• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Журба і радасць Уладзіміра Скарынкіна
    — Уладзімір Максімавіч! Дазвольце сказаць пра Вас як увогуле пра перакладчыка. Дык вось, пра паэта Уладзіміра Скарынкіна як перакладчыка, перш за ўсё з рускай мовы, чытачы загаварылі пасля выхаду ў нас кнігі вершаў Мікалая Рубцова «Рускі агеньчык».
    — Гэта вельмі дарагая для мяне праца. Амаль сто рубцоўскіх твораў. Ад «Детства» да «Звезды полей». Ад яе — да «Я буду скакать...» і «Элегнн». А выйшла кніга ў вельмі папулярнай тады серыі «Паэзія народаў СССР», якая існавала ў «Мастацкай літаратуры». Тады яшчэ Рубцова і ў Расіі амаль не ведалі. У нас жа наогул яго ведалі адзінкі. I вось...
    59
    — I таксама — адразу ж кніга ў вашых перакладах стала рзОкасцю. Выдатныя пераклады. Але я, напрыклад, шкадую, што ў ёй няма верша «Нензвестныіі». Здаецца, напісаны Рубцовым напрыканцы 60х гадоў, але які сучасны! Памятаеце:
    Он шел протвв снега во мраке, Бездомный, голодный, больной, Он носле стучался в баракн В какойто деревне лесной.
    Але не пусцілі: мабыць, бадзяга, злодзеіі. А калі
    Он умер, снегамн отпетый...
    А людн велн разговор
    Все так же, узнавшв об этом:
    Бродяга. Наверное, вор.
    Мабыць, сёння такі пранікнёны твор пра чалавечую глухату, жорсткасць рэдка сустрэнеш.
    — Сапраўды, выдатнейшы твор. Але, на жаль, кнігі той серыі мелі абмежаваны памер, і не ўсё лепшае, што створана Рубцовым, я мог уключыць у яе. Як бы там ні было, але тая кніга ў каторы раз абвергнула меркаванне, якое існавала і зараз існуе ў пэўных колах, маўляў, навошта перакладаць з блізкіх моў. Аказваецца, неабходна. I не толькі для ўзаемаабагачэння культур, моў і гэтак далей, але і ў чыста пазнавальным плане: у нас дзякуючы гэтаму перакладу даведаліся аб паэзіі Рубцова.
    — Ведаю, з таго часу, як кажуць, і акунуўся вядомы беларускі паэт Уладзімір Скарынкін у стыхію перакладу. Калегі пагаворвалі: так наогул і свае вершы пісаць перастане.
    — Сапраўды, вось ужо дзесяць гадоў я займаюся выключна перакладамі паэтычнай класікі, хоць вершы пішу практычна столькі, колькі сябе помню, друкуюся з дзяцінства. I заўсёды хацеў быць паэтам.
    — А як жа тады тэхнічная ВНУ, у якую пайшлі пасля школы?
    60
    — А гэта — жорсткія патрабаванні жыцця. Я нарадзіўся ў 1939 годзе на Віцебшчыне. Вайну помню, перажыў яе нялёгка, як і ўсе мае равеснікі. Разам з маці, калі мне споўнілася чатыры гады, быў вывезены ў Германію. Бацька загінуў на вайне. Цяжка жылося, холадна, голадна. Вырас. Паўстала пытанне, якой справе сябе прысвяціць. Хоць школу скончыў з залатым медалём і мяне прынялі б у любую ВНУ без экзаменаў, каб маці не трэба было дапамагаць мне вучыцца, паступіў у Рыжскае вышэйшае інжынернаавіяцыйнае ваеннае вучылішча, якое ў 1960 годзе ператварылі ў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі. А яшчэ таму, што многія пасляваенныя хлапчукі марылі аб авіяцыі. Пасля заканчэння дзевяць гадоў працаваў інжынерам у Мінскім аэрапорце і дванаццаць гадоў — начальнікам аварыйнавыратавальнай службы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Між іншым, будучы членам Саюза пісьменнікаў. Пісаў...
    — Што пісаў, дык зразумела: за гэтыя гады выдаў шэраг кніг паэзіі. Дазвольце, пералічу, яны ў маёй бібліятэцы ёсць: «Буслы над аэрадромт» (1969), «Гукавы барёр» (1972), «Чацвёрты разварот» (1974), «Дазволыіеўзлёт» (1975), «Bvгал атакі» (1982), «Пасадачныя агні» (1985) — называю толькі зборнікі, так або інакш звязаныя з авіяцыяй, прафесіяіі. Паэт і тэхнар...
