Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
У такой сітуацыі, калі боль працінае душу гераіні, яна пачынае паступова разумець як след рэальнае жыццё. Вельмі важным падаецца тое, што пісьменніца ўводзіць у тканіну твора частку, лазвалую «Бясконцы дыялог». Дыялог між дзвюма Надзямі. Адна Надзя — рэальная, «дзяўчына, васемнацца
126
цігадовая, разгубленая і няшчасная», якая, і гэта праўда, «наогул не разумее, шго з ёй адбываецца». Друтая (адбітак у люстэрку) «удвая старэйшая жанчына, не дужа вясёлая. крыху стомленая». якая «глядзіць на дзяўчыну з вышыні пражытых гадоў, супакойвае. цвяроза разважае і чамусьці наперад ведае, чым усё скончыцца...».
Зрэшты, для самой гераіні Маэстра і летуценні, звязаныя з ім, паступова адыходзяць нібы на другі план. У час душэўных пакут, у час, які яна сама для сябе вызначыла як развітанне з Маэстра (на яе сольным канцэрце), гэта. здаецца, атрымліваецца. Але ў гэты момант высвятляецца, што ёсць мужчына, скрыпач, які, здаецца. сапраўды яе кахае і гатовы на любыя ахвяры дзеля Надзінай кар’еры. Ён нават з сынам яе пасябраваў, што ў падобных сітуацыях немалаважна. Можа, скрыпач, у якога таксама голас не такі, як ва ўсіх звычайных людзей, суцешыць, астудзіць яе пакуты. зробіць шчаслівай? Тым больш што Надзя холадна гаворыць яму, каб выкінуў з галавы мары пра каханне. маўляў, «яны толькі жыць замінаюць...». Чакайце, а ці верыць яна сама ў гэта? Звярніце ўвагу — «хіба не?». У гэтых двух яе словах найперш сумненне ў тым, што сказала.
Дык што ж тады? Раздарожжа?
У фінале, шмат перажыўшы, добратакі «астыўшы» ад пачуццяў да Маэстра, Надзя зноў атрымлівае ад яго імпульс на пачуцці: пазваніў. Але... прапанаваў сустрэцца, каб пагаварыць пра тое, як далей будаваць яе творчую кар’еру. А яна ж чакала не гэтага. Кар ера і ёсць кар'ера, і пачуцці ёю не замяніць. Надзя была ўпэўнена, што «паставіла кропку», шго «развіталася з ім і ягонай музыкай. Развіталася назаўсёды». А калі адновяцца пачуцці, то «няўжо вар’яцкае жыццё пачнецца зноў?».
На гэтым мы расстаёмся з гераіняй Таццяны Мушынскай з аповесці «Доўгае развітанне», сумнага і светлага твора адначасова. Аднаго з тых, па якіх, думаецца, засумавалі чытачы пасля розных падробак пад сапраўднае каханне.
127
«Вядуць шляхі ўсе да людзей...»
(Паэт Мікола Антаноўскі)
Настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў школе ў яго быў пісьменнік Мікола Купрэеў. Паэт Мікола Антаноўскі (нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна, выпускнік Сташанскай СШ 1969 года), аўтар зборніка вершаў «Святаяннік» (1993), выдаў новуто кнігу паэзіі «Падсочаны бор». Заўважу: выдаў у правінцыі. Там, дзе жыве і працуе,— у Пружанах, у рэдакцыі газеты «Раённыя будні».
Выхад добрай кнігі, хто б ні друкаваў яе, вядома, трэба толькі вітаць. Гэта. як кажуць. увогуле, а ў прынцыпе?..
Прызнаюся, калі я браў у рукі «Падсочаны бор», калі паглядзеў выхадныя даныя. быў у мяне да кнігі якісьці недавер. Баяўся расчаравацца: добры паэт, некалі бласлаўлёны ў свет часопісам «Маладосць»: у яго «Бібліятэцы...» выйшаў «Святаяннік»,— а раптам нешта не тое? У сваёй большасці прыватныя выдавецтвы, у тым ліку і правінцыйныя, вельмі часта друкуюць тое, што не мае нічога агульнага з сапраўдным мастацтвам: знайшліся сродкі, аплачана — выдаём! Ды такой, з дазволу сказаць, літаратуры і так званых паэтаў, якім супрацьпаказана рыфмаваць нават зза няведання тэхнікі вершаскладання, у нас хоць адбаўляй. Між іншым, часам і члены Саюза друкуюць у прыватнікаў або яшчэ дзе свае нізкапробныя рэчы: у дзяржаўным выдавецтве паранейшаму ёсць добры кантроль, а тут ніякіх патрабаванняў да твора.
