Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Мабыць, для гэтага ў яго былі прычыны, асабістыя, не будзем гадаць і прыдумваць якія. Але калі іншы раз у якіх успамінах пра Уладзіслава чытаеш, маўляў, ён падаўся камусьці скрытным, дык думаеш: дарэмна так.
9а Зак. 463
265
Ведаю, бачыў, адчуваў не раз, як балюча, з абурэннем, прыхаваным у сваёй душы, ён адносіўся да любой несправядлівасці, асабліва ў пісьменніцкім асяроддзі. Ён быў надзвычай выхаваны. Бацькамінастаўнікамі. У яго была прыродная прага да справядлівасці. Для яго, які ішоў у літаратуру, як мала хто з нас, як у самае светлае і вялікае, нават нейкая маленькая праява непрыстойнасці з боку літаўтарытэтаў — а такімі для яго былі ці не ўсе, каго ён чытаў,______ здавалася, рушылі свет. Помніцца, як кажуць, увагі не варгае. ён толькі што ўладкаваўся ў вялікі літаратурны часопіс, з раёна прыехаў, куды яго накіравалі пасля БДУ, і мы з ім пайшлі ў кафэ «Бярозка» на плошчы Перамогі. Там нас уоачыў адзін супрацоўнік часопіса, мы пілі каву. Назаўтра Слава прыйшоў да мяне літаральна прыгнечаны і абражаны, сказаў: «Ведаеш, мне ў рэдакцыі загадалі, каб мяне больш з табой не бачылі».
Зараз гэта, вядома, падаецца смешным, тады я да гэтага аднёсся грэбліва: наша справа — сябруем мы або не, і прычым тут нехта з начальства ў яго рэдакцыі, у якой я да таго ніколі не быў, нікога асабіста не ведаў.
«Ты дарэмна так,— сказаў ён.— Мяне, можа, гэта абурае не менш, чым цябе. Бач, пакуль сябруй хаця б з хлопцамі ЦК камсамола...»
Я сказаў, калі гэта пашкодзіць яму, то, мабыць, не трэба афішыраваць наша знаёмства. Але Уладзіслаў запярэчыў што такога ён сабе не дазволіць — падпарадкавацца нейчай волі, загаду не сябраваць з тым, з кім хоча...
I сёння, праз столькі гадоў прыкра думаць, што некалі нехта спрабаваў Славе, чалавеку надзвычай ранімаму, чуламу, пры ўсёй знешняй нібыта закрытасці ці, па нейчай версіі. і «скрытнасці» яго характару, загадваць. што і як рабіць, з кім сябраваць.
А ™е’ хто «пРЬІВёў», дык не тут гадаць: прывяла лііаратура. прьівёў Уладзіслава ў той шаноўны часопіс асабісты мастакоўскі непаўторны талент ды чуласць да Рубанава некаторых 266
пісьменнікаў, што працавалі тады там. А найперш прывёў, як я я'і Славы ведаў, яго зямляк, блізкі яму чалавек, родзіч (здаецца, нідзе не афішыравалася), Алесь Герасімавіч Масарэнка. 3 першага курса ад Славы я ведаў, што менавіта А. Масарэнка шмат добрага зрабіў у яго жыцці і ніколі не патрабаваў падзякі...
Уладзіслаў таксама ніколі ні ад каго ні за што не чакаў падзякі. 1 ведаю, умеў радавацца радку любога пісьменніка, нідзе не крычаў пра гэта, але калі мы, надзвычай улюбёныя ў літаратуру, дзяліліся думкамі аб прачытаным, шчыра захапляўся кожным. Але, паўтаруся, некалі ў яго жыцці адбылося такое, што стрымлівала адкрываць іншым сваю душу. Нават тым, з кім шмат год працаваў... I хай тое будзе заўжды яго асабістым, і нават калі хто з нас гэта крышачку ведае, няхай не выносіць на абмеркаванне іншым, ведаючы: аднойчы, пры нейкіх абставінах ён даверыўся толькі табе...
Уладзіслава пасля заканчэння універсітэта накіравалі на працу ў старадарожскую раёнку, дзе адрабіў, як тады патрабавалася, тэрмін. Алесь Герасімавіч Масарэнка зрабіў усё, каб потым Рубанаў пераехаў у Мінск, каб быў бліжэй да літаратурнага жыцця. Сярод сапраўдных пісьменнікаў, цудоўных людзей знайшлося нямала тых, хто на першых кроках падтрымаў яго ў сталіцы. Але было нямала і такіх (звычайна гэта людзі з адпаведнай псіхалогіяй), што зайздросцілі таленту У Рубанава, ставіліся да яго няшчыра.
