Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Хто з нас разгадае гэтую загадку прыроды — чаму людзі становяцца нелюдзямі — і ці разгадае калі...
Кажуць, са зменамі часу незалежна ад нас у грамадстве мяняюцца паняцці дабра і зла. He ўпэўнены. Больш вопытныя мае калегі сцвярджаюць, што нібыта ў горы людзі яднаюцца, бо маюць большую патрэбу быць разам. Магчыма. Але калі гавораць аб гэтым, успамінаю словы светлай памяці Паўла Іванавіча Пруднікава, што зло ніколі не пераможа дабро, як бы
248
яно ні сілілася. Гэта гаварыў чалавек, які па даносе ў ЗОя гады быў арыштаваны, які прайшоў зямное пекла, які ўсё жыццё, у любых абставінах не мог змірыцца са злом і пратэставаў супраць яго. Ведаю, і ў нашым пісьменніцкім асяродку гарлахваты яго не надта любілі. Таму, што засіаўся чалавекам, а не пярэваратнем. Думаў зараз, перачытваючы «Акно, расчыненае ў зіму», што самыя простыя зуорэвіцкія людзі,’сярод якіх без бацькоў гадаваўся будучы пісьменнік Янка Сіпакоў і якія ў любых абставінах проста заставаліся людзьмі, сваёй душэўнай моцай сягаюць у такія далі, да якіх многім сённяшнім разумным, мудрым ды геніяльным ніколі не сягнуць. Менавіта з нагоды гэтай, з нагоды душэўнай прыгажосці зубрэвіцкіх прасцякоў успамінаў лімаўскі арзыкул цудоўнага паэта і перакладчыка Яўгена Міклашэўскага адносна нашага апошняга з’езда. Асабліва заключную частку артыкула. Сапраўды, што было б з многімі з нас, калі б з’езд той выпаў на ЗОя ды іншыя гады... I што было б з мнопмі з нас сёння пасля з’езда, калі хлусня, паклёпы, аоразы іншых літаратараў на сваіх жа калег літаральна захлёстваюць старонкі розных газет.
Разумею некаторае нараканне ў мой адрас: «Як пасмеў...» Проста... Хаця прымаю адно: мабыць, можна было праводзіць і іншыя паралелі. Ну што ж, думаецца, адна паралель дакладная: са зменай часу ў нашым грамадстве нязменньімі застаюцца паняцці, што вызначаюць чалавека як такога. іх у творах кожнага з нас нямала. Гэтыя паняцці, зрэшты (у нас жа размова пра канкрэтны твор), «паказаны» як дыягназ чалавечнасці, «прысутны» названым ужо героям «Акна...» Янкі Сіпакова. А таксама, ці найперш, і цётцы Ліксашы, старэйшай сястры бацькі Івана Данілавіча Сіпакова. «Цёзка Саша замяніла нам маці і бацьку,— піша пісьменнік.— Яна чакала, што хутка прыедуць і па нас, а таму, як толькі ў вёсцы з’яўляліся немцы (у Зубрэвічах яны не стаялі), цётка цалавала нас і гаварыла: «Дзеткі, гэта прыехалі па нас (выдзелена мною.— X С.) ужо». Яна не адмовілася ад нас, не
249
кінула нас, хоць гэта і ёй пагражала смерцю». Але. аддаючы ёй належнае за тое, што выратавала, пісьменнік праз гады ўжо не асуджае і тую цётку, якая адмаўляла сіротам у прытулку«...дзіўна было б яе вінаваціць за гэта — яна, маці, таксама ратавала сваіх дзяцей...»
Цётка Саша, як зразумела з твора, выправіла юнака Янку С іпакова ў вялікі свет. У Мінск, вучыцца. 3 Оршы ехаў на даху вагона. I помніцца я.му, як адтуль здымалі яго міліцыянеры. 1 як замест таго, каб завесці ў каталажку, падсаджвалі назад: паказваў атэстат сталасці... Цяжкі то быў час, гонадна холадна.
