Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Ведаючы гэта, падумау: сярод шматлікай колькасці нашых пісьменнікаў ёсць знешне непрыкметны творца. нехта Віктар Гардзей, які, напрыклад, ніколі не імкнуўся ў начальнфкія крэслы, не дзяііў літаратараў на лепшых і горйіых, не належаў і не належыць ні да якіх груповак, не гуляе ні ў якія гульні, звады, а сціпла робіць сваю пісь.менніцкую справу, вынік якоіі такі: і дзеір з настаўнікамі чытаюць, і я помню многія яго вершы, у тым ліку і самыя першыя ў рэспубліканскім друку.
— Валодзя, што да звадак, калектыўнай бяспекі, то сапраўды: я кот, які гуляе сам па сабе, а ўсё ж, вядома, прыемна чуць твае ацэнкі, але тым не менш «ура!» крычаць не варта, ды і не будзем. Так. радкі з той, амаль саракагадовай даўнасці, «маладосцеўскай» падборкі ты працытаваў дакладна, што, мабыць, найперш сведчыць: і мы з табой даўно ўжо не маладыя, а памяць у нас яшчэ — ого! Гэта калі казаць пра нас з табой... У мяне захоўваецца нумар часопіса за лістапад 1966 года. Невялікая падборка. Усяго пяць вершаў. Але, як кажуць, яна натхніла мяне. Наперадзе былі вялікія надзеі... За плячамі — цэлыя два гады газетнай рамантыкі. Я ж у Ляхавіцкую раённую газеіу трапіў прама са школьнай парты. Там, на шчасце, тады сабраўся выдатны калектыў: Віталь Шталь, Васіль ПраскУраў, Іосіф Карпыза. А яшчэ раней я пазнаёміўся з ганцавіцкімі вядомымі паэтамі Міхасём Рудкоўскім, Іванам Кірэйчыкам, Міколам Купрэевым. Тут жа, на палескай зямлі, у маё жыццё трывала ўвайшлі Уладзімір Калеснік і Міхал Дубянецкі. Так што вучыцца было ў каго і, галоўнае, было чаму. Той жа Васіль Праскураў, з якім я працаваў у Ганцавічах амаль дваццаць гадоў, стаў вядомым нарысістам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Яго творы вывучалі (не ведаю, як
37
зараз) на факультэце журналістыкі БДУ. I, між іншым, выдатны журналістпрактык і выкладчык журфака, прафесар Барыс Васільевіч Стральцоў ставіў нарысы Праскурава студэнтам у прыклад: во журналістыка! На мяжы літаратуры, і не ў сталіцы, а ў раёне... Барыс Васільевіч, дадам, і сам цудоўны празаік, а зараз яшчэ і сааўтар знакавай кнігі «Публіцысты».
— Прабач, перапыню цябе, бо і я вельмі паважаў Васіля Праскурава: гэта была, як мяркую, журналістыка сумлення і духу, што вельмі рэдка сустрэнеш сёння, і добрая літаратура...
— Несумненна... Праскураў, між іншым, і раіў звярнуцца з вершамі ў «Маладосць». А ў «Маладосці» быў цікавы «збор» пісьменнікаўсупрацоўнікаў. I сярод іх — добры, цудоўны чалавек і таленавіты паэт Мікола Аўрамчык, між іншым, твой зямляк...
— Напрамкі — каля 50 вёрст Плёсы ад майго Скачка...
— Але... Колькі «геніяў» ён заўважыў і ў шляхдарогу блаславіў! Мяне, напрыклад, пахваліў нават па тэлебачанні. Можаш уявіць, што гэта значыла для перыферыйнага жыхара, па сутнасці, вяскоўца, супрацоўніка раённай газеты (сталічныя журналісты на нас паглядалі звысоку, ды і многія тамашнія паэтыравеснікі). Тады ж само званне — пісьменнік — мела аўтарытэт неймаверны, вось і ў Аўрамчыка, без перабольшвання, ён заслужаны, а не штучна створаны. I Мікалаю Якаўлевічу я ўдзячны: чалавеку, паэту... Сімвалічна, што вось ужо адзінаццаты год я працую ў тым жа самым маладзёжным часопісе загадчыкам аддзела паэзіі. Пасада быццам у спадчыну. Мой настаўнік Мікола Аўрамчык «матаў нервы» тут амаль 30 гадоў.
