• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Дык вось, «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам» у яго перакладзе гучыць цудоўна. (Увогуле ж мушу адзначыць, што часопіс «Неман», калі меркаваць па творах, якія надрукаваны ў ім у перакладах толькі за мінулы год, чуйна рэагуе на сучасны літаратурны працэс, адбірае сапраўды лепшае. Мяркуйце самі па некаторых імёнах празаікаў і паэтаў: Я. Брыль. В. Быкаў, А. Ждан, Л. Галубовіч, С. Грахоўскі, Л. ДранькоМайсюк, М. Мятліцкі і інш.).
    Пра што аповесць? Па сутнасці, пра адзін дзень з жыцця палескага вясковага настаўніка. Ад яго імя — аповед. Настаўнік прыехаў у райцэнтр, каб уладкавацца на працу ў райгазету. Гарадок гэты — гарадок яго дзяцінства. Тут шмат гадоў таму на месцы цяперашняй гасцініцы стаяў бацькоўскі домік. Тут некалі былі сябры, першае каханне, суседзі, знаёмыя.
    Іншы чытач можа сказаць: здараецца... Прыехаў, пачнуцца настальгічныя апісанні. Маўляў, колькі ўжо чыталі! Так, здараецца. Але не ў Купрэева. Выйшаўшы раніцай з райгасцініцы (у райком, дзе павінны або даць згоду на яго працу ў рэдакцыі, або не,— рана), ён пайшоў да ракі свайго маленства. Там сустрэў і падабраў зусім яшчэ маленькага шчанюка, якога назваў Паэтам (чаму менавіта так, даведаецеся, прачытаўшы твор). 3 гэтага моманту і пачынаецца паход героя аповесці са шчанюком па былых родных мясцінах, па горадзе.
    121
    Будуць і рэтраспекцыі дзяцінства, падлеткавай гіары. юнацтва. Будзе сустрэча з мясцовым музыкам дзядзькам Антосем, які некалі так іграў, што душа трымцела, а зараз толькі — «Шнрока страна...». 3 іншымі людзьмі.
    Ці можна назваць прыгодамі ўсё. што здарылася з героем аповесці, настаўнікам Кухаравым? Зноў жа мяркуйце самі: сустрэча з таварышам ці нават сябрам школьнай пары, некалі таленавітым чалавекам. канструктарам, які палез у палігыку ў застойныя часы, за што прайшоў псіхушку і «дзякуючы» ёй стаў хворым на алкагалізм... Сустрэчы з той, якая была першым каханнем, з міліцыяй, якую чамусьці апасаецца, з іншымі людзьмі ўзрушылі. Многае ў той дзень выпала на долю журналіста і настаўніка. Нямала цікавых сцэн пра гэта ў творы. Адна з іх — у кабінеце тагачаснага маёра міліцыі. Той загадвае настаўніку, які размаўляе на сваёй роднай зямлі на роднай мове, гаварыць «человеческнм языком». А што. мова маці, якую забілі фашысты, не чалавечая?..
    I тут зноў думаю пра тое, пра што ўжо неаднойчы пісаў у некаторых сваіх артыкулах: як жа мы, людзі, прывыклі ўсе нашы горшыя, пачалавечы невытлумачальныя ўчынкі апраўдваць фактарам часу, рэжымам, грамадскім ладам. Пры гэтым забываем, што толькі сапраўдныя людзі застаюцца людзьмі ў любых сітуацыях. Думаю, твор выклікае на такі роздум...
    Зрэшты, быў райком, куды настаўнік і журналіст зайшоў з Паэтам (нёс у сумцы). I тут — свае малюнкі, вядомыя людзям і майго пакалення. I прыніжэнне чалавечай годнасці. Але не прыняў гэтага прыніжэння чалавек. Пайшоў. Вярнуўся да ракі. Да каменя. дзе падабраў Паэта, якога тут трэба было пахаваць. Пачуў ад незнаёмага мужчыны «в запыленной рубашке». які ехаў на калёсах, роднае. на матчынай мове: «Добры вечар!» На ёй жа. роднай, адказаў. Пасядзеў на зямлі, дзе і зараз прынята падобраму вітаць кожнага знаёмага і незнаёмага чалавека. Успомніў «самого себя, еше ребенка, й мальчншек своего послевоенного детства», як пасля вайны біў у жывот палоннага немца Эрыка. Падумаў, ці
    122
    ўдарыў бы зараз, за сорак гадоў жыцця так і не знайшоўшы таго немца, які параніў маці (пасля паліцаі закапалі яе, яшчэ жывую, у зямлю). 1 будзе ў аповесці звароі героя да самога сябе, усведамленне, што «с того далекого, как за туманамн, за рекамнозерамм, дня ты больше нмкого не ударнл». I далей будзе ўспамін, што — было — пасля вайны нейкі час не біліся між сабой людзі: «навоевалнсь, нагляделнсь на страдання... Но потом, когда боль прнтупнлась, забылась, сталн ссорнться, драться — н сосед с соседом, н брат с братом...».
