• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Сцвердзіў першымі апавяданнямі. што яшчэ ў канцы 80х мінулага стагоддзя пабачылі свет у часопісе, у якіх была суровая па тым часе жыццёвая праўда. I — мастацкімі вартасцямі твораў.
    А ўваходзіў у лігаратуру пісьменнік так. Прыслаў у «Маладосць» з Афганістана, дзе ваяваў. апавяданні. Наш Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч, так атрымалася, перадаў іх мне.
    Скажу шчыра: у тыя часы існавалі своеасаблівыя адносіны да афганскай тэмы — ніякай праўды. I. вядома ж, рэдакцыі было не проста ўзяць на сябе адказнасць друкаваць такое. Але, між іншым, менавіта «Маладосць» у свой час смела друкавала, напрыклад, Васіля Быкава, яго праўду вайны, так што, як кажуць, вопыт быў!
    Апавяданні падрыхтаваў. Паказаў Васілю Гігевічу, майму начальніку. Той — Генрыху Далідовічу, тагачаснаму намссніку галоўнага рэдактара. Генрых адобрыў і аддаў іалоўнаму, Анатолю Сямёнавічу Грачанікаву. Надрукавалі, ведаючы пра аўтара вось што: таленавіты нісьменнік ідзе ў літаратуру. Ваюе...
    А сустрэча наша, «маладосцеўцаў» і асабіста мая, з Іванам Сяргейчыкам адбылася пазней, калі ён прыехаў дадому з той вайны. Разам з паэтам, сваім сябрам Рудольфам Пастуховым,
    93
    Іван завітаў са Слоніма, дзе жыла яго сям’я. у Мінск. Спецыяльна ў «Маладосць». Апекавалі, калі так можна сказаць, тады хлопцаў Казімір Камейша і я... У час размовы і параілі Івану: «Пішы кнігу». Аказалася, кніга ўжо напісана. У форме афганскага дзённіка. Здаў нам. Вярнуўся на вайну...
    Выданне той кнігі таксама было рэдакцыйнай смеласцю. Але, сведчу, рэдакцыі афіцыйнае нараджэнне таленавітага пісьменніка было важней, чым якія нараканні зверху. Ды і час паступова мяняўся.
    Сяргейчык, трэба прызнаць. стаў адным з першых беларускіх пісьменнікаў. хто гіачаў сапраўды праўдзіва «асвойваць» афганскую тэму. Пасля і іншыя літаратары пісалі пра тую вайну. Кожны — пасвойму. Зыходзячы з уласнага вопыту, з меры таленту, адпушчанага кожнаму...
    Жыццё пісьменнікавоіна Івана Сяргейчыка склалася так, што пакуль з напісанага апублікавана толькі нейкая частка. Вельмі патрабавальны да сябе Іван Лук’янавіч, калі просіш, каб даў новы твор. адказвае: «Працую, дапрацоўваю...» Я разумею сябра: універсітэцкіх навук не праходзіў, не было калі, да ўсяго трэба даходзіць самому. Змалку хлеб сваім мазалём зарабляў. Пасля заканчэння 8 класаў Востраўскай школы паступіў у Слонімскае СПТВ. Стаў механізатарам. Працаваў у калгасе, на будоўлі аўтадарог у Сярэдняй Азіі. A потым — войска. Іван Сяргейчык аддаў яму 20 гадоў. Mae баявыя ўзнагароды. Зараз жыве і працуе ў Слоніме. Радзіма ж пісьменніка — вёска Вострава, што на Зэльвеншчыне.
    94
    Вялікія таксама людзі,
    або Пра што расказалі «Дзённікі» Шамякіна
    Наш старэйшы празаік, народны пісьменнік Іван Пятровіч Шамякін у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выдаў кнігу «Роздум на апошнім перагоне» (дзённікі 1980—1995 гадоўу
    У слове «Да чытача» творца тлумачыць, што, мабыць, дзённікі — «самы масавы жанр літаратуры». Сапраўды, бо «іх пішуць усе — школьнікі, якія яшчэ не зусім авалодалі арфаграфіяй, і старыя акадэ.мікі, якія ўжо забываюць яе». Дзённікі аўтар называе чалавечымі дакументамі. Пры гэтым падкрэслівае, што яны «ў адрозненне ад навуковай працы, мастацкага гвора... нават лірычнага верша, дзе мае быць аб'ектыўнасць (тут і далей выдзелена мною.— У. С.), вызначаюцца глыбокай суб’ектыўнасцю». бо «гэта — дакумент настрою аўтара». На думку пісьменніка, «менавіта ў гэтым і цікавасць» дзённіка.
