Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Трэці раздзел — «Край святла і бяроз» — зноў у многім вяртае нас у ранейшае рэчышча грамадзянскасці паэзіі Міколы Антаноўскага. У краі «святла і бяроз» нараджаюцца гэтыя вершы. I зноў той жа роздум, і зноў журба і ірывога: «Чарсцвеюць душы — рвецца повязь». Нездарма аўтар заклікае: «I як не верыць у людзей», яму хочацца, каб «зноўку свет пазбавіўся маны»... Паэт стварае сваю дзяржаву пад назвай «Надзея, вера і любоў»... Тут і пытанне: «Няўжо можна жыць без вытокаў, // Без простых і мудрых людзей?», тут жа і дзеянне: «Прыйду і ачышчу крыніцы — вадою чало апячэ».
Гэта цытаты з верша. дзе выкрышталізоўваецца вобраз «падсочанага бору». У трэцім, заключным, раздзеле ёсць яшчэ адзін цудоўньі верш, які хочацца прывесці цалкам:
За лесам палавее жыта, За жытам — зноў
шумяць лясы.
Бяды багата перажыта, He раз гарэлі каласы. Але мы ўпарта жыта сеем I садзім хвойкі і дубкі. На лёс свой скардзіцца не ўмеем, Надзея — на цяпло рукі.
1 як бы нас ні церла доля, Каб адракліся ад высноў,— Змахнеш слязу
на родным полі
Ды і ў жыццё паверыш зноў.
132
Паэт верыць у жыццё. Гэта важна для таго, хто нясе ў сабе талент, каму дадзена размаўляць з людзьмі. Важна, што тэмай сваёй гаворкі ён абраў такую кропку светаўспрымання, як вера, надзея, любоў. Паэт сцвярджае: пакуль ёсць дабрыня на свеце, ёсць і ты, але ўзамен ты сам павінен дарыць іншым цяпло і пяшчоту. Паэт верыць у сябе, у сваю зямлю, у свой народ: «Зямля мая веру мне верне і сілы крыніцам сляпым...» Кажа: «I сам зразумееш аднойчы, // Навошта на свеце жывеш...»
Ну што ж, паверым у гэта і мы.
3 вераю ў дабро
(Паэт Кастусь Жук)
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала зборнік паэзіі Кастуся Жука «Галгофа». (Нарадзіўся 02.05.1954 года ў вёсцы Затур’я Нясвіжскага раёна, выпускнік Сейлавійкай СШ 1971 года.) У яго аўтар уключыў гістарычную паэму на сучасную тэму «Дванаццаць апосталаў», паэму, што дала назву кнізе, паэмупрытчу «Леснічоўка», шмат вершаў, пераклады з рускай, татарскай, курдскай, латышскай, малдаўскай моў, a таксама ўласныя мінібайкі, мініяцюры, эпіграмы і пародыі. Кніга атрымалася ёмістая. Разнажанравая. Яе можна нават расцэньваць як аднатомнік паэта так званага сярэдняга пакалення.
Вядома, у кароткім артыкуле не.магчыма даць поўную, грунтоўную ацэнку такому аб’ёмнаму і разнапланаваму выданню. Таму я свядома спыніўся толькі на паэме «Галгофа» і яшчэ некаторых творах, якія, як мне здаецца, і вызначаюць асноўнае ў сённяшняй творчасці Кастуся Жука.
У кнігу, як сведчыць анатацыя, увайшло напісанае ім за апошнія пяць гадоў. Адзначана таксама, што «на хвалі летуценняў, спалучэння традыцый і навізны спасцігае паэт супярэчлівыя, кантрастныя рэаліі сучаснасці».
133
Але рэаліі нашы такія, што паўсюль «адкрываюцца язвы»: у матэрыяльнай і ў духоўнай сферы жыцця грамадства ў прыватнасці. Можа, сёння занадта бесклапотна для паэта лунаць «на хвалях летуценняў»?.. Бо калі рэчаіснасць такая, дык яна найперш патрабуе ад кожнага, да каго звяртаецца паэт (і ад яго самога), зрабіць выбар: або арыентавацца ў сваёй дзейнасці на спрадвечныя, блізкія беларусам паняцці чалавечнасці ва ўсіх яе праявах і гэтым самым прайсці (калі выстаіш) праз шматлікія нягоды, або забыць пра такія «прынцыпы», падпарадкавацца іншым законам ды кінуцца «адрываць» ад жыцця ўсё, што можаш, глядзіш — сыты, задаволены, уражанне — жывеш!..