    Пахаваўшы Паэта, герой просіць яго дараваць за пакуты і смерць «людей грешных, неразумных...». А потым настаўнік вырашае вярнуцца да сваіх вучняў у глыбінную палескую вёску. He таму, шго змірыўся з тым, што бачыў, перажыў за адзін дзень у горадзе свайго дзяцінства. Да дзяцей. як да самых блізкіх яму людзей, якія, праводзячы, не разумелі, навошта ён пакідае іх. Якія абяцалі чакаць.
    Дык усё ж такі чаму вяртаецца?.. Аказваецца, каб «рассказать нм на уроке. на классном часе. какнмн добрымн н сердечным» былн нх роднтелн. соседн, односельчане, все людн после войны, о мальчншках н девчонках» свайго дзяцінства. А таксама «о свежнх густых травах н цветах. о теплых дождях...» і «о своей первой детской любвн». Пра тое, што ў гэтым жыцці «ннчего не докажешь кулакамл». Аб тым болю, які можа насіць чалавек у сэрцы. I, вядома ж, аб сваёй маці. Аб Паэце. У рэшце рэшт «н о птнце, н об нстерзанной, нскалеченной земле, н об нскалеченных языке нашем н людскнх душах».
    Аповесцю Мікола Купрэеў засведчыў: ён не толькі самабытны паэт, але і цікавы празаік. Творы яго хвалююць. Прымушаюць аб многім у нашай рэчаіснасці задумацца.
    123
    Доўгае развітанне, або Вяртанне пачуццяў
    (Празаік Таццяна Мушынская)
    У біяграфічнай даведцы Таццяны Мушынскай, змешчанай у яе першай кнізе прозы «Доўгае развітанне», пазначана: «Журналістка, тэатральны крытык. Аўтар дзіцячых апавяданняў і казак, артыкулаў і рэцэнзій, прысвечаных тэатру, музыцы, харэаграфіі...» Далей пералічваюцца выданні, у якіх друкавалася аўтарка, а таксама называюцца кнігі пра беларускі балет, што выйшлі зпад яе пяра: «Гармонія дуэта», «Гаркавы смак ісціны» і інш. Як бачым, паняцце «празаік» пакуль не вельмі стасуецца да творчага крэда Таццяны Мушынскай. Але варта перагарнуць апошнюю старонку яе «Доўгага развітання», каб адзначыць: аўтарка, маючы даволі шырокае кола розных творчых амплуа, паспяхова асвоіла і яшчэ адно...
    У названае выданне Т. Мушынская, акрамя аднайменнай аповесці, уключыла і апавяданне «Верачка». Дык пра што кніга, найперш яе галоўны твор? Калі адным словам — пра каханне. Як вядома, паняцце гэтае змяшчае ў сабе безліч самых непадобных людскіх лёсаў, драм, трагедый, радасці. шчасця... Каханне, у «класічным» разуменні,— найперш пачуцці. Цнатлівыя. Вельмі асабістыя. У кожнага чалавека непаўторныя. I колькі закаханых — столькі пачуццяў.
    Вось першае, аб чым думаеш, чытаючы твор. Другое — гэта тое, што любая жанчына, кім бы яна ні была: царыца, ткачыха, спявачка, як Надзя, гераіня аповесці Таццяны Мушынскай, застаючыся самнасам са сваімі пачуццямі, памкненнямі, радасцямі і смуткам, а часта і пакутамі, перш за ўсё — менавіта жанчына...
    У апошнія гады нас захліснуў брудны паток «літаратуры» пра ўзаемаадносіны мужчыны і жанчыны, якія не маюць ніякага дачынення да таго разумення кахання, якое ёсць у «Доўгім развітанні» — яно напоўнена святлом і духоўнасцю.
    Разглядаючы твор, у адрозненне ад некаторых яго рэцэнзентаў, не буду акцэнтаваць увагу на тым, што ў Таццяны
    124
    Мушынскай «сучасная гарадская проза». Горад. прафесію, адносіны гераіні з іншымі людзьмі, яе ўласную бытавую неўладкаванасць успрымаю найперш як грунт, фон, рамкі — не больш. А калі фон, грунт, рамкі і ўсё астатняе — звычайная сталіца, звычайная філармонія, звычайны свет творцаў таленавітых і не вельмі, звычайны дом і г. д., дык ва ўсёй гэтай звычайнасці вастрэй успрымаецпа менавіта душа жанчыны, натуры тонкай і непаўторнай.
    Надзя, маладая жанчына, толькі пры дапамозе маці выхоўвае малалетняга сына. Жанчына, якой якраз «бясконцыя гастролі і работа дапамагалі забыць пра непрыемнасці: і матчыны хваробы. якіх пад старасць збіралася ўсё больш, і не дужа моцнае сынава здароўе. і заўсёдную нястачу грошай, і малую зарплату, і асабістае неўладкаванае жыццё».
    А калі так, вядома ж — роздум гераіні: «Чаму ў іх з Алегам (былым мужам.— У. С.) не склалася сумеснае жыццё?», хоць усё «пачыналася добра. абнадзейвала, здавалася трывалым і вечным». (Пасля ўжо разумееш чаму: не было сапраўднага кахання ні ў яго, ні ў яс, і таму, мабыць, тут невыпадкова з'явілася слова «здавалася».) I невыпадкова так хутка пасля расстання з былым мужам, некалі таксама спеваком, а зараз шоубізнесменам, «час загаіў раны, усё адышло. страціла вастрыню». Зараз да былога мужа Надзя адносіцца толькі як да чалавека, які па бацькоўскім абавязку павінен дапамагаць ёй матэрыяльна, каб гадаваць сына.
    Для яе «свет і людзі падзяляліся... на дзве вялікія паловы. У адной жыла музыка, у другой яе не было».
    Так. складаны вобраз, згадзіцеся. Але паступова пісьменніца далей раскрывае той свет, які.м жыве Надзя. Яна «як спявачка была пераканана, штс голас можа расказань пра чалавека ўсё. Нібы камп’ютэр, ён захоўвае ў сваёй памяйі гісторыю жыцця, ён — маленькая мадэль, адлюстраванне ўнутранай канструкцыі асобы. Інтанацыя, нібы чулы сейсмограф. фіксуе шчырасць ці фальш душэўных памкненняў». I галоўная аўтарская інфармацыя аб прычыне разладу сваёй
    125
    гераіні з мужам: «Самае крыўднае заключаецца ў тым, што Надзін былы муж з тых людзей, у душы якіх жыла музыка», толькі «ён марудна, але няўхільна перайшоў да тых, дзе музыкі не было».
    Прачытаўшы гэта, зразумеўшы, на чым грунтуецца ўвогуле каханне гэтай маладой жанчыны, думаеш: на якія пакуты яна будзе асуджана. калі раптам закахаецца ў іншага чалавека, не яе свету. I тут пісьменніца адразу ж засяроджвае нас на наступным: можа, для такіх тонкіх натур, як Надзя, каханне наогул немагчыма?.. Можа, яны яго проста прыдумваюць?
    Значыць, у Надзінай сітуацыі, дзе пераважае творчая асоба над звычайнай жанчынай, чакай трагедыі. разлому... У гэтым разломе, калі неўладкавана жыццё, з’яўляецца той, хто патрэбен Надзі,— Маэстра, носьбіт музыкі, якая патрэбна ёй.
    У яе жыццё Маэстра «ўвайшоў ціха і далікатна». Праз сваю музыку. Праз голас сваёй душы. А навокал усе галасы, і нават музыкантаў, з якімі працавала, бьілі будзённыя. «Ягоны (Маэстра.— У. С.) голас быў іншы. Ён нібы настройваў на ўласную хвалю і запрашаў на сваю планету».
    Ну што ж, заставалася толькі парадавацца за гераіню: нарэшце! Яна хацела такога, і ён з’явіўся. I калі яе былы муж «быў водгуллем Надзінага былога жыцця. да якога яла наўрад ці калінебудзь вернецца», то «Маэстра быў яе цяперашнім жыццём». Бога.м... I што тут дрэннага? Але, як вядома, багі толькі на нейкі час спускаюцца на зямлю, а потым знікаюць. Паехаў. Забыў. Надоўга? Назаўжды? Як жа яна «без сонца»? Сітуацыя такая. што нават ва ўяўленні маці даччын «навакольны свет — вялікі вітраж — рассыпаўся на мноства розлакаляровых кавалачкаў. Быў твор, зроблены па законах боскай іармоніі, засталіся розлакаляровыя шкельцы».