    Таму, хто ўжо чытаў некаторыя публікацыі з гэтай кнігі ў часопісах, такія тлумачэнні зразумелыя. Справа ў тым, што аўіар са свайго пункту гледжання. са свайго разумення канкрэтных людзей, з’яў рэчаіснасці даваў ім характарыстыкі, якія не заўсёды супадалі не толькі з агульнапрынятымі, але і з ацэнкай родных. блізкіх асоб, пра якіх пісаў. Ведаем, чыталі, былі водгукікрыўды, ці што...
    1	вось гэтае: маўляў, суб’ектыўны. Прымайце такім, які ёсць.
    Думаю, гэта істотна і ьажна для чытача, не спакушанага ў літаратуры, які не ведае і яе «закуліснага» жыцця. Важна, каб зразумець: і вялікія — не «іконы», а такія ж людзі, як усе. Можа, толькі надзеленыя якім Божым дарам. Але — людзі. Потым, быццам баючыся, што чытачы забыліся пра суб’ектыўнасць, пісьменнік неаднойчы будзе напамінаць гэта, разважаючы пра свае запісы, пра дзённікі іншых майстроў слова.
    Паўтаруся: каб правільна зразумець дзённікі самога Івана Шамякіна, трэба памятаць пра суб’ектыўнасць... Але калі так, дык я, чытач, маю права згаджацца з ім або не, спрачацца,
    95
    даводзіць сваё там, дзе не згодны. I гэта — цудоўна! Табе нічога сілком не навязваюць. Разважай пра з'явы рэчаіснасці. Пра падзеі, сведкам якіх быў і не быў. Вызначай сваё стаўленне да асоб, дзеячаў літаратуры і мастацтва, а таксама да знакамітых, уладных кіраўнікоў мінулага і сёння і... будзь да ўсяго паблажлівы. Імкніся ўсё зразумець.
    Думаецца, таксама важная акалічнасць. Як тут не ўспомніць дзённікі некаторых менш, a то і зусім пакуль малавядомых аўтараў ці іх успаміныаповеды з якой нагоды пра сапраўды адметных творцаў, якія пайшлі з жыцця. Як не паразважаць: модна стала, ці што, сябе «прыплятаць» да вядомых...
    Такім аўтарам так і хочацца сказаць: трэба вучыцца пра сябе пісаць больш сціпла, сапраўды шчыра. калі паважаеш чытача, як класікі. У тым ліку — і Шамякін.
    Дзёнпік яго, несумненна, не толькі аўтарскі дакумент (жыцця ўласнага, творчасці, грамадскай дзейнасці. адносін да людзей, настрою), але, здаецца, найперш шчырая споведзь перад чытачом, якога пісьменнік любіць і паважае, якому давярае сваё, часам самае патаемнае.
    Аўтар — бачыш, адчуваеш, такі знакаміты, іакая значная асоба — ні ў чым не прыхарошвае сябе. Сваіх родных і блізкіх. Ён. аказваецца, пры ўсіх сваіх лаўрэацтвах, узнагародах, званнях, пасадах перпі за ўсё — звычайны чалавек. Такі, як і ўсе мы, людзі. I слабасці ў яго нашы, людскія. I перажыванні такія ж. I сумненні. I роспач. I боль. 1 спадзяванні. I страхі... Інтанацыя апавядання — гранічна простая, даверлівая. Вера ў чытача бязмежная. (Дзённікі яму ж адрасаваны.) Часам пра сябе, родных і блізкіх расказвае такое, што не кожны сябру даверыць. Часам думаеш: можа, дарэмна так?.. Але, з другога боку, ён — наш ці не самы чытаемы на працягу ўсёй сваёй творчасці пісьменнік — лепш за цябе разумее, каму давяраць, чаму. I разам з тым парадокс, на які асабіста я як чытач даўно шукаў і не знаходзіў адказу... Чаму гак здарылася, што многія творы пісьменніка, без перабольшання любімага ў народзе, як мала хто іншы, уключаныя ў школьныя
    96
    падручнікі па праву, не належным чынам ацэнены бягучай і не толькі бягучай крытыкай?.. (Дасведчаныя людзі кажуць, што па творах гэтых напісана не адна дысертацыя.)
