Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Хпасна пра літаратуру 1. Шамякін у сваіх дзённіках раздумвае нямала. Цытую наступнае: «Мне здаецца, літаратура адьі
98
ходзіць ад праблем жыцця. У літаратуры, як і ў грамадстве, залішне многа спажыўцоў развялося: больш узяць, чым даць». Але, і на ду.мку аўтара, усё ж не гэта галоўнае. Ён сцвярджае, што «спекулянтаў» у ёй хапала ва ўсе часы. Адзначае, што «калі нават сярод іх трапляліся небяздарныя сачыніцелі», дык «не яны вызначалі грамадскую ролю літаратуры». Былі іншыя, сапраўдныя пісьменнікі. 1 як людзі — асобы сумленныя. Як сапраўдныя сыны свайго народа. Айчыны. Былі таксама і ёсць «очерннтелн», якія раней з'яўляліся палымянымі агітатарамі таго ладу жыцця, і раптам, за ноч, ці што, сталі такімі ж. a то і больш палымянымі змагарамі за іншае, супрацьлеглае. Ці верыць ім? А якімі, скажам, стануць, калі зноў што зменіцца?.. Словам, прасторы для спакойнага, памяркоўнага роздуму ў кнізе хапае. Пісьменнік зазначае, што так «мяняліся каштоўнасці і погляды, мяняліся людзі».
Прызнаюся, да дзённікаў Івана Пятровіча Шамякіна ў апошні час не ўсё разумеў у яго чалавечай і пісь.менніцкай пазіцыі. Нават. было, нешта зусім не прымаў. Думаю, не мог убачынь звычайнага чалавека з усім тым, што ўласціва яму, як і іншым людзям. Нейкая «іконавасць» пісьменніка, якая авалодала мною яшчэ са школьных падручнікаў, многае засланяла. Дзённікі яе здымаюць. I з іншых знакамітых людзей — таксама. I гэта выдатна! Для цябе важна пасвойму ацаніць майстра: як чалавека, асобу на аснове яго даверлівай споведзі. I ацэньваеш: быў з людзьмі, з народам у вайну. Пасля нястомна, шчыра прапаваў. Як мастак і грамадскі дзеяч. Памыляўся. Але быў шчыры... Паважаеш пасапраўднаму. Думаеш: а колькі ў нашай літаратуры такіх, хто варты сапраўднай павагі! Калі не такіх яркіх, як творцаў, як дзеячаў, дык проста добрых людзей... Тых, хто заўсёды, ва ўсе часы быў і зараз таксама са сваім народам. Адны пакінулі, пакідаюць пасля сябе цудоўныя мастацкія творы і вось такія дзённікі. Іншыя — не. Скажам, акрамя чыста выдатных літаратурных твораў вялікую дзённікавую спадчыну пакінулі Алесь Адамовіч (у тым ліку і літзапісы), Пімен Панчанка, Максім Танк... I хоць кажуць таксама.
4*
99
што «дневннкн — самые неверные документы о человеке», іх дзённікам (друкаваліся ў часопісах), як і дзённікам Івана Шамякіна, шчыра верыш. Вядома, памятаючы пра суб’ектыўнасць. Цікава, што гэтыя аўтары, часам апісваючы адны і тыя ж падзеі, даючы характарыстыкі адным і тым жа людзям, маюць супрацьлеглыя погляды. I гэта таксама добра: яны так іх бачылі. Думаецца, вельмі добра было б, калі б нашы дзяржаўныя выдавецтвы дзённікі майстроў таксама выдалі асобнымі кнігамі.
Дзе ж ты, свая пуцявіна?
(Празаік Валянціна Кадзетава)
Валянціна Мікалаеўна Кадзетава працуе настаўніцай мовы і літаратуры Лукскай школы Жлобінскага раёна. Ужо яе першая кніга прозы «Ад кахання не паміраюць» засведчыла: для пісьменніцы характэрна глыбокае чалавеказнаўства і ёй як творцу падуладны самыя тонкія зрухі душы, выяўленыя ў розных жыццёвых сітуацыях. Зараз В. Кадзетава — на шляху далейшага свайго творчага станаўлення. I чытаю ў часопісе «Маладосць» яе новыя аповесці «Ля трох пуцявін» і «Вяртанне».
