Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Что я нх мог, но не сумел сберечь,— Речь не о том, но всё же, всё же, всё же...
(Канечне, зусім розныя творы ў рускага паэта і ў нашага. як і непараўнальныя іх таленты. Але, здаецца, гавораць творцы аб адным пачуцці, заключаным вось у гэтым «но всё же...» і «але ж...».)
Думаеш, а ці хопіць, так бы мовіць, вось такой «маленькай» долі адчування сучаснікам сваёй «віны» за ўсё, што робіцца на зямлі, каб спыніць тыя разбуральныя і згубныя для ўсяго жывога працэсы, якія знішчаюць жыццё на ёй?.. Думаеш таксама. што, мабыць, многае будзе залежаць ад таго, запатрабуе гэтае адчуванне адэкватнага нашага агульнага дзеяння або не...
Няпростым, як ужо адзначалася, сапраўды выпакутаваным шляхам трывожнага роздуму ішоў паэт да такога разумення. Было, у паэме «Галгофа», шукаючы існасць быцця, звяртаўся да Сусвету, да Галілея, да Бога, да людзей і найперш да самога сябе. Яму трэба было не проста сказаць, што катастрофа — гэта жах, а ўсебакова асэнсаваць яе. Як нешта такое, што, скажам, можна ўяўна пакласці на вагі: на адны — яна' катастрофа і яс насгупствы, а на друпя — Жыццё. I паглядзець, што ў рэшце рэшт можа пераважыць, калі мы і надалей будзем неразумна пазнаваць таямніцы Сусвегу. Пакуль, здаецца, жыццё. вера ў яго, надзея на дабро перамагаюць. Пакуль...
Думаецца, К. Жук у паэме «Галгофа» не вычарпаў менавіта С ВАЮ чарнобыльскую тэму — да яе. як ведаем, звяртаюцца самыя розныя творцы. He вычарпаў і ў іншых творах. У пры
138
ватнасці, у прыкметным вершы «Чарнобыльскі смутак». Яна для яго непарыўна звязана з лёсам Айчыны. Наступствы трагедыі, як адзначаюць некаторыя вучоныя, на тысячы гадоў наперад могуць стаць вызначальнымі для чалавецтва наогул. Што тычыцца нас, беларусаў, дык яны ўжо такія або амаль такія. I мы можам толькі здагадвацца, як нашы нашчадкі «зразумеюць Сусвет» і як усё новыя і новыя адкрыцці яго таямніц могуць змяніць згубнае ўздзеянне радыяцыі на чалавечы радавод. Але дакладна: будучыня закладваецца намі. I мы — канкрэтныя жыхары канкрэтнай Айчыны ў канкрэтным часе са сваімі справамі, памкненнямі, законамі (маю на ўвазе не пісаныя, а выпрацаваныя нацыяй за сваю гісторыю).
Цікавы ў гэтым плане верш «Закон». Пры беглым чытанні ён здаецца амаль альбомным. Але калі ўдумацца, ён — твор агульнага гучання. Скажам, паэт заяўляе, што
Богам і прадзедам дадзены нам ад спакон Самы прыстойны і праведны самы закон: Покуль жывуць і гадуюць буслы буслянят — He занудзіцца твой дом, не зачахне твой сад.
У паэтычны вобраз тут увасоблена канкрэтна наша, беларускае, паняцце. Знаёмае кожнаму з дзяцінства па матчыных казках. Але сёння яно пад пагрозай. Дык давайце думаць, людзі... I не забываць гэта. I калі паэт у іншых творах, якія пераклікаюцца з гэтым праз родныя краявіды, не стамляецца паўтараць, што ўсім нам, як бы там ні было, трэба жыць надзеяй на лепшае і верыць у дабро як у адну з асноў жыцця, асабліва зараз, што трэба памятаць сябе чалавекам, тым, кім нарадзіўся, каб ведаць, якая ў цябе Айчына. Трэба таксама ўмець адрозніваць праўду ад хлусні. Бо жыццё такое, што няпроста распазнаць, хто сапраўды якім шляхам ідзе да людзей, да Радзімы. Вядома ж, што «цёмнай дарогай ідзе не заўсёды злачынец». Як таксама вядома, што «светлай дарогай ідзе не заўсёды святар». I што «служыць Айчыне не той, хто клянецца Айчыне», і шмат іншага павучальнага вядома нам з
5а*
139
нашай гісторыі. Ды і з дня сённяшняга... Але шкада толькі, што такую выдатную задуму пра сапраўдны чалавечы шлях у гэтым вершы паэт раптам у фінале скіраваў амаль у прыватнае рэчышча: хто даравіты, а хто бяздарны...
