Сусвет дабрыні
Уладзімір Саламаха
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 286с.
Мінск 2005
Мы ўсе ведаем такіх «настаўнікаў паэтаў» (выраз з загалоўка з адной дзяржаўнай газеты), якая «пропагандмровала» такога «наставннка» і такую школу. Літаральна перад тым, як я меўся пісаць гэты матэрыял, адзін такі «настаўнік» прыйшоў да нас у рэдакцыю з патрабаваннем хутчэй надрукаваць яго артыкул. Супрацоўнік на амаль ваяўнічае патрабаванне адказаў юнаку, што «твор» яго абсалютна непісьменны, што над ім трэба працаваць ды працаваць... „
«Настаўнік» пайшоў, «высокомерный» і «велнкмн». Аказалася, пайшоў у гімназію вучыць зусім юных, як пісаць творы — у гімназіі той ён «кіруе» літаб’яднаннем!
1 як тут зноў не ўспомніць былыя, не такія ўжо і далёкія, часы нашага літаратурнага жыцця, калі таленавітыя і проста здольныя вясковыя хлопцы і дзяўчаты (здаралася, і гарадскія, але зрэдку) ішлі са сваімі вершамі і апавяданнямі, напрыклад. v «Маладосць», дзе цудоўныя паэт Мікалай Якаўлевіч Аўрамчык і празаік Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч з імі працавалі.
8 Зак. 463 225
Гэта былі (і ёсць) не толькі адметныя творцы, але і асобы, што не менш важна. I першы і другі за многія гады працы з творчай моладдзю ўвялі ў літарагуру дзесяткі, калі не сотні паэтаў і празаікаў. I калі сёння думаеш пра гэта, то можна смела сцвярджаць, што іх школы застануцца ў гісторыі нашай літаратуры.
А ў школах нашых, як заўсёды было, сёння вельмі і вельмі шмат настаўнікаў літаратуры і мовы, якія паранейшаму вучаць дзяцей разумець і ведаць літаратуру і ўсё, што з ёй звязана, што з яе выцякае. I, мабыць, і сёння, як заўсёды было ў нас у якойнебудзь далёкай вёсачцы, ёсць настаўнік накшталт таго. які быў у Васіля Пяскова...
Вядома, ужо даўно паэты (тут і ва ўсім матэрыяле прашу такімі лічыць усіх пісьменнікаў) нараджаліся і нараджаюцца, вырасгалі і вырастаюць не толькі ў вёсцы. Калі браць сваіх нацыянальных, то нават нараджаюцца яны, здараецца, далёка ад зямлі бацькоў. На чужых зе.млях. I нават у такіх умовах, калі пра паэзію, прыгажосць наогул гаварыць не прыходзіцца. Старэйшыя нашы таварышы, мае калегіравеснікі ды крыху маладзейшыя літаратары гэта добра ведаюць. Найперш яшчэ з тых іпкольных праграм па беларускай літаратуры, па якіх усе мы вучыліся некалі і ў вясковых і ў гарадскіх школах. А таксама з таго ж «ЛіМа», з тых жа «Маладосці», «Полымя», «Немана», з «Чырвонай змены», якія некалі былі ў многіх школьных бібліятэках як у горадзе, так і ў вёсцы.
Ведалі, што Максім Багдановіч нарадзіўся ў Мінску. Рос колькі часу ў Гродне. Потым жыў і вучыўся далёка ад радзімы, ад яе моўнага і нацыянальнага асяроддзя — у Ніжнім Ноўгарадзе. Ведалі, што тым не менш — гэта адзін з сімвалаў Айчыны, геній. I шмат чаго іншага пра яго ведалі наогул...
Ведалі таксама, што, напрыклад, Пімен Панчанка нарадзіўся ў год рэвалюныі ў Таліне. куды яго «бацькі — бедныя сяляне — у пошуках заробку выехалі», і што да 3 гадоў
226
будучы народны паэт Беларусі гадаваўся і рос у зусім чужым і далёкім, не падобным на наш, духоўным свеце. 1 ведалі, што на радзіме па сутнасці і фарміравалася і сталела яго, Пімена Емяльянавіча, асоба Паэта і Чалавека, які прайшоў разам са сваім народам усімі яго нялёгкімі дарогамі.
Мы таксама ведалі, што, скажам. наш вялікі майстар роднага слова Янка Брыль нарадзіўся ў год рэвалюцыі і таксама далёка ад Беларусі, у Адэсе. I таксама малым (у 5 гадоў) разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Загора, што ў Карэліцкім раёне, дзе рос і гадаваўся, «скончыў польскую пяцігодку». Але ж беларускім словам як творца ўзвысіў Айчыну, яе народ.
