Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
— Артыст!
Зноў толькі чырвоныя кружочкі.
— Цырульнік!
Чырвоныя кружочкі ўзнялі пераважна дзяўчаты...
Пасля «працягвала»:
— Злодзей!
Клас на нейкае імгненне застыў, а потым выбухнуў рогатам. Hi чырвоных, ні чорных кружочкаў не ўзняў ніхто». Калі і на «п'яніцу» клас зрэагаваў падобным чынам, адзін хлопчык (зараз у хаце яго бацькі, якая завецца ў вёсцы «бічарняй», збіраюцца алкаголікі, бічы, са страчаным чалавечым абліччам люд) сказаў: «Вы, відаць, жартуеце. Тут жа і так ясна. Навошта кружочкі? Ды і п’яніца, і злодзей — не прафесіі. I ніхто такога не захоча».
Ёсць у гэтай сцэнеўроку і іншае, калі настаўніца кажа: «Вельмі добра, што ўсе вы хочаце стаць харошымі людзьмі». Калі запрашае вучняў паразважаць над тым, што «ўсе некалі былі дзецьмі. 1 самыя горкія п’яніцы — таксама». Што «яны, як і вы цяпер, хацелі стаць хто лётчыкам, хто настаўнікам, хто рабочым...». Дык, мабыць, калі ўсё атрымліваецца паіншаму, сапраўды не так многа ў жыцці залежыць ад самога чалавека? Але ж кажуць, што «чалавек сам стваральнік свайго лёсу». Кажуць... I зноў жа пытанне: «Чаму не заўсёды так?.. Чаму не ў кожнага так атрымліваецца, як марыць у дзяцінстве?..» Можа, таму, што ў нейкі важны, крытычны момант такому ўжо даросламу чалавеку не стае патрэбнай духоўнай моцы?..
104
Гэта, вядома, калі браць асобнага чалавека. А калі цэлыя (пэўныя) слаі насельніцтва, грамадства ці нават народ?..
Але не будзем гаварыць і дадумваць за грамадства, народ у цэлым. Тут хіба што можна, і то вельмі асцярожна, толькі выказаць свае меркаванні пісьменніцы чытачу, мне, а таксама проста падзяліцца сваімі згадкамі, роздумам, што само па сабе ўжо варта ўвагі. (Псеўдапрарокаў і суддзяў у нашага народа сёння хапае.) Разумеючы гэта, пісьменніца дае адну з версій менавіта свайго разумення таго незайздроснага, балючага для ўсіх нас становішча, у якім зараз знаходзяцца многія людзі. 1 сваю версію таго, чаму, напрыклад, па разуменні Анатоля (чалавека з багатым жыццёвым вопытам, былога вяскоўца, які многае добрае захаваў у сабе, нягледзячы на жыццёвыя няўладкі), аднавяскоўцы «непрыгожа, нецікава жывуць» і «што бачаць, акрамя нечалавечай працы ды гарэлкі», пісьменніца ўкладвае ў вусны яго сястры, сумленнай простай калгасніцы. Святлана ж, так завуць сястру, думаючы над гэтым, у сваю чаргу задае сабе і іншым пытанне: «Чаму мы такія, што, як той асілак у казцы, ля трох пуцявін прыпыніліся?» Тут жа разважае далей: «Улева пойдзеш — Дабранка. А гэта «матушкаРоссня». Управа — Кусяі. А «цэ вже Украпна». Прама — Зялёная Даліна. Там ужо «бульбашы». 1 сама калгасніца з такім («бульбашы») вызначэннем народа не згодна, не ўпэўненая і не ведае, як сябе, нас назваць, кажа: «Хоць якія мы бульбашы ці беларусы? Мы немаведама хто...» Можа, як думаюць героі гэтай сцэны, уся прычына ў тым, «што і сваё спрадвечнае мы пагублялі, і чужое ў нас не прыжылося»...
Тут, як бачым, магчымасці для роздуму пра вельмі значнае для ўсіх нас — неабмежаваныя. Адзін з накірункаў, здаецца, такі: можа, няблага было б, калі б у нас моцна «прыжылося», падобраму ўкаранілася, калі што чужое, дык толькі лепшае, сгваральнае (зрэшты, не такое ўжо і чужое, калі браць Расію ці Украіну, калі ў жыцці нашых народаў шмат што пераплялося, зраслося, зраднілася). Ды каб пры гэтым, найперш пры гэтым, сваё, наша мацавалася, не трацілася, не ганьбавалася і
4а Зак. 463
105
самімі намі. і іншымі, каб мы шанавалі іхняе, а яны — наша. Але, як вядома, і сваё, і чужое, калі яно разбуральнае,— страшнае...
