Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Многія, вельмі многія самыя розныя людзі, вартыя гэтага і не вартыя, грэліся ад цяпла яго бескарысліва шчодрага сэрца. Шкада, не ўсе зразумелі гэта. Балюча, калі, здараецца, нехта з творчай шэрасці лічыць сябе роўным асобе, якая ўнесла ў літаратуру не параўнальнае ні з чым, сваё, асаблівае, дыханне, свой блакітны вецер. А можа, не будзем дакараць іх за гэта. Бяда іх такая.
Беларусь — апірыіпча духу...
(Празаік, паэт Ганад Чарказян)
Больш за два дзесяткі гадоў на Беларусі жыве і працуе вядомы паэт Ганад Чарказян. (Нарадзіўся 18.10.1946 года ў сяле Ерасхаўн Акцембяранскага раёна Арменіі.) За гэты час у Мінску выйшлі з друку ў перакладах на рускую і беларускую мовы яго кнігі: «Прочность» (1980). «Цвет доброты» (1986). «Пространство н время» (1990), «Обожженные жаворонкм»
6 Зак. 463
161
(1992), «Плач» (1994), «Караваны гор» (1996), «Шамдзін» (1998), «Камнн печалн» (1999), «Дом дождя» (2001), «Чаргаві» (2001), «Тоска по дому» (2003), «ПумПур у калясцы і іншыя казкі» (2004). Асобныя вершы друкаваліся ў беларускіх газетах і часопісах. I вось у 1996 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыў свет зборнік твораў Г'анада Чарказяна «Караваны гор». У ім паэзія майстра загучала на поўны голас пабеларуску (у першай частцы выдання, другая — пераклады на рускую).
Прачытаўіпы кнігу, разумееш, чаму Ганад Чарказян як асоба, грамадзянін, творца духам і паэзіяй акрэп, сцвердзіў сябе менавіта на нашай зямлі. Ён пранікся шчырасцю яе людзей, палюбіў прыроду нашу, адчувае тут сябе так, як і ўсе добрыя людзі. I паняцце «збеларушаная душа» ў дачыненні да яго сапраўды трапна і вобразна характарызуе ўнутраны стан чалавека і творцы.
Разам з тым. як бачна з твораў, прысвечаных сваёй сапраўднай радзіме, той зямлі, дзе ўпершыню пабачыў свет, душа майстра найперш належыць свайму шматпакутнаму народу, сваёй святой зямлі (для кожнага з нас свая зямля такая), сваім продкам, усяму свайму радаводу. I калі прасачыць вытокі яго паэтычнага мыслення, дык абавязкова спынішся, так бы мовіць, на родавых крыніцах, зразумееш, што паэт сапраўды моцны сваёй генетычнай памяццю, каранёвай непарыўнай повяззю са сваім народам. Для яго надзвычай блізкае і дарагое ўсё, што вызначае курдскі народ, — мова, культура, звычка, законы. У вершы «Горцы маюць свае законы» паэт зазначае, што яны «вечныя, як скалы цвярдыя», а значыць, не падуладныя часу, непарушныя,
Горцу
Матчына ймя святое, Галава ўсяму бацька, а таксама, што
Гонар горцу
Даецца на тое,
162
Каб вянчаць ім усё Пакрыёму.
I нарэшце:
Брату брат
Да апошняй скарынкі, А сястра брату Яшчэ й матуля.
Цвёрдасць горцаў Ад той сцяжынкі, Што як родная Горца прытуліць.
Думаецца, такое разгорнутае цытаванне гэтага твора апраўдана тым, што ён, як ніякія іншыя словы і водгукі рэцэнзента, стварае вобраз супляменніка паэта, пазначае, хто і які ён у гэтым свеце, дазваляе зразумець таксама, адкуль афарыстычнасць і мудрасць яго радка. Шчыры ў сваіх памкненнях, у адносінах да людзей, сярод якіх жыве і творыць, паэт, зрадніўшыся духам з нашай зямлёй, успрымае яе як «апірышча духу». Ён таксама ўдзячны ёй за ўсё тое добрае, што яна падарыла:
Да скону за ўсё
Табе дзячу я —
Ад калыскі дачушкі
Да песні жніўнай...
I прызнанне:
Беларусь —
Другая маці мая, Велікадушная Любоўю наіўнай.
Я знарок спыніўся менавіта на гэтых двух вершах, якія, здаецца, знаходзяцца на розных полюсах, як сведчыць кніга, сапраўднай усёабдымнай паэзіі аўтара. Быццам розныя па тэ.ме, але калі паглыбіцца ў іх змест, то зноў жа заўважыш тую
6*
163
духоўную і душэўную зрошчанасць аўтара і з курдамі, і з беларусамі, якая для яго — святыня.