Паколькі я не меў на мэце рэцэнзаваць усю кнігу, абмяжуюся гэтым і адзначу таксама, што ў ёй К. Жук паўстае як адзін з цікавых, удумлівых і своеасаблівых паэтаў свайго пакалення. Для мяне было важна заўважыць, што ў ёй выразна акрэслена пазіцыя, з якой паэт асэнсоўвае жыццё, адчуваючы асабістую адказнасць за яго.
Усцешна было таксама засяродзіцца на яго перакананні, што нам усім «ніколі не позна рабіць дабро, ласку дарыць, пяшчоту...», і задумацца над тым, што «час узважыць твой кожны крок», што ён (час) «спытае (у кожнага.— У. С.\ адкуль ты? Навошта ты? Хто ты?».
Пра гэта, думаецца, трэба памягаць заўсёды, ідучы сваім шляхам да людзей, да Айчыны.
Праўда там, дзе народ
(Крытык Алесь Марціновіч)
Чытаю дзве кнігі вядомага крытыка і літаратуразнаўцы Алеся Марціновіча (нарадзіўся 18.08.1946 года ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна. выпускнік Навасёлкаўскай СШ 1964 года Капыльскага раёна), адрасаваныя юным чытачам, а таксама ўсім, хто цікавіцца роднай літаратурай, культурай. гісторыяй. Першая называецца «Дзе ж ты, храм праўды?», другая — «Зерне да зерня». I хоць працы гэтыя маюць па сённяшнім часе неблагія тыражы, зараз іх цяжка адшукаць у кнігарнях, што, вядома ж, сведчыць: знайшлі свайго чытача.
У першую кнігу аўтар уключыў 28 літаратурнакрытычных артыкулаў і эсэ пра нашу літаратуру. Алесь Марціновіч выклікае чытача на шчырую. зацікаўленую размову наконт
140
таго, якой павінна быць сапраўдная жыццёвая мэта сына Айчыны, скажам, надзеленага літаратурным талентам. Іван Замоцін (рускі па нацыянальнасці, беларускі літаратуразнаўца 20х гадоў), Леаніла Чарняўская (жонка і паплечніца класіка нашай літаратуры Максіма I арэцкага), Уладзімір Хадыка, Міхась Зарэцкі. Барыс Мікуліч, Мікола Хведаровіч, Лукаш Калюга, Цішка Гартны, Сымон Баранавых і іншыя іх сучаснікі, нагадвае аўтар, узбагацілі сваёй творчасцю духоўны свет беларусаў у складаныя для нашага народа часы. I мы павінны іх помніць...
Кніга складаецца з трох раздзелаў. Кожны з іх багаты на самыя розныя імёны, сёння вядомыя нам і не вельмі, a то і пакуль незаслужана напаўзабытыя. Узнаўляючы ў некаторых артыкулах, эсэ і нарысах старонкі мінулага, малюючы тагачасную атмасферу, у якой жыў народ, аўтар, ужо як мастак, стварае запамінальныя вобразы многіх сваіх герояў, часам дакладна абазначае іх характары. 1 перад намі за лічбамі, датамі, гістарычнымі звесткамі нярэдка паўстаюць жывыя і непаўторныя вобразы сучаснікаў, нашых дзядоў і бацькоў. Мабыць, нашы дзяды і бацькі, як і яны, у няпростым, трагічным часе шукалі свой шлях да сваёй і агульнанароднай праўды, вобразна пазначанай Алесем Марціновічам як храм нацыянальнага духу, дабрыні і справядлівасці. Працэс гэты, як паказвае кніга, пакутлівы, але неабходны для кожнага і сёння, каб ведаць сваю чалавечую вартасць, сваю ролю ў жыцці грамадства. I, вядома, у кожнага з нас свой шлях, як ад вытокаў, так і да вытокаў народнага духу. На ім часам вельмі няпроста стрываць, не схібіць, не здрадзіць сабе і людзям.
Гэтая думка добра чытаецца ў кнізе. He толькі ў матэрыялах, прысвечаных непасрэдна тым дзеячам мінулага, але і тым, хто сёння жыве і стварае на беларускай зямлі.