Што ж датычыць школы, дзе вучні з настаўніцай чыталівывучалі мой твор, які не прызначаны для вывучэння, дык, упэўнены, перш за ўсё гэта дзякуючы Валянціне Пятроўне Герасімавай, з якой мы пазнаёміліся па тэлефоне. Мяне вельмі і вельмі ўразіла яе эрудыцыя, яе веданне беларускай літаратуры: выкладае ж гісторыю. Валянціна Пятроўна наогул апавяда
38
ла шмат цікавага пра сваё захапленне матчыным словам. У нрыватнасці, дужа любіць творчасць Ніла Гілевіча. Яго «Родныя дзеці» — яе настольная кніга. Ды вось бяда: усім давала чытаць і нехта забыў вярнуць. Цяпер нідзе не можа знайсці. Калі цяжка на душы, Валянціна Пятроўна чытае яшчэ I. Шамякіна. I. Мележа, Я. Брыля, 1. Пташнікава, не кажучы ўжо пра Я. Коласа, Я. Купалу, М. Багдановіча. Напрыклад, параіла адной настаўніцы «Золак, убачаны здалёк», дык тая назаўтра прыйшла радасная: колькі святла... I яшчэ, вядома, прыемна: недзе далёка ў нейкай вёсцы ў чыёйсьці душы дабро.м адазвалася тваё слова... Абавязкова з’ездзім туды.
— Віктар, першы твоІі зборнік называўся «Касавіца». Я ведаю, мы ж з табой іюбач у «Маладосці» папрацавалі шмат гадоў, выйшаў ён у свет, як бы гэта мякчэй сказаць, з некапюрым спазненнем. Тады табе ўжо ішоў трэці дзесятак.
Сам вінаваты. Паслаў я рукапіс у выдавецтва па пошце і... забыўся. Хаця ўжо ведаў ад пісьменнікаў, што 3—4, a то і 5 гадоў трэба чакаць. Кніг тады выдавалася многа, але маладых, сам ведаеш, не вельмі песцілі. Праўда, хутка выдаваліся набліжаныя да выдавецтва, да СП, пасадавыя хлапчукі і дзяўчынкі і г. д. А праз тры гады Хведар Чэрня. які там працаваў рэдакзарам, адкапаў мой рукапіс у нейкай шафе. Рукапіс, аказваецца, нават не быў зарэгістраваны. Прыйшлося пачынаць усё спачатку. А тут якраз і новае выдавецтва стварылася «Мастацкая літаратура» — з назначэннем сюды загадчыкам рэдакцыі паэзіі Уладзіміра Паўлава... Аб тым даўнім здарэнні ніколькі не шкадую. Мабыць, усё, што ні робіцца,— усё да лепшага. Ну, быў бы ў мяне «лішні» зборнік. А карысці?
Ты.м не менш, Віктар, на сённяшні дзень ты ebidav нямала сваіх паэтычных кніг. Апошняя — «Межань». Я ўжо гаварыу: людзі кнігу чытаюць, напрыклад, адзін літаратар па тваіх вершах з яе нават апублікаваі’ апавяданне: спадабалася чалавеку, узяў ды і npaeev сваю «лінію» праз прозу ад твайго верша да верй/а. Вось табе, Канстанцінавіч, замест газетнаіі рэцэнзіі! I я асабіста вельмі высока
39
ацэньваю «Межань», як і ўсю тваю паэтычную творчасць (пра прозу — пасля...). Вось прыехаў учора з лесу, дзе проста хадзіў, каб адпачыць ад тлуму, а ў гаіаве твае радкі з гэтай кнігі:
Азалела чырвань на каліне, Ды і дождж ужо не грыбасей. Сёння з болем у пралётным кліне Налічыў я толькі сем гусей.
Рэч не ў тым, што шэрыя нябёсы, I не трэба сумных мне сустрэч; Праплываў у крыўдзе жур бялёсы Ды маўчаў, і вось у гэтым рэч.
Тут, за Вязынкаю, на пагорках, Дзе стаяць Купалавы дубы.
Як убачыў — уздыхнуў я горка:
Крыл узмах павольны і слабы.
Дай вам Бог вярнуцца без урону, Ды крычы ж. важак, перад людзьмі! Будзе сніцца мне цяпер да скону Клін гусіны лікам да сямі.
He 6vdy каменціраваць. Скажу, аднак, што гэты «клін гусіны лікам да сямі» і я разам з іншымі таварышамі, калі былі ў Вязынцы адной ііудоўнай восенню, бачыў. Hi ў каго з паэтаў так, як у цябе, не адбілася ў свядо.масці. Ды і ў мяне — як самота, і толькі. У цябе ж, мабыць, зрок сапраўднага паэта... Але вернемся да кнігі «Межань». Цікава, што ду.мае пра яе сам аўтар?
