Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Гэты край яшчэ год трыццаць таму лічыўся амаль нечапаным. (Летам звычайна падарожнічаем паасобку, кожны сваім шляхам.) I вось што заўважыў: звычайна, калі людзей многа, знявечанасць прыроды не ўспрымаеш так востра, як самнасам з ёй. Быццам так і павінна быць. Скажам, як звычайнае ўспрымаеш у горадзе бруд, спустошанасць, полымя на лугавінах вясною, калі паляць траву (во чалавечая сутнасць нішчыць!). Усё гэта здаецца непазбежным, амаль абавязковым. Маўляў, людзі ж паўсюль. У адзіноце ж кожнае зламанае дрэўца, кожны здратаваны лапік травы, выжарына б’юць у
191
вочы, вярэдзяць душу. Мабыць, калі самнасам. дык усё ж на генетычным узроўні абуджаецца твая еднасць з прыродай. з якой спрадвеку жыў чалавек...
У тым даўно ўжо і маім любімым краі (хоць любімым становіцца кожны край, дзе быў, слухаў галасы птушак, плёскат хваль, пошум лесу, сустракаў раніцу і праводзіў дзень, начаваў пад зоркамі) быў я сведкам нараджэння верша...
Гэта была пара, калі зранку наваколле аглушылі тысячы стрэлаў — адкрыццё палявання. Стрэлы тыя знішчылі птушыныя галасы, шэпт траў, шолах лістоты. Паветра завалакло едкім дымам.
Мы з Казімірам Камейшам, тады ўпершыню трапіўшы ў асяродак, дзе тое, што робяць людзі са стрэльбамі, не паддаецца ніякай логіцы. былі проста ашаломлены: навошта... Нам даводзілі, што паляўнічымі былі многія класікі нашай, рускай і іншых літаратур. Казалі, што паляванне — гэта своеасаблівае ўспрыманне свету, занятак, варты мужчын, і г. д. I толькі Хведар сказаў пра сам працэс падрыхтоўкі да палявання, дзе для яго важна ведаць павадкі звера і птушкі, паводзіны чалавека ў лесе, а не бязладная страляніна. А яшчэ, што, мабыць, сапраўдны паляўнічы ведае і любіць прыроду як ніхто.
I калі раптам стрэлы сціхлі, смурод развеяўся, наўкола павісла такая цішыня. што здавалася, толькі ўдыхні паветра на поўныя грудзі, яна рассыплецца, як крохкі крышталь.
Тады Хведар паклаў ружжо на траву і ціха, нібы баючыся раструшчыць цішыню тую, пайшоў да ракі. Ступіўшы колькі крокаў па халоднай траве, абсыпанай спрэс блішчастай расой, сказаў: «Лаўлю цішыню... Ліст затрапеча — зламае яе...»
Так нарадзіўся верш, які я цытаваў. Тады Хведар прызнаўся, што даўно задумаў напісаць кніжку для дзяцей пра лясныя расліны, што хоча расказаць праз паэзію і прозу ўсё, што ведае аб прыродзе... Але зараз дзеці, асабліва гарадскія, у
192
лесе як чужынцы. А школьнае знаёмства з жыццём прыроды праз батаніку прыгажосці яе не адкрывае.
Праз гады Хведар напісаў такую кнігу. Называецца яна «Лес на далоні» («Юнацтва», 2001).
У ёй два раздзелы. У першым каля 60 вершаў пра травы, кусты і дрэвы, як кажуць, ад «А» да «Я», ад ажыны, амялы, асіны да шыпшыны, ядлоўца і ясеня. Кожны верш падмацоўваецца невялікай празаічнай замалёўкай. У ёй, напрыклад, можна вычытаць, што «сок воўчага лыка ўтрымлівае атруту» і «асабліва небяспечны, калі трапіць у вока». А таксама, якія б прывабныя ні былі яго «яркачырвоныя авальныя ягады», лепш не чапаць іх. Там нямала займальных успамінаў з вясковага дзяцінства паэта, калі яму свет адкрывалі дарослыя людзі.
У кнізе ёсць верш «Егер». Гэта невялічкі аповед пра канкрэтнага чалавека са стрэльбай, егера, які не столькі пасадай сваёй. як складам душы прызваны аберагаць усё жывое ў лесе. Як ведаем, гэта слова нямецкае — «паляўнічы». Але тут яно чытаецца як абаронца прыроды.
Такім быў егер Старобінскага лясгаса Толя Цыранкевіч, яшчэ зусім малады хлопец. сябра паэта. I менавіта за тое, што абаронца, Толю забілі браканьеры... Сёння ж егерскай службай лясгаса кіруе таксама Хведараў сябар, сапраўдны знаўца прыроды Уладзімір Далматовіч.
Калі Хведар прыслаў мне гэтую кніжку і я пачаў чытаць яе, то надоўга вярнуўся ў тыя мясціны, бліжэй да Палесся, да нашых начных кастроў, бясед каля іх. Я бачыў яшчэ жывыя рачулкі, у якіх вясною нерастуе рыба, хадзіў па лясах, яшчэ населеных зверам, стаяў у лугах, дзе пакуль яшчэ садзяцца на спачын пералётныя гусі, качкі, журавы, буслы... Чытаў і думаў, чаму з кожным годам усё больш і больш страшна становіцца за прыроду. А таксама чаму сучасны чалавек, які вучыўся ў нашых школах, ВНУ. чытаў разумныя кнігі, выхоўваўся ў сям’і, грамадстве, дабраўшыся да прыроды, няшчадна знішчае яе. I адказу не знаходзіў.
7 Зак. 463
193
Далей мушу сказаць, што ў нашых лясах, на нашых рэках і азёрах звычайнаму аматару прыроды трэба асцерагацца найперш чалавека са стрэльбай. А калі ўжо сыходзіць з майго ўласнага вопыту, то і я, падарожнічаючы з таварышамі, неаднойчы трапляў на Бярозе, Свіслачы, Случы, Прыпяці, Друці, Нёмане, у іншых мясцінах пад увагу такіх «паляўнічых». Здаецца, для іх, калі ў руках зброя, не існуе іншай мэты, як знішчаць...
Хведар кожны раз папярэджвае нас, каб мы саступалі такім дарогу, не ўвязваліся з імі ні ў якія спрэчкі. Мабыць, яно так. Але ж нам з Казімірам Камейшам аднойчы давялося бачыць. як асабіста ён ноччу абяззброіў дваіх падлеткаў, адабраўшы ў іх стрэльбу. Відаць, тады гэта трэба было некаму зрабіць: добратакі падвыпіўшыя хлопцы ездзілі на матацыкле па ўзлеску, дзе мы атабарыліся, стралялі то ў нашым кірунку, то ў кірунку сваёй звар’яцелай кампаніі. што гуляла побач. (Апраўдваліся, што так. палохалі — соль.) Думаю, не абяззброіў бы, магла б здарыцца трагедыя. (Наш жа з Казіміра.м удзел у аперацыі быў такі: хавайцеся ў засаду ды далей ад бяды.)
I гэта я ўспомніў, чытаючы далей кнігу, а канкрэтна пра егера Толю Цыранкевіча. I думаў: няхай дзеці ведаюць, што сёння не ўсё так проста і там, дзе прырода, дзе прыгажосць.
Пра Хведара Гурыновіча як паэта пісалася, здаецца, не так ужо і шмат. Пра празаіка — наогул ні радка. He буду навязваць сваё меркаванне пра яіо талент празаіка, лепш працытую радкі з кнігі «Лес на далоні». Вось, напрыклад, як аўтар апісвае з’яўленне на свет звычайнай сонтравы... «Спярша праз мінулагоднюю рыжую ігліцу прабіваецца тоўсты чырвоны параітак. Трубчастая галінка густа ўсыпана аксамітавым пушком. Бэзавы бутон таксама да пары да часу схаваны ў гэткі ж пуховы кошык.
Ноччу мароз яшчэ паляпвае рукавіцамі, а таму сцяблінка не спяшаецца расці. I тады кветка на зусім яшчэ кароткай ножцы ўспыхвае бэзавым колерам. А сцяблінка падымае яе вышэй і
194
вышэй. У глыбіні званочка хаваюцца яркажоўтыя тычынкі. Каб іх не загубіў холад. пялёсткі шчыльна «замыкаюцца» нанач, а днём зноў весела ўсміхаюцца сонцу».
У другім раздзеле кнігі — «Грыбная паэма». У ёй 33 жыхары (грыбы) тых нашых любімых мясцін. Ад баравіка да бледнай паганкі. Так бы мовіць. з месцамі «прапіскі», з «партрэтамі», з малюнкамі прыроды (дзе. што, калі) ды з рэкамендацыямі, што браць, а што — не...
Для дзяцей Хведар Гурыновіч выдаў некалькі кніг паэзіі. Акрамя гэтай — «Пасадзім па дрэўцу» (першая), «Птушыная азбука», за якую аўтар удастоены Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, «Што я ўнуку скажу?».
Дарэчы, «Што я ўнуку скажу?» усё ж, відаць, найперш для нас, дарослых, хаця там ёсць што пачытаць і юным. Яна выдадзена ў 1994 годзе. Вельмі важная задума — наша, кожнага асабістая адказнасць за будучае жыццё на Зямлі. Там. у лесе, ля кастра, чуў я і з яе радкі:
Землякі вы мае, землякі,
Што ж мы ў доме сваім нарабілі? — Асушылі улонне ракі,
Быццам рэчка была ў нас рабыняй.
Я не ведаю, да месца такое параўнанне ці не. Але для мяне важна іншае: многае. пра што чытаў Хведар. бачыў я шмат дзе на нашай зямлі. Падарожнічаючы, бачыў безліч «каналізаваных» рэк — знішчаных намі, людзьмі. Бачыў тарфяныя буры на Палессі, дзе некалі былі жыццядайныя балоты і азёры. Таксама бачыў пустэльні там, дзе яшчэ нядаўна шумелі бары. Бачыў свінафермы ўсяго ў пяцідзесяці кроках ад азёр і шмат чаго іншага нялюдскага. А Хведар не стамляўся і не стамляецца гаварыць, што знішчэнне прыроды — гэта вынішчэнне чалавечага духу. Пад рапарты, пад лозунгі, пад крыкі «ўра» нішчым тое, што ніколі аднавіць немагчыма...
Але набліжаецца вясна. 3 выраю паляцяць пералётныя птушкі. Адкрыецца паляванне. 1 Хведар паляўнічы. Стралок ён —
195
варашылаўскі: падкінь корак — не цэлячыся, саб’е на любой адлегласці. Але, скажу я вам, на справе ён не той паляўнічы, спрэс абвешаны забітай птушкай, якога вы бачылі на лімаўскім здымку гады тры таму. Здымак той рабіўся пры нас з Камейшам: паляўнічыя, каб сфатаграфавацца, сабралі калектыўны трафей. Здымак неабачліва змясцілі ў газеце, а знаёмыя пісьменнікі — маўляў, чаго гэта варта... Зараз, як кажуць, адмыцца цяжка. Але, думаю, калі пачытаць яго кнігі, асабліва «Што я ўнуку скажу?» ды «Запрашаю пад дождж», стане зразумелым: чалавек, які так піша пра прыроду, на кепскае не здатны. Палюе, але ў меру. (Паўтаруся, што сам працэс для сапраўднага паляўнічага, між іншым, як і працэс для сапраўднага рыбака, заўсёды важней, чым любы трафей. Ды сябрына каля кастра, вечары, ночы, світанкі дзенебудзь у глушы нішто табе не заменіць, калі любіш прыроду.) Каб зразумейь гэта, трэба хоць раз выйсці на спатканне з вясной, летам, восенню, зімой — на прыроду. Далей ад горада. Ды ўбачьшь. як з’яўляецца першы сонечны прамень, як з ім абуджаюцца птушкі, як потым прачынаюцца лес, луг. поле...
Так, Хведар паляў'нічы. Але паляўнічы з дзеясловам «жыць». Аб гэтым, між іншым, ён сам прызнаўся ў вершы «Мёртвае возера», які, пахвалюся, таксама нараджаўся пры мне, як і многія іншыя Хведаравы творы пра прыроду. Я таксама добра ведаю тое возера. У яго цудоўна даваць нырца, а потым, вынырнуўшы з халоднай таемнай глыбіні, плысці на спіне ды
Глядзець, як страсна, адмыслова Крамсаюць воблакі сгрыжы, I паўтараць часціны мовы, Пачаўшы з дзеяслова «жыць».
Рэдкае для чалавека са стрэльбай пажаданне ўсяму жывому — жыць. Жывому ж у прыродзе, між іншым, сёння ў нас пагрозу нясём не толькі мы самі. але і чужынцы. Так, так... У кнізе «Запрашаю пад дождж» ёсць твор «Старны» (курапаткі) з італьянскай. Дык вось,
196
У вераснёўскі дзень перадапошні Палюем з італьянцамі на пожні. Ці, лепш сказаць, яны палююць самі. А мы як не ў свае паселі сані.
Але хто сёння толькі не палюе на нашай зямлі за грошы. Заўважце, не ў сябе на радзіме, у нас. Ім, чужынцам, усё адно, якія птушкі ў нас: ім важна прывезці трафей.
А ўсёткі недурныя нашы птушкі... Ды ловіць жаўрука ў нябёсах мушка. Ляціць. як ліст з бярозы, з паднябесся Зарадам шроту спыненая песня. Яе стралок з травы зграбае жменяй...