• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусвет дабрыні  Уладзімір Саламаха

    Сусвет дабрыні

    Уладзімір Саламаха

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 286с.
    Мінск 2005
    81.87 МБ
    9*
    259
    Хто чытаў дзённік пісьменніка, не мог не заўважыць, што нямала ў іх Іван Шамякін піша пра сваю жонку Марыю Філатаўну, яго каханую, памочніцу, сябра.
    Дзённікавы вобраз Марыі Філатаўны хоць і вымалёўваўся даволі ярка, але, мабыць, жанр не дазваляў аўтару паказаць чытачам усю душэўную і духоўную прыгажосць гэтай жанчыны. I вось майстар, напэўна, зыходзячы з гэтага, стварыў новы твор пра яе ды і сябе. Называецца ён «Слаўся, Марыя!», пазначаны як «Гісторыя кахання. любові і жыцця». Надрукаваны ў часопісе «Маладосць».
    Эпіграфам да свайго незвычайна шчырага твора пісьменнік узяў словы Льва Талстога, якія неабходна нагадаць: «Любовь — благо, быть любнмым — счастье. Какое странное н верное слово, что муж н жена (еслн онн жнвут духовно) не двое, а одно суіцесгво». Мабыць, пра гэга трэба памятаць, калі чытаеш «Гісторыю...» і думаеш пра лёс і каханне знакамітага нашага пісьменніка і яго жонкі.
    1 яшчэ адно, падкрэсленае ў творы аўтарам, запазычанае ім з кінафільма «Командор н Анна»: «Калі з двух людзей, што кахаюць адно аднаго, жывы застаецца адзін, гісторыя іх жыцця, іх кахання прадаўжаецца». Далей 1. Шамякін давярае нам, чытачам, ужо сваё: «Гэта праўда. Гісторыя нашага з Машай кахання, любові, жыцця прадаўжаецца, пакуль я хаджу па зямлі і магу трымаць у руцэ пяро». I тлумачыць, чаму напісаў «Слаўся, Марыя»: «I гэта дае мне права напісаць яе, гісторыю нашу. Для дзяцей, унукаў, для ўсіх, хто кахае, хто будзе кахаць,— для тых, хто зліецца ў «одно суіцество».
    Як бачым, пісьменнік апавядае «Гісторыю кахання, любові і жыцця» свайго і жонкі Марыі Філатаўны найперш маладым.
    Зрэшты, гэта вельмі важна ў той час, калі каханне, любоў паступова нібы выціскаюцца і з жыцця, і з літаратуры. Калі іх імкнуцца замяніць пошасцю розныя літпадробкі, што запоўнілі кніжны гандаль, а таксама экраны кіно і тэлебачання.
    260
    Ды і ў сродках масавай інфармацыі, больш расійскіх, што паступаюць да нас, заўважана, сучасныя гераіні — не дзяўчагы або жанчыны, якія кахаюць, умеюць любіць, а зусім іншыя, носьбіткі, як кажуць, самай старажытнай прафесіі...
    Мы помнім з падручнікаў: у многіх вялікіх паэтаў і празаікаў былі свае музы. Іх імёны нярэдка разглядаюцца намі праз вякі як імёны тых, што ўнеслі, калі так можна сказаць. свой уклад у літаратуру. Праз час успрымаем мы іх нярэдка як вобразы класічныя, ва ўсім правільныя і праведныя. бо шмат што з асабістага іх жыцця хаваецца за тоўшчай часу. I, думаецца, выдатна, што I. Шамякін расказвае пра сваю жонку, пра сябе без «прнкрас», шчыра давярае чытачу шмат таго, што. здавалася б. і не кожнаму блізкаму. роднаму даверыш. Але, заўважу, калі зыходзіць з жыцця, а таксама з апавяданняў, аповесцей, раманаў Івана Шамякіна. падкрэслю, любімых чытачамі, дык у творах гэтых. між іншым, няма ні аднаго «мконопнсного» жаночага вобраза. Так, многія з іх, як кажуць, поўнасцю станоўчыя. але ж бачыш, адчуваеш — і ў іх ёсць пры гэтым чалавечыя слабасці, сумненні, перажыванні, пакуты зза розных жыццёвых выпадкаў, асабістых учынкаў Канечне, таму гэтыя вобразы мы і любілі, што яны не прыхарошаныя, а з жыцця.
    Дык вось, аказваецца, менавіта Марыя Філатаўна, з якой пісьменнік пражыў амаль шэсцьдзесят гадоў (памерла М. Ф. Шамякіна ад лейкозу), была прататыпам большасці вобразаў жанчын у яго творах. «Бліжэй за ўсё да Машы — Саша Траянава з «Трывожнага шчасця»,— піша аўтар,— гэта рэч у многіх сваіх і сюжэтных хадах і характарах аўтабіяграфічная, асабліва аповесць першая «Непаўторная вясна» і аповесць пятая — «Мост». У аповесці «Агонь і снег» Сашы няма. але Пятро жыве, ваюе, кахаючы яе».
