Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Наднамі, Над родным краем Чарнобыльская бяда — 1 снег яе не хавае, 1 не змывае вада. Далёкага выбуху рэха Ніяк не змоўкне ў жыцці: Чарнобыля — не аб'ехаць, Чарнобыля — не абысці. Па вёсках мёртвых бядуем, Шукаем, дзе кут чысцей, — 1 не сябе мы шкадуем, А думаем — Пра дзяцей.
Думаць думаем, але, здараецца на справе, «адна надзея ў маці — Бог», калі ў яе хворае дзіця.
Ёсць у кнізе надзвычай трагічны па сваім гучанні верш «Смерць», таксама пра чарнобыльскую бяду. У ім — аголенае пачуццё нашай агульнай віны за непражытыя жыцці дзяцей, якіх забраў Чарнобыль. I заклік:
Станьма, людцы, на калені!
Можа, Бог пачуе голас немы: Ходзім пад Чарнобылем усе мы...
179
і заключнае:
Беднае дзіцятка!
Непражыты лёс. Ці даруеш нам Калі, Хрыстос?
Думаецца, пасля гэтага не трэба спрабаваць каменціраваць творболь, больтвор...
Паэт неаднойчы кажа, што мы жывём у трывожны час, a гэта адпаведна вымагае ад нас актыўна супрацьстаяць усяму кепскаму, разбуральнаму. 3 гэтага паняцця якраз і вымалёўваецца паступова яго крэда, так бы мовіць, у тым жа рэчышчы, што і ў вершы «Слова», але сёння сказанае ўжо нібы паіншаму. 3 разуменнем, што і ён, паэт, шмат чаго варты ў гэты.м свеце, што і ён у адказе за лёс Айчыны: «...у трывожны час стараюся сагрэць народ, сагрэць Радзіму» (верш «Усё цячэ...»).
Так, мяняецца час, у многім змяняемся мы, але галоўнае, думаецца, каб у аснове усіх нашых імён была адвечная жыццядайная аснова. тады вечным будзе жыццё. У Міколы Маляўкі, у яго творчасці — аснова якраз такая.
Мовы нашай вартавыя
(Празаік Ягор Конеў)
У 1995 годзе ў «Бібліятэцы часопіса “Маладосць”» (№ 8) выйшла з друку першая кніга прозы аднаго з самых маладых нашых літаратараў Ягора Конева «Вартавыя», якую я рэдагаваў.
Атрымалася так, што да гэтага я шмат працаваў з Ягорам як з журналістам — ён з’яўляецца пастаянным маладосцеўскім аўтарам і нават быў нашым лаўрэатам па раздзеле публіцыстыкі. Прызнаюся, Kajii мне прапанавалі рэдагаваць яго
180
кнігу, згадзіўся з радасцю, бо ведаў, як сур ёзна ставіцца аўтар да літаратуры.
У нас не прынята, каб рэдактар пісаў у друку пра таго, з кім працаваў, тым больш каб выступаў з рэцэнзіяй на яго творы. Маўляў, абавязкова будзе хваліць свайго падапечнага, а значыць, і сябе. Магчыма, сапраўды так. I ўсё ж я вырашыў парушыць гэта няпісанае правіла, бо хачу падзяліцца з чытачамі сваімі думкамі не столькі і не толькі з нагоды выхаду з друку кнігі Ягора Конева, а наогул крыху паразважаць пра літаратурны прызыў апошніх сямівасьмі гадоў («Бібліятэка...» выдаецца з 1988 года), якім ён мне бачыцца ў будучым жыцці нацыі.
Дык вось, у гэтым шэрагу кніг «Вартавыя» пазначаны як 86я адзінка. Аўтары — у асноўным маладыя літаратары, пачаткоўцы, узрост — пасля дваццаці пяці, трыццаці, ёсць і старэйшыя. Такіх няшмат, і мне думаецца, нічога заганнага няма ў тым, што выдаюцца і іх кнігі ў маладосцеўскай «Бібліятэцы...». Звычайна самыя сталыя па ўзросце аўтары — гэта тыя літаратары, хто доўга па розных прычынах ішоў у літаратуру, у каго іншы раз не склаліся адносіны з выдавецтвамі, хоць гэтыя людзі даўно і плённа супрацоўнічалі з часопісамі, удзельнічалі ў калекіыўных зборніках. Напрыклад, такія сталыя па ўзросце літаратары, цікавыя, кожны пасвойму, празаікі, як Анатоль Кірвель, Янка Галубовіч, Анатоль Жук, Віктар Какорыч.
