Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Сапраўдны музей — справа сур’ёзная. Асабліва ў наш час. Ды яшчэ ў правінцыі. Ён — яго, Прановіча. як кажуць, дзецішча.
Аляксандр Аляксандравіч Прановіч — былы вясковы настаўнік гісторыі. Потым — дырэктар школы. Старшыня сельсавета тых нашых часоў. Да перабудовы працаваў загадчыкам аргаддзела Пухавіцкага райкама партыі.
Незразумелыя часы былі. Развал. Ведаем! Нямала хто з тых, што мелі ўладу ці былі бліжэй да яе, імгненна «перафарбаваліся», «пераарыентаваліся». Пачалі, як кажуць, хапацьпрыхопліваць усё, што толькі можна, напрацаванае пакаленнямі людзей. А вось Прановіч, скажу так, усіх гэтых «абхітрыў». «Прыватызаваў» без усялякіх грошай памяць. праўду, дух сваёй зямлі. I яму за гэта яшчэ аклад «паклалі». Праўда. больш на пенсію падобны. Вядома. які ён сёння ў музейных работнікаў.
Прановіч — мясцовы. 3 вёскі Блужа. Тут яго ўсе ведаюць. Думаю, ён — адзін з найбольш адукаваных людзей нашага часу. У яго вялізная ўласная бібліятэка, якую збірае ўсё жыццё. У бібліятэцы не толькі многае з замежнай. рускай і савецкай класікі, але і ўсё, або амаль усё, што выдалі беларускія пісьменнікі. 3 аўтографамі і без іх. А таксама — усе літаратурнамастацкія часопісы рэспублікі. Бібліятэка не пыліцца. Калі працаваў у школе, прыносіў кнігі вучням: чытайце па праграме і так — вучыцеся...
Чалавек добры, памяркоўны, разумны і шчыры, мае адзін «вялікі» недахоп — не «кар'ерны». Што яму пасада? Дух яго вабіць, культура, гісторыя. Заўважыў я, любячы і шануючы роднае, сваё. нацыянальнае, як усялякі сапраўды адукаваны чалавек, беражліва адносіцца да культуры, духу, гісторыі іншых народаў. У тым ліку і тых, што жывуць і жылі на гэтай зямлі.
168
Больш таго, бачыць і разумее шляхі ўзаемаадносін, так бы мовіць, «узаемаабагачэння». (Па музеі, экспанатах бачна.)
Калі гаварыць пра музей, дык трэба адзначыць: да Прановіча музею не шанцавала. Ён нібы на «задворках» быў, у Дукоры. Людзям дабірацца туды было цяжка, і нават многія настаўнікі гісторыі з аддаленых ад райцэнтра школ не былі Ў 'м
Дык вось, працуючы ў райкаме, бачыў, разумеў Прановіч, якое духоўнае багацце, сабранае па крупінках за многія гады мясцовымі радзімазнаўцамі Аляксандрам Пікулікам, Сяргеем Сіпачом, Браніславам Зубкоўскім і іншымі, не даходзіць да людзей. Было — баяўся: а раптам музей (ён на зямлі племсаўгаса «Індустрыя»), як нярэдка здаралася (і зараз здараецца), у канюшню, свінарнік, склад ператвораць. He спаганілі. Нямала было і тады паўсюль разумных людзей: збераглі асабняк •помнік драўлянага дойлідства, адрамантавалі.
Калі ўваходзіш у музей, перш за ўсё адчуваеш атмасферу добра дагледжанага дома, у якім свяючна і ўтульна.
Сюды наведваўся рэвалюцыянер Іван Пуліхаў. Зут доўга жыла, як яе назваў Керанскі, бабуля рускай рэвалюцыі Кацярына Канстанцінаўна БрэшкаБрашкоўская (адзін час — ганаровы старшыня партыі эсэраў).
Аказваецца, у гэты дом яшчэ да рэвалюцыі прыходзіў Якуб Колас! I Леся Украінка, і Сяргей Мяржынскі былі (ёсць фота, дакументы, якія сведчаць аб гэтым). Тут таксама быў зараз чамусьці забыты літаратар Яўген Чырыкаў, які выдаў пры жыцці 17томны збор сваіх твораў. Між іншым, Я. Чырыкаў напісаў аповесць «Мяцежнікі» аб наспяванні рэвалюцыйнай сітуацыі ў вёсцы (можа, у Блоні?).
Пра БончАсмалоўскіх, іх дзейнасць матэрыялаў нямала. Тоесёе захавалася з іх бібліятэкі. Збіраў Прановіч матэрыялы паўсюль па раёне. У асноўным — у сялянскіх хатах, на падворках. Людзі ахвотна аддавалі тое, што засталося ад продкаў: саху, кросны, борці, конаўкі, ручнікі і іншае, што захоўвае дух народа.