Дык што выбірае паэт або, як прынята казаць, яго лірычны герой? Ён ведае: выбераш першае — церніі. Але, у рэшце рэшт, захоўваецца твая вера ў жыццё. Мацуецца прага рабіць дабро, і гэта становіцца неад’емнай часткай тваёй САПРАУДНАЙ існасці. 3 другім... Другое паэт не прымае. Ён верыць ва ўсё зямное. Ва ўсё чалавечае. I вера гэтая, як бачна з твораў, сапраўды выпакутаваная — прыйшоў да яе нялёгкім шляхам сталага роздуму пра сэнс свайго існавання. Вызначыў (потым) паэт яго так: «служыць дабру». Таму асабіста мне здаецца заканамерным, што першы твор кнігі — не што іншае, як своеасаблівая (пазіцыйная) аўтарская прадмова да ўсяго напісанага ім «у асноўным за пяць гадоў». Вось яна:
Веру птушцы.
Веру зверу.
Веру хаце і асверу. I тваіх вачэй даверу Веру зноўку, Веру, Веру.
Вісажарам. плёсам, рэкам, Мове рыб, траве над кручай — Веру
На сканчэнні веку: Веру,
Веру немінуча.
134
Словы на патрэбу часу? Hi ў якім разе. Усвядомленае перакананне асобы, бо, як бачна з цытаты,— «зноўку веру...». У паэта, мабыць, быў перыяд, калі ён зняверыўся ў сутнасці дабра. хоць з твора мы не ведаем, чаму і як. He ведаем таксама, што зноў вярнула яму веру, як ён наогул увайшоў у рэчышча гэтай веры ў жыццё. Але пакуль, думаецца, тут гэта не столькі важна. Можа, пакуль... Важна, што перакананне моцнае. Яно надае сілы паэту супрацьстаяць розным нягодам у самых складаных сітуацыях быцця. «I хоць б’е жыццё няўмольна», ён заяўляе, што «ныць — не маю я намеру», бо «несканчона, неспатольна ў дабро — яшчэ ўсё веру».
Я веру такой аўтарскай пазіцыі. Таму, чытаючы кнігу, менавіта і зыходжу з самога паняцця паэтавай веры ў жыццё як такой. Канечне, у некага можа быць іншы, чым у паэта, пункт гледжання. Маўляў, небяспечна верыць. Маўляў, паўсюль, насуперак логіцы жыцця, прыгледзься, зло перамагае дабро... Тады, думаю, кнігу далей чытаць не варта. Я ж чытаю паэму «Галгофа» часам знарок «пасвойму» і не зусім так, як падае яе аўтар (маё права).
У анатацыі яна пазначана як «твор аб трагедыі Чарнобыля». (Мабыць, дакладней было б «аб чарнобыльскай трагедыі». У сэнсе: трагедыі не аднаго Чарнобыля, як чытаецца, а ўсеагульнай.) I калі ў творы паэт перад сабой, чытачамі, грамадствам, гісторыяй ставіць шмат «чаму» (чаму так здарылася... ча.му так жывём... чаму разбураем... чаму...), дык сапраўды варта задумацца: чаму ўсё так? I ў што верыць?..
Толькі, кажуць, самой па сабе веры — ні ўва што — не бывае. Ужо само пытанне «чаму» патрабуе нейкага акрэсленага разумення таго. пра што або аб чым пытаеш. У паэта вера ў дабро — ці не адзін, скажам так, з асноўных прынцыпаў вымярэння жыцця. Яна праходзіць самыя розныя выпрабаванні, як. скажам, чарнобыльскай катастрофай. 1 ў нягодах гэтая вера ў жыццё толькі загартоўваецца.
Паэма «Галгофа» (мабыць, крытыкі пасвойму аднясуцца да гэтага складанага, часам супярэчлівага, але, несумненна,
135
вартага ўвагі твора) прысвечана памяці канкрэтнага чалавека — Аляксандры НовікШлег. якая заўчасна памерла (можа, адна з прычын пакутлівай смерці жанчыны тая. што яна як журналіст не раз была ў чарнобыльскай зоне). Чалавека, якога ведалі тысячы людзей па ўсёй Беларусі. Асобы, якая верыла ў дабро і сама не стамлялася несці яго людзям... Дык чаму на зямлі раптам стала менш на аднаго носьбіта веры ў дабро?.. I колькі іх, такіх носьбітаў, ужо забрала згаданая катастрофа, a колькі яшчэ, напэўна, забярэ. Чаму?..
