Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Заўважу. што паэт у сваіх творах пра зямлячак ніякім чынам не ідэалізуе сваіх гераінь, паказвае свет іхняга жыцця аб’ёмным, нават з некаторымі недахопамі і чалавечымі слабасцямі (а ў каго іх няма?). У свеце гэтым — жанчынам баліць. У ім жывуць іх журботлівая радасць, скрухі, часам далёкія і светлыя, з тае дачарнобыльскай пары, зіхацяць пробліскі шчасця. Усё гэта прапускаецца праз паэтаву памяць, памастацку асэнсоўваецца. А ўваходзіць яно ў яго душу з далёкай, яшчэ не помнай яму даўніны, калі былі і раскулачванне. і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае адраджэнне. Затым выяўляецца ўжо ў межах тых часоў, якія ён добра ведае, праецыруецца на
149
дзень сённяшні, на яго цяперашняе ўспрыняцце жыцця. Здараецца, думкі паэта сягаюць і ў незямныя далі. Туды, дзе, як сцвярджаецца спрадвеку, для гаротных і пакутлівых на гэтай зямлі людскіх душ — вечны спакой і суцеха. (Толькі, думаецца, нашы зямныя пакутніцы з прычыны сваіх характараў і там не будуць ведаць спакою, будуць клапаціцца аб іншых.)
Названы зборнік «Бабчын» кнігай жыцця, мабыць. яшчэ і таму, каб мы, людзі, не лічылі, як, напрыклад, Антося, што для ўсіх нас ужо наступіў час, калі «шчасце людское пад небам звялося». I, мабыць. каб нават у самых трагічных жыццёвых сітуацыях не трацілі надзею на адраджэнне зямнога жыцця, годнага чалавека. А таксама — на адраджэнне чалавечага духу. Дарэчы, снвярджаецца, што на яго, дух, таксама разбуральна дзейнічае Чарнобыль.
Вядома, кніга «Бабчын» не толькі і не столькі пра тамашніх жанчын. (Гэта вельмі шырокая панарама жыцця.) Але жаночы цыкл вершаў па сваёй сугнасці вымагае асобнай, як сёння, гаворкі, хоць яна таксама, вядома ж. не поўная — тэма невычарпальная. Гэтага таксама, а можа, у першую чаргу, вымагае і вобраз маці паэта Валянціны Рыгораўны, якая памерла ў 52 гады і пахавана ў чарнобыльскай зоне. Маці для сынапаэта, як бачна з яго твораў, тая пуцяводная зорка. па якой ён вывярае свой шлях між людзей.
Канкрэтны вобраз, канкрэтная жанчына. канкрэтная беларуская маці Валянціна Рыгораўна Мятліцкая ў сваім зямным быцці таксама зведала ўсё, што зведалі яе равесніцы, гаротныя жанчыны яе пакалення. У адзін з горкіх момантаў, прадчуваючы свой адыход, яна просіць сына (верш «Матчына просьба» з кнігі «Палескі смутак») пахаваць яе ў тым месцы, якое сама сабе выбрала на сваёй зямлі між бяроз: «Здаўна прыглядала! Тут мяне палажы...»
Яе вобраз заўсёды ў памяці сынапаэта. Ён нават «у самым збалелым, самым няўцешным сне» бачыць яе, звяртаецца да яе:
150
Мама, ідзеш у белы.м, Шэпчаш з жальбою мне: — Пуста, як кінуць вокам. Чорна. Наўсцяж — драты. Уцеха мая — далёка Сёння адгэтуль ты.
Гэта сказана паэтам тады, калі ўжо ўяўляеш яе вобраз цалкам. А ўпачатку, у самым першым вершы — толькі прадчуванне, што далей у кнізе будзе прысутнічаць маці паэта. Яна пачынае праяўляцца «фрэскава» ў вершы «Бяссмертнік» (пакуль зусім невыразна), калі паэт зая5;ляе: «...памяці шляхам іду, як плыву», калі «ізноў ажывае ў далечы сяло — у жоўтым дыханні, у сонцы, у садах», калі яно «так вабна і значна глядзіцца здалёк».
Мне здаецца, што тут, дзе чарнобыльская згуба яшчэ не з'явілася перад намі, паэт, ступіўшы на гэтую зямлю, усё ведаючы і разумеючы пра наступствы радыяцыі, знарок не малюе вобраз мані, быццам стараецца хоць у памяці аберагчы яе ад бяды: яна ж так напакутавалася і жывая, і ўжо ў іншым свеце (пра гэта пазней). Аберагае яе нават у той сітуацыі, калі даецца зусім іншы, дачарнобыльскі малюнак — ставяць хату, і зразумела, што «двор падменены да трэсчыны...», канечне ж, жаночымі рукамі, калі яе няма, а ёсць прадчуванне: з’явіцца!