Неўзабаве Уладзіслава запрасілі ўступіць у Саюз пісьменнікаў. Даў згоду. Але тым не менш яго не прынялі: на секцыі прозы ў прыёмнай камісіі і Радзе творчай арганізацыі былі выступоўцы, якім яго творчасць не падабалася. «Ён у сваім апавяданні распрануў жанчыну», «Якой мовай піша?» (жывой, сакавітай, слаўгарадскай — Ў С.) і г. д.
Удар быў страшэнны: навошта тады запрашалі, каб так?.. Дзе шчырасць?..
Саюз для яго шмат што значыў: тады ў ім было столькі жывых класікаў!.. Якраз яны, класікі, і дамагліся, каб
9а*
267
Уладзіслаў стаў членам творчай арганізацыі. Яго прынялі ў другі раз...
Страшэнна перажываў, калі заўважыў, што сярод лііаратараў ёсць пэўныя непаразуменні: як так?.. Многае несправядлівае і несумленнае яго проста шакіравала: «Пра якую літаратуру можна казаць?..»
Ужо тады мы гаварылі між сабой, што з літаратурнага асяродку ўсялякія прыстасаванцы «вымываюць» сумленне. I ён з горыччу і болем прадбачыў тое, што мы сёння маем у СБП. У яго жыцці, з яго ўспрыманнем свету, з яго выхаванасцю многае, вельмі многае. сярод чаго жыў і тварыў, абурала, і ўсё гэта — нясцерпны боль душы — ён насіў у сабе...
Вядома, былі і такія пісьменнікі, чыёй творчасцю Рубанаў асаоліва захапляўся. 3 нашых — найперш Брыль, Стральцоў, Караткевіч. Вельмі высока цаніў Пташнікава. Крыху папрацаваўшы з ім, казаў мне: «Ты не ўяўляеш, якой гэта сілы мастак!»
Пры Уладзіслававых літпасадах (тады яны сярод пісьменнікаў лічыліся даволі значнымі) рапта.м вакол яго пачалі круціцца розныя людзі, зусім далёкія яму па духу, карыслівыя, «сяброўства» якіх якраз гэтым і тлумачылася. Ён гэта ведаў, наколькі я разумею, ні разу не паступіўся пісьменніцкім і чалавечым сумленнем, але і не адпрэчваў ад сябе, мабыць, баяўся пакрыўдзіць...
Да Лынькова ў Крынкі
...Дарогай, а яна з Мінска да Крынак немалая — туды шэсць гадзін ехалі, гаварылі, думалі аб месцы, статусе ці ролі _ называй як хочаш і не памылішся — пісьменніка ў жыцці народа. Нашага. беларускага, і пісьменніка, і народа. (Пісьменніка, маецца на ўвазе сапраўднага, а не нейкага калялітаратурнага прыстасаванца.)
268
Так, калі творца з глыбінь народа з’яўляецца праўдзівым выказнікам народных дум, яго шануюць. Такі пісьменнік для нашага народа, у якога маладая літаратура, вельмі няпростая гісторыя,— і асветнік. і летапісецгісторык, і настаўнік, і захавальнік нацыянальных традыцый, менталітэту і шмат чаго іншага. Вядома, у сваіх творах найперш.
Хіба не такія Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Максім Танк. Уладзімір Караткевіч, Міхась Стральцоў ды і многія іншыя, знакамітыя j не зусім, але шчырыя рупліўцы на ніве роднага слова, роднай мовы, хто годна ўзняў над свезам яе голас?.. Ці хіба не такія нашы сучаснікі: Васіль Быкаў, Янка Брыль, Іван Шамякін?.. Спіс можна доўжыць і доўжыць, але ў ім, вядома ж, будзе адным з першых Міхась Лынькоў. Чаму? Ды хаця б, думаю, таму, што і яго многія творы непадуладны забыццю. Яны вытрымалі выпрабаванне часам, трывала ўвайшлі ў духоўнае жыццё папярэдніх пакаленняў і сёння займаюць адметнае месца ў найноўшай кулыурнай гісторыі краіны.
