Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
...Стаяў прыгожы майскі ранак з водарам бэзу. Такім днём і прыязджае да нас Міхась Ціханавіч. Калі ён з явіўся каля школьных веснічак, дзеці, настаўнікі літаральна засыпалі яго бэзам. Пахкім, з буйнымі кропелькамі расы. 3 вялікім букетам бэзу Міхась Ціханавіч і прыйшоў да нас у настаўніцкую. A настаўніцкая наша тады была маленькая. Тут празвінеў званок, мне ірэба было ісці на ўрок у дзесяты клас. He хацелася — так вабіла пачуць, што будзе гаварыць знакаміты пісьменнік. Але абавязак ёсць абавязак — пайшла. Ды кажу вучням: «Дзеці, давайце запросім на ўрок Міхася Ціханавіча». Пайшлі ў настаўніцкую адна вучаніца, вучань і я. А Лынькоў быў з крытыкам Дзмітрыем Бугаёвым. Запрасілі. Яны пераглянуліся... Міхась Ціханавіч пайшоў у клас.
Мне запомнілася яго постаць: высокі, хударлявы. I вочы. якія свяціліся дабрынёй. Вось гэтая дабрыня, святло яго душы перадаваліся праз вочы. Вучняў прысутнасць у класе такога знакамітага пісьменніказемляка і ўсхвалявала, і запаланіла. Ён, зразумеўшы гэта, сказаў: «Дзеці, сёння ў нас будзе незвычайны ўрок»,— і пачаў расказваць пра паездку ў Індыю.
Потым вучні пыталіся, над чым зараз працуе пісьменнік. Ён адказаў, што над кнігай «За акіянам», у якой раскажа пра
271
свой удзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН і пра жыццё амерыканскага народа. Праз год ён прыслаў гэтую кнігу ў школу.
Потым былі агульныя ўрачыстасці каля клуба. На сустрэчу з Міхасём Ціханавічам прыйшлі і вучні, і іх бацькі, і шмат іншых жыхароў Крынак і навакольных вёсак. Міхась Ціханавіч выступаў перад землякамі. Ён расказаў пра сваю пісьменніцкую і грамадскую працу. Мы тады з вучнямі падрыхтавалі ўрывак з «Міколкіпаравоза», сцэнку, якую можна ўмоўна назваць «Міколкавы непаразуменні з богам». Ролю Міколкі выконваў Ваня Германаў, вучань пятага класа. 1 калі ён сыграў, Міхась Ціханавіч падышоў да хлопчыка, пацалаваў яго і сказаў: «Ты так натуральна смяяўся. Ты — прама артыст». Пахвала гэтая і для хлопчыка і для ўсіх нас была найвышэйшай ацэнкай...
I яшчэ хачу ўспомніць пра яго дабрыню, інтэлігентнасць, тактоўнасць... Калі ён праводзіў урок у дзесятым класе, дзверы прыадчыніў пяцікласнік Анатоль Дойлідаў. Гэты хлопчык чытаў шмат кніг, вельмі любіў літаратуру. Дык вось, ён уцёк са свайго класа з урока, каб паслухаць пісьменніка. Я бачыла, што ён у дзвярах — тырчыць носік. А вось ці пасаромелася’ ці не падумала, што трэба запрасіць хлопчыка ў клас, а можа, і проста разгубілася, не ведаючы, як паводзіць сябе ў такой сітуацыі: тут жа дзесяцікласнікі, а ён — пяцікласнік... Слухаў праз шчылінку, што гаворыць пісьменнік. А вось потым ужо Міхась Ціханавіч вельмі тактоўна, калі мы спускаліся з ганка, као ніхто не чуў, каб не пакрыўдзіць мяне, маладую настаўніцу, прыабняўшы за плечы, сказаў: «А вось хлопчыка Вы павінны былі пусціць у клас». Я не пакрыўдзілася, толькі пашкадавала, што не асмелілася пры пісьменніку гэта зрабіць: пяцікласнік так любіў чытаць... I гэты ўрок, які пабацькоўску даў мне Міхась Ціханавіч, стаў для мяне ўрокам на ўсё жыццё...
Вядома, Крынкаўская школа сёння зусім не такая, якой была тады, калі яе 20 мая 1961 года наведаў Міхась Лынькоў.
272
Паэт Давід Сімановіч, які ў канцы 50х гадоў прыехаў сюды выкладаць рускую мову і літаратуру і які ніколі не парываў са школай, з яе вучнямі і настаўнікамі, успамінае. як тады разам з адной маладой настаўніцай, шукаючы школу, прамінулі яе будыначкі. Зараз школа — цудоўны трохпавярховы будынак, які ўпрыгожвае Крынкі.
