• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    А неўзабаве адна за адной пачалі выходзіць яго кнігі паэзіі. «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (1982), «Дар» (1985), «Аднавяскоўцы» (1988), «Ручнічок на крыжы» (1995), «Покуць. Выбранае» (2001), «Сядзіба, або Хата з матчынай душою» (2002). (Кнігі вершаў і казак для дзяцей не пералічваю, пра іх размова асобная.)
    Усе кнігі яго паэзіі яднае любоў да Радзімы, да чалавека. Вызначаюцца яны пранікнёнай лірычнасцю. Разам з тым многія
    173
    творы Міколы Маляўкі пазначаны публіцыстычнасцю, часам адкрытай, часам заключанай у падтэкст. У іх — таксама роздум аб лёсе роднай зямлі і Зямлі наогул як планеты ў С усвеце. Яны сведчаць: творчы патэнцыял паэта невычэрпны. 1 ў кнізе «Ручнічок на крыжы», якая таксама пазначана гэтым, ён застаецца верным дабрыні і шчырасці. 3 яго многіх вершаў бачна, што чалавечая пазіцыя аўтара ні ў якіх абставінах, нават трагічных, не траціць сваёй вартасці. I калі б, скажам, я знарок паспрабаваў бы адмежаваць паэта ад сённяшняга клопату і памкненняў, якімі жыве народ, ад патрабаванняў часу, ад усяго таго, чым наогул жыла і жыве Бацькаўшчына, у мяне нічога не атрымалася б: у паэта РОДНАСЦЬ з усім гэтым генетычная. У яго шчыра баліць душа за свет мінулага свайго народа (а яно ў нас, як вядома, найчасцей гаротнае), за дзень сённяшні (а ён для нацыі, як бачым. не такі ўжо і радасны, калі нішчыцца яе мова, ганьбуецца духоўнасць і г. д.), за свет нашай будучыні (якая ўсё ж усяляе хоць слабую, але надзею — выстаім, беларусы). I боль гэты дае імпульс да дзейнасці. I душа паэта не проста баліць па доўгу паэтычнай службы (як гэта нярэдка бывае ў некаторых няшчырых аўтараўпрыстасаванцаў), а шчыра імкнецца «прабіцца праўдаю» да сучасніка. А праўда, як вядома, бывае і падманнай, і тут — карпей не карпей над радком — чытач усё адно ўбачыць фальш, сам зразумее, што ідзе ў творцы ад сэрца, а што надумана (між іншым, заўжды даволі распаўсюджаная ў грамадстве «хвароба» прыстасаванства прагрэсіруе і ў наш век)...
    Але, як слушна заўважыў К. Камейша ў адным са сваіх артыкулаў пра творчасць М. Маляўкі. ён (паэт.— У. С.) «карпеў над радком, шліфаваў яго, вывяраючы кожнае слова, да яснаты акрэсліваючы думку і сэнс». Ад сябе дадам — менавіта сваю думку і свой сэнс, з надзеяй, што яны стануць патрэбнымі людзям.
    У тым жа артыкуле «Родам з вайны» (Маладосць. 1991. № 12) К. Камейша цытуе радкі Міколы Маляўкі адносна творчасці ўвогуле:
    174
    Ну, а слова, яно не вечнае, Калі ў слове няма адкрыцця. Калі слова не забяспечана Залатым запасам жыцця.
    I як завяршэнне такой высновы: «Галоўнае, не імя пакінуць, а Слова».
    Але пакуль паставімся да гэтага як да звышзадачы, якую некалі Мікола Маляўка як паэт акрэсліў для сябе ў творчасці. Толькі на нейкі час паспрабуем пашырыць, калі ўжо так, паняцце Слова, як біблейскае, жыццядайнае («Усё праз Яго (Слова.— У. С.) сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася» — чытаем у Бібліі).
    Як вядома, у той жа Вечнай кнізе ўпамінаецца і іншае слова, супрацьлеглае гэтаму, і названа яно «гнілым», бо здольна разбураць, знішчаць...
    Два полюсы...
    Пасля таго як я прачытаў кнігу «Ручнічок на крыжы», мне падумалася, што пры больш глыбокім, дэталёвым разілядзе ўсёй творчасці Міколы Маляўкі накірунак філасофіі яго паэзіі якраз і трэба шукаць у гэтых межах — жыццядзейнасць яго слова, радка, верша, паэмы, іх уздзеянне на свядомасць чытача і тая крайняя (у рэчаіснасці) мяжа, за якой пачынаюцца разбуральныя працэсы ў грамадстве. Але зазначу, ідучы за маляўкаўскім паэтычным словам, дадзеным яму Богам: сцвярджай жыццё!