    — Тэхнічная прафесія мне як паэту, думаю, дала шмат. Перш за ўсё, як гаварыў Рыгор Барадулін, сваю крылаіую тэму. У авіяцыі — усе рамантыкі: і юныя і выбеленыя сівізной. Ды я і сам невылечны рамантык: магу гадзінамі любавацца зорным небам, сядзець ля вогнішча, хадзіць на лыжах па зімовым лесе... Напэўна, авіяцыя і сфарміравала мяне як паэта. Хоць некаторыя калегі па пяру папракаюць: у Скарынкіна няма філалагічнай адукацыі... Быццам паэтамі не нараджаюцца, а іх рыхтуе толькі філфак або журфак...
    — Але гэта зразумела, Уладзімір Максімавіч. Шмат гадоў сцвярджалася: філалагічнае пакаленне... філолагі, журналісты... А калі так, дык і стварылася быццам бы
    61
    філалагічная. пісьменніцкая (я сам адсюль — журналіст) вотчына. I не зразу.меюць іншыя заканадаўцы ад літаратуры, што не філфакжурфак вучыць пісаць, а жыццё. Хоць, безумоўна, дар або ёсць, або яго няма... А ў Скарынкіна, тэхнара, калі хочаце, дар незвычайны! I ён, тэхнар, ці бачыце, за Дантэ, а зараз і за Байрана ўзяўся... Псіхалогія гэта вядомая, ва ўсе часы была і будзе і ў літаратуры, і ў іншых сферах дзейнасці...
    — Ды я, Валодзя, не з крыўдай гавару — з сумам, бо іншы раз у сябе дома з такімі меркаваннямі мы дзіўна выглядаем. У той жа Італіі, напрыклад, вядомы вучоны, дантэзнаўца прафесар Італа Борцы, калі мне ўручала прэмію Таварыства Дантэ Аліг’еры, з захапленнем падкрэсліваў: «Уладзімір Скарынкін з’яўляецца авіяцыйным інжынерам і. такім чынам, чалавекам навукі». I далей цытую не для таго, каб пахваліцца, а для канстатацыі паважлівых адносін італьянцаў да чалавека, які прыйшоў у творчасць з іншай сферы дзейнасці. «Яго,— мая, значыць,— тэхнічная падрыхтоўка дапамагла зразумець універсальны характар светаўспрымання Дантэ, які глыбока ведаў навуку свайго часу. і якая займае дастойнае месца ў тых частках «Камедыі», дзе гаворыцца аб яго разуменні сугнасці з’яў, светабудовы. Ён змог страсна апець...». (Гэта не пра мяне, вядома.)
    — А я ду.маю, што і пра Скарынкіна...
    — «...Ён змог страсна апець тыя каштоўнасці, якія ляжаць у аснове маральнасці чалавека і чалавечай супольнасці ў цэлым, што не страцілі свайго значэння для цывілізацыі і сёння».
    I ў авіяцыі мяне паважалі і як інжынера (якніяк па маіх рацпрапановах былі ўдасканалены электрасхемы самалётаў «Ан10» і «Ту124»), і як паэта (асабліва пасля таго, як Уладзімір Мулявін напісаў на мае словы песню «Белая Русь мая», першыя ноты якой сталі пазыўнымі Беларускага радыё).
    Я, Валодзя, вядома, разумею, чаго варта мая праца, і ніякім чынам не імкнуся перабольшыць: мастацкі. але пераклад. Толькі мне вельмі важна, каб і мы, беларусы, як і іншыя
    62
    народы, на сваёй роднай мове на адной кніжнай паліцы побач з ужо існуючымі перакладамі твораў Пушкіна, Гётэ, Міцкевіча, Шаўчэнкі. Мана, Мерымэ, Бёля, Цвэйга і многіх іншых геніяў літаратуры мелі як мага больш і іншых класікаў. У тым ліку Дантэ і Байрана. Бо не можам жа мы і ў культурнай, як і ў любой іншай, жыццёва важнай, прасторы быць адарванымі ад іншых культур і народаў.
    Ад жыцця, значыііь... Ад якога, як я гаварыў упачатю. так настойліва і мэтанакіравана адводзяць многіх нашых маладых і таленавітых...
    — Ад жыцця, выходзіць...
    — Цікава, пра што зараз марыць паэт і перакладчык Уладзімір Скарынкін?
