• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    1 так яшчэ раз акцэнтую ўвагу, што з часу напісання і выдання ў сябе дома гэтага твора мінула шмат гадоў. 1 яго першыя юныя чытачы даўно ўжо сталі дарослымі, са сваім, сфарміраваным пад уздзеяннем розных жыццёвых акалічнасцей, светапоглядам. А запавет вялікага майстра роднага слова ў творы аб радзіме, у якім «многія гістарычныя і іншыя звесткі пра Беларусь пададзены (...) з вычарпальнай навукован аб ектыўнасцю, якой не ставала працам нашых афіцыйных псторыкаў», калі ўдумацца, і сёння актуальны. Хаця надзіва просты. Расказаўшы чытачу пра Беларусь. яе мінулае, той час, калі пісаўся нарыс, Уладзімір Сямёнавіч казаў^ «Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна». .
    Несумненна, чытачы старэйшага пакалення, асаоліва пісьменнікі, здзівяцца такому майму падраоязнаму напаміну.
    237
    Маўляу, навошта Саламаху спатрэбіўся такі «лікбез» у адносінах да Уладзіміра Караткевіча і яго некалі знакамітага твора. Адкажу так: таму, што сёння некалі папулярны нарыс, як гэта ні прыкра, нікому са школьнікаў, у каго пытаў, невядомы. На жаль, не ведаюць яго і нямала хто з пачынаючых і маладых пісьменнікаў, не кажучы ўжо пра іншых людзей.
    Зрэшты, за гэты час жыццёвыя рэаліі вельмі змяніліся, ды так, што не толькі названы твор вялікага майстра і яго запавет, а і многія сапраўды выдатныя творы нацыянальнай літаратуры, у якіх створаны непаўторны вобраз Айчыны, найперш зза нашага глупства (у тым ліку асобных чыноўнікаў і пісьменнікаў), могуць наогул «выпасці» з жыцця, адукацыі.
    ^пз^туповас выцясненне літаратуры з адукацыі вядзе да духоўнай дэградацыі многіх нашых суайчыннікаў. Незалежна ад іх вялікіх ці маленькіх пасад, званняў і г. д. (Настаўнікі сцвярджаюць, што наспела патрэба кардынальным чынам дапрацаваць падручнікі па літаратуры, якія не адпавядаюць патрабаванням часу...)
    Так думаў я нядаўна, перачытаўшы згаданы твор Уладзіміра Караткевіча, засяродзіўшыся на ягоным запавеце. Думаў, адкінуўшы палітычныя аспекты «Зямлі пад белымі крыламі», проста разважаючы аб такім асяродку нашага існавання, як прырода. У творы пра яе нямала. I запавет, выказаны класікам, яе таксама тычыцца.
    Думаў і так: з таго часу, калі Уладзімір Караткевіч у гэтай працы захапляўся тым, што «наша з вамі зямля, можна сказаць, сочыцца вадою», дык яе «крыніцы, азёры, вымачыны, балоты, рэчкі, рачулкі, магутныя рэкі і вялікія азёры» вельмі змяніліся. Але на асабістай карце пісьменніка, як ён піша, дзе «памечаны толькі рэкі даўжынёй за пяць кіламетрау», «такіх рэк на Беларусі дзве тысячы дзевяцьсот». (Калі ж верыць энцыклапедычнаму выданню «Блакітная кніга Беларусі» (1994), то ў нас усяго «20,8 тыс. рэк, іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км». Што да азёр, то гэтае ж выданне сведчыць іх «за 10 тыс.».
    238
    Мабыць, працуючы над нарысам найперш «не для Беларусі», Уладзімір Сямёнавіч саромеўся казаць тамашняму люду, як наша зямля спаганена і спаганьваецца намі. Змаўчаў аб тым, як мы самі з году ў год, з дня ў дзень засмечваем яе, як няшчадна знішчаем лясы, рэкі, азёры і ўсё іншае, чаму абавязаны сваім існаваннем.
    Пісьменнік толькі нібы мімаходзь зазначыў, што часам у нас здараецца. Сказы пра гэта (можа, патрабаванне тагачаснай рэдактуры? самацэнзура?) пабудаваны наступным чынам. Калі, скажам, зазначаецца, што як след «не працуюць» нашы вялікія рэкі, бо «чыгункі, аўтамабільныя дарогі, самалёты зрабілі так, што рэкі нібы замерлі», таму што ракою нібыта стала «нявыгадна вазіць», то гэта ўсё не што іншае, як глупства. «Глупства,— сцвярджае Уладзімір Сямёнавіч, ракой і дагэтуль найбольш выгадна везці не дужа спешны або грувасткі груз». I далей: «Але выгадна гэта толькі тады, калі за ракою сочаць, чысняць яе, умацоўваюць берагі, не высякаюць лес па яе берагах, каб не мялела». „
    Вядома ж, калі б у выданні, па якім цытую, быу цэнзар (а яго тут няма), то і ён да гэтых радкоў прэтэнзій не меў бы.