У заключэнне, адзначаючы згаданую панараму жыцця (па ахопу падзей, адлюстраванні лёсаў, перажыванняў, пачуццяў, трагізму), створаную пісьменніцай у невялікім па памерах творы, не магу не спыніцца яшчэ на адным даволі цікавым аспекце творчасці Валянціны Кадзетавай. Як мне думаецца, ад аўтарскага разумення і ведання (прабачце за паўтор) літаратуры ў В. Кадзетавай, здаецца, не было перыяду літаратурнага вучнёўства (ці мы яго не заўважылі?).
Мне, напрыклад, імпануе, што В. Кадзетава, як сталы аўтар, умее карыстацца прыёмамі, выдатна распранаванымі ў сваёй творчасці класікамі. Скажам, усім нам вядомы, так бы мовіць, эфект «нового лнца», калі ён, герой, з’яўляецца на фоне аднастайнасці, шэрасці, суму і г. д. Ім, напрыклад, выдатна карысталіся Гогаль у «Мёртвых душах», Талстой у «Вайне і міры», Чэхаў у «Даме з сабачкам». 3 дазволу чытачоў, крыху адступаючы ад твора В. Кадзетавай, нагадаю...
Першыя старонкі з'яўлення Чычыкава ў горадзе... Карціна, увогуле, пры ўсёй сціслай інфармацыі пра горад, прыезд і г. д., а потым і пра самога героя, аднастайная. 1 раптам: «Вот все, что узналн в городе об этом новом лмце, которое очень скоро не премннуло показать себя на губернской вечерннке». I там жа, крыху далей, як узмацненне: «Все чнновннкн былн довольны прнездом нового лнца». Ці салон Анны Паўлаўны Шэрар, з адпаведнай яму карцінай... «В это время в гостнную вошло новое лнцо. Это был молодой князь Андрей Болконскнй». Ці зусім пачатак твора. калі «однообразне лнц» і г. д. ужо вызначана першай фразай класіка: «Говорнлн, что на набережной появнлось новое лнцо: дама с собачкой».
Дык вось, са з яўленнем «нового лнца» потым на названым фоне ўсё і разгортваецца: падзеі, пачуцці, жыццё ўвоіуле... У Валянціны Кадзетавай, вядома, няма прамога пераймання класікаў. I «новые лнца» гэтымі словамі не абазначаны.
106
Яны з’яўляюцца на шэрасці, аднастайнасці жыцця вяскоўцаў, калі ўсе — на адзін твар, калі няма ні адной жывой фарбы (зялёная каса — штучная фарба), і «залатая рыбка» — уяўная фарба, якая не «прабівае» шэрае жыццё. А потым, аказваецца, усё ажывае са з’яўленнем былой жыхаркі вёскі, выкладчыцы універсітэта «Машы Лёксінай», яе сяброўкі Эльвіры, у якой грагічнае каханне, Анатоля... Вось тады ўсё «дзейства» твора і набывае сваё яркае, драматычнае, трагічнае жыццё.
Між іншым, жыццё, у якім ёсць, павінна быць месца надзеі. Калі нават зыходзіць, скажам прама, з банальнага: лёс кожнага чалавека найперш залежыць ад яго самога. Найперш.
«Гарэза» Васіля Жушмы
Васіль Жушма нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Хамічава Іванаўскага раёна. Скончыў Брэсцкі педінстытут, факультэт фізвыхавання. Жыве ў горадзе Іванава. Працуе намеснікам рэдактара раённай газеты «Чырвоная звязда».
Некалькі гадоў таму запісаў я ў сшытак чужыя словы, якія спадабаліся мне і як чытачу, і як літаратару.
Словы былі такія: «...з аблокаў пасыпаўся дробны снег. Лес адгукнуўся на яго своеасабліва. Спачатку рэдка і асцярожна пачуліся ціхія, амаль няўлоўныя, шолахі. Здалося, лес ажыў, пачаў асцярожна спрабаваць свае лёгкія: удыхвыдых... Пошум гусцеў. Цяпер шапацела ўсюды: і ў хвоях, і ў кутах, і ў траве. Гучней гаманіла апалае лісце. Падсушанае марозам, яно імгненна адгукалася на кожны дотык лёгкіх сняжынак...»
