• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    Верш у 21 страфу. Які, нагадаю, заканчваецца, як адзначае Т. Р. Цяўлоўская, роздумам вялікага рускага паэта «о своем польском собрате, который... ушел на запад — н благословеньем Его мы проводнлм...». У якім Пушкін кажа:
    ...боже! освятн
    В нем сердце правдою твоей
    н мнром,
    II возвратн ему...
    Вось такі своеасаблівы ўрок тых, хто «вдохновен был свыше» для ўсіх, на ўсе часы...
    Зямля ў нас святая...
    Юрый Міхайлавіч Міцкевіч — старшы навуковы супрацоўнік філіяла Коласаўскага музея на Стаўбцоўшчыне — пра Песняра ведае літаральна ўсё: дзе, калі, як... Ён ведае на памяць мноства твораў Якуба Коласа і, вядома ж, усю яго «Новую зямлю». 1. канечне ж, свае экскурсіі праводзіць, зачароўваючы слухачоў радкамі з бессмяротнага твора.
    Чытаў Юрый Міхайлавіч і нам. Але спачатку павёў да хаты, у якой нарадзіўся Якуб Колас, да калодзежа, да калыскі Песняра.
    231
    Ведаю, што многія чытачы наведвалі і Вязынку, радзіму Янкі Купалы, і Акінчыцы, дакраналіся да калысак будучых Песняроў, і не сумняваюся, што ў кожнага тут былі свае думкі, свае пачуцці, свой роздум... Але не ведаю, як у каго, у мяне, напрыклад, і ў Вязынцы, і ў Акінчыцах (лічы, зараз Стоўбцах) было адчуванне, што зямля наша святая і што толькі на святой зямлі нараджаюцца такія волаты духу.
    Пра гэта я сказаў Юрыю Міхайлавічу, сябрам. Калі астатнія маўчалі, кожны думаючы пра сваё, то Юрый Міхайлавіч проста пагадзіўся з гэтым — для яго ніякага сумнення няма, толькі дадаў, што наогул трэба да ўсёй нашай зямлі адносіцца як да святога месца і не варта саромецца, не варта баяцца пры гэтым выглядаць перад іншымі нясціплымі...
    Вось «у гэтым не варта саромецца» — чулася мне, як не варта ні перад кім і ні перад чым прыніжацца, трэба ведаць, як кажуць, сваю чалавечую годнасць сярод іншых і шанаваць яе.
    Мне чамусьці ўспомнілася далёкае дзяцінства, у якім, кажуць мудрыя людзі, чалавеку закладваецца на ўсё жыццё тое, з чым яму сярод людзей жыць. I, між іншым, пачуццё сваёй годнасці, і любоў да сваёй зямлі і да роднага слова, і адносіны да іншых людзей, іншых моў, да земляў іншых... Успомнілася, што ў маленстве толькі ад маці (у школе — не!), ад аднагоадзінага чалавека чуў, што і наша зямля святая. Як і іншыя землі... Гэта было незразумела, у гэта тады не вельмі верылася, бо, як вядома было, напрыклад, з падручніка па літаратуры, святой была іншая, невядомая мне і далёкая зямля. А пра мову нашу як святую, нам, як усім народам Богам дадзеную, настаўнікі не гаварылі, зрэшты, тым больш не гавораць цяпер...
    Але, мабыць, не ў Акінчыцах, не ў хаце — Коласавай — дыскутаваць пра гэта, як мы самі часам бяздумна адракаемся ад святынь сваіх, як прыніжаем сябе і прыніжаемся. Толькі не магу ўсё ж не прыгадаць матчынага азначэння, чаму і наша зямля святая, і наша мова не горшая за іншыя, і мы самі не горшыя за іншых людзей.
    232
    Тлумачэнне яе было простае: усё людзям даў Бог (у гэта, вядома. я не верыў) — і зямлю, і мову... і далей. «Вырасцеш, пажывешпабудзеш у чужых краях, з рознымі людзьмі пазнаешся чужой гаворкі наслухаешся, а як успомніш сцежачку ад хаты'нашай, як пачуеш слова наша або на ім падумаеш хоць пра што — зразумееш: і сваё святое. Можа, найперш».
    Прыгадаем «Новую зямлю»:
    Мой родны кут, як ты мне мілы!..
    Забыць цябе не маю сілы!
    He раз, утомлены дарогай, Жыцйя вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю...
    Упэўнены, што пасля гэтых радкоў кожнаму з нас успамінаецца сваё, далёкае ці блізкае, самотнае або радаснае, выкліканае родным беларускім словам, вечным, неўміручым, якое не паддаецца ніякаму тлуму, бо і яно святое...
