Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
155
Няма інакшай мудрасці для нас...
(Празаік, паэт, крытык Міхась Стральцоў)
«Ідуць халады, бяруцца прымаразкі — ападаюць інеем сырыя туманы. Чарсцвее зямля, і цёмным, ільсняна халодным зяленівам б’е ў вочы парадзелая пры дарозе трава. Ужо выпетрала зябліва, пасівела ў гародчыках і пазванчэла бадыллё, і панішчымнела паветра. Неба ўдзень ужо ніжэй прыпадае, ціснецца да зямлі...
1 вечарам, і ўранку маразліва, хмельна, бы першаком, пахне ў наваколлі дымам».
Чытач, малазнаёмы з беларускай прозай, напэўна, падумае: ці не Бунін у перакладзе? Але, здаецца, хоць і падобна на бунінскую прозу, няма такіх радкоў у класіка рускай літаратуры... Яно і зразумела. чаму так падумае. Склад, музыка слова, вобразны малюнак. які амаль фізічна адчуваеш. Але гэта, вядома ж, не Іван Аляксеевіч. Гэта наш Міхась Лявонавіч Стральцоў. Таленты. Непаўторныя. Бунін у рускай прозе. Стральцоў — у беларускай.
Цытаты са «Смалення вепрука» (1973). Аднаго з найбольш яркіх апавяданняў нашай прозы. Увогуле складаны твор. 3 падтэкстам быццам бы да апавядання, якое (аўтар ведае) ён не напіша. Тады навошта «згадвае» і навошта «піша»?
Адказвае: «Мне проста падумалася, што, можа, усё ж абзавецца на астачу нейкай логікай тое, што тут раскажу». A раскажа ён пра юнака, «які безразважна і смела рынуўся ў жыццё і не ашчаджаў сябе, шчыра беручы ад людзей і гэтак жа шчыра аддаючы ім сваё». Ён ні аб чым тым, што аддаў іншым, не шкадаваў. Наіўнаму і шчыраму, яму здавалася, «што не можа быць на свеце чалавека, які. уведаўшы, не палюбіў бы яго: ну хаця б за гэтую ягоную прагу спагады і ласкі для сябе і для ўсіх!».
Хто ведаў майстра, кажуць: гэта ён сам. Носьбіт душэўнай і духоўнай дабрыні. Цеплыні. Спагады...
156
Звычайныя, непрыкметныя малюнкі або нават «урыўкі» жыццёвых сітуацый. Роздум пра іх. Прыводзіць аўтар чытача ў творы да вечнага: нам, людзям, нельга без надзеі на дабро. Без яе мастаку нельга: «У таго, хто бярэ ў рукі пяро, надзея таксама ёсць».
Надзеяй на дабро і шчырасць, жаданнем пісьменніка дапамагчы людзям разабрацца ў саміх сабе пазначаны літаральна ўсе празаічныя творы майстра. Думаеш: яны накіраваны на абнаўленне душы. У нейкае імгненне ўсё навокал здаецца шэрым і аднастайным. Але ж абудзіся, агледзься, і ты ўбачыш: усё інакш. Як, скажам, у апавяданні «Блакітны вецер». Напісанае ў 1960м, успрымаецца нібы сённяшняе. Знешне някідкае, цытую зачын: «Лагацкі прачнуўся як бы ад нейкага штуршка: усё адбылося ненатужна і лёгка. Колькі часу ён ляжаў, не расплюшчваючы вачэй. Тое няўлоўнае і хісткае, што яшчэ лунала над ім, было, напэўна, успамінам аб сне. Сон адыходзіў у святле, у пахах, у струменнасці ветру. Нібыта стала над нейкім возерам у духмянай парнасці сонца. Пахлі сосны, узнімаўся над вадой блакітны вецер, і тонкі, звонкі і чысты чуўся на беразе смех. Як хораша, як лёгка! Вось нібыта Лагацкі бяжыць да вады — як прыемна жвір халодзіць босыя ногі. Як засцілае вочы блакітны вецер!»
Гэты ўнутраны штуршок выводзіць, можна сказаць, пасвойму натхняе персанаж — ужо не юнака, сталага вучонага — перагледзець сваё стаўленне да жыцця. Да іншых людзей. Да самога сябе. Ён у рэшце рэшт пачынае разумець: «...трэба смялей і весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасці, замкнутасці ў сабе. I тады ніколі не пакіне мяне (...) блакітны вецер».