Можна было б цытаваць і іншыя ўрыўкі з твора, у якіх таксама добры гукапіс, дакладная вобразнасць. Можна было б прыводзіць цэлыя раздзелы, якія ствараюць амаль фізічна адчувальныя карціны прыроды: заплюшчы вочы — сярод яе
4а*
107
стаіш. Можна было б пра аўтара гаварыць наогул шмат добрых слоў, даводзіць чытачу, што перад намі пісьменнік сталы. Але стрымаю сябе. He таму, што ў нас быццам не прынята, хоць і заслугоўвае, хваліць літаратара, калі ён зусім невядомы. Буду стрымлівацца вось чаму. Аўтар да сваёй творчасці занадта строгі: парогі рэдакцый абіваць не любіць...
На першы погляд мы маем справу з простым апісаннем прыроды і яе таямніцы. У той пары, калі пасля асенняга зацішку (яшчэ хвіліну таму ўсё здавалася безжыццёвым) раптам уздыхнулі неба, лес, зямля. Перадалося ім дыханне тое, і сцярожка наўкола ступіла зіма.
Але трэба быць мастаком, каб такое ўбачыць, адчуць.
He хочацца ў даным выпадку некага з некім параўноўваць, але вось пра што сказаць трэба. У літаратуры наогул няшмат мастакоў, у якіх прырода не проста прыгожа апісваецца, a падаецца так, быццам яна жывы арганізм. А вобраз яе адушаўляецца, вядома, праз слова.
Вось, напрыклад, чытаем рускіх пісьменнікаў Віктара Астаф’ева і Валянціна Распуціна — жывыя лес, рэкі, азёры ў іх. Адушаўлёныя. У нашых выдатных мастакоў слова Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Янкі Брыля, Міхася Стральцова, Івана Пташнікава ды і ў іншых — таксама. Хоць у кожнага свая. Свая прырода і ў творы гэтага аўтара, якога цыіую. He баюся пра гэта казаць, як, між іншым, не баюся пакрыўдзіць яго: пры ўсіх здабытках і яму, як і многім з нас, не шкодзіць майстроў названых перачытаць... Каб вучыцца далей. I, ведаю, — вэчыцца.
Дык што ж гэта за твор такі, які і праз столькі гадоў помніцца? А хто аўтар? «Гарэза» — аповесць. Аўтар — Васіль Жушма. Часопіс «Маладосць», № 5 за 1994 год.
Пісьменнікправінцыял. У геніі, класікі яго ніхто не спяшаецца залічваць. 1 гэта яму не трэба — усё яшчэ наперадзе. Але крытыка, нават «бягучая», абыходзіць яго сваёй увагай.
Усцешна адно: у падручніку па мове для школьнікаў ёсць радкі і Васіля Жушмы, годныя...
108
Дык вось, дарэмна і мае таварышы па часопісе, і я (твор чытаў як дзяжурны рэдактар нумара і адразу стаў прыхільнікам творчасці гэтага пісьменніка. не важна, што білета сябра Саюза не мае) чакалі і зараз чакаем асобнага выдання «Гарэзы». Твора, не падобнага ні на які іншы ў нашай літаратуры (маецца на ўвазе з напісанага аб прыродзе). Твора, які і сёння мог бы застацца невядомым, каб не «Маладосць». А прынёс яго ў рэдакцыю наш супрацоўнік Віктар Гардзей — ёсць такая ў часопіса завядзёнка: самі супрацоўнікі паўсюль шукаюць таленты.
У прадмове Генрыха Далідовіча да твораёсць такія словы: «Аповесць «Гарэза» — вынік больш чым дзесяці гадоў вандровак па лясах Беларусі... Гэты твор могуць чытаць усе: і самыя пажылыя людзі, і самыя юныя. Дзед можа чытаць, цешыцца хараством усходу і захаду сонца, глытком свежага паветра, бруістай крыніцай, сам можа кожны вечар чытаць па невялікім раздзеле аповесці свайму ўнуку, што яшчэ ходзіць у дзіцячы сад, — той таксама адчуе, што да яго далучаецца штосьці нібы казачнае, узбуджальнае, радаснае, а разам з тым і простае, звычайнае, што ёсць, жыве зусім побач, але чаго мы не бачым і не адчуваем...»
Зрэшты, «казачнае» і «звычайнае», як зразумеў чытач,— жыццё нашай прыроды. Гарэза — звычайная вавёрачка, персанаж аповесці. Сустракаемся мы з Гарэзай з першых дзён яе з’яўлення на свет. Развітваемся праз год, па вавёрчыных мерках, ужо з дарослай. За гэты час Гарэза спазнае ўсе таямніцы і законы свайго жыцця. I ўвогуле жыцця прыроды.