• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    25
    не ўсімі як належыць цэніцца, мы падкрэсліваем: пісьменнік быў у вайну там, дзе ўвесь народ. I гэтым усё сказана.
    — Вайна — асаблівая тэма. Скажу пакуль адно: яна высвеціла ў кожным і лепшыя, і горшыя якасці... Мы ж, вядома, не толькі я і Леанід, малады.мі пайшлі на вайну — Морыс, праўда, быў старэйшы за нас, ён з 1913 года, я з 1921га, a Леанід з 1923га. Пайшлі на фронт мае сябры па знакамітым Маскоўскім інстытуце літаратуры, філасофіі і мастацтва, у якім, між іншым, вучылася нямала беларусаў.
    — Там былі і некаторыя нашы тсьменнікі — Алесь Жаўрук і іншыя...
    — Але тады мы амаль усе былі пісьменнікі... 3 гарадоў і вёсак. 3 усіх куткоў краіны.
    — Дарэчы, там тады вучыўся Мікалай Мацко са Старадарожчыны, мой старэіішы сябра, я з ім разам у свой час прайаваў у Дзяржкіно. Дык калі мы глядзелі вайіы фільмы, падпалкоўнік у адстаўцы Мікаіай Емяльянавіч Мацко прасіў мяне як чалавека, што нібы бліжэй да мастаірпва, даведацца, ф не вучыліся вы разам з ім. Казаў: «Адчуваю, гэта наш Яшка Касцюкоўскі, гумарыст». А я не даведаўся: не ведаў як. Нямаўжо Мікалая Емяльянавіча, таксама вашага інстытуцкага франтавіка.
    — Уладзімір Пятровіч. можа быць, памятаю менавіта яго, Мацко. Памятаю Кольку аднекуль зпад Старых Дарог. Мы, галодныя гараджане, да беларусаўвяскоўцаў хадзілі есці. Хлопцы ніколі не скупіліся, прывозілі з дому. Сябравалі, як гэта бывае ў студэнцтве. Вайна ж нас параскідвала, і не ўсіх, хто ацалеў, пасля сабрала мірнае жыццё. Морыса да вайны ведаў... Увогуле ў мяне было два сааўтары. Першы — Вадлен Бахноў. Мы з ім абодва з Харкава, хоць я нарадзіўся ў Кіеўскай вобласйі. I свой першы сумесны твор мы напісалі яшчэ ў піянерскім лагеры. Потым жыццёвыя дарогі разышліся. Потым зноў разам — гэта з ім мы пісалі для Тарапунькі і Штэпселя. Разам працавалі над фільмам «Штрафны ўдар».
    26
    — Нядаўна паўтаралі net тэлебачанні фільм нашага дзяцінства. Мабыць, прайшло гадоў каля сарака...
    — He менш. Потым Бахноў пайшоў у пародыю, а я — у драматургію. Пасля ён пачаў пісаць прозу. I тут заўчасна памёр сааўтар Морыса Уладзімір Дыхавічны. I Морыс, які любіў працаваць у сааўтарстве. застаўся адзін. I я ўжо працаваў адзін. Вось тады наш агульны сябра, цудоўны пісьменнік Яўген Вераб’ёў сказаў мне: «Морысу Слабадскому цяжка аднаму, не хацелі б вы папрацаваць разам?» I працавалі мы разам да апошняга дня.
    — Якаў Аронавіч, вы шмат гаварылі аб пісьменніцкім сяброўстве, аб цане сапраўднай дружбы, аб бескарысліваіі узае.мадапамозе, шчырасці. Мы гэпіа не запісвалі: само сабой зразумела — пісьменнікі, народ асаблівы, на пошасць, паклёпы ды на простую непрыстойнасць не здольны. Вось такая, калі хочаце, наіўнасць дарослых людзей: жадаемае — за сапраўднае. Ведаю, сярод беларускіх пісьменнікаў у вас было і ёсць нямала сяброў.
    — Абсалютна так. Сяброў у мяне сярод беларускіх пісьменнікаў шмат. I ўвогуле, Беларусь для мяне — асаблівая зямля, асаблівыя людзі. Нас з Іначкай (дачкой) запрасіла ў госці адна з супрацоўніц «Іслачы». Гасціннасць беларуская — незвычайная і шчырая... Мы з вамі аб’ехалі шмат мясцін. Пабывалі на мемарыяле каля Івянца, дзе пахаваны .мае суайчыннікі. Будзем казаць прама: мабыць, нідзе так і столькі ў гады вайны мясцовыя жыхары не выратавалі людзей іншых нацыянальнасцей, як у Беларусі. Канечне, не выдзяляючы, не падзяляючы народы на добрыя і кепскія — кепскія людзі ёсць усюды,— скажу шчыра: беларусы мне вельмі і вельмі блізкія, бо так лёс склаўся. I па жыцці, і па творчасці. Па жыцці — сказаў. А ў творчасці падтрымліваў Пётр Міронавіч Машэраў. А яшчэ назаву Андрэя Макаёнка. Ён падтрымаў маю першую п’есу, будучы ў свой час членам Савета па драматургіі СП СССР. А гэта — крылы: вядомы драматург, з якім я тады нават не быў знаёмы...