Калі мы, мінчане, з’явіліся ў школе, тут нас ужо чакалі пісьменнікі з Віцебска — Франц Сіўко, Анатоль Канапелька, Давід Сімановіч. а таксама рускі празаік, ураджэнец Лёзненшчыны, Генадзь Пацыенка. У школе было сапраўднае свята: мноства вучняў, настаўнікі, жыхары Крынак і навакольных вёсак. Калі па ўзросце — дык ад дзетсадаўцаў да пенсіянераў.
А кіравала ў школе ўсім дырэктар Святлана Антонаўна Жарына, выдатны педагог і арганізатар. (Святлана Антонаўна — выпускніца гэтай школы, настаўнікам рускай літаратуры ў яе быў паэт Давід Сімановіч, беларускую літаратуру выкладала Лілія Іосіфаўна Алёшкіна.)
Такія святы, як гэтае — стагоддзе з дня нараджэння класіка літаратуры М. Ц. Лынькова — безумоўна, патрабуюць нямала сродкаў. Вядома, у школы іх няма. Святлана Антонаўна казала, што дапамаглі свае: племзавод, Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі. раённае кіраўніцтва, іншыя дзяржаўныя, падкрэсліваю, менавіта дзяржаўныя, арганізацыі і ўстановы.
Тут я знарок раблю аўтарскае адступленне ад уласна лынькоўскай тэмы гаворкі, каб акцэнтаваць увагу чытачоў вось на чым...
У нас няма такога раёна, з якога б не выйшаў хоць бы адзін знакаміты ці наогул варты сапраўднай увагі паэт, празаік, крытык, літаратуразнаўца. Многія з іх засталіся ўжо толькі ў людской памяці, годна пражыўшы сваё сярод людзей. Але ж шмат і тых, хто і зараз плённа працуе ў літаратуры. Толькі вось што заўважана даўно і не мною: не так часта мы ўспамінаем і тых, і другіх. А дарэмна. Гэта ж наша жыццё, наша культура, нарэшце, наша гісторыя, наша будучае.
273
У Крынках Міхася Лынькова памятаюць. Увогуле ніхто нідзе на нашай роднай зямлі не забываў народнага пісьменніка Міхася Лынькова. Яго чыталі, чытаюць і будуць чытаць.
Ведаў жыццё...
(Празаік Іван Чыгрынаў)
Ці не заўважылі вы, дарагія чытачы, насіупнай акалічнасці: калі мы (у школе, дома, з сябрамі і г. д.) гаворым пра вялікую літаратуру, пра вялікіх пісьменнікаў, дык ні сваю літаратуру, ні сваіх нават самых знакамітых майстроў слова такімі не лічым?.. А дарэмна.
Так думаю я, калі гаворка ідзе пра аднаго з нашых сапраўды значных, непаўторных па сутнасці сваёй творчасці пісьменнікаў — Івана Чыгрынава. 3 Іванам Гаўрылавічам пашчасціла быць знаёмым і мне...
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна, памёр у 1996м. I яшчэ напомню, што ён, будучы народны пісьменнік Беларусі,— выпускнік (1952) Саматэвіцкай СШ. Так, той самай знакамітай школы, у якой вучыўся Аркадзь Куляшоў. Але два сапраўды народныя, два сапраўды знакамітыя майстры роднага слова — адзін у паэзіі, другі — у прозе, з аднаго бласлаўлёнага куточка нашай зямлі, з адной беларускай, далёкай ад вялікіх гарадоў вясковай школы праславілі сваю Айчыну сваімі талентамі.
Пішучы гэты свой успамін пра Івана Гаўрылавіча, выказваючы некаторыя свае меркаванні адносна яго вялікай і шматграннай творчасці — апавяданні, раманы, п'есы, кінасцэнарыі, артыкулы,— зыходжу з таго, што многае чыгрынаўскае чыталася на ўроках літаратуры і паза школьнай праграмай, таму пастараюся абысціся без пераліку ўсяго, ім створанага.
274
Я пазнаёміўся з Іванам Гаўрылавічам Чыі'рынавым 14 снежня 1982 года ў Доме літаратара, на ўрачыстасцях. Нас, групу тады маладых пісьменнікаў (У Рубанава, В. Ткачова, А. Цяжкага, М. Барэйшу, мяне і яшчэ некалькіх чалавек) калегі прынялі ў свой творчы Саюз... Але можаце ўявіць наш настрой, калі сярод калег, членаў прэзідыума праўлення СП былі Максім Танк, Пімен Панчанка, Янка Брыль, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Мікола Лобан. Янка Скрыган, Васіль Вітка, Іван Чыгрынаў...