6а Зак. 463
169
Тут і такая яркая старонка нашай гісторыі, як усенародная барацьба з нямецкафашысцкімі захопнікамі. Бясцэнны матэрыял. Прадстаўлены не толькі славутыя камандзіры ды героі, але і просты люд, які змагаўся ў партызанах, падполлі, на франтах.
Зараз, на жаль, ветэранаў усё менш і менш. Да іх у Прановіча адносіны асаблівыя. На сёння мала каго з мясцовых змагароў ён не прывёў у музей, не паказаў экспанаты, не запісаў успаміны пра былое.
У музеі, калі прайсці па ўсіх яго залах, ужо можна праводзіць урокі гісторыі, прыродазнаўства. геаграфіі, біялогіі, літаратуры, мастацтва. Тут, як ужо казаў, гісторыя ўвогуле і гісторыя гэтай зямлі, дух і побыт продкаў прадстаўлены даволі багата. Вялікая Айчынная — таксама. Пасляваеннае адраджэнне. Дзень сённяшні. Жывёльны і раслінны свет Пухаўшчыны. Пісьменнікі і мастакі, ураджэнцы гэтай зямлі. На іх, як увогуле на ўсіх добрых людзей, наша зямля шчодрая. Назаву толькі некаторых, хто апяваў гэты край: Міхась Чарот. Уладзімір Хадыка. Анатоль Вольны. Міхась Машара, Макар Паслядовіч, Валянцін Мыслівец, Алесь Бачыла, Генадзь Кляўко... 3 сучаснікаў найбольш прыкметныя Таіса Бондар. Уладзімір Ляпёшкін, Алесь Карлюкевіч... Моцнае сяброўства звязвала Прановіча з Іванам Чыгрынавым, ураджэнцам Магілёўшчыны, які вельмі любіў гэтыя мясціны.
Цікавы факт. Прановіч ведаў, што на Пухаўшчыне быў і такі паэт — Рыгор Папараць. У ЗОя гады за верш, прысвечаны Ігнатоўскаму, яго арыштавалі. Забыты пасля ўсімі (здаецца, нават калегі рэдка ўспамінаюць), памёр у пасляваенныя гады.
Знайшоў Прановіч жонку паэта. Вершы яго выдаў зборнікам у серыі «Паэты Пухаўшчыны» (ёсць такая!), хай і маленькім тыражом — на большае не хапіла сціплых музейных сродкаў.
У гэтай серыі. дарэчы, ужо выйшлі зборнікі мясцовых паэтаў: рабочага льнозавода Уладзіміра Рунцэвіча і журналісткі Вольгі Савасцюк (яе ў свой час як здольную адзначыў Пімен Панчанка).
170
Вядома, аднаму Прановічу з музейнымі клопатамі не справіцца. Выканкам, мясцовая ўлада дапамагаюць як могуць. У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Шчакоціна, загадчык аддзела культуры Яўген Сушко...
Але вернемся да літаратуры і мастацтва. Шмат дапамагаў музею народны пісьменнік Беларусі, у свой час старшыня Беларускага фонду культуры, Іван Чыгрынаў. Сябраваў з Прановічам. Зараз у музеі — яго, Чыгрынава, кнігі, дакументы, асабістыя рэчы.
Напэўна, не ўсе ведаюць, што да вайны ў Мар’інай Горцы быў Дом творчасці беларускіх пісьменнікаў. Амаль усе нашы майстры слова тых часоў тварылі тут. Адсюль у ЗОя гады забралі Міколу Хведаровіча і Ізю Харыка. Тут былі Ільф і Пятроў, разам з першымі даваеннымі маршаламі, многія з якіх былі рэпрэсіраваны.
У музеі — невялікая выставачная зала. Калі я там быў — экспанаваліся работы вядомага жывапісца Генрыха Бржазоўскага, які на гэтай зямлі ваяваў у партызанах. (Майстар падараваў музею нямала сваіх палотнаў.) А да гэтага мясцовыя жыхары — дарослыя і дзеці — ацэньвалі творы юнай мастачкі Олі Калацэевай, навучэнкі Рэспубліканскага масіацкага каледжа. Оля — з вёскі Светлы Бор. Там яе родны дом, бацькі. I хто ведае. можа, пасвойму некалі яна праславіць малую радзіму, як, скажам, у свой час праславілі яе скульптар Казімір Ельскі, загадчык кафедры Віленскага універсітэта, іншыя ўраджэнцы гэтай зямлі, сярод якіх кампазітар Ігар Лучанок, вучоныя Арнольд Смеяновіч, Аркадзь Круп...