    27
    Мы сябравалі і з Алесем Адамовічам. Я, можна сказаць, быў сведкам яго апошніх хвілін жыцця... Гэта было пасяджэнне Вярхоўнага Суда, калі слухалася справа аб маёмасці Міжнароднага літфонду. Мы сядзелі — Алесь Адамовіч, Булат Акуджава, Анатоль Прыстаўкін. Слухалі спрэчкі бакоў. I калі далі слова Адамовічу, з майго пункту гледжання, ён гаварыў надзвычай эмацыянальна не толькі па фактах судовых слуханняў. але і аб месцы літаратараў у новых умовах. Пасля ён сеў ля мяне і сказаў фразу, ва ўсялякім разе, апошнюю, якую я ад яго пачуў: «Дай Бог, чтобы онн меня услышалн...» ...Ён страціў прытомнасць, да гэтага вельмі сур’ёзна паставіліся Акуджава, Прыстаўкін... Я пабег шукаць урача. Урача не было... Старшыня суда плакала...
    За час, што я не быў у Беларусі, Мінск змяніўся непазнавальна. Гэта адзін з прыгажэйшых, а што чысцейшых — дакладна, горадоў, якія ведаю. Людзі вашы — светлыя тварамі. А гэта заўсёды прыемна госцю. Хаця, скажу шчыра, госцем я сябе ў Беларусі не адчуваю.
    ...Там, дзе пачынаецца боль,— пачынаецца літарат)ра
    (Празаік Анатоль Казлоў)
    — Ансітоль, я, былы «маладосцевец» з болыш чым дваццацігадовым стажам, памятаю. як 10 гадоў таму ты прышйоў на гэтую пасаду па сутнасір пачынаючым празаікам, аўтарам маіенькай кніжачкі: хваляваўся... Пасада гэтая, скажу шчыра, з аднаго боку, незайздросная: трэба перачытаііь тысячы старонак тэкстаў, маіадых і знакамітых аўтараў, каб адабраць у нумар і адрэдагаваць лепшае — прыкладча 180— 200 старонак. 3 другога — чакачче і радасці, і адкрыцця...
    — Так, тады я толькі дэбютаваў кнігай «Міражы ценяў». Але да гэтага скончыў ВНУ. Адслужыў у войску, папрацаваў
    28
    у некалькіх раёнках, закончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук. А яшчэ два гады працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя» загадчыкам аддзела нарысаў і публіцыстыкі. Тым не менш адчуваў нейкую ўнутраную супярэчлівасць, можна сказаць, наваі няўпэўненасць, калі Генрых Далідовіч, тагачасны рэдактар «Маладосці», прапанаваў мне гэтую пасаду ў часопісе. Я ўсведамляў адказнасць за творчыя лёсы тых людзей, і асабліва пачынаючых празаікаў, з рукапісамі якіх мне трэба было працаваць. Як кажуць, узважыўшы ўсе за і супраць, усётакі рашыўся. Былі тады ў мяне яшчэ некаторыя, так бы мовіць, падсвядомыя моманты. Асноўны: ці змагу я годна замяніць папярэднікаў, сапраўдных майстроў нацыянальнага слова, якія працавалі на гэтай пасадзе да мяне? Але сумненні хутка развеяліся: дапамагалі Генрых Далідовіч, Віктар Гардзей, Казімір Камейша, Янка Сіпакоў...
    Вядома, пасада загадчыка аддзела прозы ў любым часопісе не з лёгкіх. Штодзённая праца з рукапісамі, аўтарамі патрабуе аддачы. За кожнай жа старонкай тэксту стаіць жывы чалавек са сваім характарам, здольнасцямі, мысленнем і г. д. Галоўнае, як мне здаецца, у рэдактарскай працы трэба прытрымлівацца прынцыпу — не нашкодзь!
    Рэдактарства нечым падобна на дзейнасць урача. Эскулап мае справу з чалавечым целам, а мы, рэдактары,— з душой чалавека, яго ўнутраным светам. Але здараецца, нават не жадаючы таго, іншы раз можна пакінуць глыбокі, балючы, a то яшчэ які і страшнейшы шрам у сэрцы аўтара. Значыць, трэба старацца зразумець яго творчую душу, па магчымасці дапамагчы ўсвядоміць чалавеку яго плюсы і мінусы, не адштурхнуць. Мне здаецца, што ад няма чаго рабіць чалавек, які разумее, не возьмецца за сціло, не сядзе за чысты аркуш паперы. Бо, як пісаў класік грузінскай літаратуры Надар Думбадзе: «Там, дзе пачынаецца боль (маецца на ўвазе душэўны.— У. С.), пачынаецца літаратура». Гэта выток, штуршок да творчасці. Як атрымаецца і наколькі — ужо іншае пытанне.