Ды, вядома ж, усе мы, «навабранцы» ў літаратуры, аўтары аднойдзвюх кволенькіх кніжачак прозы або вершаў. толькі ад ведання створанага класікамі. а яшчэ больш ад таго, што яны абмяркоўваюць нашу творчасць. проста ніякавелі, губляліся, не ведалі, што рабіць, куды сябе падзець...
У такую, можа, адну з самых хвалюючых хвілін майго жыцця, калі мы з маім таварышам і аднакурснікам па факультэце журналістыкі БДУ імя Леніна (выпуск 1975 rofla) У. Рубанавым зашыліся ў кут падалей ад жывых класікаў, Іван Гаўрылавіч адшукаў нас. Рубанава ён ведаў па Уладзіслававай працы ў «Полымі», мяне — не. Таму, спыніўшыся каля Уладзіслава. класік як запатрабаваў (перадаю даслоўна):
— Уладзіслаў, дык знаё.м жа мяне з нашым земляком.
Уявіце зварот! Іван Чыгрынаў, аўтар мноства кніг, сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. лаўрэат Дзяржаўнай прэміі нашай рэспублікі, а ўвогуле той, каго чытае ўся вялікая краіна, хоча пазнаёміцца з нейкім пачаткоўцам у прозе, да ўсяго, які працуе ў кіно, а не ў часопісе або выдавецтве. (Як я зразумеў потым, з усімі «навабранцамі» ў СП Іван Гаўрылавіч ужо быў добра знаёмы. яны ж былі бліжэй да пісьменніцкага Саюза, чым я.)
А я, пісьменнік, можа, і пачынаючы, але трыццацігадовы сталы чалавек, які пабачыў ужо нямала чаго ў жыцці ды іншых знакамітасцей у кіно, зніякавелы, не знайшоў нічога лепшага як сказаць:
275
— Ды вы, Іван Гаўрылавіч, у апавяданні «Выпадак у вёсцы Капранаўка» пісалі пра мае родныя мясціны: вёска Баравіца — мой сельсавет. Пацава Слабада — добра знаёма мне, не раз бываў у ёй, працуючы пасля школы ў райгазеце. Капранаўка ж — гэта Капланаўка, нейкіх два кіламетры ад майго Скачка, дзе жывуць бацькі.
Думаю, было тое сказана недарэчы. Я зразумеў гэта і зніякавеў.
— Ведаю Скачок, — сказаў Іван Гаўрылавіч, паглядаючы крыху ўгору, ледзь прыкметна ўсміхнуўся.— Нашу машыну там запраўлялі лесаўчасткаўцы. Чакай, Саламаха...
— Так, бацька запраўляў! — узрадаваўся я. — Вось разгадка!
— Якая?
— Бацька мне неяк казаў. што запраўлялі «газік» аднаго пісьменніка (шафёр шапнуў), але пасаромеліся спытаць каго...
Чаму бацька казаў пра «пісьменніка» як пра незвычайнае? Ды ў нас ні ў пасёлку, ні ў школе ніхто не бачыў жывога пісьменніка. А я ж яшчэ ў школе спрабаваў пісаць. Пісьменнік — недасяжнае, найвышэйшае. Літаратура — святло...
...I добра тады мне стала, знікла хваляванне.
Пра апавяданне напомню, здаецца, у школе яго не вывучаюць... Яно цалкам дакументальнае. Адпавядае жыццёвай праўдзе, зрэшты, як і ўсе творы майстра... Дык вось, адным днём (канец 60х мінулага стагоддзя) пісьменнік (ці лірычны герой), з адным чалавекам, некім Джагаравым, едуць у глыб Магілёўшчыны. Джагараў там ваяваў у Айчынную. Едуць па дарогах майго Кіраўскага раёна ў кірунку Магілёва. У вёсцы ж Капранаўка (на самой справе Капланаўка) бяруць у машыну спадарожніка. I вось раптам спадарожнік расказвае ім, што быў у вёсцы на сваёй магіле, дзе 60 гадоў таму, у грамадзянскую, таварыш пахаваў яго попел — думаў, што баявы сябра згарэў у бронемашыне ў час бою... Пра сваё «пахаванне»
276
чалавек даведаўся неўзабаве. Усё жыццё хадзіў, ведаючы, што ў вёсцы Капранаўка ёсць яго магіла. I вось ужо на схіле жыцця наведаў яе...