I вось у вершы «Зязюля» ў пару, калі кукавала зязюля і «не злічыла» «шчасця, што тут у абсягах калісьці лунала», маці ўжо амаль бачыцца. Зрэшты, так яно і ёсць: «Там бацька на возе, а вунь і матуля...» Гэтая карціна ўспрымаецца ўжо як асабістае і маё, незабыўнае: «...паіла маці з гладыша...» Пасля ўжо, напрацаваўшыся, «...цяжка, стомлена ўздыхала», калі везлі сена і «рыпеў рассохлы на ўзбалотках воз». (Праўда, паэт прызнаецца, што тады яшчэ не думаў, «...якую памяць вёз з тых касавіц».)
I ўжо адкрылася пасапраўднаму ў мініпаэме «Згадкі ў хаце», у паэтавым слове пра стол, які «...марыць пра бохан
151
свежы пад матчыным ручніком...» і дошкі якога «...памятаюць цяпло маміных далоняў, што, патрэсканыя ад сіверу, апускаліся, як дзве птушкі...».
У гэтым жа творы яе вобраз, так бы мовіць, замацоўваецца, калі маці паліла печ і «...сцярожка адступалася, быццам баючыся, што гняўлівы пошуг полымя кінецца ў твар».
Далей пачынаецйа дзеянне. Вобраз зусім праясняецца. 1 калі яшчэ праз хвіліну, як і чакаеш, пачуеш голас, засяродзішся на яго інтанацыі. на сэнсе (адзнака лёсу): «Ну хоць бьі людское палена!», затым заўважыш, як «у мокрых вачах маці блішчалі адбіткі полы.мя», бачыш выразна ўсю карціну хаты, адчуваеш яе дух. Вядома ж, праз маці (потым ужо спыняешся на думцы: Мікола Мятліцкі — мастак тонкі, умее двуматрыма штрыхамі ажывіць малюнак, стварыць воораз, ды гакі. які толькі ў яго аднаго сустрэнеш). Заты.м карціна ўжо жыве ў часе, помніцца да драбніц: «Кіпелібулькалі чыгуны. з піскам сквірчэла свежаніна ў глыбокай патэльні. сонцашчокія дранікі саскоквалі на ручнік...», а «...печ жарка ўздыхала, усё адно вінавацілася перад мамай».
Я знарок так падрабязна спыніўся на творы «Згадкі ў хаце», бо. як бачна, усе згадкі тыя якраз і канцэнтруюцца вакол маці, яе вобраза і духу. Увогуле ж дух хаты, вобраз яе як гнязда чалавечага жыве. пульсуе. He забываецца. Дарэчы, як і ўсё і ўсе ў кнізе. 1 зямля, і людзі — пакутнікі... пакутніцы. 1 паэт тут пакутнік. Памяць яго балючая. Тут яго «сэрца не спатоліцца, якой бы глыбокай памяць ні оыла». Свая і чужая. Вядома ж, найперш у даным выпадку, жанчын тамашняй зямлі.
I калі паэт, расказаўшы нам многае пра сваю маці вельмі сціплымі словамі, але выкарыстоўваючы трапныя дэталі і малюнкі, зноў паступова нібы адыходзіць ад яе. не хоча больш турбаваць, вяртаецца да вобразаў аднавясковак. да іх лёсаў, свету іх жыцця. Ён увогуле звяртаецца да вобраза жанчыны: бабулі, маці, жонкі, сястры, каханай.
152
Такая ўжо доля: у плоднай красе, Пот горкі змахнуўшы утомна хусцінай, Павечную ношу жанчына нясе Слязамі палітай зямною пуцінай.
Яшчэ не асмужана далеч, цвіце — Раскошныя кветкі, зычастыя росы. Ды колькі ў адкрытай яе пекнаце Няўтольнай журбы і асенняй пагрозы.
Многія літаратары прысвячалі свае творы жанчынам, і, вядома, сказаць пра іх сваё слова не проста. Мікола Мятліцкі сказаў:
Спыніся, жанчына.
Гаркотны твой сум,
Бы росы на травах, павып’е спякота.
На гэтай пуціне, закутая ў тлум, Журліва адхлыне твая адзінота. Гадаеш: згубілася дзе і калі Паклажа пакут, неадступніцатая. Забыўшы на цяжбы, ідзеш па зямлі Ты, грэшніца свету.
I гэтым — святая.