    Гэтае слова. калі Юрый Міхайлавіч чытае «Новую зямлю» або іншы твор Песняра, гучыць мякка, зычліва, ад яго, здаецца, зыходзяць нейкае незямное таемнае святло і цеплыня, і свет здаецца добрым і чыстым, вечным...
    Сапраўды, ёсць невытлумачальная магія коласаўскага слова ёсць і своеасаблівая магія (зычлівасці?) у тым, як чытае тое слова Юрый Міхайлавіч. Можа. здзіўляцца і не трэба, бо Юрый Міхайлавіч Міцкевіч — унук аднаго з герояу «Нован зямлі», «Юзікашаляніцы», унук тады яшчэ маленькага ораціка будучага Песняра. Таго самага Юзіка (памятаеце?), які «так пад нагамі і таўчэцца // Або як хвост той валачэцца // ад работы адрывае...» (бацькоў. У. С.). ~
    He сумняваюся, калі вы пачуеце гэта з вуснау Юрыя Міхайлавіча. то вернецеся ў сваё дзяцінства, у сваю хату, да сваіх бацькоў, братоў і сясцёр, а ў вашу душу ўвойдуць цяпло і святло сям’і вашай, той зямлі, на якой нарадзіліся, на якон раслі, з якой пайшлі ў свет.
    8а Зак. 463
    233
    Юрый Міхайлавіч паступова, не спяшаючыся ўводзіць вас у свет паэзіі Песняра, у свет яго дзяцінства, жыцця яго сям’і. 3 Акінчыц мы паехалі ў Альбуць — звычайная і незвычайная лясная дарога, высачэзныя сосны, яшчэ не чапаныя лесарубамі (не дай бог, прыйдуць сюды), звычайнае і незвычайнае блакітнае неба, і ў вас — узнёслы настрой.
    Узнёслы ад усяго таго, што ты чуеш тут і бачыш, адчуваеш, а таксама, што разумееш: для многіх і многіх людзей гэта святое — з нашага роду, беларускага:
    На прыгуменні, поруч з садам, Павець з гумном стаяла радам, А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады, Старыя сані, восі, колы 1 вулляў некалькі на пчолы, Яшчэ няскончаных; судзіна. Стары цабэрак, паўасьміна I розны хлам і лом валяўся, Ад сонца. дожджыку хаваўся — Патрэбны рэчы, ёсць вядома! Гуменца. крытае саломай, Ад доўгіх часаў пасівела...
    Гэта Альбуць. У творы. У ім — уяўленне... і рэальная Альбуць. Яна перад намі: сядзіба бацькоў паэта... Хата, гумно, панадворак, прылады, пчаліныя вуллі, магутныя дубы лес рачулка.	’	’
    Рачулка невялікая, надзіва светлай была яна па вясне, калі мы сюды прыехалі. I масток праз яе.
    Падумалася. можа, дарэмна я так ушчуваў нас, і ў першую чаргу сябе нібы не вельмі шануем сваё. Шануем. I не такія мы ўжо бяспамятныя, як іншы раз нехта ўяўляе нас. Умеем і мы берагчы свае святыні. Умеем ім пакланяцца не на паказ іншым, а па «душэўнай патрэбе, па сардэчнасці сваёй».
    Вось, скажам, у той жа Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы, усё, звязанае з ім, адноўлена, рэстаўрыравана. I людзі, што
    234
    працуюць там, да ўсяго купалаўскага адносяцца як да святога. I туды ідуць і ідуць людзі з усёй Беларусі, з іншых земляў. Групамі, купкамі, па адным. Без прымусу, па духоўнай, душэўнай патрэбе...