Празаічныя творы Валянціны Кадзетавай заўважылі многія чытачы і літаратары. А таксама кінематаграфісты. Паводле апавяданняў пісьменніцы яны знялі дзве кароткаметражныя стужкі. Гэта, здаецца, пасля Аляксея Дударава такі першы выпадак у нашай літаратуры, калі «кіношнікі» звяртаюцца да творчасці пачаткоўца. Значыць, проза В. Кадзетавай сапраўды вартая таго, каб пра яе гаварылі. Што ж да майстроў кіна і тэлеэкрана, дык яны, несумненна, ведаюць, што такое сапраўдная драматургія ў творы, а таксама, як яна «працуе» на выяўленне душы. Ёю, драматургіяй гэтай, без перабольшання, звычайна пазначаюцца творы сапраўднага мастацтва.
100
Аповесць «Ля трох пуцявін» асабіста мне оачыцца як сур’ёзная праца празаіка. Між іншым, як і ўсе яе ранейшыя літаратурныя творы, а таксама прачытаная мною ў карэктуры аповесць «Вяртанне». I сёння трэба падыходзіць да ўсяго напісанага аўтаркай як да сталай літаратуры. Зрэшты, даўно бачна, што В. Кадзетава сталай пісьменніцай і з’яўляецца. Яна добра разумее і ведае літараіуру. Вядома, найперш родную беларускую, рускую класічную і сучасную, а таксама сусветную. Разумее, адчувае, якое месца ў мастацкім творы павінен займаць кожны, нават эпізадычны персанаж. 1 той, хто для іншых нібы «не заслугоўвае» ўвагі як асоба з нейкімі вызначанымі рысамі характару, для яе ён — несумненны іх носьбіт, «аб’ект» самай пільнай увагі: жыве між нас, з намі, у нашым грамадстве. (Дарэчы, успомнім, што і нашы і чужыя класікі нярэдка праз «другасных» персанажаў паказвалі характэрныя з’явы рэчаіснасці і праз іх выяўлялі непаўторнасць чалавечых душ, такім чынам адкрываючы чытачам «целый мнр», запрашаючы сучаснікаў задумацца над многімі праблемамі чалавечай існасці.) Ну што ж, калі ўжо так, дык прызнаем, што народ найперш якраз і складаецца з усіх нас, такіх, якія мы ёсць на самай справе — «маленькіх», але па сутнасці непаўторных ва ўсім.
В. Кадзетава, якая жыве і працуе далёка ад сталіцы, добра разумее і адчувае якраз тое «глыбіннае» жыццё, тыя ягоныя змены, часам гранічна пачварныя і жахлівыя, якія і там адбываюцца сёння. He сакрэт, што многія працэсы нашай, так бы мовіць, бягучай рэчаіснасці ў літаратуры пасапраўднаму яшчэ не асэнсаваны і як след не адлюстраваны. А пакуль некаторыя з нас, асабліва маладыя творцы, ці то каб «засведчыць сваю самадалучанасць» да «высокіх» чужых літаратур, ці яшчэ зза чаго, цураюцца рэальнага жыцця. Яны кідаюцца то ў дэтэктывы, то ў містыку, то ў постмадэрнізм. Вядома, і гэта пахвальна, калі сапраўды атрымліваецца. Скажам, як у А. Федарэнкі, А. Казлова ці Я. Конева, а ў большасці — не вельмі. Дык вось, Валянціна Кадзетава, падкрэсліваю, далёкая ад сталіцы, як
101
творчая асоба моцна стаіць на зямлі, пільна ўзіраецца ў праўдзівае, рэальнае жыццё. Яна разам з гэтым звяртаецца да ўсіх нас: «Людзі, што з намі?.. Няўжо не бачым, што рушацца асновы жыцця...» Дзе? Ды не ў якойнебудзь містыцы, не ў надуманым асяродку. а на нашай спрадвечнай зямлі, на якой зараз найбольш балюча простаму люду, працоўнаму і састарэламу, жанчынам і дзецям, інтэлігенцыі (выхадцу з народа, вядома ж), а часта, як у аповесці, і таму, каму Бог даў творчы талент. (Думаецца, гэтае «чаму» ў свой час таксама будзе даследавана многімі творцамі.) У В. Кадзетавай ужо сёння з яе «Ля трох пуцявін» зразумела: менавіта таму, што ў нас паранейшаму і сёння, здаецца, няма свайго ярка вызначанага шляху. Як, дарэчы, і ў іншых. Але ў некаторых, як сведчаць апошнія падзеі, гэты «свой шлях» дашчэнту разбуральны. Чаму? Ды, мусіць, таму, што не зусім уласны, не адпавядае менталітэту, памкненням народаў, усяму іх спрадвечнаму і г. д. А таксама таму, што пакуль мы ўсё яшчэ на раздарожжы, праўда, не ў такой пастцы, як іншыя. На тым раздарожжы, да якога, сведчыць жыццё, у многім не падрыхтаваныя, і найперш духоўна. На тым раздарожжы, якому на самай справе многія з нас, як і персанажы аповесці В. Кадзетавай, «не рады». A яны, калі канкрэтна,— і жыхары з блізкай да абласнога цэнтра Гомеля вёскі Шумянічы, і выхадцы з яе. Апошнія — ужо і не сяляне, і пакуль яшчэ не рабочыя, і не інтэлігенты. Тыя, хто самі сябе называюць «сыраквашнікі». Яны кожныя выхадныя са сваіх заводаў, а таксама з «інтэлігенцкіх» пасад, з іншых гарадскіх «прысутных» месцаў ездзяць у «дзярэўню», «дадому». Туды, дзе іх карані, ад якіх людзей гэтых «адшчыкнуў» час. Людзі гэтыя, як кажуць, страцілі глебу пад нагамі дома, у вёсцы, і не могуць знайсці трывалага грунту ў горадзе. На час былыя вяскоўцы вяртаюцца да тых некалі сваіх крыніц, з якіх бы піць ды піць і якія замяніла чужая «крынічная вада з Францыі».