    Вядома, калі ўжо чытачу так хочацца ведаць, яшчэ канкрэтна якія жаночыя вобразы майстра ўвабралі ў сябе рысы Марыі Філатаўны, дык гэта Таццяна Маеўская з «Глыбокай плыні», фельчарка Тася Батрак з «Вазьму твой боль», Поля з «Атлан
    261
    таў і карыятыдаў». Творы, «якія па часе напісання адстаюць ад майго першага рамана гадоў на трыццаць,— у іх характар маёй жонкі, яе вернасць, адданасць мужу, дзецям»,— піша аўтар.
    Вядома, у майстра мноства таксама жаночых вобразаў, так бы мовіць, «самастойных», цесна або прама не звязаных з яго жонкай. I ўсё ж у іх можна знайсці асобныя яе рысы...
    У творы аўтар, гаворачы пра прататыпа сваіх гераінь — памочніцу ў яго нялёгкай пісьменніцкай працы, якая «перадрукавала не адзін дзесятак тысяч старонак рукапісаў (я пішу ад рукі, не асвоіў машынку — не было патрэбы),— прызнаецца ён,— перачытала гэтыя ж тысячы старонак карэктур» і г. д., такім чынам падкрэслівае. што дапамагала яму, вызваляючы час для працы над новым раманам, аповесцю, п’есай.
    Вядома, чытачам хочацца даведацца: як, калі, дзе пачалося каханне Івана Шамякіна і Машы Кротавай... А пачалося яно, як нярэдка здараецца, яшчэ ў школьныя гады. Нягледзячы на тое, што з той пары мінула шмат часу, пісьменнік ярка і хвалююча ўзнаўляе некаторыя эпізоды ўзнікнення пачуццяў спачатку паміж ім і ёй, дзяўчынкай і хлопчыкам. Потым паказвае, як выспявалі яны ў падлеткавым узросце, сталелі ў юнацтве, мацаваліся, як сталі дарослымі — мужам і жонкай.
    Як ведаем з біяграфіі пісьменніка са школьных падручнікаў, у час вайны ён служыў у Мурманску зенітчыкам. Спачатку служба ў войску, потым вайна разлучыла на доўгія гады будучага пісьменніка і яго Марыю. Гэтаму перыяду іх жыцця таксама прысвечана нямала старонак твора.
    Таксама вельмі цікава і хвалююча піша Іван Шамякін пра пасляваенны перыяд свайго жыцця. Якраз у першыя пасляваенныя гады, калі ён з жонкай, якая працавала ў вёсцы фельчаркай, а сам Шамякін — настаўнікам, пачынаўся будучы пісьменнік. Жылі цяжка. Шэсць чалавек (разам з чужой
    262
    сям'ёй) у маленькім пакойчыку. Гадавалі дачку. У тым пакойчыку I. Шамякін і напісаў «Глыбокую плынь».
    Аўтар зазначае, што яго «Маша расказвала цікава. жывапісна і пра падзеі, і пра людзей, і гэта давала багацейшы матэрыял для напісання тых твораў, падзеі якіх я сам не перажыў, як у ‘Тлыбокай плыні”». I далей: «Вясковыя падзеі жыцця Маеўскіх (прататыпаў Кротавых) расказала Маша...»
    Паступова. апавядаючы пра сваю і жончыну працу ў пасляваеннай вёсцы, майстар паказвае такія рысы яе характару, як спагада да іншых, дабрыня, шчырасць, здольнасць на самаахвярныя ўчынкі дзеля людзей. Між іншым, зараз гэтыя рысы характараў жанчын таксама паступова «выцясняюцца» псеўдалітаратурай, лічацца ледзь не заганнымі і нават высмейваюцца некаторымі аўтарамі.
    Думаецца, вельмі важна, што сёння ў нашай літаратуры з’явіўся такі твор. Твор аб сапраўдным чалавеку. Жанчыне. Для якой заўсёды, нават у самыя цяжкія, неспрыяльныя часы быў зразумелы сэнс жыцця. А менавіта — служыць людзям, сям’і.
    Думаецца таксама, што крытыкі, даследчыкі літаратуры, чытачы, прачыгаўшы «Гісторыю кахання, любові і жыцця» пісьменніка Івана Шамякіна і яго жонкі Марыі Філатаўны «Слаўся, Марыя!», зноў і зноў будуць звяртацца і да яго новых, і раней напісаных твораў, памятаючы, хто прататып гераінь, што ўсім палюбіліся. I вобраз Марыі, створаны ў «Гісторыі...», несумненна ўвойдзе ў нашу літаратуру. Як увайшлі ў літаратуру вобразы наогул многіх каханых, сябровак. муз пісьменнікаў розных часоў і розных народаў, якімі мы захапляемся.