He ведаю, можа, у тым, што скажу далей, з гэты.м няма ніякан паралелі. Але мне бачыцца іншы, наш час. Іншае. рассытнае, сп янелае ад нялюдскай раскошы жыццё сённяшніх валадароў. «Чнсло мм есть». Няма ж ліку па ўсёй былой вялікай краіне бедным, гаротным. абяздоленым. Тым, хто яшчэ нядаўна адчуваў сябе чалавекам. I чамусьці ўсё стаіць перад вачамі малюнак з жыцця сённяшняга, зафіксаваны адным расійскім тэлеаператарам. Адзін з маскоўскіх вакзалаў. Маладыя_ахоўнікі^парадку «ачышчаюць» плоііічу ад бяздомных. Гр эбліва (трэба было твары бачыць!) штурхаюць пад бок тупымі наскамі чаравікаў жанчыну. Маці. Яна спіць на брудным халодным асфальце, абняўшы дачушку акурат такога узросту, як быў Іванка, калі забралі яго мамку. Злосна адрываюць маці ад дзіця. А побач, не звяртаючы ўвагі, нібы гэта падбіраюць смецце, ходзяць іншыя людзі... I невядома, што было б далей з гаротнікамі, каб не тая апераіарская камерасведка... Адчапіліся. У фінале спалоханая дачушка (да бесчалавечнасці не прывыкаюць), радая, што засталася з мамкай пяшчотна расчэсвае ёй доўгія косы... Але што з імі будзе пасля, як пойдзе аператар?..
He, не паралель з «Акном...» — іншая сітуацыя, іншыя людзі, паняцці, час. Толькі не паўтарылася б: таму і тут свае людзі... Пазней, пасля першага прачытання нарыса «Акно, 250
расчыненае ў зіму», я буду чытаць літаральна ўсё, што напіша выдатны пісьменнік Янка Сіпакоў. Ва ўсіх жанрах. Я стану яго пастаянным чытачом, як і тысячы іншых маіх суайчыннікаў ды людзей з многіх краін. Але, захапляючыся яго творамі, за ўсе гэтыя амаль трыццаць гадоў, калі ўпершыню пачуў радкі з «Акна...», так і не асмелюся выступіць у ролі крытыка пісьменніка Янкі Сіпакова. Адно нярэдка буду называць у сваіх артыкулах пра літаратуру, з якой нагоды яго імя, што напісаў па тэме. Чаму? Думаю, чыстая, бясстрасная крытыка такіх, як у яго, твораў, напісаных душою (не выседжаных, як нярэдка бывае ў нас,— адсюль, мабыць, і фальш), не можа падпадаць ні пад які разбор. Гэта, памойму, як разабраць па вянцы, па дошчачцы, па цвічку, па цаглінцы хату, а потым казаць. якая яна была прыгожая і як цёпла, утульна ды ладам у ёй жыла сям'я.
Мяне ж, як разумею, перш за ўсё і прывабліваюць цяпло і святло «хаты», створанай пісьменнікам, энергетыка яе насельнікаў, жыццядайны імпульс ні на каго не падобнага гэтага мастака.
Пазней з горыччу, з расчараваннем, з абурэннем я даведаюся, што той шаноўны прафесар, які некалі адкрыў нам. сіудэнтам, «Акно, расчыненае ў зіму» Я. Сіпакова, чамусьці амаль адразу ж стане праціўнікам гэтага твора (з выкладчыкам пра жанр мы так і не пагаварылі). А менавіта ён, уваходзячы тады ў нейкія важныя структуры, будзе катэгарычна супраць, каб кніга нарысаў Янкі Сіпакова «Па зялёную маланку» (у ёй жа «Акно...») атрымала Дзяржпрэмію. I ні тады, ні цяпер не будзе мне зразумела: чаму так... Тым не менш Дзяржаўную прэмію ў галіне літаратуры Іван Данілавіч Сіпакоў атрымае. Пазней. У 1976 годзе. За кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад»...
Затое будзе зразумела, чаму аўтар «Акна...», кнігі «Усе мы з хат» і многіх іншых ніколі ні на каго не будзе трымаць злосці — высакароднасць яго адтуль. з дзяцінства: некалі паразумнеюць. палюднеюць.
251
Таксама значна пазней вызначу я для сябе, што многія нашы пісьменнікі пакалення Янкі Сіпакова і ён, вядома, у сваіх творах створаць оду беларускому агароду, які выратаваў ад галоднай смерці дзяцей, што перажылі вайну. Яны таксама, пісьменнікі тыя. і Сіпакоў, канечне ж, а то і найперш, створаць гімн беларускай хаце, у якой, нягледзячы ні на якія навалы, і па сёння захаваўся дух дабрыні, чалавечнасці. Ужо ў наш час я вызначу для сябе, што менавіта пісьменнікі яго пакалення і крышку маладзейшыя ўсё гэта зрабілі раней, чым пісьменнікі іншых літаратур у сябе. (Нашы пісьменнікі Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка, Міхась Стральцоў, Мікола Гіль, Мікола Капыловіч, Анатоль Кудравец, Вячаслаў Адамчык, Уладзімір Паўлаў, Павел Місько, Алесь Масарэнка, Ніна Маеўская, Леанід Левановіч, Уладзімір Кузьмянкоў, Віктар Казько, Яўген Каршукоў, Віктар Карамазаў, Алесь Дзятлаў, Леанід Гаўрылкін і інш.) I ўжо ў наш час, як і многія калегі, жахнуся, што мы, маючы створаны імі бясцэнны духоўны набытак, невядома з якой прычыны на бяду сваю хаваем яго ад дзяцей і ўнукаў нашых. (Саромеемся перад іншымі ўсіх гэтых нашых дзядзькоў Косцяў, цётак Ліксашаў ды тысяч і тысяч іншых, такіх, як яны, сярод якіх мы раслі?)