    29
    А вось шчаслівыя моманты — калі прачытаеш рукапіс і бачыш: сапраўдная творчасць, палёт думкі, крынічная залацістасць мовы, вобразнасць і дзейсная жыццёвасць характараў персанажаў. He важна — апавяданне гэта або аповесць. Галоўнае — убачыць нараджэнне творчай асобы. У такіх выпадках трэба старацца быць асабліва асцярожным і чулым. Бо заўсёды ёсць небяспека недаацэнкі або пераацэнкі канкрэтнай працы канкрэтнага аўтара. У кожнага з нас свая псіхалогія, сваё самаўзвышэнне. Іншы раз важна ў спрэчных момантах, калі ты, рэдактар, няўпэўнены, калі сумняваешся — звярніся да калег па пяру. дай прачытаць рукапіс двум, тром пісьменнікам, паслухай, што яны скажуць. каб потым паведаць аўтару праўду. Вядома, кожны з нас можа памыляцца, а працуючы з аўтарамі, асабліва маладымі ды таленавітымі, гэта архінебяспечна! У «Маладосці» калектыўнае чытанне заўсёды шырока практыкавалася.
    — Павінен патлумачыць чытачам, што ты прыйшоў у літаратуру з літаб'яднання «Тутэйшыя». На жаль, сёння аб ім ужо мала хто ведае. А між тым там былі...
    — Так, гэта ўжо гісторыя літаратурнага працэсу. «Тутэйшыя» ў свой час, а гэта канец 80х мінулага стагоддзя (смешна, сказаў і адчуў сябе вельмі старым), былі шырокавядомыя не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. ГІра іх тады некалькі разоў пісала нават «Лнтературная газета» — орган Саюза пісьменнікаў СССР. Дык вось, у «Тутэйшыя» ўваходзіла некалькі дзесяткаў маладых, пачынаючых паэтаў і празаікаў, драматургаў і крытыкаў. Гэта ў першую чаргу наш тагачасны духоўны натхняльнік Анатоль Сыс, а таксама Вольга Куртаніч. Таццяна Сапач, Галіна Багданава. Андрэй Федарэнка і многія іншыя.
    Літаб’яднанне стваралася ў «супрацьвагу», як нам тады здавалася, закасцянеламу Саюзу пісьменнікаў БССР. Маладосць заўсёды імкнецца да эскперымента, да непрызнання і адхілення аўтарытэтаў. Гэта заканамерны працэс. Беларуская літаратура яго праходзіла і ў 20я гады. Але заўсёды ўсё вярталася «на кругм
    30
    своя». Бо на пустым месцы, без фундамента нічоіа трывалага не пабудуеш. Юнацкі максімалізм з гадамі адыходзіць, уступаючы месца ўсведамленню велічы нашых папярэднікаў — Багдановіча, Купалы, Коласа, Чорнага, Мележа, Танка, Панчанкі, Куляшова... Усіх тых, хто некалі пакінуў глыбокі след у нашай кулыуры.
    Нам жа, іх паслядоўнікам, ніхто не забараняе эксперыментаваць, спрабаваць, ствараць нешта новае, авангарднае...
    — Або працаваць, працягваючы традыгіыі...
    — Несумненна. Але жыццё не стаіць на месцы. а значыць, і творчы працэс патрабуе новых формаў, свайго «героя новага часу». Хаця і ў традыцыяналістыцы поспехі могуць быць не меншыя. Галоўнае — як...
    Але вернемся да «Тутэйшых». Думаю, што яны ў тыя гады падобраму паўздзейнічалі не толькі на нас, пачынаючых літаратараў, але і на Саюз пісьменнікаў рэспублікі наогул. У любым творчым асяродку павінен прысутнічаць элемент эксперымента, пошук новага, выйсце з «запечча», якое складалася дзесяцігоддзямі, пошук свайго гледача. чытача, слухача. Вельмі хочацца, каб і сёння, у пачатку новага тысячагоддзя, знайшліся маладыя здаровыя сілы, здольныя на эксперымент на нацыянальнай глебе. Менавіта на нацыянальнай, а не на капіраванні трохграшовай амерыканскай і заходняй «культуры». Бо менавіта зыходзячы са свайго СПРАДВЕЧНАГА, ментальнага сталі вялікімі, вядомымі ў свеце Фолкнер, Бене, Акутагава ды і сотні іншых выдатных асоб.