    263
    Быць чалавекам з кожным...
    (Празаік Уладзіслаў Рубанаў)
    He ведаю, калі даследчыкі нашай літаратуры ўсебакова прааналізуюць творчасць Уладзіслава Рубанава (нарадзіўся 15.12.1952 года ў вёсцы Аляксандраўка 1я Слаўгарадскага раёна, памёр 21.07.1994 года) і наогул ці прааналізуюць, а яна ж — пачытайце, перачытайце яго кнігі (іх, на жаль, няшмат), думаю, пагодзіцеся са мной — своеасаблівая, і ён — творца зусім іншы, чым усе астатнія нашы празаікі (ніякім чынам не хачу нікога прынізіць, бо кожны з нас такі, як ёсць). Так Уладзіслаў Рубанаў вельмі адметны пасвойму і мовай, за якую яго ўшчувалі іншы раз класікі і паўкласікі, і поглядамі на жыццё. А можа, найперш тым, што ён, я ўпэўнены, як ніхто, хай з нас, яго аднагодкаў або амаль аднагодкаў, у асобных сваіх творах глыбока пранік у чалавечую душу, а значыць, і ў сваю. Памятаеце, з чаго пачынаецца яго раман «Неаднойчы забіты»? Дык якраз з такой фразы: «Чым глыбей чалавек апускаецца ў сваю душу, тым вышэй падымаецца ў сусвет...»
    Але пакуль не даследчыкі, а тыя, хто ведаў Уладзіслава, маю на ўвазе літаратараў, сыходзяцца на думцы, што менавіта ў гэтым творы пісьменнік Рубанаў, як ніхто іншы змог засяродзіць увагу на паняцці «лёс»...
    Я асмеліўся сказаць слова пра Уладзіслава Рубанава толькі таму, што мне зрабіць гэта даручылі нашы аднакурснікі (журфак БДУ, выпуск 1975 года). Таму прашу аднесціся да ўсяго мной сказанага як менавіта да асабіста маёй версіі яго, У. Рубанава, вобраза, характару. I то — фрагментарнай. Гэта была асоба своеасаблівая. У яго было шмат таямніц. Яму, на мой погляд, былі вядомы асобныя таямніцы існасці. I «заглянуў» ён у названым творы ў вельмі патаемнае, адкрыў, зразумеў многае, не кожнаму даступнае і ў іншых сваіх творах. Можа, як казаў мне адзін пісьменнік, заглянуў занадта глыбока...
    264
    Зноў жа, як ніхто з нас. I гэта таксама не супрацьпастаўляе яго іншым, не ўзвышае і не прыніжае перад імі: думаецца, у яго пісьменніцкім дары было і рэдкае, ад нябёсаў. прадчуваць...
    Тойсёй з калег, асабліва з тых, хто пры Уладзіслававым жыцці пры яго па тым часе важкіх літаратурных пасадах набіваўся ў сябры, не пагаджаецца з адметнасцю пісьменніцкага таленту У Рубанава. To хай...
    А мы (у тым ліку і я). яго аднакурснікі, дык з першага курса вучобы на факультэце журналістыкі БДУ (1970), з першага нашага дня разам (паехалі на бульбу), з першых Слававых слоў, калі ён, хлапчук са Слаўгарадчыны, учарашні школьнік, загаварыў з намі, зразумелі, адчулі не такі. як мы: разумнейшы, пасапраўднаму таленавіты, як ніхто тут.
    Вядома, першакурснікіжурналісты і тыя, хто паспеў папрацаваць у газетах ці адслужыць у войску, і тыя, хто сюды са школы прыйшоў,— усе пісьменнікі (паэты, празаікі). Ды пісьменнікам неяк ураз назвалі, услых, не з іроніяй, з гонарам,— Рубанава. А яшчэ — цікавае птушаня... Бо Славік, так мы звалі Уладзіслава, а яшчэ Вадзімам, ужо надрукаваў у калектыўным зборніку, здаецца, апавяданняў школьнікаў, твор з такой назвай. I тое, што яго «Цікавае птушаня» сапраўдны твор. было зразумела ўсім, хто чытаў (і мне таксама): мовы такой мы нават не ведалі, дапытлівасці — таксама, дэталяў, вобразаў. Словам, не Славік, а «цікавае птушаня». Сапраўды цікавае, бо ён усім цікавіўся, на ўсё ў яго быў свой погляд і нібы нейкі недавер да ўсіх і ўсяго. Мне здаецца, што гэта тлумачыцца так: ён спачатку павінен быў зразумець, што ты не хлусіш, што ты з ім шчыры, а тады ўжо вырашыць, ці варта яму адкрыць табе сваю душу.