• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Але, вядома ж, мастак. апісваючы той або іншы факт з гісторыі, сзрога прытрымліваючыся яго, мае права сваімі словамі. фарбамі, вобразамі стварыць атмасферу часу, маляваць характары людзей і г. д. (Зрэшты, усе лепшыя гістарычныя творы самых розных пісьменнікаў, як вядома, «крута» замешаны на аўтарскім уяўленні падзей, на мастакоўскай фантазіі, на роздуме герояў, дыялогах і г. д.) I калі гэта зроблена памайстэрску, то чытаеш з цікавасцю, успрымаеш як мастацкую праўду. I Алесю Марціновічу гэта ўдаецца ў многіх творах. Возьмем, напрыклад, эсэ пра Рагнеду «Ой ты, княжна, ды свабодная...». Твор насычаны «ўласна» Рагнедзі
    143
    нымі перажываннямі, нібыта яе асабістым роздумам, хваляваннямі. Канечне, ніхто не ведае, як яна думала ў скрушны для сябе час, «у невялікім паселішчы ля Свіслачыракі, Ізяславам пазней названым». Магчыма, ішоў 990 год (па нашым стылі). А «можа, і 992і». Бо «адно з пэўнасцю можна засведчыць: з’явілася яна тут у 982 годзе. I не па добрай волі прыехала, a была пакарана за непаслушэнства ноўгарадскім князем Уладзімірам. Сама і малалетні сын Ізяслаў, па імені якога і пачало пазней называцца паселішча гэтае», — піша аўтар.
    Дык вось, прыводжу яго словы, якімі ён нібы аднаўляе Рагнедзіны думкі. перадае яе перажыванні ў той час: «Ночкі вы, ночанькі, сястрычкі мае родныя! Хіба хто на грэшнай зямлі разумее мяне так, як вы?! Вам не трэба ні спагады, ні абяцанняў аб чаканні, ні запэўнівання ў вернасці. Заўсёды прыходзіце ў прызначаны час. ніколі не спазняецеся. I цяжка мне з вамі, калі сустрэча гэтая доўжыцца. Асабліва позняй восенню ці зімой. Цяжка, ды адначасова і лёгка. Бо каму магу яшчэ паспавядацца, з кім можна заставацца такой адкрытай і даверлівай? Богу выказаць боль, у яго спагады прасіць?! Ды і заблыталася я ўжо, якому богу пакланяцца трэба».
    Трэба сказаць, што чытач, вядома ж, даведаецца, у чым «віна» Рагнеды перад князе.м, даведаецца. што гэта за асоба ў нашай гісторыі. Ён трапіць у тыя далёкія часы, «паназірае» за людзьмі, за тагачасным светам, словам, зробіць своеасаблівы экскурс у гісторыю.
    He будзем забываць, што такі матэрыял, з якім працуе аўтар, сёння ў многім можа быць спрэчны. (Маецца на ўвазе, што аўтар яго асэнсоўвае пасвойму, а я. чытач, пасвойму.) I нічога тут заганнага няма — як кажуць, у спрэчках нараджаецца ісціна.
    Напрыклад, асабіста я не падзяляю некаторых ацэнак, якія аўтар даў, скажам, Зарыяну ДаленгуХадакоўскаму (сапраўднае прозвішча Адам Чарноцкі). Ён — герой эсэ «I на бязлістым дрэве снягір спявае». Гэту гістарычную асобу ў сваім творы (узяты эпіграфам) успамінае нават Пушкін.
    144
    Марціновіч сцвярджае: «Мы павінны быць удзячны Зарыяну ДаленгуХадакоўскаму і за тое, што ён адным з першых рашуча выступіў у абарону беларускай мовы, адносіў яе да самастойнай сярод іншых славянскіх моў, гаварыў аб неабходнасці фар.міравання і станаўлення беларускай літараіурнай мовы. I гэта ў той час, калі сярод знакамітых вучоных было вельмі цяжка знаходзіць аднадумцаў. 3. ДаленгаХадакоўскі знаходзіў...»