    Так, Уладзімір Сямёнавіч — нястомны падарожнік па родным краі, вялікі знаўца прыроды. Ён яе абаронца (між іншым, сярод беларускіх пісьменнікаў такіх шмат, і аб гэтым гаворка асобная). Вядома ж. падарожнічаючы, Караткевіч многае бачыў, і, як піша, напрыклад, «Блакітная кніга Беларусі», сотні, калі не тысячы нашых рэк маюць «рэчышча, на ўсім працягу каналізаванае». Або там жа чытаю, што яно «ў верхнім цячэнні (...) каналізавана» ці «ад вытоку на працягу (столькіта км) каналізаванае».
    Вядома, класік не мог не ведаць тое, што казау мне аднойчы на Віцебшчыне адзін старавер, вялікі аматар прыроды Іван Парфір’евіч: «Рекн этн — убненные человеком».
    Так, сёння ў нас рэк і азёраў, знішчаных чалавекам, незлічоная колькасць.
    239
    За сёлетняе лета, сталася так, аб'ехаў я з сябрамі шмат мясцін нашай зямлі. Палессе, Магілёўшчына, Віцебшчына, Міншчына, Гродзеншчына... I ўсюды. дзе шмат гадоў не быў або быў упершыню, гнятліва ўражвае, што — ні ў каго не прашу прабачэння — мы паварварску, падзікунску ставімся да прыроды.
    Прырода наша ўвачавідкі змянілася літаральна за апошнія не тое што дзесяць, пяць, а годдва. I найперш «благодаря» «ўсеагульнай матарызацыі» насельніцтва краіны. А яно «беднае». сёння «только» кожная трэцяя наша сям’я мае некалі дзесяцігоддзямі недаступныя ёй «колы».
    Сапраўды, калі яшчэ дзесятак гадоў таму многія непаўторныя, нават не ўключаныя ў запаведныя і ахоўныя зоны, мясціны рэспублікі былі або цяжка даступныя, або недаступныя так званым аматарам прыроды, паводзіны якіх, псіхалогія накіраваны толькі на адно — узяць, знішчыць, то сёння, здаецца, у Беларусі няма ніводнага куточка, дзе б не прабягала кола аўтамабіля, не ступала нага чалавеказнішчальніка.
    Кажучы так, я не баюся гэтых вызначэнняў, бо бачыў (мабыць, як і кожны з нас), што застаецца на лузе, у лесе, на беразе рэчкі, возера пасля таго, як там некаторыя з нас адпачываюць. Засмечанасць становіцца сапраўдным бедствам. (Так і хочацца сказаць нацыянальным, хаця дакладней — шматнацыянальным: такая ж у нас краіна.)
    Пра пажары, якія ўзнікаюць ад непатушаных кастроў і якія знішчаюць жывёльны (не аднавіць) і раслінны свет, і гаварыць залішне: вядома кожнаму. Але не кожны з нас ведае, што, напрыклад, калі птушкі адкладаюць яйкі ці выводзяцца птушаняты, то дым ад кастроў прымушае іх пакідаць свае гнёзды. Дым для іх — сігнал бедства з незапомных часоў.
    Канечне. можна гаварыць аб іншых як бы «дробязях» — бітым шкле, пласціку, цэлафане і г. д., аб сметніках вакол гарадоў і вёсак (тысячы такіх, як кажуць, «несанкцноннрованных свалок»). Але ні ў каго няма права рабіць так, як.
    240
    напрыклад, аднойчы зрабіла адна тэлескрынка (інакні не скажу) — ілжыва абвінаваціла ў гэтым канкрэтную групу людзей — беларускіх пісьменнікаў,— зняўшы на кінакамеру сметнік недзе далёка ад іх дачных участкаў, напісаўшы таблічку, маўляў, «свнньн». Ды падмацаваць знявагу публікацыяй у якойнебудзь «газяцёнцы» — вось якія яны...