Ужо з іншых крыніц, з беларускіх часопісаў і газет, напрыклад, асабіста я даведаўся, што, скажам, цудоўны беларускі паэт Уладзімір Лісіцын нарадзіўся вясной 1944 года ў фашысцкім канцлагеры Флігегорт.
Першае яркае, праўдзівае слова пра У Лісіцына да нас данёс шмат гадоў таму Рыгор Барадулін. Потым пра паэта Лісіцына мы чыталі ў невялікай біяграфічнай даведцы «Беларускія пісьменнікі», выдадзенай у 1974 г. у «Мастацкай літаратуры» тыражом ажно ў 22 000 экземпляраў.
Але спецыяльна для сённяшняй літаратурнай моладзі, якая даведніка гэтага не мае, працытую з яго колькі радкоў пра Уладзіміра Лісіцына. «Паходзіў з сялянскай сям’і. У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў канцлагер. Пасля вызвалення сям’я вярнулася ў вёску Пагосішча Лёзненскага раёна». A далей — шахцёр у Данбасе, педвучылішча на Украіне. вяртанне на Лёзненшчыну, дзе настаўнічаў, працаваў у райгазеце, затым — зноў Украіна... Памёр 12 ліпеня 1973 года. Пры жыцці так і не займеў уласнай кнігі: першая з іх — «Жураўлінае вясло» — выйшла ў 1974 годзе, другая, «Беларусь — мая калыска»,— у 1990м...
I калі ўжо так, і па законах «жанру» (хаця хто сёння іх прытрымліваецца?) пасля трох прыкладаў (а тут ужо чатыры, а варта было б даць калі не ўсе пяцьсот, то хаця б каля сотні)
8*
227
трэба заканчваць пералік і рабіць нейкі свой вывад. Але ж так і карціць сказаць і яшчэ аб адным, што звязана з гэтым,— «паэты вырастаюць у вёсцы». Ужо не толькі нараджаліся і не толькі вырасталі і вырастаюць нашы пісьменнікі ў той жа вёсцы, на радзіме, але нямала хто з іх жыў, працаваў, сёння жыве і працуе далёка ад Айчыны. часам нават на «другім канцы свету». У кожнага свой лёс, і тут нічога дзіўнага няма. Дзіўна іншае, калі чалавек сам выбірае сабе, дзе жыць і тварыць, а нам іншы раз хочацца за гэтым бачыць палітыку: ага, з’ехаў, пакрыўдзілі...
Скажам, Алесь Кажадуб жыве і працуе ў Маскве, Валера Ліпневіч — таксама, Анатоль Кірвель — у СанктПенярбургу... Там яны годна нясуць, калі так можна сказаць, сваю пісьменніцкую службу...
Вось тут я зноў вярнуся да Васіля Пяскова. Што паэты нараджаюцца ў вёсцы, настаўнік літаратуры казаў сваім вучням у пасляваенны час. Галодным, напаўраздзетым, басаногім ад снегу да снегу (многія з якіх так і не дачакаліся бацькоў з фронту), знясіленым цяжкай мужчынскай працай, якая тады ляжала на іх плячах. Казаў па сутнасці бяспраўным юным грамадзянам краіны, мабыць. з такой мэтай: вырастайце сапраўднымі людзьмі. Настаўнік называў імёны, і гэта пацвярджала яго словы. Ен ведаў, што, можа. ніхто з яго вучняў не стане паэтам (паэтамі нараджаюцца). Але ён ведаў, што без літаратуры сапраўдныя людзі не вырастаюць. Hi ў вёсцы. ні ў горадзе...
А яшчэ ён хацеў, гэты настаўнік, каб у дзяцей было пачуццё гонару за свой народ, сваю мову, сваю Айчыну, сваю вёску, свой род...
Упэўнены, шмат у якім сэрцы словы таго настаўніка прараслі дабрынёй. I як хочацца, каб у нашай вясковай і гарадской школе такія настаўнікі (а іх хапае паўсюль), прыйшоўшы на ўрок па беларускай і рускай літаратурах, гледзячы ў вочы сваім вучням, маглі смела. не баючыся, што заўтра гэтага ўрока ўжо не будзе, сказаць прыкладна так: «Дзеці, паэты
228
вырастаюць у вёсцы і ў горадзе. На Радзіме і на чужыне... Наогул, яны вырастаюць там, дзе вырастаюць: дар такі або ёсць, або яго няма. I няважна, што, можа, паэтам з вас ніхто і не стане. Важна, каб усе вы выраслі добрымі, адукаванымі людзьмі, карыснымі Айчыне. Кожны ў той справе, якую выбера... Чытайце літаратуру і вучыце мову».