    Несумненна, шмат зрабіў гэты чалавек (у прыватнасці, даследаваў і запісаў сотні, калі не тысячы народных песень, і «нават сам А. Пушкін прымаў непасрэдны ўдзел ва ўпарадкаванні яго рукапісаў»,— піша А. Марціновіч). I далей: «3 песнямі ў яго запісах пазнаёміўся М. Гогаль і высока цаніў іх...» Усё гэта так. Але я, напрыклад, з таго ж матэрыялу таксама даведваюся, што ў біяграфіі Чарноцкага ёсць факт, які нават сёння, з пазіцыі сучаснасці, я не ведаю, як ацаніць. Скажыце, як аднесціся да таго, што ў свой час салдат Адам Чарноцкі ўцёк з рускага войска да Напалеона ды яшчэ «меў пры сабе план абароны Бабруйска. Штошто (піша далей даследчык). а гэта саслужыць яму (дэзерціру? — пытаю я) добрую службу, калі з’явіцца ў размяшчэнне французаў. Тыя не засумняваюцца, што прыйшоў да іх з самымі лепшымі намерамі, гатовы змагацца на іх баку супраць ненавіснай Расіі».
    Але мы ведаем, што ні ў адным войску (нават праціўніка) не любілі здраднікаў. Хоць мне зразумела, што Чарноцкі меў падставы ненавідзець Расію (пра гэта ў творы), што звязаў з французамі надзеі на вызваленне «сялян зпад прыгнёту», але хіба разумны і адукаваны Адам верыў, што заваёўнікі маюць на мэце даць палоненым чужынцам шчасце?
    Мабыць, гэта складаная маральнаэтычная і філасофская праблема. Як, між іншым, вельмі складаная праблема з некаторымі пісьменнікаміэмігрантамі з кнігі «Дзе ж ты, храм праўды?».
    Тут, думаецца, каб многае зразумець, хто ёсць хто (з пункту гледжання сённяшняга нашага дня, нашага ладу, спосабу
    145
    жыцця, нашых маральнаэтычных нормаў), варта ўспомніць інтэрв’ю Міколы Мікуліча з Максімам Танкам «Непаўторны скарб», надрукаванае ў часопісе «Маладосць», № 9 за 1997 год. Дык вось, М. Танк, успамінаючы пра аднаго «са здольнейшых паэтаў», які «ў палітычных справах амаль не разбіраецца, з’яўляецца проста аналфлабетам», прыгадвае вершаваны радок апошняга, які, на думку класіка, апраўдвае здраду. М. Танк кажа: «Апраўдваць здрадніцтва?! Такога яшчэ сусветная літаратура не ведала».
    Максім Танк, выдатны творца, сапраўдны патрыёт Айчыны, у рэшце рэшт мудры чалавек, які шмат чаго пабачыў на сваім вяку, мабыць, казаў так не без падстаў. Думаю. нам, калі імкнёмся даць сваю ацэнку той або іншай гістарычнай, але вельмі няпростай па многіх аспектах дзейнасці асобе, трэба дакладна размяжоўвайь, што яна зрабіла добрае, а што кепскае. Часам цяжка адрозніць праўду ад няпраўды.
    У заключэнне скажу. што асабіста я з задавальненнем прачытаў і «Дзе ж ты, храм праўды?», і «Зерне да зерня». Цікавыя працы. Годныя. 1. як сказана ў анатацыі да апошняй (варта аднесці і да першай), яны вяртаюць нас «да вытокаў». А вытокі нашы, з нашага сёння, чамусьці найчасцей бачацца як засмечаныя, як зацягнутыя раскай скажэнняў, хлусні. Тым больш сёння нам трэба ведаць праўду пра іх. Хоць бы дзеля таго, каб зразумець, якая ж праўда сапраўды нам патрэбна і дзе яе шукаць.
    3 кніг вынікае, што храм праўды там, дзе народ. Бо, як сведчыць гісторыя, народ заўсёды ведае сваю праўду. Ён яе і аберагае. На ўсіх сваіх шляхах.
    146
    Святыя пакутніцы нашай зямлі
    (Паэт Мікола Мятліцкі)
    Чытаю зборнік паэзіі «Бабчын» (1996) Міколы Мятліцкага. Аўтар пазначыў яго як «Кнігу жыцця». Здаецца, навошта выдзяляць гэта, калі ўсе яго папярэднія кнігі паэзіі — «Абеліскі ў жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вяіроў» (1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Жыцця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005) — якраз і сцвярджаюць жыццё, ды і ўся творчасць паэта — жыццесцвярджальная...
    Несумненна, усё гэта так. Але паэту гэтак абазначыць сваю новую працу было патрэбна, аказваецца, як па многіх асабістых прычынах, так і ў сувязі з некаторымі праблемамі сённяшняга жыцця нашага грамадства. 1 яшчэ: практычна ўсе вершы гэтай кнігі аўтар пісаў у абставінах, зусім не спрыяльных для творчасці,— за калючым дротам чарнобыльскай зоны. У былой сваёй роднай вёсцы (нарадзіўся паэт Мікола Мятліцкі 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна, што ў 1986 годзе зза выеокай радыяцыі выселена).