У Шумянічах, як і ў горадзе, ды і ў вёсцы, здаецца, пакуль найменш, сапраўднае, каранёвае, лёсаноснае ўсё НАША пад
102
мяняецца не лепшым, заганным, духаразбуральным, па сутнасці чужым, што пагражае ўсяму нашаму, вякамі напрацаванаму.
Гэта ў пісьменніцы пададзена праз душэўную трагедыю нерсанажаў, зноў падкрэсліваю — звычайных простых людзей, праз ужо згаданую драматургію, найперш душэўную, і ўсё гэта ў наш час, калі да ўсяго (сляпы толькі не бачыць) вёска шмат дзе співаецца, калі растрачвае ўвачавідкі свой спрадвечны дух, усё тое, чым заўсёды была моцная, калі за ўсім — трагічная апустошанасць. (Нават паэта, якога яшчэ нядаўна нарадзіла гэтая зямля, людзі яе не змаглі зберагчы: спачатку малога скалечылі, «аднялі» розум, а потым безабароннага, боскага чалавека абрабавалі, знішчылі фізічна.) Дык што ўжо гаварыць пра іншых жыхароў і выхадцаў з Шумяніч, разумова быцца.м здаровых і фізічна моцных, тых, хто па сваёй волі, без усялякага прымусу праз п'янства калечыць свае душы, душы сваіх родных і блізкіх, дзяцей, хто і зараз не бачыць выйсця з таго нярадаснага жыцця, што спадарожнічае і п’яніцам, і звычайным вяскоўцам.
Чытаеш аповесць пра наш час, у якой цесна перапляліся самыя розныя людскія лёсы. і думаеш: а зараз ці не ўсе мы «на раздарожжы»? Думаеш яшчэ і аб тым, што прызнаць такое сваё становішча — немалая мужнасць і шго не кожны на такое здатны: часам самалюбства, самаўпэўненасць і залішняя ўласная надуманая «вялікасць» не дазваляюць. Ды, здараецца, і адсутнасць патрэбных, строга вывераных жыццёвых арыенціраў таксама.
Змяніліся яны, гэтыя арыенціры, хутка, заўважае В. Кадзетава, і не ў лепшым кірунку, а ў страшным, разбуральным. Напрыклад, аўтарка, сама настаўніца, у сваёй аповесці згадвае яшчэ нядаўнюю гульню шумяніцкай былой выкладчыцы з дзецьмі. Цытую сцэну амаль цалкам:
«Анатолю (персанаж твора, вучань, у якога свая душэўная трагедыя.— У. С.) успомнілася, як некалі даўно іхняя класная Алена Віктараўна, пакінуўшы іх пасля ўрокаў, паклала перад
103
кожным па два кружочкі з кардону (адзін чырвоны, другі чорны) і сказала:
— Дзеці, сёння ў нас з вамі будзе вельмі сур’ёзная размова. Але перш давайце згуляем у адну гульню. Зараз я буду называць розныя прафесіі, а вы, калі прафесія вам падабаецца, узніміце чырвоны кружочак, а калі не — чорны.
1 яна пачала:
— Лётчык!
Клас расквеціўся чырвонымі кружочкамі.