• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Хто ўважліва сочыць за беларускай літаратурай, адзначыць. дэбютаваў хлопец нават па цяперашнім часе досыць рана. Сапраўды, звычайна нразаікі ў нас заяўляюць пра сябе пасля дваццаці пяці гадоў, хоць ёсць і выключэнні, але не частыя. Які б таленавіты празаік ні быў, але яму патрэбны пэўны духоўны вопыт, чалавечая сталасць, каб напісаць. скажам, тое ж годнае ўвагі іншых апавяданне. Можа быць, у «Маладосці» тады далі Ягору нейкі аванс, прадаставіўшы свае старонкі. Тым не менш маладога аўтара заўважылі. Пра яго прозу колькі цёплых слоў сказаў неўзабаве ў другім нумары «Маладосці» за 1991 год у аглядзе маладой літаратуры наш вьідатны пісьменнік, сапраўдны настаўнік некалькіх пакаленняў беларускіх празаікаў Уладзімір Дамашэвіч. (Сёння, здаецца, няма ніводнага беларускага празаіка, хто б увайшоў у літаразуру за апошнія 20—25 гадоў без блаславення Дамашэвіча, які доўгі час загадваў у «Маладосці» аддзелам прозы.)
    185
    Уладзімір Дамашэвіч скупа, але з надзеяй адзначыў, што «падборка апавяданняў Ягора Конева вылучаецца сваёй адметнасцю. усе яго карогкія апавяданні нейкія трохі фантастычныя, казачныя, ці што, нават з прымессю містыкі, што ў нас увогуле (на той час.— У С.) мала сустракалася...» Далей было колькі добрых слоў пра апавяданні «Гісторыя сябра», «Лесуны», «Твар на сцяне», «Певень жоўтага колеру», а ў заключэнне пажаданне маладому аўтару «поспехаў на гэтым новым (фантастычнаказачным.— У. С.) і яшчэ не асвоеным дзірване нашай прозы». Настаўнік таксама пажадаў маладому аўтару, каб ён «надта не злоўжываў аднымі і тымі прыёмамі, каб героі яго не дваілісятраіліся. а былі арыгінальныя і не падобныя на іншых. ужо знаёмых».
    Несумненна, Ягор Конеў, працуючы над аднайменнай аповесцю, якая дала назву кнізе, як толькі дазвалялі яго юначы ВОПЬУ ' веды, улічыў пажаданні настаўніка. Ён чатыры гады пісаў яе, як прызнаваўся, перапісваў, як мог «шліфаваў». За гэты час у нашай літаратуры з’явіўся шэраг містычных твораў, даволі ёмкіх, глыбокіх, як, скажам. у Анатоля Казлова і іншых аўтараў. Нарэшце з’явіліся і «Вартавыя» Ягора Конева.
    Аповесць Конева невялікая, не ўсюды дасканалая, але свая, свежая, непадобная на іншыя. Яна стаіць асобна ад іх і таксама пасвойму свеціцца сваім унутраным духам, хоць падзеі там часам далёка не светлыя...
    • К°Раука~ пра сюжэт. Лірычны герой, гараджанін, раптам кідае ўсё ў горадзе і едзе некуды пад Лагойск у лес. каб праведаць свайго сябра... дзікага ката Кана! Аказваецца, шмат сгагоддзяў таму продкі героя мелі за сімвал роду каціную мысу ды лапу. У гэтым радаводзе так павялося, што з пакалення ў пакаленне людзі сябравалі з катамі... I вось Кан па просьбе чалавека расказвае яму прыгожаю старадаўняю беларускаю моваю гісторыю вартавых чалавечага жыцця.
    Амаль з першых старонак зараз мяне, ужо не як рэдактара, а як чытача, ахоплівае дзіўнае пачуццё: я пачынаю верыць. што
    186
    казачнае, неверагоднае, пра што расказвае Кан. было на самай справе ў жыцці нашых продкаў.
    А калі ёсць такое адчуванне, значыць, малады аўтар няблага валодае выяўленчымі сродкамі мовы, умее знаходзіць даверлівую інтанацыю. Ён захапляе чытача незвычайным казачным дзеяннем, якое ўспрымаецца як зусім верагоднае, прымушае непрыкметна суперажываць героям твора, асабліва гаротнай вясковай дзяўчыне Агаце. Агату зганьбаваў аднавясковец Прошка, якога яна пакахала, затым пакінуў яе, і, каб пазбыцца ганьбы, цяжарная дзяўчына рашаецца на ўдвайне страшэнны грэх — самагубства. Зрэшты, Агата адыходзіць ад людзей у царства спагадлівага і добрага Вадзяніка, валадара тамтэйшых вод, дзе і знаходзіць сабе годнае месца. Тут у русалкі нараджаецца дачушка. У гэтым царстве — усё лада.м, і толькі злыя сілы час ад часу імкнуцца яго знішчыць...