    Аўтар, аглядаючы зробленае ім у літаратуры за шмат гадоў актыўнай працы, адзначаючы, што «многа я (ён.— У. С.) напісаў. Асабліва ў 60—70я гады. Апавяданні, артыкулы, п’есы», падкрэсліваючы, што «многа смецця», не лічачы сябе выдатным (а дарэмна!), таксама задае сабе гэтае пытанне. I сам жа знаходзіць адказ: «...адбывалася дзіўная рэч: крытыкі, якія лічылі сябе заканадаўцамі моды (відаць, маюцца на ўвазе 60—70я гады.— У. С.), пісалі пра мяне ўсё менш і менш. Пра «Глыбокую плынь» яны пісалі больш, чым пра «Сэрца на далоні», пра «Вазьму твой боль», «Петраград...». У чым загадка? Як ні сумна, але трэба сказаць, што людзі гэтыя самі паддаваліся модзе і ўплывам. У адносінах да мяне дзейнічаў механізм зайздрасці. О, гэта страшная рэч. Зайздросцілі калегіпразаікі, і яны ўплывалі на крытыкаў, ствараючы пэўную атмасферу».
    Перакананне аўтара, што так было і ёсць? (Між іншым, наша крытыка, як бачна, пасапраўднаму не ацаніла яшчэ вельмі вострыя творы на тэмы сучаснасці, што выйшлі зпад пяра пісьменніка ў апошнія гады.) Канстатацыя факта? Памылковая думка?.. Як бы там ні было, злосці, асаблівай крыўды не адчуваеш. А я, чытач, які з самага пачатку прыняў як умову аўтарскую суб’ектыўнасць і які з пашанай адносіцца да творчасці Івана Шамякіна, тут усё ж не хачу цалкам згаджацца з ім.
    Так, і ў літаратурным асяроддзі, як і паўсюль у жыцці грамадства. усялякага хапае. I не толькі зайздрасці. Можа. і зайздрасць... А можа, і разгубленасць перад творамі, прызнанымі чытачом: як пра іх пісаць? Хваліць — не хочацца (крытыка!), адкрыта ганіць — боязна (а бягучая крытыка ў нас, даруйце, часам заказная. Скажам, ярка ўзнімаецца нейкі Н., дык мы яго, выдаючы кніжку пра сучасную беларускую прозу, нават не ўспомнім. I з раённай кнігі «Памяць» выкраслім). Бягучая крытыка, ведаем, часам залежыць ад некаторых
    4 Зак. 463
    97
    з тых, хто кіруе выданнямі, ад іншых асоб. Сёння, на жаль, няма сярод нас Стральцовакрытыка, Бечыкакрытыка, Бярозкінакрытыка, іншых...
    Але мае рацыю творца, калі зазначае перад гэтым, што «любы твор, нават сярэдні, з’яўляецца дакументам эпохі». A таксама, што «ідэалагічныя напластаванні лёгка адмятаюцца. a факты застаюцца — паводзіны людзей у пэўных умовах, быт...».
    Згодзен. Так і з яго, I. Шамякіна, творамі. У іх — жыццё. Добрае, кепскае, радаснае, сумнае, але — жыццё сапраўднае. А аповесці апошніх гадоў: тое жыццё, якім, між іншым, усе мы, у тым ліку і сённяшнія «очернптелн» яго, жылі. Іншая справа, хто як. Адны, прасцякі,— як і ўсе людзі, не асабліва зважаючы на рэжымы, захоўваючы ў сваёй душы спрадвечную чалавечнасць. Другія. маючы талент творцы, годна захоўваючы «душн высокую свободу». А хто з тых і другіх, са скуры вылузваючыся, паказваючы ўладам сваю адданасць. Гэтыя на народ, здаецца, не дужа зважалі. Ды і зараз, змяніўшы імгненна палітычныя погляды, як заўважае аўтар, хто плаціць, таму і служаць. не вельмі пра народ клапоцяцца. I пра такіх нямала роздуму пісьменніка ў кнізе. Мабыць, не трэба ўжо дужа нам асуджаць іх, «прозревшнх»: няхай, мы ж памятаем... Мабыць, варта памяркоўна асэнсаваць, прааналізаваць ды сказаць сабе: і я ж тады жыў (быў), як і ўсе. Падумаць, што, мабыць, не трэба ўжо так «ківаць» на час, рэжым. Мабыць, ніякі рэжым, калі сам чалавек не пажадае, не прымусіць яго, скажам, стаць нягоднікам. Гэта ўжо, напэўна, ад чалавека залежыць: здольны ён, напрыклад. падзяліцца кавалкам хлеба з іншым ці, наадварот, адабраць у іншага. Пры любой уладзе.
    He, такое маё адступленне ад дзённікаў 1. П. Шамякіна не лішняе: яны на гэта падштурхнулі. Наваі тым, калі старэйшы наш пісьменнік непрымусова раіць маладым пісаць жыццё такім, як ёсць.