Я наўмысна так падрабязна кажу пра гэтыя гворы пісьменніка. Яны мне здаюцца вельмі важнымі. Як ключ, які адчыняе дзверы таямніцы ўсёй творчасці майстра. Апавяданні, не прывязаныя да нейкага канкрэтнага часу, а толькі скіраваныя да чалавечай душы, думаю, найбольш яскрава выкрышталізаваліся імкненнем аўтара яшчэ раз, але пасвойму, спакой
157
на, някідка, даходліва паведаміць свету ўсё тое ж, але без надзеі...
3 гэтым — з надзеяй на дабро. з разуменнем, чаго яно ўвогуле варта для іншых,— прыйшоў у дваццаць гадоў у літаратуру Міхась Стральцоў са сваім першым апавяданнем «Дома», надрукаваным у 1957 годзе ў «Маладосці». Першая кніга апавяданняў «Блакітны вецер» выйшла ў 1962 годзе.
Для беларускай літаратуры гэта быў час, калі на поўны голас ужо гучала проза Янкі Брыля, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Аляксея Кулакоўскага, іншых майстроў слова. Калі сцвярджалі сябе як мастакі новымі кнігамі Іван Навуменка, Іван Пташнікаў, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка. Калі ўпэўнена заявілі пра сябе Анатоль Кудравец, Янка Сіпакоў, іншыя равеснікі Міхася Стральцова. Калі крытыка ўвогуле даволі строга падыходзіла да маладых, а ў літаратурнамастацкіх часопісах, кажуць, у прынцыпе творчая планка была не ніжэйшая, а можа быць, і вышэйшая, чым зараз: маладым — ніякай паслабкі.
He патрэбна была яна, паслабка, Стральцову. Яго своеасаблівы талент гаварыў сам за сябе. Спачатку ўжо кнігай, якую я назваў. Потым — другой, «Сена на асфальце» (1966). У ёй аўтар заставаўся адданым свету дабрыні людской. 1 не «згубіўся» яго голас у шматгалоссі прозы таго часу. Тады любілі казаць: маўляў, пісьменнік сцвярджае сябе другой кнігай — першая можа быць і выпадковай. (Час паказаў: у Міхася Стральцова не тое што кнігі, радка выпадковага няма.)
Потым шмат гаварылі пра «філалагічнае» пакаленне літаратараў. Так, усе тыя або амаль усе, хто прыйшоў у літаратуру са Стральцовым, мелі універсітэцкую, у пераважнай большасці філалагічную або журналісцкую, адукацыю: у БДУ, на аддзяленне журналістыкі філфака, Міхась Стральцоў прыйшоў са школы. Біяграфія ў яго да таго часу была такая... Нарадзіўся 14.02.1937 года ў сям’і настаўніка ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна. У 1954 годзе скончыў НоваЕльнен
158
скую сярэднюю школу. Друкаваўся ў райгазеце... Праца ў часопісах... Кнігі...
Увогуле, іх было няшмат. Прозы: «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), «Падарожжа за горад» (1986), кніга выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974). Паэзіі: «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1974), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). Крытыкі і літаратуразнаўства: «Жыццё ў слове» (1965), «У полі зроку» (1976), «Загадка Багдановіча» (1986), «Пячатка майстра» (1986). За кнігу «Мой свеце ясны» Міхась Лявонавіч Стральцоў у 1988 годзе пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы.
Ён шмат перакладаў. Паэзіі. Прозы. Розных аўтараў. Розных краін. Яго таксама перакладалі. Вядома, перш за ўсё на рускую мову. Таксама на англійскую, балгарскую, венгерскую, французскую і інш.
Гэта той майстар, якога не стамляешся перачытваць. Кожны раз знаходзіш нешта новае. Вось «Адзін лапаць, адзін чунь». Чытаем: «Над вёскай, у полі была імглістая, зажураная смуга, быў прыхаваны смутак, няўлоўны нейкі і незразумелы, як настрой, то сцішаны — і тады светлага, — то шумлівапорсткага, роспачнавясёлага, нават аж зіхоткага ўваччу і ўсё адно цёмнага ветру. Гэтага нельга было выказаць словамі, і ён, стоячы над пограбам, бачыў сябе жаўтлявасветлай саломінкай, вытыркнутай са страхі. — яна трымцела. грала, смуткавала і гарэзіла разам з ветрам. вецер шкуматаў яе, але ўсё адно любіў, і яна любіла яго, і баялася, і не баялася ягонай моцы».
