Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
1 праз гэта прайшоў Уладзімір. He мог, не меў права не прайсці як пісьменнік, журналіст, проста як чалавек, які жыве адным лёсам з людзьмі сваімі, сваёй Айчынай. Свой помнік як літараіар у кнізе ўзвёў землякамафганцам. Вобразы іх стварыў. I вобразы іх мацярок. каханых. Маці іх напісаў з вялікай літары. Абагуліў як пісьменнік вобраз той. Нібы высек на паперы пяром словы адной з Мацярок. За ўсіх Маці сказаныя такому разумнаму і такому дурнотнаму люду, які без войнаў і чужога гора жыць не можа: «...нічога не вернеш. нічога не паробіш. Толькі аднаго хачу: каб толькі ніводная маці больш не заплакала на магіле сына».
Так, ці ёсць дзе яшчэ на зямлі такія гаротныя жанчыны, як беларускія? Здаецца, ні адно іх пакаленне не абышлі войны, гора, слёзы. Пісьменнік ставіцца да іх надзвычай чула. Думаю,
81
і далей будзе і ў літаратуры, і ў журналістыцы працаваць над вобразам беларускай жанчыны.
Есць у кнізе і іншыя раздзелы. У адным з іх — аўтарскі роздум аб сутнасці чалавечай існасці, выкладзены ў сціслых радках, запісаных у розны час, у розных абставінах. У другім — своеасаблівыя маналогі нашых сучаснікаў, шаноўных людзей Жыткаўшчыны аб сабе, аб справе, якой служаць, аб людзях. I гэта таксама ўяўляецца мне цікавым: паказвае, якія яны, палескія жыхары...
Чытаў рукапіс, і шмат што хацелася цытаваць. Найперш з літаратурных здабыткаў аўтара. Нямала ў яго трапных параўнанняў, як мы кажам, свежых, сакавітых, «незацёрханых» палескіх слоў, якія гучаць з вуснаў яго персанажаў. яркіх дэталяў заўважаных пісьменнікам. дакладных малюнкаў. Вось толькі адзін мастацкі штрых, які стварае свежую, дакладную карціну перадзімовай пары і які адпавядае ўнутранаму стану гераіні «Агледзін»: «...траву заткаў іней. Кожнае слова, сказанае чалавекам на вуліцы, адзывалася ў стылым паветры рэхам». Другая — з нарыса «Гора гэтае пранясу да скону», што характарызуе і маці загінуўшага «афганца», і яго каханую і, заўважу, «працуе» на стварэнне вобраза Мацібеларускі, увогуле жанчыныбеларускі... Дык вось, прыязджае да Маці таго, каго кахала, дзяўчына, доўга замуж не выходзіла, хоць сваталі неаднойчы. I кажа ёй Маці, якая так і не стала свякроўю: «Не сумуй, ідзі, дачушка, замуж». Кажа мудра, усё разумеючы ў жыцці, думаючы аб тым, што жыццё той, якая не стала нявесткай, наперадзе. I чуе ў адказ: «Гэта лёс мой такі, мама. Такога, як Косця, ужо не будзе...»
Звароты «мама» і «дачушка» аб усім кажуць. Але стрымліваю сябе ад далейшага цытавання. Чытач дасць ёй (кнізе), як * я’.с„ваю ацэнкУ 1 ньітаты ў яго будуць свае. Маё меркаванне аб ёй такое: нікога не пакіне раўнадушным. Як яе рэдактар веру ў пісьменніцкі талент Уладзіміра Гаўрыловіча. Веру, што яго надзея на дабро сярод людзей адзавецца адпаведна ў сэрцах тых, хто будзе чытаць «Споднія яблыкі». Спадзяюся на новыя творы і новыя кнігі Уладзіміра Гаўрыловіча.
Бясконцы сусвет дабрыні
(Паэт Анатоль Грачанікаў)
Паэт Анатоль Грачанікаў (1938—1991) пры жыцці выдаў крыху больш чым паўтара дзесятка кніг паэзіі. У прынцыпе, не так ужо і шмат за гады творчай дзейнасці — за такі час выдаюць паболей. Але паэзія яго ад.метная. Запатрабавана чытачом. Прычын таму шмат. Адна з іх, як мне здаецца, наступная...
