Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
«Бібліятэка...» была заснавана ў 1988 годзе пры самай актыўнай падтрымцы кіраўніцтва рэспублікі.
I вось у наш час «Бібліятэка часопіса “Маладосць”» зза фінансавых цяжкасцей (яна не можа быць самаакупнай, гэта бясспрэчна) перастала выходзіць. Пакуль ніхто не можа сказаць: часова або назаўсёды... Запомнім як факт з гісторыі нашай літаратуры: за гады свайго існавання тут было выдадзена, падкрэслю, не на аматарскім (літаратура аматарства не прызнае), а на высокім мастацкім узроўні больш за 150 кніг. Больш сотні маладых, па сутнасці, пачынаючых пісьменнікаў дзякуючы «Бібліяіэцы...» заявілі свету аб тым, што ёсць яны, канкрэтныя творцы, носьбіты роднага слова, роднай культуры... Амаль усе дэбютанты сталі членамі нашага Саюза менавіта па кніжках, выдадзеных у «Бібліятэцы...». Сёння, напрыклад, нельга ўявіць нашу літаратуру без Юры Станкевіча, Людмілы Рублеўскай, Алеся Наварыча, Вольгі Куртаніч, Галіны Багданавай, Барыса Пятровіча, Анатоля Казлова, Віктара Праўдзіна, Янкі Лайкова і многіх, многіх іншых празаікаў, паэтаў, крытыкаў, хто сваю першую кнігу выдаў у «Бібліятэцы часопіса “Маладосць”». I, вядома ж, без імені Андрэя Федарэнкі.
А зараз давайце ўявім, што такой «Бібліятэкі...» у нас не было. Мы ведаем, як цяжка, a то і зусім немагчыма ў апошняе дзесяцігоддзе было выдацца з першай кніжкай пачынаючаму
20
літаратару ў «Мастацкай літаратуры», у «Юнацтве»... Хаця мне могуць сказаць, маўляў, за гэты час у нас узнікла мноства прыватных выдавецтваў. Вядома... Толькі не будзем забываць, што пачынаючым літаратарам, каб там выдацца, трэба плаціць грошы, якіх ні ў каго з іх няма. I не будзем забываць, што ні адзін дэбютант «Бібліятэкі...» не пісаў і не піша дзеля забавы, а піша таму, што мае талент, Богам дадзены...
Я не згодзен з тымі, хто лічыць нашу, падкрэсліваю, беларускую, нацыянальную літарагуру «лялькай». Лухта гэта ў адносінах да яе, гульня ў заходнюю моду. У той сітуацыі, у якой мы апынуліся, давайце будзем зыходзіць з простай ісціны: беларуская літаратура сёння. як ніколі, акрамя сваіх «чыста» літаратурных задач ці функцый (няважна) накіравана на захаванне мовы, гісторыі, духу культуры нацыі...
Зрэшты, як казалі мне некаторыя пісьменнікі пасля публікацыі ў «Советской Белорусснн» Андрэевага інтэрв’ю, іх парадаваў яго аптымізм і ўпэўненасць, што «белорусскнй язык будет постепенно, но неуклонно расшнрять свон граннцы в жнзнн. Прежде всего благодаря лнтературе».
I мне хочацца быць аптымістам і верыць у гэта. Але ж не выдадзены твор фактам літаратуры не з’яўляецца і наогул ніякіх функцый не выконвае. Нават «лялькі».
«Прапісныя ісціны»,— скажа іншы чытач. Несумненна. 3 прапісных ісцін складаецца жыццё, калі ўжо так... Дык вось, тое, што «Бібліятэка часопіса “Маладосць”» перастала выходзіць або часова прыпынілася, у многіх выклікае трывогу: дзе пачынаць нашай змене?..
21
«У Беларусі я адчуваю сябе сваім...»
(Расійскі драматург Якаў Касцюкоўскі)
— Якаў Аронавіч, мы ўжо столькі часу пабылі з вахп, дык дазвольце перайсці са звычайных пытанняў — што, дзе, калі, як?..— да «правакацыйных». Тым больш што вы любіце гумар, размаўляеце з намі з гумарам бы з добрай самаіроніяй.
— Давайце...
— Але, б 'юся аб заклад. што пераважная большасць гледачоў «Аперацыі "Ы”...», «Каўкаўзскай паіонніцы» і «Брыльянтавай рукі» нават не падазраюць, што там акрамя Гайдая былі яшчэ і вы са Слабадскім. Паўсюль толькі чуеш — ад тэлебачання, перад дэ.манстрацыяй карціны, да іншых «продвйнутых» «кінаспяцоў»: «Гайдаевскйе картйны...» He крыўдна?