У паэта роздум пра трагедыю і яе наступствы наогул глыбокі і шматпланавы. Можа, найбольш пра тое, чаму такое здарылася. Роздум той часам нават прасціраецца «ў некалькіх вымярэннях» быцця, калі яны сапраўды ёсць. Але. вядома, у асноўным ён тычыцца нашага зямнога існавання. Як паўнакроўнага жыцця істот, надзеленых розумам. А калі мы разумныя. дык чаму падводзім сябе да Галгофы? Яна тут, «Галгофа мая, апраметнасць мая — на зямлі». А ўсё астатняе, у прыватнасці, згаданыя ў пачатку «летуценні» ў скрушны наш час «...недзе ў Сусвеце блукаюць...». Ну што ж, кроўнае для нас — зямное і рэальнае, а не ўяўнае.
1 ўсё ж, калі ёсць «чаму», дык абавязкова рана або позна нібы самі сабой для чалавека ўзнікнуць і іншыя пытанні. Напрыклад: «хто?» 3 рознай інтанацыяй. Адценнямі. Накірункамі. Паняццямі. Тут найбольш падтэкставае. Скажам, хто мы, людзі, у Сусвеце, калі сваімі рукамі стварылі такую згубу, як чарнобыльская катастрофа? Можа, усё ж дарэмна нам «...давярае сваю таемнасць Сусвет...». Можа, недарэмна ён пры гэтым «не з надзеяй... А са страхам...», заўважым. «...мудры Сусвет!», глядзіць на нас? Бо выходзіць. сапраўды мы пазнаём яго (сабе на згубу? — У. С.), «дзеці Зямлі». Ад іх імя, ад нашага імя паэт якраз і просіць Сусвет (як усявышні розум) засцерагчы нас ад кепскага: «Апаві ты ўсіх нас, акрылі, дай нам раўнавагі, адпрэч нашы трывогі». (Успрымаецца таксама як своеасаблівая паэтава малітва.) Зрэшты, усе мы, «вучоныя, творцы, зняверцы і вернікі»,— сцвярджае паэт,— «...п’ём твой
136
(Сусвет. — У С.) касмічны халодны і вусцішны вецер...». Пры гэтым «жыцця свайго сэнс, як дзяды, пазнаём пакрысе» і «прыходзім да існасці: мы — твае дзеці» (як дзеці Зямлі).
Канечне, тут можна сказаць. маўляў, калі так, калі пазнанне чалавекам Сусвету нясе яму ўсё больш і больш згубьі. дык, можа, варта спыніцца, адмовіцца ад працэсу пазнання?..
Як бачна з твораў паэта, справа не ў самім працэсе, зноў жа — у самім чалавеку. Таму соты, тысячны раз варта задумацца, калі мы разумныя: «Чаму на руках нашых кроў, a на сэрцах лядачасць?» Або «чаму нашы душы не ў аўры Еклесіаста?». Ці як у фінале «чаму?» (і «за што?»):
Распяты на чарнобыльскім крыжы, Забыты Богам,
Кінугы людзьмі,
За што, мой край, пакутуеш...
Але вернемся да ранейшага. Дык сапраўды
Няўжо звар’яцеў Чалавек звышразумны. Што атаму голаў і сэрца Паклаў ён на плаху, Паклаў свае мроі, Паклаў свае думы?
Спрошчана?.. Непрыемна?.. Амаль абразліва?.. Хто як успрыме... Тым нс мснш за гэтым паступовы падыход паэта, яго лірычнага героя да асэнсавання сваёй «вінаватасці» перад жыццём за ўсё нядобрае. што адбываецца на зямлі ў выніку не заўсёды прадуманай чалавечай дзейнасці. А ў фінале паэт кажа, што «мы ў смерці як заложнікі», што «палон хіба палонам сёння назавеш?..». I. зрэшты, вось такое. «за перагруз чаўна даруй, Харон, хоць мы не вінаватыя, але ж...» (вось гэтае ўжо цалкам усвядомленае лірычным героем своеасаблівае ііачуццё асабістай адказнасці за здзейсненае — «але ж...», здаецца мне вартым увагі). У самых розных варыяцыях 5а Зак. 463 '37
асабіста мне яно ўяўляецца як нешта падобнае на пачуццё героя Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага — «но всё же, всё же, всё же...», да якога ён прыйшоў у фінале верша: «Я знаю, ннкакой моей внны...», напісанага ім у 1966 годзе. Памятаеце, роздум лірычнага героя А. Твардоўскага аб тым, што няма яго віны ў тым, што іншыя загінулі на вайне?.. І быццам бы не пра тое размова,