Зразумела, што і мае сумненні наконт Міколы Антаноўскага былі заканамерныя. Але яны хутка развеяліся: хоць выдала правінцыя, а кніга — цікавая. I тут, аказваецца, можна знайсці вартую падмогу: рэдагаваў «ГІадсочаны бор» наш слынны паэт, настаўнік з Пружаншчыны Мікола Купрэеў, а прадмову напісаў таксама знакаміты літаратар, мінчанін Віктар Гардзей.
Вернемся, аднак, да «Падсочанага бору». Кніга напісана традыцыйным вершам, якому аддае перавагу паэт, ды ўсё ж і
128
традыцыйнае, калі да яго звяртаецца сапраўдны творца, можа высвечваць жыццё ў яго самых розных праявах. Традыцыйнае можа глыбока ўсхваляваць. Абудзіць думку. Прымусіць над многім задумацца. Стварыць, калі ўжо гаварыць канкрэтна аб паэзіі, цудоўныя, свежыя вобразы. I разам з тым убачыць у нейкім новым святле рэальнае, зямное, паўсядзённае. Да слова сказаць, уся наша класіка створана пераважна ў ключы традыцыйнай паэзіі.
Так, для традыцыйнага ў лепшым сэнсе гэтага слова паэта Міколы Антаноўскага важны змест твора. Асабліва сёння, калі наш «гэты свет такі непрадказальны, столькі гора ў ім, бяды, трывог». Жыццёвая сітуацыя сапраўды такая, што менавіта цяпер важна не толькі «любіць сябе». Згадзіцеся: «Гэта проста так — любіць сябе», а можа, надзвычай важна адчуць, як «боль чужы па сэрцы мне (лірычнаму герою.— У. С.) шкрабе». Чаму? Ды таму, каб не заставацца абыякавым да лёсу людзей, народа, краіны. Ды таму, што сёння, можа, як ніколі раней. страшна, калі раптам ты сам ці нехта іншы зняверыцца ў жыцці. Бо, як лічыць паэт, «чалавек, знявераны ў шчасці,— як арэх чарвівы і пусты».
Думаецца, ужо гэтыя працытаваныя мною радкі з кнігі Міколы Антаноўскага «Падсочаны бор» дакладна вызначаюць пазіцыю яе аўтара і лірычнага героя. Яе. несумненна, удумлівы чытач, прыхільнік дабрыні і чалавечнасці ў жыцці і літаратуры, успрыме і як сваю ўласную.
«Падсочаны бор»...
Засяродзіўшы ўвагу на назве выдання, не магу не спаслацца на тое, як яе ў сваёй прадмове абыграў Віктар Гардзей. Ён піша: «Назва новай кнігі Міколы Антаноўскага, на мой гюгляд, даволі ўдалая і ёмкая, не пазбаўленая разумнага сэнсу». I далей: «Вядома, што хваёвыя дрэвы, Kajii з іх выкачаць жывіцу на каніфоль і на шкіпінар. пакуль акрыяюць, доўга кволяцца, хварэюць, a то і сохнуць. Вобраз падсочанага бору, маючы сімвалічнае значэнне, пераходзіць у той ці іншай афарбоўцы праз многія вершы зборніка. Гвалтам знявечаны бор — гэта
5 Зак. 463
129
наша бязладнае і апустошанае жыццё, з якога, здаецца, высмактаны ўжо апошнія кроплі жыватворных сокаў».
Так яно менавіта і ёсць, але кніга сведчыць, што, нягледзячы ні на якія беды, непаладкі і нават страты, усё яшчэ сярод нашых людзей жыве дух дабрыні і чалавечнасці і ён здольны перамагчы агіднае, пачварнае, якое пагражае жыццю наогул. Паэзія Міколы Антаноўскага таксама сцвярджае, што пакуль жывуць, набіраюцца моцы, не сохнуць карані гэтай чалавечнасці і дабрыні,— жыццё не скончыцца.
