• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    На выгляд Аляксандру пад сорак. Ён з тых вясковых мужчын, якія ведаюць кошт працы і якія жывуць са свайго мазаля. Гаспадарка ў Аляксандра такая: дзве каровы, конь, дзесятак пчаліных вулляў ды безліч хатняга птаства. Жыве з маці. Атрымлівае пенсію па здароўі: у дзяцінстве атрымаў цяжкую траўму, якая і зараз не тое што напамінае пра сябе, a здаецца, нават прымушае пакутаваць.
    Гэты чалавек не ўяўляе сваё, увогуле чалавечае жыццё без прыроды. Без еднасці з ёй. Случ, усё навокал яе на многія вёрсты ведае не горш, чым сваё падвор'е. У Сашы няма афіцыйных паўнамоцтваў берагчы прыроду, але ён па сваёй волі займаецца даволі небяспечнай па сённяшнім часе справай: змагаецца з браканьерамі. Сёння іх, як ніколі, шмат: пахадзілі мы нямала па роднай зямлі, ведаем, бачылі, што яны вытвараюць.
    «Дрэва вечнасці» Уладзіміра Караткевіча Аляксандр ведае цудоўна: «I вясёлая, і самотная песня Палессю». 1 калі размова зайшла аб пісьменніку, спытаў Саша, ці бачыў хто з нас Уладзіміра Сямёнавіча. Адазваўся я: «Так». Сказаў пра яго апошнюю камандзіроўку. Сказаў таксама, што да «Дрэва вечнасці» пісьменнік разам з Анатолем Забалоцкім ішоў, ехаў у канцы 60х. Так, з тым самым Забалоцкім, кінааператарам кінастудыі «Беларусьфільм», якога пазней вялікі рускі празаік, кінарэжысёр і акцёр Васіль Макаравіч Шукшын забраў у Маскву і які там здымаў «Печкілавачкі», «Каліну чырвоную», а потым ужо без яго — «Цалуюцца зоры»... Таксама сказаў, шго Анатоль Забалоцкі, ужо будучы знакамітым маскоўскім кінамайстрам, неаднойчы наведваў Беларусь. Памятаю, як неўзабаве пасля смерці В. М. Шукшына ён прыехаў да нас здымаць свой дакументальны фільм пра Васіля Макаравіча. Я тады працаваў у Дзяржкіно БССР, якое ўзначальваў Уладзімір
    1а Зак. 463
    9
    Васільевіч Мацвееў, між іншым, добры знаўца літаратуры наогул, прыхільнік і Караткевіча, і Шукшына. Дык вось, здавалася б, пры чым Шукшын да нас? Здымайце фільм пра яго ў сябе ў Маскве. Менавіта У. В. Мацвееў зрабіў усё для таго, каб дакументальная карціна «Слова маці», дзе маці вялікага рускага пісьменніка расказвае пра сына, была выпушчана на тады ўсесаюзны экран, як праца кінастудыі «Беларусьфільм», аб’яднання «Летапіс».
    Хай чытач даруе мне адступленне ад тэмы, але павінен сказаць, што менавіта дзякуючы намаганням У. В. Мацвеева ў тыя часы ў Беларусі здымалася нямала дакументальных фільмаў пра нашых пісьменнікаў, у тым ліку і пра I. П. Мележа, і экранізаваліся асобныя творы беларускай літаратуры. Ды і «Дзікае паляванне караля Стаха», якое здымаў маскоўскі рэжысёр Валерый Рубінчык на «Беларусьфільме», не мінула клопатаў гэтага чалавека. Між іншым, такія рэчы мы павінны памятаць: культурная спадчына.
    Дык вось, у пачатку свайго матэрыялу я прывёў цытату з «Дрэва вечнасці», дзе гаварылася, што для фільма «кіношнікам» «пазарэз патрэбен быў тысячагадовы дуб» і чаму.
    Несумненна, гэтыя два ўжо тады прызнаныя мастакі ведалі, што да чаго. I калі пасля вясёлых і не вельмі вясёлых прыгод разам з адным старым палешуком, іх правадніком, яны спыніліся перад волатам, то шмат чаму здзіўляліся, радаваліся, абураліся і сумавалі...
    Але вось, напрыклад, аб чым думаў пісьменнік тады, стоячы ў цяні дрэва вечнасці: «Кіеў быў зусім малады. Полацк трохі старэйшы. Осла не было. Масквы не было. Hi Берліна, ні НьюНорка, ні Рыгі... А ён ужо рос».