    Але абвінаваціць без падстаў, зыходзячы толькі з нечай уласнай прыхамаці, з аднаго «желання — уннзнть» пісьменнікаў як носьбітаў сапраўднай духоўнасці праз хлусню, выкарыстоўваючы CM1,— прасцей простага. Хаця, аказваецца, шго звалка тая не «пісьменніцкая». Ды і пісьменнікаў на знакамітай Лысай гары сёння не больш чым іншага рознага люду. У тым ліку і «чнновннчьего».
    Пісьменнікі ж, калі так, за чысціню роднай прыроды, за яе зберажэнне для будучых пакаленняў, для захавання таго вобліку Айчыны, які яна мае, зрабілі і робяць больш. чым вось такія журналісты. 1 не толькі таму. што амаль усе сто працэнтаў нашых літаратараў (апошнія 10—15 гадоў не бяру ва ўлік, іншая генерацыя творцаў), як кажуць, выйшлі з прыроды. Па сутнасці, усе паэты і празаікі нарадзіліся ў вёсцы, а хто калі і не ў вёсцы, дык мае адтуль карані («Усе мы з хат» — крылаты і дакладны выраз Янкі Сіпакова да пісьменнікаў падыходзіць найбольш) і кроўна, так, менавіта кроўна, звязаны з прыродай. Думаю, у даным выпадку знявага пісьменнікаў — гэта спроба чарговага наступу бездухоўнасці на духоўнасць. Чамусьці таксама падазраю, што такая «самадзейнасць» некаторых «радетелей за Беларусь», асабліва з іншых, нс нашых тэрыторый, сёння, калі ідуць размовы аб выпрацоўцы ідэалогіі краіны, неўзабаве накоціцца чарговай новай хваляй. Думаю таксама, што і пасля нядаўняй сустрэчы кіраўніка краіны з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі знойдуцца і «свае» сілы, якія паспрабуюць зганьбаваць апошніх... Дапускаю таксама, што будуць арганізаваны новыя кампаніі, каб «адсекчы» літаратуру ад надзённых клопатаў...
    241
    Але прашу ў чытача прабачэння за такое, нібы не да месца адступленне. Вернемся да ўласна тэмы гаворкі... Дык вось, аб'ехаўшы шмат якія мясціны нашай зямлі, пабачыўшы і добрае і кепскае, хачу выказаць наступнае: зараз у нас склалася становішча, што толькі строгі, a то і жорсткі дзяржаўны кантроль за такім нашым нацыянальным багаццем, як прырода, захавае яе ад знішчэння. Стварэнне запаведных зон, нацыянальных паркаў, які.м у апошні час дзяржава надае вялікае значэнне, цалкам апраўдана. Вядома, шмат дзе чуецца незадаволенасць: «Агарадзілі, а самі бяруць». He бяруць: праедзьце, паглядзіце. Зберагаюць. 1 чаму нехта «яны»? Дзяржава. Мясцовыя ж жыхары тых зон маюць права займацца гаспадарчай дзейнасцю. Але і яе, для агульнай карысці, рэгуляваць трэба. Мяне, напрыклад, абурае, што нейкія людзі невядома якім чынам (можна толькі здагадвацца) шмат дзе атрымалі ў арэнду (лічы. прыватызавалі) рэкі, азёры і іншыя прыродныя «аб’екты». Ды сапраўды. чаму наша агульнанацыянальнае багацце становіцца ўласнасцю асобных людзей або груповак, а ўсе астатнія жыхары рэспублікі не могуць там адпачыць?
    Праблема — архіважная. Тэма спецыяльных навуковых, юрыдычных і іншых даследаванняў.
    Шмат якія вадаёмы, здадзеныя ў арэнду, ужо страцілі свае рыбныя запасы. (Вядома, ёсць і такія арандатары, якія пагаспадарску ставяцца да справы, але іх, сцвярджаюць людзі дасведчаныя, адзінкі.) Мала таго, што няшчадна нішчаць азёры і рэкі свае «хозяева», дык, аказваецца, нейкім чынам «поваднлнсь» нас «осчастлнвнть» і чужыя. Вось Казімір Камейша, цудоўны паэт (як кажуць, дзякуй бацькам і прыродзе), расказваў мне, як паехаў на любімае з дзяцінства адзінае сапраўднае возера ў сваім краі, у сваёй пушчы, якую апеў у многіх творах. I возера і пушча натхнялі і натхняюць не толькі яго, паэта, але, да слова, і празаіка Генрыха Далідовіча (раманы апошняга «замешаны» на той прыродзе, на жыцці тамашніх людзей). Дык вось. калі Камейша туды