«Он вдохновен был свыше...»
Пушкін і Міцкевіч...
Міцкевіч і Пушкін...
Абодва «вдохновенные свыше», дзве вечныя зоркі сусветнай паэзіі, геніі духу, «пророкя». як вядома, пазнаёміліся ў 1826 годзе ў асенняй Маскве, якраз у той час, калі Пушкін прыехаў з ссылкі з Міхайлаўскага.
Але, як таксама вядома, праз нейкі час узаемаадносіны паміж імі разладзіліся ці наваг больш. А да гэтага (цытую з А. Гесэ): «Все волновало нежный ум. Два поэта встретнлнсь, как два брата...» Пушкін быў у захапленні ад імправізацыі Міцкевіча. I далей вядома, што ў час «одной нз такнх нмпровнзацнй в Москве Пушкнн, в честь которого был дан этот вечер, вдруг вскочнл с места н, ероша волосы, почтн бегая по зале, восклнкнул: «Какой геннй! Какой свяіценный огонь! Что я рядом с ннм!» Тады, таксама вядома, Пушкін «обнял его н стал целовать, как брата»...
Яны — творцыгеніі і людзі. Таксама геніі. Многія даследчыкі пісалі і яшчэ, вядома ж, будуць пісаць пра іх сяброўства і, мабыць, пра разлад. Будуць аналізаваць прычыны (якія вядомы). Але якімі б яны, даследчыкі, асобамі ні былі, думаецца, не адчуюць, не зразумеюць, не перажывуць гэты разлад так, як самі геніі. Але калі ім, даследчыкам, ды і ўсім нам дазволена судакрануцца з тым, што здарылася між Пушкіным
229
і Міцкевічам, Міцкевічам і Пушкіным, то, мусіць, з адной мэтай — зразумець, што ў рэшце рэшт геніі павінны быць вышэй гэтага...
«Прозорлнвый “крылатый поэт”, «он вдохновен был свыше» — этнмн поэтнческнмн определеннямн воссоздал Пушкнн образ польского поэта Мнцкевнча. В черновнках говорнт он еше снльнее: «он был пророк», «он Богом был».
А гэта ўжо — з Таццяны Рыгораўны Цяўлоўскай, з «Міцкевіча», з яе кнігі «Малюнкі Пушкіна». I далей, пасля разладу (толькі мы не будзем высвятляць, хто вінаваты,— гэта іх свет), пра тое, што засталося адносна Міцкевіча ў пушкінскіх чарнавіках, яна заўважае: «В стнхн, выпушенные нз своего кабннета, поэт внёс самое главное, чем наряду с вдохновенной поэзней Мнцкевнча он в нем дорожнл н что нх сблнжало».
Нередко
Он говорнл о временах грядушнх, Когда народы, распрн позабыв, В велнкую семью соедннятся. Мы жадно слушалн поэта.
Нагадаю, што гэта радкі з верша «Он между намн жнл...», напісанага ў 1834 годзе. «В связн с выходом в свет в Парнже сборннка стнхов А. Мнцкевнча, в котором былн помешены его полнтнческне сатнры, направленные протнв Росснн, н в частностн его стнхотворенне «Русскнм друзьям» (Пушкін А. Збор твораў. Т. 3. Мн., 1986). Заўважым, верш нарадзіўся ў пару няпростых адносін між геніямі, «когда в глубоко дружественные отношення двух поэтов судьба внесла жестокне коллнзнн».
Дык вось, успамінаючы ўсё гэта, думаеш: а ці варта прыгадваць такое?.. Двум геніям духу. прыналежным усяму чалавецтву. а найперш славянскім народам, мабыць. менавіта лёсам было прадвызначана прайсці праз такое, каб потым паказаць свету, што геніі павінны быць вышэй гэтага, як, між іншым, усе простыя людзі, уладары, народы...
230
I так верш, напісаны ў свой час пры жыцці Пушкіна, так і не дайшоў да Міцкевіча. Прачытаў ён яго нашмат пазней. Але «еше до того, сразу же после смертн Пушкнна, Мнцкевнч напечатал в Парнже прекрасный некролог с ценнейшнмн воспомннаннямн н подппсал его: Un ami de Pouchkie (друг Пушкнна)». У 1842 годзе твор, як вядома, прынёс Міцкевічу Аляксандр Іванавіч Тургенеў, сябар Пушкіна. «На лнстке прнпнсал Тургенев слова Жуковского: «Голос с того света».