    — Напэўна, каб і мая творчасць, як і творчасць іншых пісьменнікаў, была запатрабавана часам і хоць нейкім чынам засталася ў гісторыі нашага «прыгожага пісьменства». А ў рэальнасці — каб і наша Слова, як і Слова іншых народаў, годна гучала на зямлі. Бо, як я пішу ў сваёй «Песні перакладчыка» замест прадмовы да «ДонЖуана»: «Было спачатку Слова. Слова — Бог. Я беларускаму малюся Слову». I веру, што пры дапамозе яго мы можам і павінны горда і незалежна пачуваць сябе ў свеце. А ў канцы нашай гутаркі я хацеў бы працытаваць радкі Байрана, якія, як мне здаецца, вельмі актуальны ў наш час:
    Лепш асушыць адну слязу, чы.м мора Крыві праліць і ў свет прынесці гора. Вайна не за свабоду і геройствы, У час яе — звычайныя забойствы.
    — Але, як сёння сказана.
    63
    Застаецца толькі сапраўднае...
    (Паэт Навум Гальпяровіч)
    Сёння, каіі падробкамі пад літаратуру, у асноўным на русксій мовв, у нсіс, між інтылі, як і наўсюль, запаіонсна літаралыіа усё, гэты выпадак у прыгожым пісьменстве рэдкі. А менавіта: маіенькая. у два друкаваныя аркушы, накладам усяго ў некалькі соцень экземтяраў кніжачка на беларускай мове, выдадзечая ў ліку апошніх у некалі папулярнай «Бібліятэцы часопіса “Маладосць”» запатрабавана. I ў нас (ведаку просяць у аутара). і, да слова, у Расіі (там рыхтуюцца у перакладах у розных выданнях творы з кнігі). Называерца яна «Шляхі і вяртанні». Яе аўтар — Навум Гальпяровіч. Жанр эсэ. Адны калегі лічаць так: «У многі.й — новая для нас проза». Другія скептычна ўсміхаюцца: «Паэт піша прозу». To няхай, разважаю я. адзін з яе рэдактараі^ (разам з Генрыхам Далідовічам), і задаю колькі пытанняў аўтару, з жаданнем звярнуць увагу на яго творчасць.
    — Навум, у выпадку з табой, пісьменнікам. які даўно сцвердзіў сябе ў натай літаратуры як паэт (ацэнак не даю)^ упэунены, многіх прыхільнікаў тваёй творчасці цікавіць твой пераход ад паэзіі да прозы Чаму?.. ЯкТ. Калі?..
    — Адразу тры пытанні... Але ўсё адбылося натуральна, калі так можна сказаць. Мабыць, справа ў тым, што я заўсёды шукаў адказы на шматлікія пытанні аб сутнасці жыцня. I свайго асабістага. 3 гадамі ўсё часцей і часцей задумваешся аб уласнай біяграфіі. Скажам: вось я, маё жыццё і вось жыццё знаёмых і незнаёмых мне людзей — ці так жывём, як трэба ’ Шукаў адказы на гэта столькі, колькі сябе помню. Спачатку ў вершах. Здаецца, гэта ўсё было маё. Мной перажытае і, як кажуць, перанесенае на паперу праз уласнае сэрца. і вось ужо даволі сталым чалавекам у адзін цудоўны момант адчуў: я ж не ўсё. шго бачу, адчуваю і ведаю са свайго і чужога жыцпя, магу выказаць у вершах. Захацелася напісаць нешта аб фарміраванні ўласнага погляду на свет. I, вядома ж, аб тым. з
    64
    чаго ён складаецца. Скажам, каханне, узаемаадносіны між людзьмі, прырода і г. д. Напісаць «разгорнута», у прозе.
    Такім чынам і з’явіліся мае першыя лірычныя замалёўкі, якія выраслі ў псіхалагічную прозу.
    — Але што «псіхалагічная», адзначыў і Генрых Далідовіч, чытаючы твой рукапіс пасля мяне. А потым адзначалі тое ж многія. У прыватнасці, I. Шаўлякова, на мой погляд, вельмі цікавы і ўду.млівы крытык. Ды і іншыя... Адзначалі, што гэта годныя .малюнкі жыцця наогул. Між іншым, многія звярнугі ўвагу, што ва ўсіх іх аўтар выступае як дзеючы персанаж. Часахі, што нямала каго здзіўляе,— са сваімі (з чыйгосьці пункту гледжання) недахопамі ці звычайнымі чалавечымі слабасцямі. I мне падабаецца, што ў тваіх гэтых аповедах няма прыхаройівання сябе, што, між іншым, нярэдка сустракаецца ў творах падобнага плана ў некаторых натых калег. Здараецца, і нярэдка (асабліва ў дзённіках, што друкуюцца ў часопісах), аўтар — анёл, а ўсе астатнія — нікчэмнсісць. Няё.мка чытаць, асабліва калі ведаеш аўтара як чалавека і які ён на справе. У цябе ж, думаю, жыццё як жыццё. 1 гэта таксама прываблівае.