Беларускамоўны раздзел кнігі — праца найперш выдатнага нашага паэта Рыгора Барадуліна як перакладчыка. У ім таксама змешчаны некаторыя пераклады з курдскай цікавых паэтаў Алы Канапелькі і Кастуся Жука. Рыгор Барадулін у гэтай кнізе таксама адкрыў нам Ганада Чарказяна як празаіка — пераклаў аўтарскую прадмову «Карані дрэва».
Я, напрыклад, спрабуючы зразумець, наколькі дух паэзіі аўтара на яго роднай мове адпавядае духу яго твораў на маёй роднай, падумаў, што разгадку якраз і трэба шукаць у «Каранях дрэва» — мабыць, празаічны радок перакладаецца найбольш набліжана да арыгінала. Прачытаў: аказваецца, Чарказян — цікавы празаік. (Гэта пасля пацвердзілі і яго апавяданні, надрукаваныя ў часопісе «Полымя», № 3 за 1998 год.) Манера аповеду ў «Каранях...» — спакойная. Афарыстычнасць. Аналітычнасць падзеі, сітуацыі. Уменне аўтара бачыць цэласнае і разам з тым уменне затрымаць чытацкую ўвагу на дэталях. Псіхалагізм. Ашчаднасць слова. Усё гэта і шмат што іншае, што робіць прозу адметнай, арганічна спалучана. Вобразы яркія. Можа, не праз знешні малюнак, а праз думкі, памкненні. Уразіла, як адзнака горца, мудрасйь дзеда аўтара ў скрушны час, калі ворагі нішчылі яго народ. Разважаючы пра тое, што на зямлі «дужыя заўсёды зжываюць слабых», што «заўсёды болей людзей, на якіх трымаецца свет», спрабуючы не думаць пра Бога (што, зрэшты, не атрымалася), дзед пытаўся ва Усявышняга: «Дзе справядлівасць, дзе кара Гасподняя на нелюдзяў?» (Стары стаяў каля студні з забітымі.) I тады «ў думках дзед мовіў да Бога: «Хоць раз пакарай аднаго з дзяцей сваіх, які забівае іншае дзіця тваё. Што за розніца, якой хто веры?» Згадзіцеся, хіба не ў гэтым сутнасць чалавека, яго філасофіі — усе мы аднолькавыя. якой бы веры ні былі?.. Усе мы — дзеці Божыя. Як вядома, і сёння курды — шматпакутны народ. Пасвойму. Пасвойму шматпакутны народ і наш, асабліва ў пякельным подыху радыяцыі. У сваіх
164
іншых скрухах. нягодах, непаразуменнях нашага часу. Паэту, які жыве на Беларусі і які лічыць Беларусь «сваёй другой маці», вядома ж. баліць за ўсё, што з ёй адбываецца.
Асабіста мне імпануе, што майстар у сваіх творах не баіцца (між іншым, як некаторыя паэты зараз) быць грамадзянінам, у самым высокім сэнсе гэтага паняцця. He баіцца роздуму пра час і пра сябе, пра людзей. Часта яго паэтычная думка сягае да агульначалавечых паняццяў. Тут я асабіста выдзеліў бы цудоўны верш «3 дабра ўсяго...». Сапраўды пытанне:
3 дабра ўсяго,
Што ты ў жыцці зрабіў, Што людзі ўзяць дадуць Табе з сабою?
Або:
Са зла ўсяго,
Што ты зрабіў, Што людзі ўзяць дадуць Табе з сабою?
Як жыццё з годнасцю пражыць і хто твой суддзя на зямлі (тваім дзеянням) яшчэ да Бога?..
Трэба адзначыць, што, звяраючы свой зямны шлях між людзей памяццю продкаў, паэт найперш звяртаецца да маці. У яе вобразе шукае падтрымку ў свой нялёгкі час: «Мама, агонь і полымя ў душы ў мяне...» Або: «калі час надыходзіць самотліва горкі», паэт у думках вяртаецца ў родны край, дзе жыве яго «успамін незабыты», дзе
С.мачна пахне,
Пячэцца лаваш, і рукамі. Што прапахлі падсохлым і хрумсткім лавашам, Маці лашчыць яго.
Мабыць. такія малюнкі з адчуваннем духу роднага гнязда ў кожнага з нас розныя. непаўторныя, таму і хвалюючыя. I як бы добра ні было чалавеку ў іншым краі. канечне ж, час ад часу ён будзе ў снах, у думках вяртацца ў родны край.
