыць. ці трэба ўшаноўваць нашых пісьменнікаў, напрыклад, называючы іх імёнамі вуліцы або плошчы, то зазначу: абавязкова! Выпадак са мной, канечне, прыемны. Але я на гэта гляджу вось як: ну назвалі землякі вуліцу іменем Гардзея. Аднаго з соцень пісьменнікаў. Можа, і перастараліся. Можа, і не варта было... Толькі калі глядзець на гэта як на прьіклад іншым мясцовым уладам —■ то няхай! Ёсць жа раёны, сельсаветы, вёскі, гарады і гарадкі, кіраўнікі якіх не ведаюць сваіх ураджэнцаў: пісьменнікаў, артыстаў, мастакоў, вучоных, проста знакамітых і харошых людзей самага рознага занятку. Добра, калі хто з мясцовых жыхароў падкажа: наш і яго адзначаць хоць бы і назвай вуліцы. Вось са.мы свежы факт. Нядаўна Уладзімір Гаўрыловіч, малады пісьменнік, рэдактар жыткавіцкай «раёнкі», падказаў тамашнім кіраўнікам: «У нас нарадзіўся беларускі пісьменнік Мікола Гамолка. Будуецца горад —
44
увекавечым імя творцы назвай вуліцы...» I мясцовае кіраўніцтва, найперш старшыня райвыканкама Пётр Мікалаевіч Савіцкі, падтрымалі: вядома ж, трэба!.. A то колькі ў нас вуліц названа імёнамі чужых, невядомых нам, хай і добрых, людзей. Толькі назвы гэтыя ні пра што мясцовым жыхарам не гавораць.
— Віктар. я прызнаюся, чаму пра тваю вуліцу ўспомніў. Некаторыя калегі з гэтай нагоды нават зайздросна іранізавалі: «Бач, вуліцу назвалі, а я што — горшы...»
— Хай не горшы, а ў мільён разоў лепшы. Але ж гэта — мае землякі, якія ведаюць мяне без усялякіх «прыхарошванняў», такім, як ёсць. А яго землякі — гэта яго. Ім, як кажуць. відней, хто ты і які. Толькі я заўважыў, што простыя людзі, сярод якіх ты рос, з якімі. можа, не адну скібку хлеба падзяліў, не адно вяселле, хаўтуры прайшоў, ведаюць самі, што рабіць. Калі шануюць, дык шануюць. калі не — дык не. Мне ж наогул пашанцавала: нарадзіўся я на блаславёнай зямлі, дзе любяць мастацкае слова і не менш паважаюць сваіх творцаў. У горадзе Ганцавічы іменем Васіля Праскурава названы вуліца і Цэнтральная раённая бібліятэка, устаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі. У вёсцы Востраў сярэдняя школа даўно ўжо носіць імя Міхася Рудкоўскага і тут жа створаны музей слыннага паэталірыка. Вось і апошняя навіна: у вёсцы Гута з’явілася вуліца Івана Кірэйчыка, названая так у гонар вядомага пісьменнікааднавяскоўца. Думаецца, тут немалаважны той факт, што свой працоўны і творчы шлях Якуб Колас пачынаў менавіта на ганцавіцкай зямлі ў вёсцы Люсіна, дзе зноў жа створаны Літаратурнаэтнаграфічны музей імя вялікага Песняра Беларусі.
— Ведаю: цябе ж твае землякі не толькі як пісьменніка, але і як чалавека шануюць. Харя таксама ведаю: як прыйшла кніга вершаў «Межань» у першую вясковую хату ў добрай свежай вокладцы, дык праз нейкі час вярнулася да цябе ўжо без вокладкі, зачытанай.
— 1 добра. Горш было б, каб хто селядзец у вершы загарнуў. Гэта я ўспомніў верш Танка...
45
— Але давай закончым гутарку сур ’ёзна. Ты застаўся пры рэарганізацыі часопіса «Маладосць» на ранейшай пасадзе — загадчыка аддзела паэзіі. Лічу, што гэта добра наогул для нашай літаратуры. Ты даў рэкамендацыі ў СП амаль паўсотні маладым паэтам і празаікам, паранейшаму застаешся ў цэнтры літпрацэсу, і. натуральна, у цябе ёсць прафесійнае меркаванне аб паэзіі маладых.