Так, на многіх творах Міхася Лынькова выхоўвалася некалькі пакаленняў нашых людзей. Вазьміце, напрыклад, яго такія творы. як «Гой», «Андрэй Лятун», «Міколкапаравоз», «Векапомныя дні»... Я ўзяў за адлік толькі тры першыя названыя літаратурныя працы пісьменніка. Напісаны яны, як ведаем, у канцы 20х — першай палове 30х гадоў мінулага стагоддзя. Даўно сталі класікай. Зазначу: па іх яшчэ нашы дзяды і бацькі вучыліся жыццё спасцігаць. Мы — таксама. (Маю на ўвазе сваё пакаленне, якому зараз пяцьдзеся г ці пад пяцьдзесят.) Ды і пасля нас людзі вучыцца будуць.
Толькі вось што ўстрывожыла перад гэтай паездкай: a зараз як з Міхасём Ціханавічам Лыньковым? Адным з класікаў нашых... У часы, калі «ў масы» здзекліва кінуты іншыя духоўныя «каштоўнасці». Калі сапраўдную літаратуру імкнуцца падмяніць «пісанінай», якая наогул не мае ніякіх адносін да мастацтва. Калі асобныя і свае, і чужыя вандалы духу грэбуюць мовай, а пісьменнікаў імкнуцца проціпаставіць народу,
269
нярэдка — зняважыць іх. Калі, здараецца, нават і нашы некаторыя, як кажуць, «маладыя, ды раннія», што і здольнасці неблагія маюць, зусім не бяздумна чамусьці (каму ва ўгоду?) заяўляюць — быццам не было ў нас раней літаратуры і зараз няма. Кажуць, заводзячы ў зман, быццам зараз такі час, што нікому няма справы да «вашай» літаратуры. Дык што ўжо казаць пра канкрэтных яе носьбітаў?!
Ну што ж, гісторыя літаратуры наогул і нашай у прыватнасці ведае выпадкі. калі рабіліся спробы прынізіць як творчасць вялікіх мастакоў, так і іх чалавечыя асобы. Толькі дарэмна...
У такі час, з такім настроем ехалі мы — Навум Гальпяровіч, Віктар Праўдзін, Таццяна Галіна і я (відаць, настрой такі быў больш у мяне, бо менавіта ў мяне перад гэтым адзін з «самаспечаных класікаў» з надуманым здзіўленнем спытаў: «А што, Лынькова яшчэ помняць?»).
Запрашэнне ж было з яго, Міхася Ціханавіча, радзімы. 3 Віцебшчыны. Але не з Зазыбаў, дзе нарадзіўся,— яны на ТЭРЫТОРЬІ> Віцебскага раёна (Акцябрскі сельсавет), а з Крынкаўскай школы Лёзненскага раёна. Чаму менавіта адсюль__ пра гэта пазней.
Крынкі... Невялікая чыгуначная станцыя на Віцебшчыне. Племзавод. Вёска... Такіх паселішчаў на нашай роднай зямлі нямала.
Так, не тут нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры Міхась Лынькоў. Але ў Крынках, аказваецца, яго памятаюць, можа, больш, чым дзе. Тут сярэдняя школа носіць яго імя. Тут, каля школы, стаіць яму помнік. створаны народным мастаком Анатолем Анікейчыкам. Ды і дзіцячыя, і юначыя гады будучага класіка беларускай літаратуры прайшлі не на Віцебшчыне. Гэта таксама ўсім вядома. Але, як заўсёды бывае ў жыцці, ужо ў сталыя гады мноства самых розных жыццёвых дарог Міхася Лынькова аднойчы сышліся ў адну і прывялі яго на радзіму. Да вытокаў. Да гэтага часу грамадзянін і пісьменнік добратакі спазнаў і сваю, і многія чужыя
270
землі, імя яго было шырока вядома ў свеце, далёка за межамі нашай краіны.
Расказвае Лілія Іосіфаўна Алёшкіна, настаўніцапенсіянерка, стваральніца і першы дырэктар Крынкаўскага школьнага музея М. Ц. Лынькова:
— Міхась Ціханавіч Лынькоў — наш зямляк. I калі я, маладая настаўніца роднай мовы і літаратуры, у канцы 50х гадоў пачала працаваць у Крынках, ведаючы, што паблізу нарадзіўся такі знакаміты пісьменнік, неаднойчы думала. што нам трэба запрасіць яго да сябе. Мне хацелася, каб дзеці нашы хоць адзін раз убачылі жывога пісьменніка. Ды і сама я да гэтага часу таксама не сустракалася з пісьменнікам, гэта і падштурхнула мяне напісаць яму ліст і запрасіць у нашу школу.