Аляксандр Прановіч марыць зрабіць тут штогадовым свята паэзіі, як у купалаўскай Вязынцы. Пачатак быў — 115я гадавіна Якуба Коласа. Тады сюды з’ехаліся літаратары, артысты. сталічныя музейныя работнікі. Было свяіа. I галоўнае — Коласа чыталі дзеці.
Як зразумеў чытач, вядома ж, Прановіч музей не прыватызаваў, а выратаваў. Выратаваў, захаваў для людзей яшчэ адну старонку нашай гісторыі.
6а*
171
Ён выдатна ведае тутэйшыя мясціны. Пасля, калі мы з ім па раёне на машыне калясілі, паказаў месцы разбураных праваслаўных і каталіцкіх храмаў. Месцы, дзе стаялі партызаны. Шмат іншага. Скрушна было — многае знішчана. Паказаў і страшнае: Папову горку, паўз якую праходзіць шаша, аздобленая бярозамі. Там людзі былі амаль жывымі пахаваны — з мясцовага гета. Сотні, тысячы... I пра іх захоўвае памяць музей.
Перад ад’ездам з Блоні, у пару перадвечаровага холаду, ідучы па ледзь пажухлым, пагаслым ад расы лісці, гледзячы на амаль голыя дрэвы, на рэдкія, пабляклыя языкі лісцвянога полымя, думаў: «Мабыць, недарэмна кажуць, што духоўная цеплыня — самае вялікае чалавечае пачуццё. I кепска нам усім, людзі, будзе, калі растрацім яе, калі яна бясследна знікне, як гэтае лісце. Толькі лісце адновіцца. Дух — не».
Сагрэць народ, сагрэць Айчыну
(Паэт Мікола Маляўка)
У 1957 годзе газета «Чырвоная змена» надрукавала нізку вершаў Міколы Маляўкі, шаснаццацігадовага юнака са знакамітай коласаўскай Мікалаеўшчыны. (Нарадзіўся 13.12.1941 года, выпускнік Мікалаеўшчынскай СШ 1958 года.) 3 той газетнай публікацыяй імя маладога творцы прагучала на ўсю рэспубліку. Яно звярнула на сябе ўвагу чытачоў і літаратараў, якія адзначылі, што малады аўтар пасвойму ўспрымае свет, што рамантычная ўзнёсласць у яго вершах не надуманая, жыццёва праўдзівая, што аўтар някепска валодае родным словам і, увогуле, падае неблагія надзеі як паэт.
Сёння майстра прызнаецца, што тыя і зараз дарагія яго сэрцу вершаваныя радкі, хоць і былі, як гэта амаль заўсёды здараецца ў пару юначай творчасці, недасканалыя. 1 разам з тым публікацыя прымусіла задумацца: «А што далей?.. Ці
172
стану я сапраўдным паэтам?.. I ўвогуле, як і пра што пісаць, калі свет твой абмяжоўваецца вёскай, вяскоўцамі, і гэта ўсё такое далёкае ад таго жыцця, пра якое пішуць у газетах і кнігах...»
Пазней ужо, вядома, прыйшло разуменне, што свет роднай вёскі, або, як кажуць, малой радзімы,— неабдымны, калі ты сапраўдны мастак, калі ў звычайным здольны ўбачыць незвычайнае, калі табе дадзена сапраўды чуйная душа, калі цябе хвалююць людскія лёсы і калі ты неабыякавы да ўсяго таго, чым жыве народ, твая Бацькаўшчына.
Пазней ужо таксама адкрылася, што любімы Колас якраз і чэрпаў натхненне тут, дзе ты нарадзіўся і вырас, што многія вяскоўцы, знаёмыя табе, сталі прататыпамі літаратурных вобразаў тых твораў, якімі зачытваўся. Значыць, жыццё трымаецца j на тваіх аднавяскоўцах, значыць, і твая вёска нечага вартая ў свеце...
Так, маладому паэту хацелася пасапраўднаму зразумець людскія памкненні, чалавечыя радасць і смутак, хацелася, урэшце, зразумець, чаму ёй так дорага ўсё добрае і чаму яна ненавідзіць, не прымае ўсё кепскае.
Гэта, паўтаруся, было пазней. А пакуль Мікола вучыўся. Праз год скончыў школу. Паехаў працаваць лесарубам у Карэлію. Скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта. Настаўнічаў у глыбінцы. Займаўся журналістыкай. Набываў жыццёвы вопыт, сталеў як асоба і як творца — увесь гэты час пастаянна друкаваў вершы ў газетах і часопісах.