— Талентаў у нас шмат... Але іншы раз думаеш: каго перш за ўсё лічыць маладым? Звяртаюцца да нас і пажылыя людзі, і зусім юны хлапчук, які патрабуе па тэлефоне, каб ужо заўтра надрукавалі яго «клевые стншкн». Іншы раз даходзіць да кур’ёзаў. Неяк у рэдакцыю прыйшла ўсхваляваная маці і запатрабавала, каб мы тэрмінова накіравалі рэпетытарапаэта да яе «необыкновенно одаренной» дачкімінчанкі. На паверку аказалася, што дачка тая не ўяўляе нават, што такое ямб, харэй...
А таленты... яны найбольш сціплыя, сарамлівыя, сумняваюцца ў сваіх здольнасцях і нічога не патрабуюць. Ды цярпліва чакаюць...
Паэтычная пошта «Маладосці» ў апошнія гады надзвычай багатая на добрыя творы пачынаючых і маладых. I скажу шчыра: часопісу цяжка, а то і не па плячы несці гэты цяжар. Вядома, да друку адбіраецца ўсё лепшае і таленавітае. Толькі ў рубрыцы «Упершыню ў “Маладосці”» аддзел паэзіі штогод прадстаўляў не менш дваццаці пачынаючых паэтаў. Добра дапамагаў маладым штомесячны дадатак да часопіса ў выглядзе асобнай кніжачкі. Аднак зза адсутнасці фінансавання зараз «Бібліятэка часопіса “Маладосць”» не выходзіць. Вось пра што трэба было б гаварыць ды шукаць шляхі аднаўлення і ўсім тым, хто папракае нас невядома ў чым, і нам. Усім разам.
— Але ж ніхто ні слова, ні паўслова...
— Так... Нашай жа маладой літаратуры, улічваючы яе нацыянальныя асаблівасці, патрабуецца тэрмінова дзяржаўная падтрымка. I не толькі дзяржаўная.
46
Што датычыць мяне асабіста, то ўсё сваё жыццё я працую з пачынаючымі аўтарамі, чым магу, стараюся ім дапамагчы: рэдагую кнігі, пішу прадмовы, рэцэнзіі. Маладым, як ніколі, цяжка. Але верыцца: цяжкасці і непаразуменні мінуцца, літаратура будзе папаўняцца талентамі, якімі ўсе мы будзем ганарыцца. А яны, паўтаруся, у нас ёсць. I нямала. Вось яшчэ радасная навіна. У серыі «Бібліятэка часопіса “Маладосць”» днямі пабачыла свет кніга вершаў студэнткі Таццяны Сівец «Праляцець па вясёлцы», якая планавалася на студзень. Няхай і «апошняя з магікан», але вельмі таленавітая кніга. Пра гэта я пішу ў прадмове да зборніка.
— Дзякуіі. A перад тым хачу зрабіць і сваю выснову: «Ме.жань» — гэта не толькі назва твайго зборніка паэзіі, але і сімвал тваёй творчай сталасці.
Любіць не сябе ў літаратуры, а літаратуру
(Паэт Кастусь Цвірка)
Гэтага правіла прытрымліваюцца многія і многія нашы пісьменнікі.
Адзін з іх — вядомы паэт Кастусь Цвірка, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларускі кнігазбор», перакладчык з польскай мовы паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды».
Я пабываў на радзіме К. Цвіркі ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна. дзе 28 сакавіка 1934 года нарадзіўся будучы паэт. Тут Кастусь Аляксеевіч падоўгу жыве і працуе. Гутару з ім адносна яго перакладчыцкай працы і літаратуры наогул, а таксама расказваю пра паездку на паэтаву зямлю.
— Канстанцін Аляксеевіч! Атрымаў я ліст на адрас газеты «Советская Белоруссня», дзе, як ведаеце, друкую матэрыялы пра нашу літаратуру, у якім чытачка з вёскі Жылічы з Магілёўшчыны Ізольда Пятроўна Каравацкая піша: «У выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга — пера
47
клад на беларускую мову паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды», a вы, шаноўны Уладзімір Саламаха, ні слова...» Прызнаюся, мяне гэты ліст вельмі ўзрадаваў. Папершае, «Дзяды», у даным выпадку як факт нашай перакладной літаратуры, адразу ж пасля выхаду ў свет сталі запатрабаваны не толькі ў сталіцы (тут шматлікая чытацкая аўдыторыя), але і на перыферыі, дзе такой няма. Значыць, людзі паўсюль цікавяцца літаратурным нацыянальным працэсам. Падругое, звяртаюць увагу і на тое, што мы ў газеце адносна роднаіі літаратуры пішам. Патрэцяе, тойсёй сцвярджае, што літаратуры беларускае нібы няма, што, адпаведна, і мовы нашай няма — глупства несусветнае. Але цемрашалы...