Уся яго творчасць заснавана на прынцыпах народнай маралі: шчырасць, дабрыня, спагада... У нашай літаратуры шмат паэтаў і празаікаў, чыя творчасць мацуецца на такіх паняццях. Як правіла, яны ўсе — асобы і ў жыцці, і ў творчасці. Па
83
сутнасці, гэта і дазваляе такім майстрам быць самім сабою пры ўсіх палітычных рэжымах, уладных прыхамацях і г. д.
Анатоля Сямёнавіча Грачанікава ведала шмат людзей. 1 як чалавека. I як паэта. Ад звычайных працаўнікоў, камсамольскіх, літаратурных, да кіраўнікоў высокага рангу.
Многія сцвярджаюць: ён — асоба, надзеленая прыродным пачуццём дабрыні і любові да людзей, жыцця наогул. Спакойны. бескарысны, даверлівы — рысы беларускага менталітэту.
Чытаем у адным з яго вершаў гэтыя «словы нягучныя» любові:
— Я вас люблю!
Які мой шлях ні быў,
Як ні хістаўся човен майго лёсу, Я нават хвалям гэта гаварыў. Што неслі не ратунак, а нагрозу. I, можа, гэты просценькі матыў іх улагоджваў лепей, чымсьці слёзы. He можна, мабыць, нам на свеце жыць, Каб свет, які б ні быў ён, не любіць!
Такое прызнанне... У прыватнасці або перш за ўсё, юнака да дзяўчыны. Пасля роздуму, ціхага, спакойнага, журлівасветлага, шчырага ў такім паняцці, як любоў, якая, між іншым, валадарыць літаральна над усімі людзьмі. На ёй, веру і я, шмат што ў жыцці трымаецца наогул...
Думаю, чытачу цікава, калі ўжо ў вершы ідзе размова і аб уласным жыццёвым шляху паэта: а якім наогул было яго, Анатоля Грачанікава. жыццё?
Анатоль Грачанікаў — з пакалення тых дзяцей вайны, у каго першае свядомае ўспрыняцце жыцця было звязана з тым, што «на фронце бацька», а «маці — партызанка». Для каго, нягледзячы ні на якія беды (вайна ж), «гарэў агонь. Агонь цяпла і Веры». Хто ў страшэнны, суровы час, калі паўсюль сеяліся зло, здзек, смерць, уваходзіў у свет быцця, падпарадкоўваючыся законам генетычнай дабрыні, можа, пакуль яшчэ падсвядома разумеючы: на дабрыні і мацуецца жыццё.
84
Малая яго радзіма — вёска Шарпілаўка, што ў Гомельскім раёне. Адсюль яго вытокі. Тут неймаверна шмат для дзіцяці перажыта. Пра гэта паэт казаў у сваіх творах. Напрыклад, пра тое, як у яго, хлопчыка, фашысты бралі кроў. а потым пакінулі паміраць, ён сказаў у «Крывавай баладзе», прысвечанай памяці равеснікаў. Перачытваеш яе — і зараз, праз шмат гадоў, успрымаецца яна як адзін з найбольш яркіх антываенных твораў нашай паэзіі. Калі пераказаць коратка прозай. дык гучыць так... Бачыць, як пад вязамі іх, дзяцей, бяруць па адным. Прывязваюць да слупа... Усхліпнеш раз, усхліпнеш два... Пырсне кроў у літровы слоік. I пагасне зара...
У такой сітуацыі маленькі чалавек, той, як я ўжо казаў, які ўбачыў і ўсвядоміў свет вакол сябе як жорсткі і бесчалавечны, тым не менш праяўляе недзіцячую мудрасць, самаахвярнасць, дабрыню. (Значыць, яна перадаецца нам на генетычным узроўні?) I просіць катаў, каб адпусцілі яго сястрычку: лепш яго жывым у зямлю няхай закапаюць, няхай яго кроў возьмуць да кроплі — толькі б адпусцілі Верку дадому.
У беларускай літаратуры шмат паэтаў і празаікаў, якія прыкладна ў такім жа, як і Грачанікаў, узросце перажылі вайну, нямала трагічнага бачылі на свае вочы, а потым, стаўшы літаратарамі, апісалі, паказалі людзям пасвойму. Напрыклад, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Сачанка, Янка Сіпакоў і многія іншыя. Сведчанні іх, вопыт, асэнсаванне былога — без перабольшання — бясцэнныя, узбагачаюць не толькі мастацкі летапіс вайны, а і духоўны вопыт народа той пары. I калі мне дазволена яшчэ адно адступленне, дык заўважу: у творах пісьменнікаў гэіага пакалення ў характарах беларусаў высветлілася столькі «агульналюдскога», што мы смела павінны гаварыць аб сваім народзе як вялікім (не па колькасці насельніцтва. а па багацці духу), не баючыся ніякіх папрокаў у нацыяналізме і г. д.