Звычайна (а ў апошнія гады гэта стала правілам) аўтары маладосцеўскай «Бібліятэкі...» выходзяць да чытача са сваёй першай кнігай. Але трэба адзначыць, што напачатку былі і тыя, хто ўжо друкаваўся ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і нават быў членам Саюза пісьменнікаў. Скажам, Уладзімір Ягоўдзік, Віктар Супрунчук, Хрысціна Лялько ды і аўтар гэтых радкоў. (У той час у літаратуры не адчувалася такога ўздыму, як сёння, рэдакцыйны партфель не быў перагружаны творамі маладых, як зараз.)
Вядома ж. нейкіх семвосем гадоў для літаратуры не такі ўжо і вялікі тэрмін. Тым не менш за гэты час яна, наша літаратура, папоўнілася многімі і многімі імёнамі празаікаў
181
(размова ідзе толькі пра іх, оо яны мне бліжэй, чым прадсгаўнікі іншых жанраў). I што асабліва цікава. суквецце маладых талентаў мае шырокую геаірафію: выхадцы з вёсак, невялікіх раённых гарадкоу, абласных цэнтраў, са сталіцы рэспублікі і нават нашы землякі з розных рэгіёнаў былога Саюза.
Кнігі аўтараў «Бібліятэкі часопіса “Маладосць”», кожная паасобку і ўсе разам, несумненна. сведчаць. што ў апошнія гады з новай сілай забруіла іая крыніца, якая жывіла і жывіць беларускую літаратуру,— роднае слова. Забруіла з глыбінь народнага жыцця, з глыбінь народнага духу, паказала, якая яна шчодрая і невычэрпная, насуперак жаданням шматлікіх яе незычліўцаў, стратэгаў і тактыкаў нашай духоўнай дэнацыялізацыі.
За гэты час нямала хто з тых, што выдаўся раней, хто пасталеў ужо, як кажуць, пачаў убірацца ў гады, паспеў стаць сапраўдным пісьменнікам, без якога цяжка сёння наогул гаварыць пра літаратуру. (Напрыклад, хіба можна сур’ёзна гаварыць пра сям ю, забываючы зза шаноўных старэйшын маладых, якім працягваць іх справу, радавод?)
Андрэй Федарэнка, Анатоль Казлоў, Алесь Наварыч, Алесь Ветах вельмі не падобныя празаікі, кожны пасвойму цікавы і таленавіты, кожны са сваёй тэмай, са сваім поглядам на жыццё, на чалавека.
Асаоісга я без усялякіх сумненняў лічу іх сталымі літаратарамі. Але разам з тым шкадую, што наша прафесійная крытыка да цяперашняга часу пасапраўднаму не ацаніла творчасць кожнага з іх.
Мне могуць запярэчыць. маўляў, пра Федарэнку і Казлова напісана шмат, што Федарэнка нават стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, што пра Казлова і радыё расказвае, і «ЛіМ» піша, што часта ўпамінаецца Галіна Багданава... Усё гэта так. Але, здаецца. пакуль яшчэ крытыка не звярнула ўвагі на вельмі многіх аўтараў «Бібліятэкі...». Няўжо яна баіцца пакрыўдзіць тых нашых паважаных шсьменнікаў, хто даўно «забранзавеў» і пра каго так лёгка было пісаць у ранейшыя часы — толькі станоўчае. бо ён прызнаны! А можа, яна чакае.
182
пакуль маладыя «забранзавеюць», ці яшчэ што... Толькі, думаецца. літаратура — такі від творчасці, што ў ёй заўсёды хопіць месца і пачаткоўцам. і класікам.
Многія маладыя цудоўна валодаюць мовай, вызначаюцца навізной у выбары тэмы, раскаванасцю пісьма.
Зрэшты, прыйшлі яны ў літаратуру ў той час. калі ўжо не было цэнзуры, калі ад іх перасталі патрабаваць абавязковых твораў пра «пяцігодку, калгас, рабочага», пра «пяцігодку якасці душы» ці пра «кіраўнічую ролю партыі ў сацыялістычным будаўніцгве».
Тое, што скоўвала, напрыклад, нават маё пакаленне, якое ішло ў літаратуру ў 80я гады, ужо ніяк не ўздзейнічала на пакаленне Адама Глобуса, Галіны Багданавай, Стаха Дзедзіча, Вінцэся Мудрова, Сяргея Астраўцова, Уладзіміра Клімовіча, Максіма Клімковіча, Віктара Праўдзіна, Пятра Васючэнкі. тым больш тых, хто ідзе пасля іх, скажам, Антона Вырвіча, Алеся Аляшкевіча, Анатоля Крэйдзіча ды і таго ж Ягора Конева.
Вось успомніў гэтых цікавых, таленавітых літаратараў і спыніўся на думцы, што больш паловы з іх, аказваецца, нарадзіліся ў гарадах. Адметная з’ява маладой літаратуры нашага чаСу — у яе, беларускамоўную, прыйшлі гарадскія выхаванцы.