    I тут, на Стаўбцоўшчыне, усё, звязанае з Коласам, адноўлена дзяржавай. I зараз шмат чаго робіцца. А людзі, паўтаруся, і да Купалы і да Коласа ішлі і ідуць незалежна ад гэтага. Штогод больш за 20 тысяч наведвальнікаў толькі коласаўскіх мясцін. Гэта, як падкрэслівае Юрый Міхайлавіч, калі ўлічваць афіцыйна. А ўвогуле не трэба ніякага падліку: агульнанародныя святыні патрэбы ў гэтым не маюць. I я ведаю, што нямала людзей прыязджае сюды яшчэ і яшчэ, каб на гэтай зямлі паслухаць, як Юрый Міхайлавіч чытае «Новую зямлю» (хіба ж за адзін раз усё пачуеш?). I для кожнага наведвальніка ў Юрыя Міхайлавіча знаходзяцца свае інтанацыі коласаўскага радка, свае фарбы, музычнасць... I нічога дзіўнага тут няма: усё гэта перадалося яму праз пакаленні: дзядуля, бацька, родзічы... Дарэчы, я пацікавіўся, колькі сёння людзей з коласаўскага роду вядома. Аказваецца, складалі «галіну» больш за 350 чалавек. У бацькоў жа Коласа было 13 дзяцей. 1 сёння ў коласаўскім радаводзе — самыя розныя людзі. Ёсць нават літаратары. Увогуле ж на зямлі Песняра нарадзілася не менш за 2 дзесяткі беларускіх пісьменнікаў. I, як кажа Юрый Міхайлавіч, зямля тут асаблівая. Па тлумачэнне чаму, далёка хадзіць не трэба. Варта звярнуцца хаця б да XIX раздзела «Новай зямлі» — «На рэчцы». Там, між іншым, думаецца, разгадка паэтычнага дару самога Коласа. Памятаеце, Кастусь, «бывала, толькі чуць разднее, чуць трошкі ў лесе пасвятлее», бяжыць да ракі. Тут жывы малюнак. Тут усё казачнае. I ніхто не можа з дамашніх зразумець, чым рэчка прываблівае хлапчука.
    Але прыроду таго часу, сярод якой рос будучы Пясняр, з твора ўявіць няцяжка. Сённяшняя — яна таксама непаўторная. У нрыватнасці — Акінчыцы, дзе 3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) і дзе
    8а*
    235
    пражыў усяго 5 месяцаў, але дзе часта бываў на працягу свайго жыцця; Сухошчына або Ласток, з якімі звязаны «першыя дзіцячыя ўражанні»; Альбуць, куды сям’я лесніка Міхала Міцкевіча пераехала, калі Кастусю было 9 гадоў, і дзе ён пражыў да 20 гадоў...
    Дык вось, у Альбуці паэт напісаў свае першыя вершы. Тут, каля рачулкі, калі зпад лёду вырывалася на «волечкусвабоду» вада, Кастусь задумваўся:
    Але што гэта так спявае?
    Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песня ў душу льецца? Такога спевусугалосся, Што тут над рэчкаю панёсся, Ніхто не зложыць, не зайграе. Ці гэта казку лес складае? Ці даль ачулася нямая I немасць песняй парушыла, Што спакон векаў утварыла? Ці то нябёсы адамкнулісь I ціхаціха адгукнулісь Зямлі, ўсяму яе стварэнню?..
    Хай даруе мне чытач, тым больш сапраўды дасведчаныя даследчыкі жыйця і творчасці Якуба Коласа, калі я не маю рацыі, але мне здаецца, што менавіта тут і адкрыліся будучаму Песняру тайны паэзіі, што менавіта сюды яны былі пасланы яму небам, што менавіта гэтая зямля натхніла яго на творчасць «дзеля свайго народа», дзеля людзей наогул.
    Зрэшты ж. несумненна, таямніцу нараджэння Коласапаэта кожны з нас «адкрые сам для сяое і ў яго «Новай зямлі», і ў іншых творах.
    «Колас — невычэрпны творца,— кажа Юрый Міхайлавіч і запрашае прыязджаць да Песняра і ў радасці, і ў горы:  Па адным, з сям ёй, з сябрамі — як выпадае. I вам тут, на яго зямлі, заўсёды будзе цёпла, утулыіа, светла».
    236
    Запавет пакаленням
    Яшчэ ў 1977 годзе Уладзімір Караткевіч выдаў на Украіне нарыс аб Беларусі «Зямля пад белымі крыламі». У ім, як адзначае ў прадмове да яго 2га вьідання ў нас (Мінск, «Народная асвета», 1992) Васіль Быкаў, «як сапраўдны патрыёт і інтэрнацыяналіст ён (У. Караткевіч,— V С.) імкнуўся свае багатыя веды пра Бацькаўшчыну зрабіць здабыткам іншых нацыянальнасцей, найперш маючы на ўвазе нашых оратоуукраінцаў». _
    1	далей у той жа прадмове Васіля Быкава «Шчырае слова аб Радзіме» чытаем: «...Вартасць гэтай кніжкі не абмяжоўваецца толькі фактаграфіяй, якой бы займальнай і праўдзівай тая ні была. Тут, што не менш важна, кожная думка аутара сагрэта яго гуманістычным пачуццём, шчырай любоўю да Радзімы і яе жыхароў. Тут стрымана вьіказаны высакародны запавет пакаленням (выдзелена мной. У. С.), якія толькі ўваходзяць у жыццё і яшчэ ў яго ўвойдуць. Запавет любові і надзеі, спраўдзіць які належыць вам, цяперашнім і будучым чытачам кнігі».