Гэта — Іванка. Адзін з тысяч нашых пасляваенных хлапчукоў, чые бацькі не вярнуліся дамоў. Халодных, галодных. пакрыўджаных, каго і зараз крыўдзяць. За каго і заступіцца няма каму. Падранкаў. 1м трэба было расці ў тым незразумелым, жорсткім, часта несправядлівым жыцці. Якімі? 1м жа не было на каго раўняцца. У Іванкі, праўда. акрамя мамкі — дзед
159
Міхалка. Дабрадзей. Ён хлопчыка чытаць і пісаць навучыў. Вось толькі самаробны наган адабраў: не падстрэліўся б унучак.
3 любоўю, разуменнем апісвае Іванкаў свет аўтар. Нібы наскрозь прасвечвае яго думкі. А яны такія: паздзекаваліся старэйшыя хлапчукі... Вырасту. Парвалася рагатка... Як зрабіць? Дзед Міхалка, мамін бацька, сплёў толькі адзін лапаць — на другі аборы не хапіла... Што ж рабіць, калі вабіць вуліца... I што падумаць пра другога дзеда. таткавага бацьку, які абяцаў другі лапаць або чунь сплесці. ды ўсё — ніяк. Да ўсяго. мабыць, дзед Трафім не вельмі шкадуе Іванку. Інакш ён, самы багаты ў вёсцы, не думаў бы пра тое. як палову пенсіі за забітага татку сабе забраць...
Амаль нічога значнага за дзень, апісаны празаікам, у жыцці хлопчыка не адбываецца. Вось толькі нарэшце чунь яму прынеслі. Вось толькі наган вярнулі (пасля дзед Міхалка выкінуў). Вось толькі павячэралі ўсе разам ды неразумнага аднавяскоўца прывецілі...
Але за ўсім гэтым, нібы непрыкметным, майстар змог разіледзець незвычайную людскую дабрыню. Як зерне. кінута яна ў маленькую душу. Прарасла. He дала падранку збіцца з дарогі дабрыні. Закаласілася разуменнем сэнсу жыцця. Пра сэнс гэты Іван, ужо дарослы, напіша сябру: «...і адкрыўся мне дзед Міхалка — праз дваццаць гадоў пасля ягонай смерці. Я і не ведаў, што так даўно і так кроўна люблю яго. I зразумеў я, йіто няма іншай мудрасці для нас, чалавекаў, акрамя той, што трэба быць пачалавечы добрым і мужным — у часы бурнаплыннай маладосці і на марудлівым сконе дзён...»
Мабыць, гэта было чалавечым крэда мастака Міхася Лявонавіча Стральцова — заўсёды быць добрым да людзей. Яно прачытваецца ва ўсім, што выйшла зпад яго пяра. Нават у крытыцы. I вобраз Багдановіча майстар адкрыў перш за ўсё як вобраз надзвычай добрага чалавека, сэрца якога заўсёды балела за свой народ. За ўсіх людзей. А калі казаць аб чыста прафесійных адкрыццях у гэтым творы, дык іх шмат. Адно
160
такое: «Яго (Багдановіча.— У. С.) адметнасць якраз і была заўсёды ў тым, што ён як бы ішоў да нацыянальнага ад агульналюдскога. а не наадварот». Шмат пра што сёння нам гэта гаворыць.
Памёр Мі.хась Лявонавіч Стральцоў 23 ліпеня 1987 года. Майстры слова, сябры, разумелі, якая гэта багатая на таленты асоба ў нашай літаратуры. Яму прысвячалі вершы Аляксей Пысін, Уладзімір Караткевіч і іншыя паэты розных пакаленняў Пра яго і яго творы з разуменнем і глыбокай павагай пісалі Янка Брыль, Дзмітрый Бугаёў, Анатоль Вярцінскі, Юлія Канэ, Віктар Карамазаў, Ала Сямёнава... Вось, напрыклад, цытата з твора Алеся Адамовіча, вынесеная на вокладку адной з пасмяротных кніг майстра: «Талент Стральцова акрылены высокай культурай думкі і пачуцця, за ім выключная чысціня сумлення і незвычайная патрабавальнасць да сябе».