— Ніколькі. Кіно — калектыўная праца, і, вядома, рэжысёр — галоўная фігура. Важна, што фільмы, а мы зараз гаворым пра іх, паглядзелі і глядзяць мільёны кінагледачоў.
1 калі ты ідзеш працаваць у кіно, дык павінен быць падрыхтаваным да таго, што «лаўры» могуць быць іншыя. Вось гэтага, здаецца, часам не разумеюць многія маладыя літаратары, якія вырашаюць займацца кінадраматургіяй... A потым, калі, скажам, стужка становіцца папулярнай, пачынаюць высвятляць, дзе чыё і што... Для калектыўнай творчасці гэта кепска — з такімі амбіцыямі лепш за ўсё тварыць аднаму. Мы ж над сцэнарыямі працавалі ўтрох. I зараз, асабліва калі ўжо з жыцця пайшлі дарагія мне людзі, мае сябры Морыс Слабадскі і Леанід Гайдай, наогул так пытанне ставіць нельга.
— А каіі вы чуеце. чытаеце, маўляў, у гэтым гайдаеўскім фільме акцёр Н. прыдумаў гэта, а ў тым — тое...
— Няхай кажуць. Я ведаю, як бы ні пісалі журналісты, быццам актрыса Н., якая б таленавітая ні была, прыдумала лепшую сцэну філь.ма, дык гэта не так. Але я помню яе на здымачнай пляцоўцы зусім разгубленай, яна не змагла прыду
22
маць ні цікавай рэплікі, ні добрай сцэны. Але тым не менш на сваіх выступленнях, па тэлебачанні кажа: «Я»... Між іншым, выдатны акцёр і выдумшчык, таксама мой сябра, якога таксама ўжо няма, Юрый Нікулін у такіх выпадках іранізаваў: маўляў, хай кажа, а табе шкада? I я скажу, так цікавей. I ён меў рацыю: за яго смехам, гумарам, іроніяй заўсёды бачылася сапраўдная чалавечая мудрасць.
А зараз ужо не важна, хто з нас трох прыдумаў фразы, якія сталі крылатымі, тыпу: «Огласнте весь спнсок!», «Надо, Федя, надо!», «От ревнзям нас может спастн только кража», «Руссо турнсто, облнко морале» і інш. Мне здаецца. што многім людзям, асабліва тым, у каго ёсць пачуццё гумару, самаіронія, без іх было б сумнавата. Затое я дакладна кажу, што, напрыклад, фразу Ноны Мардзюковай: «Я не уднвлюсь, еслн ваш муж тайно посеіцает любовннцу» нам падараваў адзін даволі дасціпны супрацоўнік з органаў, які нас курыраваў. У фільме ж было знята, запісана так: «Я не уднвлюсь, еслн завтра выясннтся, что ваш муж тайно посешает сннагогу».
Які быў скандал!.. На ўсіх узроўнях. Нас прымушалі рабіць перазапіс сцэны за свой кошт, у чым нас толькі не папракалі! I раптам той малады чалавек усім чыноўнікам і вялікі.м майстрам кіно сказаў, маўляў, аб чым спрэчка? Замест «сінагогу» па жэстыкуляцыі лёгка кладзецца — «любоўніцу»...
Канечне, прыемна, што фільмы так доўга жывуць, што іх і зараз паказваюць розныя тэлеканалы, што яны зразумелыя кожнаму, хто іх глядзеў, што яны зразумелыя нават «бабульцы з ЙашкарАлы».
— Чаму менавіта гэтай бабульцы?
— Я вам адкажу так, як адказаў некалі журналістцы Марыне Падзоравай з «Московскнх новостей». Дык вось, на яе пытанне ці ўдакладненне, маўляў, вы сказалі — утрох, маецца на ўвазе піша.м, я адказаў (цытуе па кнізе «Кннокомеднн», Масква, 1998): «Утрох, таму што Гайдай прымаў у нашай працы самы жывы ўдзел. Я ўжо не памятаю, хто прыдумаў гэту дасціпную формулу, але і за пішучай машынкай, і на
23
здымачнай пляцоўцы адштурхоўваліся мы ад яе: каб было зразумела бабульцы з ЙашкарАлы. Чаму менавіта бабульцы і чаму менавіта ў ЙашкарАле — не ведаю. Але мы рэгулярна цікавіліся адзін у аднаго: а гэта будзе зразумела бабульцы? Захоўваўся яшчэ адзін важны прынцып — у сцэнарыі нічога не павінна было пісацца «золатам па мармуры», колькі б ён ні шліфаваўся. Гэта давала прастору для імправізацыі на здымках, што страшэнна раздражняла начальства. На наша прымітыўнае пярэчанне: «Але так лепш!» — быў філасофскі адказ: «Лепшае — вораг добрага».