    У кнізе «Ручнічок на крыжы» паэтава Слова ў гэтым разуменні паступова набывае сэнс, найбольш акрэслены ў паняцці «прабіцца праўдаю» да чытача. Адразу ж зазначу, што паэту трэба выйсці да людзей не толькі і не столькі са сваёй асабістай праўдай, а, вядома ж, найперш з праўдай прашчураў, бацькоў, народа, Радзімы, назва якой — Беларусь. A праўда гэта, мабыць, найперш у тым, што і «мы, Беларусы,— божыя людзі», і мы адпаведна варты годнага жыцця ва ўсіх яго праявах: і духоўных, і матэрыяльных. I мы, як у свой час сказаў наш вялікі Пясняр, хочам «людзьмі звацца».
    175
    Канечне, калі ўжо зыходзіць з гэтага, дык кожны народ мае права на сваю праўду і жыве ёю, і, мабыць, ні адна праўда, калі яна сапраўды ад Бога, не павінна пасягаць на праўду іншага народа, падмяняць яе, і ўвогуле яна па прыродзе сваёй не можа быць ваяўнічай. Іншая справа, калі нехта ў яе ўкладвае іншы, выгадны для сябе сэнс, калі ў аснове яе іншае (разбуральнае) слова.
    Мікола Маляўка разумее гэта, і літаральна ва ўсіх паэтычных кнігах (у тым ліку і ў кнізе «Ручнічок на крыжы») яго асабістая праўда гучыць як агульная праўда беларусаў. Да ўсяго ў кнізе праўда тая нават здзіўляе сваёй адкрытай прастатой:
    Мы, беларусы, — простыя людзі. Край свой і продкаў постаці любім. Рады заўсёды добрым гасцям. Рады, калі спрыяюць і нам.
    Адразу заўважаецца гімнавасць верша. Справа ў тым, што за яго знешняй прастатой, за канстатацыяй нам пра нас — хто мы такія, беларусы, — адпаведны падтэкст. (Як ведаем, у гісторыі былі перыяды, калі, скажам, вось за такой нібыта знешняй прастатой і адкрытасцю хаваўся сапраўды глыбінны сэнс існасці народа.) Паэт заклікае нас, беларусаў, усвядоміць сваю чалавечую годнасць сярод іншых народаў. Ці патрэбна гэта зараз?.. А як вы думаеце, калі ён паціху цураецца свае мовы, калі памяркоўна дазваляе, каб чужое, наноснае знішчала яго духоўнасць і г. д,? Чаму, напрыклад, здаецца, ні адзін народ не саромеецца сваёй мовы, культуры, вобраза жыцця, у той час, калі наш... Можа, я перабольшваю? Упэўнены — не. 1 хіба мы не такія ж «божыя людзі», як усе?..
    «Мы, беларусы,— дбайныя людзі». «Мы, беларусы,— гордыя людзі». «Мы, беларусы, — мужныя людзі»... Усё гэта раскрываецца ў вершы (чаму такія?), які, думаецца, некалі можа стаць хрэстаматыйным.
    Тут я зноў, але ўжо ў крыху іншым ракурсе, звяртаюся да верша Міколы Маляўкі «Слова». Паэт як творца (стваральнік) прад’яўляе да сябе патрабаванне: яно, Слова, павінна быць
    176
    «забяспечана залатым запасам жыцця». Калі канкрэтна, то запас той, вядома ж, не золата як дарагі метал, а гістарычная памяць народа, яго мова, культура, нацыянальны характар.
    Што да беларусаў, дык хапае людзей, якія. мякка кажучы, не супраць «згладзіць» памяць нашага народа, паказаць нашай мове, што яе месца нібыта на задворках, увогуле грэбліва да нас ставяцца, але пры тым з выгодай для сябе гавораць пра беларускі характар: дабрыня, спагада, сумленнасць, шчырасць, памяркоўнасць, чуласць, цярплівасць, зрэшты, усё сапраўды годнае чалавека, не намі, заўважце, а іншымі, што называюць беларускім менталітэтам.