    Ведаючы гэта, думаеш, што яшчэ нейкіх дзесяцьадзінаццаць гадоў таму спрадвечнае прызначэнне зямлі той было — нараджаць аратых і сейбітаў. I паэтаў (а які араты і сейбіт не паэт у душы?). Была яна, зямля гэтая, калыскай спагадлівых і добрых людзей. I вось ужо колькі часу з чалавечае «ласкі» праз зерне, кінутае ў раллю, праз травы і кветкі, праз знешне чыстыя воды і пякельныя подыхі вятроў яна здольная нараджаць толькі слёзы, пакуты, смерць: на ёй — чатырыста сорак тры рэнтгены радыяцыі.
    Згараюць у промнях кастры, Чырвоныя цельцы і гены. Чатырыста сорак тры У вёсачцы мілірэнтгены...
    147
    I далей:
    У той калысцы, якая
    У хаце пустой засталася...
    ...У крыніцы, з якой
    Зоркі дрыготка п’юць і на сусвет ліюць Вечнасці мернай снакой...
    На родным бацькоўскім двары —Чатырыста сорак тры.
    I апошняе:
    Як жа мне абысці Згубнае іх прычасце, Знаючы: у жыцці Нават сляза і шчасце Шэпчуць адно: — Згары!
    Ад сябе дадам: не абышоў ды і не імкнуўся, не дазволіла сумленне, сэрца паклікала да той зямлі, дзе яго вытокі...
    У гэтай кнізе перад намі паўстае цэлая галерэя дарагіх яго сэрцу вобразаў землякоў і зямлячак. I як сказана ў анатацыі да «Бабчына», кніга — «гэта своеасаблівы помнік роднай вёсцы, землякам». Вядома ж, тым, хто ў адведзены лёсам тэрмін яшчэ да аварыі на атамнай станцыі годна прайшоў тут, у Бабчыне, свой зямны шлях. I тым, чые лёсы насуперак законам жыцця (зза чарнобыльскай бяды) дачасна абарваліся, ііакутліва і трагічна. А таксама тым, хто сёння працягвае свой шлях між людзей. Хто. як і іх дзяды і бацькі, ні ў якіх абставінах не губляе сваю чалавечую годнасць і памяркоўна нясе свету свае мары і надзеі. Хто робіць дабро і шчодра дзеліцца з іншымі не толькі хлебам, але і багаццем сваёй душы. Хто сёння на справе ўвасабляе сабой адвечную беларускую шчырасць і з’яўляецца носьбітам сапраўднай народнай маралі.
    148
    Несумненна, у дачыненні да жывых слова «помнік» не стасуецца. Але тут, калі знікла вёска, калі яна больш не здольна нараджаць жыццё, а яе былыя насельнікі рассеяліся па свеце, знайшлі сабе прыстанішча ў іншых кутках нашай зямлі, слова гэта ўспрымаецца ў іншым значэнні... А менавіта: помнік усяму мінуламу бабчынцаў — паэтава адзнака іх душэўнага цяпла, шчодра падоранага людзям кожным на сваіх ранейшых жыццёвых пуцявінах.
    1 яшчэ: помнік можна і трэба разглядаць як своеасаблівы паэтычны вобраз і не забываць, што слова гэта каранямі звязана з паняццем памяць. У даным выпадку і той, у якой паэтава памяць «поўніцца абліччамі» яго аднавяскоўцаў, сярод якіх, як адзначана, найперш праступаюць жаночыя вобразы.
    Прама або ўскосна вобразы гэтыя прысуінічаюць у большасці вершаў усіх чатырох раздзелаў кнігі: «Глыток чысціні», «Суцемак гладыша», «Безгалосыя дні», «Параненая душа». Яны арганічна звязаны між сабой, бездакорна «сцэментаваны», непарыўна «счэплены» адзінай думкай. Разам з тым кожны з іх можна разглядаць і як асобную цэласную кнігу, так бы мовіць, кнігу паэтавага «жыццязбору» і «жыццязбору» яго землякоў. Але ў раздзеле «Суцемак гладыша», які можна назваць жаночым, найбольш поўна выявіліся вобразы, лёсы і характары канкрэтных бабчынскіх жанчын.