165
Караваны гор Ідуць да мяне, Каб забраць і павесці з сабою У айчынны край, Дзе цвітуць і ў сне
Кветкі радасці
Ранняй журбой...
Я знарок, рэцэнзуючы кнігу, спыніўся на яе беларускамоўным раздзеле — пераклады з гэтага паэта на рускую мову пакуль больш вядомыя. Вершаў цудоўных пра наш край і яго людзей — шмат. Увогуле ж паэзію Ганада Чарказяна, чалавека са «збеларушанай душой», трэба аднесці да сапраўдных здабыткаў нашай паэзіі.
Духоўнай памяці лісце
(Краявед Анатоль Прановіч)
Хадзілі мы аднойчы з Аляксандрам Прановічам, дырэктарам Пухавіцкага краязнаўчага музея, па коласаўскіх мясцінах вакол Мар’інай Горкі.
Дзень быў з тых, калі зза нізкіх шызых воблакаў сонца не бачна. Але яно адчуваецца: слізгае недзе жоўтая, калматая пляма — і ніякай цеплыні... Дагараюць кляновыя кастры. Полымя іх то чырвонае, цяжкае нібы, то лёгкае — вохра.
Гэта была тая восеньская пара, калі гарэзнічае вецер. Здараецца, прыціхне. Затоіцца недзе ў гушчары. А потым раптам наляціць. Пругкі, шаршавы. Пачне адчайна збіваць полымя з дрэў — вялізныя іскрылісце шпурляць поўнымі жменямі на зямлю. А яна, зямля, вільготная, шчодра акропленая буйной белай расой. Топча вецер лісцеіскры, а яны не гаснуць, каляна шамацяць...
166
Чытаў, чуў, што і гэтую тут пару года любіў Пясняр. Але сцвярджаюць: найбольш — лета. Яго грыбную частку. Зрэшты, як вялікі мастак, Якуб Колас усялякую пару апяваў.
Ведаю, думна было яму тут. Лёгка пісалася. Але дзе, менавіта якімі сцежкамідарожкамі ён тут хадзіў?
Можа, гэтым, думалася тады мне, засыпаным лісцем берагам вілюжыстай карычневасіняй Пцічы?.. Углядаўся ў адлюстраванне ў ёй дрэў, воблакаў, неба, складаў вершы, не думаючы аб вечнасці? Або думаў пра яе?..
Так, месцы тут прыгожыя. Каля Мінска такіх не знайсці. Хіба шго Вязынка. Там — купалаўскія. Тут — коласаўскія. Тыя найбольш вядомыя: святы паэзіі, Купалле, злёты турыстаў. Можа, там, у Вязынцы, на самай справе і папарацькветка цвіце.
Гэтыя, коласаўскія, мясціны менш вядомыя. Думаю, пакуль. 3 Коласам усе больш Стаўбцоўшчыну звязваюць. I гэта нравільна. Акінчыцы (зараз межы Стоўбцаў) — яго калыска. Вытокі. Тут жа, у Тальцы, Падбярэжжы, Балачанцы, Беразянцы, Вусці, Загібельцы, у 30я гады. у пару творчай сталасці, ужо ўсяму народу вядомы Колас «дачнічаў». 3 вясны да восені жыў. Да вось такой пары. I пасля вайны — таксама.
Думаў: цікава, ці памятаюць тут людзі Песняра. Зараз жа час быццам не для вершаў: больш пра хлеб ды як жыць далей.
Прановіч сцвярджае: помняць. Шануюць. I так, і афіцыйна. У музеі нямала матэрыялаў не толькі пра творчасць паэта, а і пра яго пухавіцкі жыццёвы перыяд.
Пра Аляксандра Прановіча да гэтай нашай сустрэчы я чуў шмат ад яго землякоў. Маўляў, ёсць у нашай старонцы чалавек, з тых, на кім «держнтся мнр, его нсторня, культура». Такія словы, калі чуеш, чамусьці да нашых людзей не адносіш. Думаеш пра Гейчанку, Ліхачова, яшчэ пра каго. Мабыць, прывыклі мы невядома да чаго, што ў нас усё «драбнейшае», менш вартае, чым у іншых народаў. Быццам прыніжаемся, самі сябе прыніжаем. За што, спытаў бы хто...
Але ж прыгледзьцеся: і ў нас як у людзей, a то і лепш.
167
Пухавіцкі краязнаўчы — на беразе невялікай рачулкі Цітаўкі. У вёсцы Блонь. Недалёка ад райцэнтра. У старым утульным будынку — помніку драўлянага дойлідства XIX стагоддзя. У асабняку паноў БончАсмалоўскіх.