Свой шлях да гэтага храма і ў беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць і працуюць у Польшчы, якія там нарадзіліся ў сем’ях беларусаў. Гэты беларускамоўны літаратурны асяродак у Польшчы ў апошнія гады стаў добра вядомы ў нас. Творы
141
многіх пісьменнікаў, напрыклад, Сакрата Яновіча, Алеся Барскага, Міры Лукшы, некаторых іншых выходзілі ў Беларусі асобнымі кніжкамі, змяшчаліся на старонках газет і часопісаў. Можа, пакуль у нас менш вядомы Мікола Гайдук, Юрка Геніюш, Васіль Петручук, Ян Чыквін, Дзмітрый Шатыновіч, Міхась Шаховіч... (Тым не менш некаторыя з іх з’яўляюцца членамі Саюза беларускіх пісьменнікаў, што сведчыць аб годнасці іх творчасці.)
Падрабязна расказваючы пра сённяшнюю беларускамоўную літаратуру ў Польшчы, Алесь Марціновіч падкрэслівае, што гэта важкая галіна, так бы мовіць, на моцным сваім духам і жыццятворнай сілай дрэве, якое ўвасабляе наогул усю беларускую літаратуру і мову. I, вядома, калі мы сёння гаворым увогуле аб беларускай літаратуры, дык трэба памятаць пра яе абсягі ў Польшчы. Як, між іншым, нельга забываць, што існуе адпаведная «галіна» нашай літаратуры і культуры і ў такіх краінах, як ЗША, Англія, Канада, Аўстралія і інш.
Дык вось, ёй, так званай эмігранцкай літаратуры, Алесь Марціновіч прысвяціў асобны раздзел. I што б мы ні казалі, як бы ні адносіліся да асобных яе прадстаўнікоў, сам факт існавання такой літаратуры замоўчваць не трэба. Аўтар расказвае, як тыя або іншыя нашы літаратары даваеннага часу апынуліся за мяжой.
Масей Сяднёў, Янка Юхнавец, Уладзімір Клішэвіч, Алесь Салавей і іншыя, хто апынуўся там, працягвалі, а некаторыя з іх і зараз працягваюць, ствараць свае творы пабеларуску ў чужым моўным, культурным і жыццёвым асяроддзі. Часта на беларускай глебе. Творы некаторых з іх выдаюцца і нашымі дзяржаўнымі выдавецтвамі (у гэтым, між іншым, ёсць свой сэнс. Мы павінны ведаць усё наша).
У матэрыялах, прысвечаных літаратарамэмігрантам, А. Марціновіч гаворыць аб трагізме і непадобнасці людскіх лёсаў. Варта таксама адзначыць, што аўтар часам сцвярджае, што ўвогуле, як бы там ні было, чалавек у любых абставінах — сам творца свайго лёсу.
142
Гэтая думка застаецца ў мяне і пасля прачытання другой кнігі Алеся Марціновіча «Зерне да зерня». Там таксама — лёсы... I ўчынкі... I пошукі сваёй праўды...
У гэтай кнізе пісьменнік змясціў ажно 32 артыкулы, нарысы і эсэ. Але, падкрэслю. ужо зусім пра іншых дзеячаў нашай гісторыі. Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Мікола Судзілоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Уладзіслаў Галубок, Міхась ЗабэйдаСуміцкі... Вось найбольш вядомыя імёны гістарычных асоб, якія таксама ўнеслі ў нашу гісторыю, культуру, наогул у жыццё беларусаў свой адметны ўклад, кожны ў сваёй галіне.
Хто мы? Адкуль мы? Гэтыя і іншыя пытанні ставіць Алесь Марціновіч і ў другой сваёй кнізе, і юны чытач, прачытаўшы яе, сам здольны даць на іх адказ.
Трэба адзначыць, што ў творах гэтага выдання аўтар паўстае не толькі як даследчык, крытык і літаратуразнаўца, але і як цікавы апавядальнік, сапраўдны пісьменнік і мастак. Мяркуйце самі. Вядома, сёння ўжо ніхто не можа дакладна сказаць, напрыклад, пра што канкрэтна думалі людзі ў часы Кірылы Тураўскага. Або як размаўляў з людзьмі Мікола Гусоўскі, ці якое надвор’е было ў 1822 годзе, канкрэтна ў той дзень, калі, скажам, Агінскі, пачуўшы аб арыштах сваіх таварышаў, збіраўся пакінуць Залессе.