— Перш за ўсё я далёкі ад думкі, што на прэстыжны літаратурны конкурс можна накіроўваць слабыя рэчы, зборнікі паэзіі, прозы, драматургіі, пакрытыя пластом дваццацігадовага пылу, хоць і ў новай, часта шыкоўнай вокладцы. Візуальная ацэнка — яшчэ не ўсё. Галоўнае — у змесце, у арыгінальнасці, у адкрыцці тэмы. Кніга — гэта надоўга. Сэнс маёй кнігі — у
40
яе назве. Межань у прыродзе — спякотная летняя пара, калі на рэках і азёрах назіраецца самае нізкае стаянне вады. У маёй паэзіі шмат смутку, шмат болю, але, як казаў класік, «печаль моя светла». 3 анатацыі: «Зборнік «Межань» ствараўся на высокай ноце хвалявання і ўзрушэння чалавечага духу. У ім пастаянна адчуваецца “сум імпрэсій неўтаймоўных, горыч сімвалаў сляпых”». Зрэшты. аб сваёй паэзіі я нічога лішняга і прадузятага не думаю. Хай чытач, калектыў думае, калі ў іх будзе такая душэўная патрэба...
Што да працытаванага табой верша, які нарадзіўся ад убачанага адной восенню ў пералеску, над полем, над купалаўскімі дубамі ў Вязынцы, дык у маю душу запала так. як сказаў, у душу іншых, у тваю, напрыклад, легла пасвойму. Помніш, мы тады з табой ды яшчэ з двума чалавекамі з нашай былой рэдакцыі час га ездзілі на электрычцы ў Вязынку. He столькі па чорныя грузды, якіх было там процьма, а як ты казаў: «На спатканне з восенню». 1 быў з намі цудоўны паэт, наш сябра Віктар Стрыжак.
— Адрынуты ад усіх, адзінокі «Радзімы вечны даннік», які да нас гарнуўся душой... Свет.іы, самотны паэт...
— I мы да яго... Так, светлы, самотны паэт. Сапраўдны... Здалёк, можа, праз год, усё і ўбачылася мне так: «Клін гусіны лікам да сямі». Хацелася ж, каб насуперак усяму ён вярнуўся без урону... Што ж, геніяльныя паэты часта бываюць пералётнымі птушкамі. Сябры неяк перадалі мне падборку вершаў Віктара Стрыжака, якіх няма ў яго кнізе «Рэха журбы». Калі ўлягуцца пісьменніцкія страсці, аддам гэтыя цудоўныя творы ў «ЛіМ». Вось бы дзе выдаць невялікую ўвогуле Стрыжакову спадчыну, ды заадно і ўзноўлены мною рукапіс кнігі Міколы Федзюковіча «Краса дзён», які быў страчаны, здаецца, яшчэ пры жыцці паэта!
Але, Віктар, калі ўжо на тое пайшло, дык не будзем самі недаацэньваць цябе як творцу. Так, пачынаў ты ў літаратуры як паэт. Зрэшты, будзе праўдай, калі скажу не толькі сваё, але і пачэртутае мной са шматлікіх рэцэнзій
2а Зак. 463
41
на тваю паэтычную творчасць — цудоўны лірык Гардзей. / вось зараз, у тым жа «Межані».— майстар імпрэсій, a можа, і нават адзін з першаадкрывальнікаў і.х — жанру, пакуль йіто, здаецца, малавядомага ў беларускай паэзіі. Але гэта яйічэ не ўсё. У Гардзея ж і проза выдатная, або, паруску кажучы, «аховая». Помніцца, «самую шырокую прэсу» ў свой час атрымалі твае празаічныя кнігі «Дом з блакітныйі аканіцайі», «Карані вечнага дрэва», «Уратуй ад нячыстага», раман, надрукаваны ў «Маладосці», паўтаруся: кнігай ён пакуль так і не выіішаў, «Бедна басота», трылогія (таксама часопіс) «Аселіца ў басейне Чорнага мора».
Я ўжо гаварыў: Гардзея людзі чытаюць. Дык і сакрэт выдам... Калі ў «Маладосці» машыністка, дарэчы, даволі не безгустоўная ў літаратуры, тваю аповесць «Дом з блакітнымі аканіцамі» перадрукоўвала перад наборам, то адмовілася браць грошы за сваю працу. Маўляў, я за выдатныя рэчы таты не бяру. Многія ж пісьменнікі, сам ведаеш, найперш у машыністак пытаюць: «Ну як?..»
Гэта я ўспомніў для чытача: і такой бывае пісьменніцкая кухня. Да цябе ж пытанне: што азначаюць гэтыя пастаянныя «перабежкі» то ў прозу, то ў паэзію, то ў дзіцячую літаратуру?