Наогул у вершах паэта шмат абвостраных думак пра наша сёнпя. I калі зыходзіць з тых жыццёвых рэалій, якія мы сёння маем, такая, часам амаль публіцыстычная. абвостранасць апраўдана. Нельга проста сузіраць, як разбураюцца духоўныя набыткі, што напрацоўваліся стагоддзямі, нельга спакойна глядзець, як брыдота падступаецца да чалавечай душы. Нельга быць абыякавым у гіблы час, калі «дабрата — у дэфіцыце, зноў нахабства — у цане...». Але гэтае «зноў» асабіста мяне вяртае да высновы, што ў нейкія перыяды гісторыі не раз узнікалі такія пагрозы і памкненні знішчыць асновы жыцця. але людзі. як бы там ні было, выстойвалі. Значыць, павінны выстаяць і мы. Бо захавалі ў сабе галоўнае: веру ў дабро і чалавечнасць. перадаючы іх, як бясцэнны дар, з пакалення ў пакаленне.
Многае прапускае паэт праз сваё сэрца. Многае заўважае. Талент у яго такі: успрымаць самыя, здавалася б, непрыкметныя зрухі жыцця, адчуваць, здавалася б, самыя тонкія адценні ў характарах і паводзінах людзей, як, зрэшты. і ў самім сабе. Але пры гэтым аўтар умее бязлітасна адштурхоўваць ад сябе драбязу, непатрэбшчыну, усё, што на шкоду чалавечаму духу.
Зыходзячы з уласнага жыццёвага вопыту (М. Антаноўскі — журналіст па прафесіі, рэдактар гіружанскай раённай газеты. a паэт, пагадзіцеся,— гэта лёс), вопыту старэйшых майстроў слова, творца мае права заявіць іпмат чаго адкрыта. Як, скажам. гэта: «Вядуць шляхі ўсе да людзей» і як бы лішні раз папярэдзіць, што нашым учынкам ацэнку даюць людзі, што
130
нічога без іх не можа адбыцца ў тваім жыцці. Мабыць, адсюль і перакананне, што «сумленне — Бог». Шлях да такой простай і разам з тым мудрай ісціны быў вельмі складаны: праз роздум аб чалавечай сутнасці, праз звароты да Усявышняга, існаванне якога не адвяргаецца і не сцвярджаецца, і праз многае іншае.
Вядома, трэба мець трывалую жыццёвую аснову, трэба шмат чаго перажыць, пераасэнсаваць, спазнаць, каб сказаць: «Я ведаю, каму маліцца. Мой Бог не ў небе — на зямлі» ці вось гэта: «...ведаю, жыву навошта». Рабіць дабро. Дык вядома здаўна, што «жыць праведна» — гэта кара. Але «такую кару прыдумаць здольны толькі Бог». I гэта, зрэшты, правільна, калі падыходзіць да ўсяго з духастваральных пазіцый.
Мне асабіста імпануе вось такая, як у Міколы Антаноўскага, творчасць: і проста, і адкрыта, але разам з тым — і відавочная патрэба асэнсавання свайго месца сярод людзей. I на першым плане ўсё тое ж сумленне — паняцце, неабходнае ў свеце хаосу. Сапраўды, чаго варты чалавек як асоба без сумлення? Без духоўнасці? Без шчырасці? Без спагадлівасці? Без гэтых адзнак маральнасці ён здольны толькі разбураць, a не ствараць.
Кніга «Падсочаны бор» складаецца з трох раздзелаў. nepmu. з якога ўзята большасць цытат, называецца «I сёння, і заўтра. і ўчора». Як бачна, тут даволі яскрава выяўляецца напаўзабытая і штучна асуджаная некаторымі «рэфарматарамі», але сёння вельмі патрэбная кожнаму з нас грамадзянскасць, грамадзянскасць у напружанасці душы, у яе здольнасці асэнсаваць мінулае і сучаснае, умець адрозніць дабро і зло, выклікаць на роздум чытача, натхніць нязмушана працаваць гэтую самую душу не толькі на сваю карысць і г. д.
У названым раздзеле шмат вершаў, якія можна, як я ўжо казаў, назваць традыцыйнымі. Але, трэба адзначыць, усе яны, прапушчаныя праз шчырае сэрца, надаюць новы імпульс чытачу: думай, як жывеш, навошта і чаму; думай, ад чаго залежыць твой дзень — сённяшні і заўтрашні.
5*
131
Другі раздзел «Цяпло вачэй» якраз і кампенсуе той недахоп адкрытай лірычнасці, якой, здаецца, малавата ў першым. У ім Мікола Антаноўскі пацвердзіў, што ён тонкі лірык. Некаму, магчыма, яго лірыка падасца «спрошчанай», што, мабыць, тлумачыцца выразнай песеннасцю многіх твораў. Скажам, што такія вершы, як «Веру ў дзіўнае імгненне...», «Зялёныя прысады...», «То сумная музыка саду» ды іншыя могуць быць пакладзены на музыку.