А мы па ранейшым вопыце ведаем, што паэты і празаікі, самыя знакамітыя, самыя прыкметныя, нарадзіліся ў вёсцы. 1 яно зразумела: там караніцца, жыве чыстае роднае слова, там захаваўся дух народа, там больш шчырасці і дабрыні. (Я не хачу гэтым самым пакрыўдзіць гарадскіх жыхароў, абвінавачваць іх у нечым — не пра гэта размова.) Але які раз трэба сказаць, што ў нас даўно склалася гакая сітуацыя, што часцей у горадзе ўсё беларускае, найперш мова, не ў пашане. Тут моўная сітуацыя ў апошнія, калі можна так сказаць, даперабудовачныя дзесяцігоддзі была такая, што рэдка ад якой мацібеларускі немаўля першыя словы чула на мове продкаў. Ды і потым, у дзіцячым садзе, у школе, не кажучы ўжо пра дарослае асяроддзе. Дык скажыце, адкуль было брацца гуі пісьменнікам і паэтам? (Вядо.ма, яны былі і ёсць. але іх не
183
столькі, колькі мог бы нарадзіць горад, каб ён быў сапраўды беларускім.) I вось Адраджэнне. Колькі яно доўжылася ці ўсё яшчэ доўжыцца?.. Лічаныя гады. Але за гэты час роднае слова ў сябе дома пасмялела. Паступова яно загучала ў многіх гарадскіх кватэрах, у школах, у некаторых дзяржаўных установах і нават тамсям у камерцыі.
За гэты час паўсюль у рэспубліцы адбыўся прыкметны ўздым нацыянальнага духу. Лдразу на зямлі ў вёсцы, у іорадзе на асфальце, калі так можна сказаць. пачалі шчодра заяўляць пра сябе маладыя нацыянальныя таленты, у тым ліку і пісьменнікаў.
Калі я скажу, што Ягор Конеў — тыповы прадстаўнік той гарадской моладзі, сапраўднае дзіця горада апошніх двух з паловай дзесяцігоддзяў, і што гэты мінчанін, які няблага піша пабеларуску, да ўсяго па нацыянальнасці — комі, думаю, будзе зразумела, чаму я, зрэшты, парушыў тое няпісанае правіла, пра якое казаў у пачатку нататкаў.
Паколькі не па віне рэдакцыі наклад кнігі «Вартавыя» ўсяго толькі 730 экземпляраў, значна меншы, чым часопіса, мушу прывесці некаторыя біяграфічныя звесткі пра маладога літаратара, надрукаваныя ў яго зборніку.
«Ягор Конеў нарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску. У 1988 — 1990 гг. вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры. У 1994 годзе скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у газеце «Чырвоная змена», часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Бярозка»...» Ад сябе дадам, што Ягор Конеў скончыў аспірантуру Белдзяржуніверсітэта. абараніў дысертацыю, друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах, у «Маладосці», у «Першацвеце», у многіх іншых выданнях. Вельмі актыўна выступае як публіцыст, спрабуе сябе ў крьпыцы. Усё — выключна на беларускай мове.
Дадам яшчэ, што Ягор шануе і добра ведае мову і культуру сваіх продкаў, і несумненна, калі б гэта было магчыма, пісаў бы і выдаваўся на мове комі. Ён таксама ведае і вельмі шануе рускую літаратуру і культуру. Уплыў на яго хай пакуль яшчэ
184
і невялікую творчасць. як слушна адзначыў у прадмове да кнігі наш вядомы празаік Віктар Казько. аказалі рускія пісьменнікі Міхаіл Булгакаў і Анатоль Кім. а найперш оеларуская літаратура, наш фальклор, гісторыя. 1 працуе пабеларуску сталічны юнак у жанры, «які патрабуе ўжо сталай пісьменніцкай рукі, свайго адметнага светапогляду, пэўнага настрою і светаадчування. Жанр, у якім у адзінае цэлае сплецена паўсядзённая рэальнасць, вясковая (выдзелена мною. У. С.) байка і, зразумела, уласная фантазія. Скажам адкрыта зайздроснае і шчырае спалучэнне. Тое, што амаль страчана ў былым беларускім прыгожым пісьменстве часоў сацрэалізму. А некалі так непаўторна ззяла, так зіхацела і радавала чытачоў. Дастаткова ўзгадаць Яна Баршчэўскага з яго «Шляхціцам Завальняй...». Сёння ж гэта амаль забыта намі, сышло наваг з вясковых хат». Гэта словы Віктара Казько з прадмовы да кнігі пра аповесць «Вартавыя». Трэба сказаць. што ўпершыню Ягор Конеў дэбютаваў з апавяданнямі ў 1990 годзе ў часопісе «Маладосць». Аўтару было дзевятнаццаць, напісаны яны ў васемнаццаць гадоў.