    Я не буду пераказваць твор. Ён варты, каб яго чыталі. Але павінен сказаць, хто такія вартавыя, пра якіх расказваецца ў аповесці Ягора Конева. У аўтарскім разуменні ды і ў разуменні сімпатычных яму галоўных герояў — гэта тыя, хто змагаецца «за абарону ракі», «за ўратаванне зямлі нашай», хто за дабрыню і шчырасць, дадам ад сябе, гэта таксама сцежка. па якой ходзім, лес, трава, зрэшты, усё, што нясе дабро і надзею. Гэта і Кан, які захаваў старадаўнюю беларускую мову, мову продкаў, якую людзі забыліся...
    Перачытваючы «Вартавыя», я думаў, чаму некаторых маладых літаратараўгараджан так вабяць беларуская мова і культура, гісторыя, нацыянальны дух? Здавалася б, кагокаго, а іх, дзяцей горада, гэта павінна цікавіць менш за ўсё. А колькі атруты штодзень выліваецца на юныя душы з экранаў тэлевізараў, з розных камерцыйных кніжак, якія не маюць ніякага дачынення ні да якой літаратуры і мовы. Дадайце сюды і выступленні некаторых дасціпных чыноўнікаў, якія, як след не ведаючы ні адной, ні другой мовы, не прамінуць іншы раз, ганьбуючы сваіх супернікаў, у сваю прамову грэбліва, са здзеклівай інтанацыяй уставіць беларускае слоўца...
    187
    Пра што б ні пісалі нашы маладыя аўтары: пра сённяшні дзень горада і вёскі, пра каханне і здраду, пра мінуўшчыну і будучае, пра афганскую вайну і пра наша войска — у іх творах адчуваецца сапраўдная спагада да чалавека ўвогуле, яшчэ і яшчэ раз падкрэслім — незалежна ад яго нацыянальнасці. Дабрыня, шчырасць, чалавечнасць, паразуменне — гэтыя вечныя арыенціры літаратуры яны свяга берагуць як аснову жыцця.
    Барыс Лагода, Алесь Гара. Іван Сяргейчык, Лідзія Адамовіч. Вііаўт Чаропка, Уладзімір Міхно, увогуле ўсе нашы аўтары вызначаюцца адукаванасцю, высокай унутранай культурай. Кожны з іх. апрача сваёй роднай мовы, добра ведае рускую, а некаторыя нават і яшчэ дзветры.
    Гут хочацца заўважыць. што беларусаў ведаюць паўсюль як ці не самы інтэрнацыянальны і цярплівы, зычлівы народ не толькі ў былым СССР. Для беларусаў, гэта таксама ўсім вядома, не мае значэння, хто ты: яўрэй, рускі, татарын, украінец, грузін — галоўнае, каб быў добрым чалавекам.
    Гэта цалкам можна аднесці да нашых маладых пісьменнікаў. Яны вучацца ўсяму гэтаму ў сваіх бацькоў, у літаратараў старэйшых пакаленняў, якія з’яўляюцца сёння ВАРТАВЫМІ роднай мовы. Але тым не менш жыццё, рэчаіснасць, сітуацыя з нашай мовай і культурай не пазбаўляюць іх права ўжо на пачатку свайго творчага шляху ўсвядоміць сваё месца ў жыцці нацыі, наогул у гістарычным працэсе, звязаным з беларускім народам.
    Калі чытаў іх першыя кнігі, падумалася: дык гэтыя пісьменнікі, ужо заўважаныя і пакуль не заўважаныя чытачамі, выхадцы з вёскі і горада, людзі самага рознага занятку — ад акцёраў, журналістаў, выкладчыкаў да камерсантаў — тыя, каго назваў і не назваў, жыццём закліканы быць у будучым сапраўднымі вартавымі мовы нацыі, яе культуры і духу...
    Да такой думкі мяне падштурхнула аповесць «Вартавыя», якая, між іншым, і пра гэта. Аповесць. якая выйшла зпад пяра маладога беларускага пісьменніка Ягора Конева.