Абыгрывалася ў літаратуры і такое — святыя грэшніцы і многае іншае ў жаночым лёсе. У Міколы Мятліцкага на гэта свой погляд. Увогуле, у яго творах шмат трагізму ў жаночых лёсах, што, зрэшты, адпавядае жыццёвай праўдзе. (Вазьміце любую жанчыну любога ўзросту — колькі трагізму самага рознага, і душэўнага таксама.)
Мабыць, жаночы трагізм — своеасаблівы. Душа ў жанчыны вельмі ўжо чуйная да ўсяго зямнога і незямнога. Часам яна вьпрымлівае тое. што не пад сілу вытрымаць ніякаму мужчыну. Гаротніцам нашым жанчынам — усё самае цяжкае на зямлі. (Звярніце ўвагу, каму, напрыклад, горш за ўсё жывецца ў вашай вёсцы? Думаю, жанчынамудовам. Часам нібы забытым людзьмі і Богам. Тым больш калі жанчына існуе ў вёсцы, засыпанай смяротнай атрутай.) Рэальнасць наша такая, жорсткая, бяздумная, часам бесчалавечная.
153
Прачытайце верш «Кацюша», прысвечаны канкрэтнай жанчыне Кацярыне, у якім адлюстравана ўся жорсткасць свету. Пра яе паэт кажа, што яна «Заложніца майго (яго.— У. С.) сяла, на ўцёкі шпаркія білет...» не ўзяла, калі «...не людзей — а як хутчэй свіней спяшалі ратаваць», і якая «пытала ў Бога: як мне (ёй.— У. С.) жыць? Куды падацца? Дзецца дзе?», і вы, несумненна, пранікнецеся аўтарскім болем за яе лёс.
Ды гэтая Кацюша ўсё жыццё, як кажуць, свету не бачыла, гарбацілася. 3 маленства — сірата, «было, наганам немец трос і ўзводзіў, страшачы, курок...». Ледзь выжыла пасля хвароб... I дзяцей мужу «...не ўмела нарадзіць». А потым «і ферма катаргай была», і «ўдовіх слёз спазнала», і стала пад канец жыцця выгнанніцай на сваёй зямлі.
Вось такі Кацюшын трагізм, у якім адлюстраваліся час, эпоха.
У вершы «Прадвесне зімы» Мікола Мятліцкі піша, калі бачыць на небе адзінотную летнюю зорку, што «цікуе з вячорнага неба», пра маці так:
Як горка
За мной сочыш, мама. Чысты. пагодны пагляд.
I я забываюся ўміг, Што вакол пустэча хат... Як блізка матуля...
Мы
Гутарым памяці галасамі.
Куды ні рушу — Матуліна забарона: He лезь у агонь! He кратай воду! He гойсай лясамі!
Зона...
Як малога, мяне за руку Маці ўзяла, Цэлую ноч зонай вяла...
154
Вяла, каб вывесці з яе. I сын чуў, як яна, «родная, у вечнасць сваю пайшла».
Гэта настолькі асабістае, настолькі тонкае, што. думаецца, не патрабуе ніякага разгляду, чужой трактоўкі. У кнізе ёсць яшчэ некалькі вершаў такога плана. Прызнаюся, спачатку я думаў, што іх, мабыць, не трэба было ў яе ўключаць, a пакінуць надалей. Магчыма. для асобнай кнігі пра маці (думаецца, у паэта такая патрэба калі яшчэ не з’явілася, дык з’явіцца), — пакутны лёс гэтай Маці вымагае. Але вось гэтае асабістае раптам нібы аслепіць, аглушыць вершам «Кладу дазіметр на магілу мамы...», прымусіць амаль фізічна адчуць душэўны сынаў боль пры гэтым і ўжо асабістым паэтавым не ўспрымаецца:
Кладу дазіметр на магілу мамы — Палошацьслых адчайныя шчаўчкі. I лічбаў бег пакажа ў раз які: Туг могілкі чарнобыльскае драмы!
1 зусім немагчымае:
Рэнтгенамі прашытая, цяпер, Ляжыш ты, мама, глыбока У спратах...
А час з ашчэрам, як драпежны звер, Вандруе згубай ядзернай па хатах...
Там, на бабчынскіх кладах, ляжаць рэнтгенамі прашытыя і іншыя маці. Ім, як і маці паэта, якая часта «паўтарала вечную з клапотлівых жалоб», простую і мудрую фразу «дзень дый вечар», якой, як і іншым нашым жанчынам. «на дарозе жыцця ледзяной» выпала безліч хваляванняў і трывог, кніга «Бабчын» становіцца помнікам. У ёй гэтыя святыя пакутніцы нашай зямлі паўстаюць перада мной пад канец ужо нібы з іконы. А, як вядома, ікона мае «вероучнтельный» характар. У даным выпадку веры дабру, патрэбы рабіць дабро як адной з асноў жыцця.