    Заўважу: і Мінска тады яшчэ не было. Атрымліваецца, што дуб «быў сведкам усёй пісанай нашай гісторыі. Сведкам канца родавага строю, сведкам з’яўлення князёў і ўвядзення хрысціянства, сведкам разгрому беларусамі татарскай навалы, сведкам паўстання семнаццатага стагоддзя і сведкам апошняй вайны».
    10
    Далей Уладзімір Караткевіч піша: «Крый божа стаць яму сведкам вайны атамнай, сведкам канца чалавецтва і сваёй смерці разам з ім». Упэўнены: «Такога не будзе». Маўляў, «залог гэтага — мудрыя чалавечыя вочы, чорныя рукі і апошні водсвет захаду на вяршыні дрэва вечнасці».
    Класік верыў у чалавечы розум. Дакладней, у розум чалавецтва. Шмат што змянілася ў нашым жыцці з таго часу, калі ён стаяў перад волатам. Былі, ёсць войны, якія так або інакш закранулі і нас. Афганская, напрыклад, на якой загінула столькі і беларускіх хлопцаў... Быў Чарнобыль і ёсць. Рэальны. Наступствы якога для ўсёй нашай зямлі, тым больш для Палесся, вядомыя. I ёсць духоўны Чарнобыль, які, напрыклад, давёў ужо да таго, што нашы, свае манкурты часам імкнуцца супрацьпаставіць беларускіх пісьменнікаў свайму ж народу. I хоць гэта ў іх не атрымліваецца, але — усё ж...
    Так, Уладзімір Караткевіч верыў у наш розум. Чытаем: «У гэтай дубраве не павінна стукаць сякера. Уся з шасці сямісотгадовых дубоў, яна павінна зрабіцца запаведнікам велічы, сведчаннем таго, што можа даць наша зямля». Але, шмат што можа...
    Наіўным быў класік ці не, калі пісаў далей тое, што я зараз працытую, падумайце самі... «Так, гэтай дубравы (мабыць, і ўсіх падобных дубраў.— У. С.) нельга пілаваць ні ў якім разе. Патрэбен закон. Ніякая выгада не заменіць тут вялікай духоўнай страты. Унікальныя дрэвы, якіх, напэўна, няма больш нідзе ў Еўропе. А ўжо ў такім масіве — напэўна няма. Іх трэба бараніць, прыводзіць сюды іншаземцаў, каб дзівіліся, прыводзіць сюды кожнае дзіця, каб бачыла і на ўсё жыццё праніклася сыноўняй павагай да зямлі, якая дала жыццё яму і здолела нарадзіць гэткіх волатаў».
    Як мастак ён абагульняў. I прадбачыў. Проста як чалавек задумваўся: чаму мы так бяздумна губім прыроду, наш агульнанародны скарб, які не мае кошту? I, стоячы каля волата, захапляўся, што вяршыня дрэва вечнасці чалавеку недаступна, што туды не забрацца. Радаваўся: «Нельга было ўзлезці на
    Іа*
    11
    роўную калону, ды яшчэ ля самай верхавіны віўся ля адзінага маленькага дупла «дымок»: дзікі свепет. Яго ніхто не мог дастаць. Дзед казаў, што свепет там быў яшчэ ў гады ягонага (маецца на ўвазе старога палешука, які прывёў Караткевіча і Забалоцкага да дуба.— У. С.) дзяцінства».
    1 вось яна, драматургія, як кажуць «кіношнікі». А ў рэальнасці драма рэчаіснасці: «кара на вышыню чалавечага росту пакрыта драбнюткімі выразнымі літарамі. Так бы мовіць — пакінулі сляды на твары зямным і прылучыліся да вечнасці». I далей: «Ці ж не малпы?»
    ...Ведаю, што нельга, а ўсё ж імкнуся, спрабую злучыць часы: дзяцінства старога палешука, які прывёў пісьменніка і кінематаграфіста да волата, год падарожжа Уладзіміра Сямёнавіча, дзень сённяшні... Так некалі, магчы.ма, яшчэ ў гады маленства старога, дрэву маліліся — што далёкія нашы продкі так рабілі, дык несумненна... Караткевіч і Забалоцкі ўбачылі на дубе сляды варварства... А мы, у час свайго падарожжа,— паўсюль... Шмат дубоў па берагах Случы і Прыпяці чалавек знішчыў і пакалечыў. Нямала палескіх дубраў высечана...
    Саша Танчынскі па сваёй волі змагаецца за палескую прыроду. I многія яго за гэта не любяць дый пагражаюць. Асабліва прышлыя браканьеры. Тутэйшы люд як можа змагаецца з варварства.м прышэльцаў з іншых месцаў, асабліва з гарадоў нашых, і Мінска таксама.