Гэтыя мастакі і, вядома ж. Анатоль Грачанікаў увайшлі ў жыццё і творчасць з лепшымі рысамі, што вызначаюць беларускі менталітэт. Зноў жа кажу пра гэта толькі таму, што
85
знаходзяцца «дзеячы», якія і літаратуру нашу асмельваюцца прыніжаць...
Анатоль Грачанікаў вучыўся ў Гомельскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. Працаваў на Гомельскім рамонтнамеханічным заводзе. У камсамоле. Вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Працаваў у літаратурных выданнях. Шмат гадоў узначальваў часопіс «Маладосць». Ужо будучы прызнаным творцам.
Ён вельмі многім паэтам, празаікам, крытыкам і публіцыстам, як кажуць, даў пуцёўку ў жыццё, бласлаўляючы ў друк іх першыя творы. Любіў Анатоль Сямёнавіч адкрываць маладыя таленты. Першай публікацыяй. Першай кнігай.
1 яго талент адкрыўся чытачам з першай кнігай. Называлася яна «Магістраль» (1964). Паэзія. Дакладныя пазіцыі ўсё той жа дабрыні, захапленне неабдымным светам жыцця. Узвышанае і зямное. Мінулае і сапраўднае.
Заўважылі калегі і чытачы... А потым — сем гадоў кніжнага «маўчання». I — «Круглая плошча» (1971).
Крытыка і зараз заўважае: «...талент паэта сталее, і паглыбляецца філасафічнасць верша, узрастае яго псіхалагізм і маляўнічасць, лірызм і эмацыянальная сіла» (3. Драздова).
Што ж, з пункту гледжання літаратурнай навукі — усё правільна. Калі прасцей — цудоўная. жыццесцвярджальная паэзія.
Імя Анатоля Грачанікава становіцца шырокавядомым. I песні гучаць на яго словы. 1 новыя выданні выходзяць: «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень45» (1990), а іаксама зборнікі паэзіі ў Маскве, у перакладах на рускую мову. Выдаецца шэраг дзіцячых кніг.
Калі перачытаць хоць бы некалькі кніг паэта, адрасаваных сталаму чытачу, дык нельга не спыніцца на тым, што ў кожнай з іх гучыць тэма любові. Да жанчыны. Да маці. Да роднай
86
зямлі. Да людзей. Да Радзімы. Вядома, гэтая тэма патрабуе спецыяльнага даследавання, нягледзячы на тое, што даследавалася нашай крытыкай раней.
Пры жыцці Анатоль Грачанікаў меў афіцыйнае прызнанне. У 1984 годзе яго кнігі «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Іванаганчара і пачвару цара» былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі.
Мабыць, на гэтую пару і прыпадае сцвярджэнне майстра аб тым, што наступае, настаў час, калі «не трэба жыць як набяжыць», што «так жыць на свеце трэба, каб да апошніх дзён любіць людзей, зямлю і неба». I, вядома ж, калі так будзеш жыць «пад знака.м шчасця і бяды», дык не «зняславіш» «людзей, зямлю і неба».
Пры паглыбленым прачытанні Анатоля Грачанікава пераконваешся яшчэ ў адным: сапраўдным паэтам дадзена многае прадбачыць. I ў асабістым лёсе, і ў жыцці грамадства. Што датычыць апошняга, то заўважаеш: адчуваў наступленне часу чалавечых няўладак. прыніжэнне і ганьбаванне роднага слова. Разумеў: каб выстаяць у любой сітуацыі, трэба мець сапраўдны запас любові да жыцця, да людзей, запас дабрыні — таксама. Усім гэтым асабіста ён, наш Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў, валодаў.
Пасмяротна ў паэта А. Грачанікава пакуль выйшла толькі адна кніга — «Перазовы азёр і бароў» (1998). Для дзяцей. Вершы. казкі, легенды. Думаецца, з часам будзе перавыдадзена наогул усё лепшае...