Таксама ўжо ў наш час зразумею, чаму, чым мяне так вабіць «Акно, расчьіненае ў зіму». А таксама, чаму ўжо сёння, як ніколі раней, зноў і зноў буду засяроджвацца над адкрытым пісьменнікам у яго нарысе законам жыцця, названым ім самім законам раўнавагі. А фармулюецца ён так: «На нашай яшчэ не зусім дасканалай зямлі існуе вельмі дасканалы закон раўнавагі. Као ніколі зло нс магло перамагчы дабро, на кожнага дрэннага чалавека нараджаецца ладны дзесятак добрых, шчырых, душэўных...»
Але таму і жывём.
252
Ёсць светлы свет...
(Паэт Віктар Стрыжак)
Сцвярджаюць: выключны выпадак у нашай літаратуры — паэта прынялі ў Саюз пісьменнікаў пасля таго, як яго ўжо не стала. Тады яму было сорак гадоў. У творчым набытку творы ў калектыўным зборніку, адзіная кніжка вершаў, выхаду якой ён чакаў добры дзесятак гадоў. Паэт гэты Віктар Стрыжак.
Нарадзіўся Віктар Іванавіч Стрыжак 19 студзеня 1955 года ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна. Памёр 11 красавіка 1995га ў Мінску. на калідоры выдавентва «Мастацкая літаратура», куды прыйшоў да сяброў і калег, такіх жа, як і сам, творцаў. Хлопцы зыя, якія вучыліся з ім на філфаку Бедзяржуніверсітэта, і тыя, хто пазнаёміўся з ім пазней праз творы, калі Віктар жыў і працаваў на Палессі да чарнобыльскай бяды. таксама, як і мы, маладосцеўцы, заўсёды былі яму вельмі рады. Але ж нічым рэальным дапамагчы не маглі: хіба што падтрымайь маральна ды іншы раз падзяліцца чым. I калі ўжо колькіслоў пра сяброў, дык і яны, мабыць, як большасць з нас у той час, разгубленыя перад тым крахам, што панаваў у рэчаіснасці, мала разумеючы, што адбываецца ў жыцці, добрасумленна паабівалі розныя парогі, каб уладкаваць дзе на працу яго, Стрыжака. чарнобыльскага выгнанніка. Але марна. А ён заўсёды спадзяваўся на дабро...
Калі я ўспамінаю Віктара Стрыжака, паэта і чалавека (а ўспамінаю, мабыць, як і многія. хто яго ведаў, часта), калі мы з сябрамі гаворым пра яго (а гаворым мы часта), чамусьці прыгадваю Міхася Лявонавіча Стральцова. нашага непаўторнага празаіка, паэта. літаратуразнаўца. крытыка. Успамінаю, ніякім чынам не параўноўваючы таленты, творчасць, а перш за ўсё, паўтараючы стральцоўскія словы, сказаныя ім у апавяданні «Смаленне вепрука». А менавіта: «У таго, хто бярэ ў рукі пяро, надзея ёсць таксама». 1 далей, у тым жа творы: «О,
253
паэт да таго ж оывае яшчэ крыху забаоонным». Таму што.* «Наіўны, ён хоча перамагчы сапраўднасць, ён верыць: я засцярогся ад бяды — бо сказаў». Чаму прыгадваю? Ды таму, што ў многім у гэтым творы Стралыюва. у некаторых зрухах душы лірычнага героя чамусьці мне бачыцца не толькі сам Міхась Лявонавіч і іншыя нашы паэты, але і Віктар Стрыжак. Дарэчы, у свой час Стральцоў не адхіліў ад сябе і Віктара, як не адхіляў і многіх іншых маладых таленавітых творцаў і добрых людзей.