    Там песні жывыя Айчыны
    (Паэт Хведар Гурыновіч)
    Штогод на зыходзе зімы, тою парою. калі раніцой бруднашызьія гарадскія туманы ціснуцца між шэрых шурпатых панельных дамоў, чапляюцца за чорнакарычневыя ствалы ліп за маім акном ды лена ліжуць ссінелы наздраваты каляны снег, я чакаю званка з Салігорска ад сябра, паэта. мастака, рыбака, паляўнічага і падарожніка Хведара Гурыновіча. I званок раздаецца. Хведараў вясёлы голас патрабуе: «Годзе выседжвацца — вясна... рыхтуйся да мяне. Неўзабаве пойдуць гусі...»
    Салігорск — па сённяшнім часе — рукой падаць: усяго нейкіх 130 кіламетраў ад Мінска. Але калі ты падарожнік,
    189
    схадзіўаб’ездзіў ці не ўсю Беларусь. дык ведаеш: нават на такой адлегласці на поўдзень ад сталіцы змены ў прыродзе прыкметныя. Скажам, у яго, Хведаравым, краі сады зацвітаюць дні на 2—3 раней, чым пад Мінскам. I снег там таксама сыходзіць дні на 2—3 раней. Звоніць Хведар, бо там ужо вясна адчуваецца, а ў Мінску яшчэ змрачнавата ад снегу. I туманы тут яшчэ брудныя. Гэта ў яго любімых старобінскіх лясах, палях, лугах і пералесках яны ўжо нагадваюць залацістае мроіва з наміткамі сінечы. I снег там, ведаю, сінейшы, і лёд больш празрыс гы, і ўсё там наўкола жыве прадчуваннем радасці, у той час калі ў сталічнай прыродзе яшчэ чэпкая нуда...
    Я слухаю Хведара і ўяўляю, як пад яго салігорскім акном — дом недалёка ад лесу — ужо «ціха звоняць сініцы», як весяліцца сонца на сляпучай белізне недалёкага вадасховішча, гуляе ў зялёнапразрыстых вершалінах меднастволых соснаў, і кажу:
    Мастакі й паэты, годзе спаць, Гляньце — уся ваколіца заліта Промнямі, іх велічны каскад Быццам мастакоўская палітра.
    Гэта Хведараў верш. I хоць я мастак і паэт ніякі, а ўсё ж чую, што ў творы кліч і мне: на яго зямлі паўсюль ужо сонечныя промні. 1 няважна. што верш з іншай пары года: я ў вясну пераношуся. Ды думаю: цудоўна, калі дадзена чалавеку ва ўсім бачыць паэзію.
    Гусіны клін на скразняку Плыве спрадвечным накірункам. I пахне першым пацалунка.м Туман у волкім лазняку.
    Хведар Гурыновіч сапраўдны жывапісец. I мастак у паэзіі. Часам мне здаецца, што свет ён заўсёды і ўсюды ўспрымае як мастак: бачыць. напрыклад, як «у вячэрняй глыбіні» плёса то
    190
    вясна, то лета, то восень «перамешвае нябёсы». А яны і там блакітныя. залатыя, зялёныя. 3 тысячамі адценняў. Чыстых, прыродных. Там фарбы дапаўняюць адна адну, там светла і чыста, як нідзе ў горадзе. Ён бачыць, як крохказялёныя нябёсы плывуць, клубяцца ў сініх вірах і як адтуль выбліскваюць «алмазныя Стажары». А яшчэ — як ледзь прыкметна «ўздрыгвае рака» ды разбіваецца аб камяністы бераг «залаты чаўнок маладзіка». I чуе паўсюль амаль няўлоўны звон, «таемны, як крышталь».
    Шмат разоў быў я ў краі гэтым, ля мясціны той. Але не бачыў яе так, як мой сябра — паэт. Проста — лес, вада, неба, маладзік. Хведар жа, маючы паэтычнае ўспрыманне свету, усё паіншаму паказаў.
    Мы разам нямала паблукалі па яго любімых пералесках. Там вясною ў нізінах начуюць залацістыя гуманы. Нямала пахадзілі па лясах Старобіншчыны, дзе спрадвеку жыве чуйнае рэха.
    Мы разам неаднойчы журыліся каля знішчаных рачулак і азярын, што нагадваюць ірваныя, незагойныя ржавыя шрамы на твары зямлі. Мы столькі разоў абураліся тым, што няшчадна нішчыцца прырода. ніякавеючы ад бяссілля нешта змяніць. Зрэшты, ці толькі мы ўдвух. Вясной і восенню Хведар абавязкова збірае ў сябе ў Салігорску сваіх далёкіх і блізкіх сяброў. Адтуль мы ўсе потым едзем у гэтыя мясціны, бліжэй да Мікашэвіч і Жыткавіч.