Так што імправізацыі на здымачнай пляцоўцы былі, і не толькі нашы. Якая зараз розніца? Ёсць жа цэласныя творы. Між іншым, зараз таксама ёсць людзі з былых кіначыноўнікаў, якія дзе толькі можна сцвярджаюйь, што ўсяляк садзейнічалі выхаду нашых фільмаў. Гэта ў корані не так. Калі хочаце, эпізод быў асабіста са мной... Вялікі кіначыноўнік не прыняў адну з нашых гэтых трох работ. выказаў нам шмат палітычных абвінавачванняў. Справа была перад выхаднымі, і можна толькі ўявіць наш стан два гэтыя дні, калі мы ў панядзелак прыйшлі ў Дзяржкіно, чакаючы расправы. I раптам са свайго кабінета насустрач вылятае той вялікі, вель.мі вялікі (прозвішча са згоды Я. Касцюкоўскага апускаем.— У. С.), абхоплівае мяне, першага з аўтараў, хто яму трапіўся, «адпускае» «сціплы», як у Палітбюро было прынята, мужчынскі засос: «А што я вам казаў! Які выдатны фільм!..»
Ад нечаканасці і сполаху ў мяне адняло мову, я нават не змог прасіпець, што ён два дні таму казаў адварогнае. 1, можа быць, добра, што не паспеў. А ўсё ў тым, што CAjM Леанід Ільіч, вялікі аматар кіно, паглядзеў на дачы карціну і яна яму дужа спадабалася. Як яна да яго трапіла? Проста папрасіў. каб прывезлі паглядзець нешта новае. Яго памочнік пазваніў у Дзяржкіно, а там далі нашу карціну: начальства не было.
Увоіуле ж павінен сказаць, што тады фільмы глядзелі члены Палітбюро і кандыдаты ў члены Палітбюро. Кажу шчыра не таму, што я зараз у Беларусі: ваш Пётр Міронавіч
24
Машэраў неаднойчы на тых праглядах нас падтрымлівау... Цікава, канечне, было наглядаць, як розныя кіна і літначальнікі паводзілі сябе і з намі, радавымі творцамі. і з высокім дзяржаўным начальствам. Можна пісаць раманы, здымаць кіно. Вось, напрыклад, як гэта было з Мікітам Сяргеевічам на адным прыёме, на якім і я прысутнічаў. Я тады пісаў для Тарапунькі і Штэпселя, між іншым, пісаў ім гадоў 15. Дык Юра Цімашэнка (Тарапунька), (Штэпсель — Яфім Бярэзін.— У. С.), які на дух не пераносіў лізаблюдства, доўга назіраў за дзеячамі, што круціліся каля правадыра. 1 тады, між іншым, як і зараз у кіраўнікоў дзяржавы. адны прасілі ў Хрушчова званні, другія — кватэры. трэція — дачы, чацвёртыя — магчымасць выдаць збор твораў... Дык вось, не вытрымаў Юра. і калі чарговы літчыноўнік нахіліўся да сп’янелага Мікіты Сяргеевіча. нешта выпрошваючы, закрычаў:
— Вылезь з вуха!..
«Вылез». Мікіту Сяргеевічу гэта вельмі спадабалася, ён заўсміхаўся, і калі далей нехта, дачакаўшыся сваёй чаргі, нахіляўся да «правадыра», той злёгку ківаў галавой Тарапуньку, падаваў знак. I Юра крычаў:
— Вылезь з вуха!..
Увогуле, калі я працаваў з Тарапунькам і Штэпселем, дык Юра аддаваў аўтару належнае. Іх вельмі любілі людзі, усюды былі аншлагі, ім апладзіравалі. Дык ён спыняў: «Што вы нам апладзіруеце? Апладзіруйце Касцюкоўскаму, гэта ён...» У маладыя гады ўспрымалася, вядома, з прыемнасцю.
— Якаў Аронавіч, крыйіачку аб тым, як асабіста вы пачалі працаваць са Слабадскім. I вось чаму: мы вельмі паважаем Морыса Раманавіча як пісьменнікасатырыка, гумарыста. Некалі зачытваліся яго «Новымн похожденйямй бравого солдата Швейка». I яшчэ, і ў Навума (паэт Наву.м Гальпяровіч прысутнічаў пры размове.— У. С.) і ў мяне асабіста надзвычай паважлівыя адносіны да пісьменнікаўфрантавікоў — і нашы бацькі ваявалі. Слабадскі, як і вы, і як Гайдай,— ваяваў. I сёння, калі, скажам прама, гэта ўжо