    А люд мясцовы ў сваёй большасці — добры, спагадлівы — сапраўдныя дзеці прыроды. Напрыклад, мы трапілі ў аварыю — прабілі адну гумовую гандолу нашага катамарана, дык мясцовыя рыбакі самі прыйшлі на дапамогу і праз нейкае сваё «радыё» перадалі пра здарэнне нашым сябрам у Жыткавічы. Тыя ж ужо цёмным часам нас выратавалі. Былы бакеншчык, пенсіянер з Верасніцы Яўген Іванавіч Шчур, зусім невядомы нам чалавек, на сваёй маторцы прывёз да нас Валодзю Гаўрыловіча, яго сына Дзяніса, Валодзю Кустава з сынам Лёшам, сяброў нашых. А тыя і так ужо, як кажуць, паднялі на ногі ўсё наваколле, шукаючы нас: не
    12
    прыбылі на сустрэчу ў прызначаны час! (Трывога: людзі зніклі на вадзе!..)
    Знайшліся...
    Так, Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч любіў палешукоў за шчырасць і бескарыслівую дабрыню. I мы — таксама.
    Падарожжа сваё пасля аварыі мы вымушаны былі прыпыніць. Яўген Іванавіч Шчур адбуксіраваў наша судна на сваёй маторцы спачатку супраць цячэння Прыпяці, потым — па ціхай старыцы да Верасніцы. Там у яго хляве і зімаваў наш катамаран да лета. Мы збіраемся ісці далей па шляхах Уладзіміра Сямёнавіча. Туды, дзе сёння, як некалі ён прадбачыў, — запаведная зона. дзе дзейнічае закон, накіраваны на захаванне флоры і фауны (расліннага і жывёльнага свету) рэгіёна, яго водных запасаў (рэк, азёраў).
    Некалькі гадоў таму створаны тут нацыянальны парк «Прыпяцкі». Пад дзяржаўную апеку ўзята тэрыторыя з мноствам дубраў, рэк, азёраў. Своечасова. Бо, паўтаруся, вельмі ж мае патрэбу ў абароне ад кепскага чалавека гэта наша зямля (ды ці толькі гэта?). Зямля, якую Уладзімір Сямёнавіч назваў «вечнай паэмай».
    Кастальская крыніца* Горак
    Падарожнічаючы па купалаўскіх і коласаўскіх мясцінах, пераконваешся: у любой вёсачцы, паселішчы, горадзе, дзе яны бывалі, людзі ведаюць пра Песняроў і помняць іх творы. У Вязынцы, Мікалаеўшчыне, Акопах, Яхімоўшчыне, Ляуках толькі спытай, пакажуць табе іх сцежкідарожкі, дзе спыняліся, чыталі людзям свае творы, проста размаўлялі, раскажуць, як дапамагалі словам і справай. Вось і ў Горках, толькі варта было нам з паэтам Алесем Пісьмянковым спытаць у першага,
    * Кастальская крыніца — крыніца на гары Парнас у I рэцыі, якая, лічылася, натхняла паэтаў і музыкантаў.
    13
    хто нам трапіўся — на выгляд простага працоўнага чалавека,— як знайсці гару Парнас, було дакладна сказана «як». 1 яшчэ нам паведамілі, што ў 20х гадах мінулага стагоддзя там бывалі Купала і Колас: Парнас — месца ў горадзе знакамітае.
    Вядома, калі гэта нас цікавіць, то лепшага «правадніка» чым Уладзімір Ліўшыц, дырэктар мясцовага гістарычнаэтнаграфічнага музея, не знайсці. Яшчэ раней ад калегпісьменнікаў чулі, што Ліўшыц — мясцовая знакамітасць... А мы яшчэ з Мінска па тэлефоне дамовіліся, што ён на Парнасе нас будзе чакаць.
    Парнас — недалёка ад сельгасакадэміі. Якуб Колас і Янка Купала тут бывалі не раз. У тым ліку і разам. Гара — не гара. Пагорак. Векавыя дрэвы, на голлі якіх ужо наліліся моцай пупышкі, велічна стаялі ў ледзь зеленаватым свячэнні на вясновым сонцы. Людзі зграбалі смецце, палілі леташняе лісце: казалі, што на Парнасе рыхтуюцца паставіць памятны знак у гонар Песняроў — вершы яны тут чыталі, слухалі мясцовых паэтаў...
    Гара славіцца і тым, што, як сцвярджаюць многія даследчыкі, гэта пра яе ішла размова ў бессмяротнай паэме «Тарас на Парнасе». Нагадаю, што ўпершыню яна была надрукавана 16 мая 1889 года ў «Мннском лнстке» і стала хрэстаматыйным творам. Навукоўцы ўсё спрачаюцца аб яе аўтарстве, называюцца розныя, але...