    Думаю, калі пісаўся той верш, то, мабыць, паэт не згадваў, што энергія яго канкрэтнага твора з новай сілай праз гады запульсуе ў новым часе, жыццятворна разальецца між людзей, прыдасць сілы ў памкненнях да дабрыні. Імкненне да дабрыні — часам адкрытае, часам у падтэксце — прачытваецца ў многіх вершах кнігі «Ручнічок на крыжы». Напрыклад, падтэкст гэты я выразна адчуваю, адзначаючы для сябе надзённае паэтава Слова ў вершах «Дзе ты, душа, вандравала», «А вера жыве», «Над начною іконаю», «Лучынка», «Такая ўжо хвароба у нас...», «Журыцца песня...», «Адны пытальнікі ў жыцці», «Куды мы ідзём» і некаторых іншых.
    Паэта Міколу Маляўку пастаянна хвалюе, ці зможам «мы. беларусы,— божыя людзі», застацца людзьмі ў тых няпростых абставінах, у якіх жывём. Ён разумее, што тут сапраўды трэба кожнаму быць моцным духам, каб не спакусіцца на ўяўнае, што не адпавядае нам спрадвеку, каб не страціць чалавечнасць.
    Такая ўжо хвароба ў нас:
    Крычым аб тым. пра што маўчалі. А быў жа ён, уціску час, Была патрэба, каб крычалі.
    1 лепей сёння намаўчаць, Душой пакаяцца, вачамі, Каб так, як мы, у ціхі час
    Нашчадкі нашы не маўчалі.
    177
    3 вышэйзгаданай кнігі .Міколы Маляўкі таксама вынікае, што трэба ачысціцца душою і гэта зараз адна з важнейшых задач чалавека, адна з яго духоўных патрэб.
    Гут, мне думаецца. паэт зыходзіць са спрадвечнай народнай мудрасці. He лішне ўспомніць: ніводнай добрай справы нельга рабіць з цяжкай душой, калі не хочаш сапсаваць справу гэту. (Можа, у гэтым і заключана разгадка многіх чалавечых бед, трагедый, катасіроф. у тым ліку і чарнобыльскай?.. Бытуе ж у нас паняцце — духоўны Чарнобыль...)
    Гакая думка ўзнікла ў мяне пасля гірачытання верша «Пакланіся дню». Яе пацвердзілі вершы «Звон пчаліны», «Над начною ^іконаю», «Будзе ранняя зіма», «Журавель» і інш. Знешне быццам далёкія ад названага. У ім, у вершы «Пакланіся дшо», у фінале прамы заклік: «Ноч правёўшы, пакланіся дню!» Вядома, гэтаму папярэднічае тое, што «кожны дзень, ад раніцы да вечара», трэба ўспрымаць «душой, як божы дар», што ірэба даражыць кожнам пражытай хвілінай і, існуючы на зя.млі, здзяйсняючы свае зямныя справы, памятаць, што мы «не вечныя».
    Маоыць, памятаючы гэта. мы ў нейкай меры можам шмат ад чаго кепскага ўберагчыся. Усё пайшло не ад нас. Са старажытнасці ведаем, што продкі нашы, дзеці прыроды, тады яшчэ не спакушаныя многім, перш чы.м зрабіць крок у новы дзень, пакланяліся сонцу. Быў Бог Сонца. Вядо.ма, выраз «кланяцца сонцу» ірэба ўспрымаць як паэтычны вобраз, а можна і на справе яму кланяцца — як хто хоча, ду.маецца, шкоды не будзе. Толькі як бы там ні было, а ў выразе «пакланіся дню» закладзены глыбокі сэнс: пакланіся дзеля таіо, каб была ў сэрцы святасць: «Усе мы ходзім пад Богам. А святасці ў сэрцы_ няма». I роздум пра тое, «ійто нас чакае там, за новага веку парогам». I тут жа адказ не адказ, сумненне не сумненне, але страшнае: «Мо ядзерная зіма?..» Так, пакланіся дню,
    Каб стала наша Зямля Сусветным храмам любові, Сусветным храмам дабра...
    178
    Гэта верш «Усе мы ходзім пад Богам».
    Вось такі асабіста для мяне водгалас верша «Пакланіся дню», з пашырэннем на гэты, голькі што працытаваны. Вось такая, здаецца, асабістая, а калі ўдумацца, планетарная патрэба, каб не згінуць, не знікнуць, не растварыцца ў касмічнай бездані.
    У кнізе «Ручнічок на крыжы» змешчаны самыя розныя па тэматыцы вершы. I самыя розныя з’явы нашай рэчаіснасці хвалююць паэта. Але, мабыць, найбольш рэальнае, канкрэтнае — паслячарнобыльскі лёс нацыі, яе будучае. А яно, вядома ж, павінна ўвасобіцца ў будучым праз дзяцей нашых. Зрэшіы, у многім ужо ўвасоблена. Чытаем верш «Думаем прадзяцей»: