Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
I яна сказала:
— Нешта ж сусед казаў, ён газеты чытае, што пісьменнікі ў вас там усё чубяцца і чубяцца. Нібы нешта падзяліць не могуць.
— Ды ўжо ж — Радзіму,— з горыччу паказаў я сваю нібы незвычайную дасведчанасць.— Спрачаемся. хто больш любіць яе.
— Нялюдска так, — сказала яна. — Во, бывае, як пачнуць іншыя дзеці хапацца загрудкі ды крычаць, хто больш маці любіць, дык яна як бачыш згаруецца адна. Крый божа...
Маці паэта паншла. Сказала, каб не бавіўся, ішоў у хату. A я доўга яшчэ стаяў на вуліцы. На вёску насоўваўся сшарэлы змрок. У крохкім зялёнасінім небе слаба высветлілася трапяткая зорка. Каляна трэскаўся пад нагамі лядок.
Спяшацца ў горад не хацелася.
214
Празаік на фоне дарог...
Два найвышэйшыя званні — пісьменнік і чалавек.
Адно мне вельмі хочацца набыць, другое — яшчэ больш — не страціць.
Янка Брыль
За матэрыял «Па дарозе да нашых матуль» адзін калега, з былых літначальнікаў, добратакі мне ўсыпаў: «Все туман н дорога. Все фон н фон. й нет действня... й нензвестно. что старухн прошамкалн... Так н моя старая может. Гак что, пнсать про нее?..»
Сапраўды. мабыць, ён мае рацыю: туман і дарога фон. А што да таго слова. якім ён назваў нашых матуль і сваю маці, дык як сказаць... „ • ■ ••
Ну што ж, іншы раз калі спынішся ў мітусні дзен, як надакучаць — трываць немагчыма! — пісьменніцкія сваркі. наогул усялякая чалавечая незычлівасць (і яе хапае паўсюль), іншая бязглуздзіца ў жыцці, то чамусьці здаецца, пгю на гэтым фоне іншая наша пісаніна (жнзненные сочннення) — пустое. Сапраўды, калі за чубы хапаемся, дык не да суперажыванняу. Шмат дзе не прымаецца памкненне таго, хто на цябе не падобны, ды і не хоча быць такім, як ты. А вось указваць, настаўляць, патрабаваць ад іншых невядома чаго калі ласка, толькі дай магчымасць, тым больш хоць якую ўладу... . . „ „
Вось у такой плыні свядомасці, выкліканан заувагамі калегі, нібы ні з таго ні з сяго ўспамінаецца мне даўняя мініяцюра Янкі Брыля адносна фону, прыдатная, як мне думаецца. і для мінулых і для сённяшніх нашых часоў (хаця сёння, можа, у меншай ступені: усё ж іншы раз з такімі не вельмі цацкаемся...). Вось яна: «Таварыш, якога ўжо трыццаць год кідаюць то на дзёгаць, то на оперу, усюды разбіраецца аднолькава. Цяпер, кіруючы выхаваннем будучых жывапісцаў ды графікаў, пры
215
ехаў праверыць, як паводзяць сябе студэнтымастакі на летняй практыцы.
— Чаго сядзіце тут, а не рысуеце?
Аказваецца, чакаюць натуршчыкаў. Калі так:
— Ну дык пакуль рысуйце фон!..»
Прашу прабачэння ў Івана Антонавіча Брыля, што цытую не спытаўшы яго дазволу. Разважаю так: гэта — класіка' Значыць, і я магу далучыцца да яе чытання і цытавання. Зрэшты, ужо не адно стагоддзе сцвярджаецца: вучыцеся ў класікаУ Толькі лёгка сказаць — вучыцеся. А калі яно не заўседы і не ўсімі «вучыцца»? Бывае, хоць тысячу разоў прачытан, але калі табе не дадзена. дык не дадзена.
Але загваздка: вучымся, вучымся і ў школах, і ў інстытутах, і у акадэміях. толькі часам карысці з таго мала I як даўно і не мнон заўважана, калі прыедзеш у сваю ці ў якую іншую веску да маці сваёй (калі ў каго, дзякуй Богу. яна жываяздаровая) ці з таварышам да яго маці (запросіць) і яна скажа аднодва словы пра жыццё, то разумееш, што блякне перад ёй і твая і чужая шсаніна, розныя трактаты, філасофскія развагі і г. д. А маці тая ж — непісьменная... Вось і асмелься, калі сумлення хошць, назваць яе, як калегаапанент, тым словам з адпаведным значэннем, словам, якім называе і сваю, і чужую маці. ”
Гак. сябры, ну ніяк не дае мне спакою ў сувязі з гэтым паняцце «фон» і ўсё, што з ім ды з прыгаданай мініяцюрай звязана. Вось не вельмі даўняе. Той наш цудоўны празаік неяк надрукавау у адным шаноўным часопісе свой новы твор. Гыя, хто большменш разумеюць, што такое сапраўдная літаратура, прачытаўшы, зайздросцілі. Здаецца, большасць падобраму: «Ну. Андрушка, — майстар!..» Асабліва стараліся мы, крыху старэйшыя (таму разумнейшыя ды нібыта мудрэншыя), у нас «крэселкі» крыху большыя, чым v яго (лічыцца, ад пасад мудрасць). Хвалім, але не кожны шчыра. А пооач маладыя хлопцы, увогуле някепскія людзі, але памылкова прыстаўленыя да літаратуры і ўжо паспытаўшыя 216
ўлады над творцамі (праўда, памылку потым выправілі). Да таго ж падобныя на «таварыша», якому ўсё адно, што «дзёгаць», што «опера»! Паслухаўшы размову, пайшлі з праверкай у рэдпакой, паглядзець, што пісьменнікі робяць... А ў пакоі — гэты непаўторны празаік з сябрамі: радасныя, поспех жа... А калі так, гнаць такіх трэба... Маўляў, «старая. наверное. тебе последнее шлет. О, у каго нужна вучыцца» ды тыц пад нос яго ж твор.
Ёсць такое паняцне. як такт чалавечы. I пісьменніцкі. 1 у мяне паралель зноў жа: тады малюйце фон... ~
А ўвогуле, пратэст усё ж быў. Ускосны. Празаік, нейкім чынам давяраючыся мне як чалавек (можа, таму, што некалі быў рэдактарам яго першай кнігі), папрасіў, као я тэрмінова звёз яго адсюль. Далей, далей, далей... Разумеў: яму абрыдла. к
Тут я павінен сказаць, што празаік не першы раз выоірау такую форму пратэсту як дарога супраць таго, што закранала яго чалавечы і пісьменніцкі гонар. I як я заўважыў не толькі ў яго, але і ў многіх пісьменнікаў. сама дарога — няважна куды, але дарога адтуль — часта як абарона ад нуды, чэрствасці, шэрасці, аднастайнасці. 1 як ціхі своеасаблівы пратэст. Бачыў, і таксама не раз,— яна нібы ачышчае. (Зрэшты. пра гэта можна здагадацца, прачытаўшы іх творы, дзе ў кожнага — свая дарога.)
Андрэй жа — натура пасвойму ўражлівая. I калі так, пры ўсёй іншы раз нібы непахіснай яго пазіцыі, безабаронная. Я неаднойчы бачыў, як яго (хоць ён і не паказвае гэтага) гакія нечым, здаецца, нязначным даводзілі да таго стану, калі «ўсё тут абрыдла». Але таксама оачыў, як ён, самотны, усё ж можа пастаяць за сябе. Скажам, можа кінуць лёгкі выклік якой рэплікай або паводзінамі таму, што выходзіць паза межы яго разумення прыстойнасці. 1 тое, што кажуць, быццам Андрэй любіць, каб яго хвалілі, дык мне здаенца — гэта таксама не што іншае, як адна з формаў яго падсвядомай абароны ад усяго таго, што не прымае душа.
217
Магчыма, я памыляюся. Магчыма, усё крыху не так. Але тое, што Андрэй любіць дарогу (няважна куды), якая ачышчае, ратуе, абараняе,— факт...
Дык вось, тады пасля прыгаданага анекдатычнага выпадку Андрэю проста хацелася вырвацца з горада. 3 яго фону. Які аолытваў, нібы павуцінне. 1 калі ўжо садзіліся ў машыну, я ведаў, што ён скажа мне пра дарогу. I, як неаднойчы было раней, Андрэй сказаў:
— А ведаеш, па Мележавым рамане «Людзі на балоце» я даведаўся, што Іван Паўлавіч быў вялікі аўтааматар і любіў дарогу.
— He ведаю,— знарок адказаў я.
Тады слухай, як ён апісвае дарогі Міншчыны... Помніш, мужчыны гавораць пра вайсковыя вучэнні, якія некалі тамусяму з іх далі магчымасць пабачыць свет далей Куранёў. Дык пасля Чарнушка пытае: «Як там землі пад Мінскам?» Адказвае Руды: «Зямля як зямля». Міканор пярэчыць яму: «Ды не сказаць, каб такая, як наша». I далей: «Сушэй багато... Балот дак рэдко, можна сказаць, болей — палі, палі ды лес. I лес, можна сказаць, інакшы — без канца чысты сасняк... Багато вельмі горак. Бувае так, што як глянеш з каторай, дак так і бачыш: горкі і горкі, з полем ды з лесам. Але пакуль відно...»
Ён на хвіліну змоўк. Потым: «Каб так бачыць зямлю, трэба ехаць на машыне. Згодны? Вядома, Міканор у той час, канечне ж, на машыне ехаць не мог. А вось Іван Гіаўлавіч... Ды бачна, што «ён любіў і адчуваў дарогу».
Прызнаюся, я доўга не разумеў ягонай вось такой просценькай радасці асабістага адкрыцця таго, што Мележ быў аўтааматарам. Больш таго, здаецца, пра падобнае ці дзе чуў, ці чытаў. Можа, і ў Яна Скрыгана, калі не памыляюся. Толькі мне здаецца, што ў такія мінуты Андрэю падсвядома хочацца быць падобным на свайго славутага земляка: чалавека, пісьменніка. I няма тут нічога кепскага: хай! А нібыта ягоная слабасць: каб добра казалі пра творы — заканамернасць: яны
218
сапраўды добрыя. I, спадзяюся, месца сваё ў гісторыі літаратуры зоймуць...
Тады я яму сказаў, што сапраўды, каб так бачыць дарогу і зямлю пад Мінскам, як бачыў Мележ, дык трэба ехаць па ёй на машыне, як мы зараз. I там, дзе «болей — палі, палі ды лес». Дзе «багато вельмі горак». Сапраўды, калі на хуткасці «глянеш з каторай, дык так і бачыш: горкі і горкі, з полем ды з лесам». Так, так, «аж пакуль відно...».
Едзем. Вуды заўсёды ў мяне. Збочыўшы з трасы Мінск— Вільнюс. Да Іслачы. Прасёлкамі. He да той Іслачы, што за Ракавам, за пісьменніцкім Домам творчасці, дзе здратаваны лугі, пакалечаны кусты, засмечана, дзе рачулцы цесна ў вузкім вілюжыстым рукаве, а далей. За Ракаў. За Падневічы. У лясы. Ведаю, яны нечым падобныя на яго, Андрушавы, лясы. Пра якія нямала напісаў. 3 якіх, між іншым, не раз «маляваў фон» для твораў і зараз малюе. Але па сваім уласным жаданні, а не па чыёйсьці ўказцы.
Дарогі, якія я выбіраў, добра іх ведаючы, былі такія ж, як дарога ў Мележа. Вядома, праз паняцце «зямля». Толькі зараз абапал нас дарога гэтая абмалёўвалася вёскамі і вёсачкамі, зжатымі жытнёвымі палямі, статкамі ў далёкіх выгаралых лугах, лясамі і пералескамі, небам. I ва ўсім гэтым быў свой колер. Для мяне, дык такі... Жоўтая пульхная стужка перакінутая зпад капота праз пагоркі ў залацістую далёкую смугу... Светлашэрыя хаты збоч, калі раптам чарната акна блісне, як фольга... Зялёныя крывыя мазкі па медзі, месцамі ацяжэлай, ажно да чырвані, з прымессю сінечы... Блакіт з белымі драпінамі...
А калі ехалі па вёсках, па вуліцах, дык абавязкова паўз платы на лаўках сядзелі чыесьці маці і бабулькі. Яны, як заўсёды было ў вёсцы, пільнавалі курэй і ўнукаў. Таксама ў кожным чалавечым селішчы, як і было спрадвеку, пачуўшы прыезджых, да скасабочаных веснічак выходзіла жанчына, чыясьці маці. Падобная на тых нашых матуль («Па дарозе да нашых матуль»), да якіх я вазіў паэтаў, і ўглядалася ў нас.
219
Чакай, — казаў Андрэй, калі мы праязджалі каля якой маці, што пільна ўзіралася ў нас.
I я на хвіліну сцішваў хуткасць.
Я не працягваў размову. He развіваў яго думкі, маўляў, вечнае наканаванне жанчын — чакаць; мужа, дзяцей, унукаў. Я вёз празаіка ўсё далей і далей ад таго асяродку, дзе яму, сутыкнуўшыся з чарговым чалавечым глупствам, стала «нудна». Я думаў аб тым, што так будзе паўтарацца з многімі з нас столькі, колькі мы будзем жыць на зямлі: радасць, нуда, нуда, радасць... Але заўсёды ад нуды праз нейкі час — вяртанне ў радасць... А таксама думаў аб тым, што ніхто ніколі не зможа раз і назаўсёды пазбавіць Андрэя, мяне ці каго іншага ад свайго ўласнага адчування жыцця і ад той адвечнай прагі — у дарогу...